Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«Паэт-самавук з Валожына»

10.04.2025

«Паэт-самавук з Валожына» – так называлася літаратурна-пазнавальная сустрэча да 160-годдзя з дня нараджэння збіральніка фальклору, паэта і публіцыста Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага), якую ўдзельнікі народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь» Валожынскага РЦК падрыхтавалі сумесна з навучэнцамі СШ №2 г.Валожына і правялі 9 красавіка. У ўтульную залу раённага цэнтра культуры завіталі дзеці з розных навучальных устаноў райцэнтра, якіх арганізатары мерапрыемства пазнаёмілі з жыццём і творчасцю свайго земляка. Былі зачытаны ўспаміны дачкі Старога Уласа Гелены Сівіцкай пра бацьку. А яго жыццёва-мудрыя творы пранікнёна чыталі ( асобныя і па ролях) прыхільнікі беларускай мовы і літаратуры з другой школы. На сустрэчы ўдзельніца творчай суполкі Валожыншчыны Марыя Мучынская прачытала верш, прысвечны слаўнаму земляку. У пасля ўсе разам пайшлі да дома № 49 па вуліцы Савецкай райцэнтра, які, дарэчы будаваў сам У.П.Сівы-Сівіцкі для сына  і ўсклалі кветкі да памятнай шыльды, аддаўшы даніну павагі і пашаны слаўнаму земляку-творцу.

20250410 082044

489702390 17962290254866971 2561709411761935385 n

489819485 17962290269866971 7237085643404543668 n

490181789 17962290308866971 4650092866356186023 n

DSC 0084

Задайте вопрос