30 жніўня ў Валожынскім раённым цэнтры культуры адбыўся творчы вечар удзельніка народнага калектыву “Рунь” Аляксандра Кулака з нагоды яго 60 - гадовага юбілею і выхаду новай кнігі “Фарбы роднага краю”. Прысутныя калегі па працы, родныя, сябры і аднакласснікі, суседзі, рунеўцы цёплымі словамі віталі юбіляра і аўтара новай кнігі вершаў. У адказ гучалі шчырыя пранікнёныя радкі аўтара.





