Пасля ўдзельнікі калектыву сумесна з удзельнікамі клуба паэтычнага майстэрства «Летуценнік» адправіліся ў вандроўку «Дыяменты Налібоцкай пушчы».
Падчас падарожжа наведалі вёскі Валожынскага раёна і завіталі да былой сядзібы графа Тышкевіча, дзе чыталі ўласныя вершы. Паэт Аляксандр Кулак правёў экскурсію ў самой сябідзе і па мясцовых краявідах.
Вяртаючыся ў Валожын, завіталі ў тым ліку і да помніка партызанскім атрадам у пасёлку Першамайскім. Аляксандр Віктаравіч ушанаваў памяць свайго дзядулі, які з'яўляўся ўдзельнікам партызанскага атрада «Няўлоўныя», што дзейнічаў у Налібоцкай пушчы.








