Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Народны гурт народнага гумару “Дубінскія фанабэры” атрымаў Дыплом II ступенi на рэспубліканскім фестывалi гумару ў Аўцюках

21.07.2025

Народны гурт народнага гумару “Дубінскія Фанабэры” Дубінскога сельскага Цэнтра культуры ў мінулую суботу наведаў рэспубліканскі фестываль гумару ў Аўцюках. Фестываль ужо 30 год з’яўляецца візітнай карткай Калінкавічскага раёна і збірае лепшых гумарыстаў з усіх куткоў нашай краіны. Мінскую вобласць на фестывалі прадстаўлялі два раёны – Валожынскі і Слуцкі.

20250721_111337-kopiya.jpg

На фестывальнай пляцоўцы праходзілі вясёлыя спаборніцтвы паміж гумарыстамі абласцей Беларусі ў розных конкурсных праграмах. Гэта і гумарыстычныя гісторыі “Брашы, ды меру знай”, інструментальны конкурс “Я дрынчу, на чым хачу”, конкурс прыпевак “Што я бачу, то і спяваю”, выступленні ў размоўным жанры з анекдотамі і байкамі, спаборніцтва гумарыстычных касцюмаў “Модныя Аўцюкоўцы”.

20250721_112339-kopiya.jpg

Неад’емнай часткай фестывалю стала шэсце-парад і візітная картка творчых дэлегацый. У гэтым годзе тэмай фестывалю сталі савецкія кінакамедыі. Дубінскім Фанабэрам выпала “Кавказская пленница”. Творчы калектыў народнага гумару “Дубінскія Фанабэры” з гонарам атрымаў Дыплом II ступені і чарговы раз пацвердзіў, што ў Дубіне жывуць вясёлыя і творчыя людзі, а вёска Дубіна і сёння застаецца сталіцай гумару Валожынскага раёна.  

Источник:https://valozhin.by/21072025/narodny-gurt-narodnaga-gumaru-dubinskiya-fanabery-naveda%d1%9e-respublikanski-festyval-gumaru-%d1%9e-a%d1%9eczyukah/

Задайте вопрос