Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прэзентацыя дзіцячай кнігі Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лідзіі Гардынец “Я сябрую з сонцам”

09.04.2025

8 красавіка, па ініцыятыве народнага літаратурна-мастацкага калектыву “Рунь” у Валожынскім раённым цэнтры культуры адбылася прэзентацыя дзіцячай кнігі Члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Лідзіі Гардынец “Я сябрую з сонцам”.  У кнізе сабраны творы, напісаныя  аўтарам у розныя гады – для свайго сына, унука і праўнука.   Кожны верш мае свой адметны сюжэт і каларытных герояў і можа зацікавяць нават самага няўрымслівага маленькага чытача.

Навучэнцы чацвертага класа гімназіі №1 г. Валожына, якія прыйшлі на прэзентацыю, з зацікаўленасцю слухалі вершы ў аўтарскім выкананні, а таксама з ахвотай і самі чыталі творы з кнігі, задавалі Лідзіі Міхайлаўне разнастайныя пытанні. Дзяцей цікавіла і творчасць аўтара, і яе асабістае жыцце, і, нават, якую ролю ў яе жыцці адыграла кніга.

На сустрэчы для школьнікаў было шмат іншых цікавінак: загадкі і пытанні на веданне беларускай мовы, гульня “Падбяры словы” і спаборніцства хто лепш прачытае хуткагаворку. Была ў дзяцей і магчымасць адчуць сябе  на месцы аўтараў і паспрабаваць свае сілы  ў вершаскладанні. 

Напрыканцы сустрэчы Лідзія Гардынец падаравала дзецям сваю кнігу і ўручыла салодкія пачастункі. 

20250409_154928.jpg

IMG-5af7dfb297038ad5fbbd4b30e98a9ac7-V.jpg

IMG-6999d7a4ed18af022db1fa5b53c3de2d-V.jpg

IMG-b31afc9fb5f347c738b3cb584e47333e-V.jpg

Задайте вопрос