10 чэрвеня ў РЦК народны калектыў «Рунь» правёў гульнёва-забаўляльную праграму «Разбрыліся па свету казкі», распрацаваную для малодшых школьнікаў, якія пад час летніх канікул адпачываюць на аздараўленчых пляцоўках школ горада. У рамках праграмы распрацаваны літаратурна-пазнавальныя гульні, віктарыны, інтэрактыўныя гутаркі, падрыхтаваны вершы, вершаваныя казкі для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзростаў, аўтарамі якіх з’яўляюцца рунеўцы. Вяла праграму і працавала са школьнікамі, а сягоння гэта былі выхаванцы гімназіі №1 г. Валожына, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аксана Мітрошчанкава. Зацікаўленыя дзеці слухалі вершы-казкі, адказвалі на пытанні і самі задавалі іх, азартна ўдзельнічалі ў гульнях. Сустрэча была цікавай і змястоўнай




