Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Валожынскія мы

26.04.2025

25 красавіка 2025 года у Валожынскім раённым цэнтры культуры прайшла юбілейная вечарына нашага знакамітага земляка, аднаго з заснавальнікаў калектыву «Рунь», паэта-творцы Віктара Шніпа. Сама назва імпрэзы, «Валожынскія мы», падкрэсліла жыццёвыя і творчыя вытокі паэта, яго адданасць родным мясцінам, крыніцы натхнення аўтара для мноства вершаў, баладаў і дзённікавых раманаў.

Са шчырымі віншаваннямі да юбіляра звярнуліся  супрацоўнік раённай газеты «Працоўная слава» К.В. Кароль, фотамастак і журналіст М.Ліннік, намеснік дырэктара ДУ «Цэнтральнай раённай бібліятэкі» Ю.Барадака.   Кранальным было віншаванне ад землякоў-пугачоўцаў і музычнае прывітанне А,Малажавага на словы В.Шніпа ў аўтарскім выкананні.

Валожынцы гарачымі апладысментамі сустракалі кожнае выступленне, вітаючы  гэтым свайго юбіляра-земляка.

IMG_20250426_144302_tn.jpg

IMG_20250426_144345_tn.jpg

IMG_20250426_144405_2_tn.jpg

Задайте вопрос