08.07 Адкрыцце выставы фіта-габеленаў «Водар ракаўскіх лугоў» на базе памяшкання народнага калектыву дэкаратыўна –прыкладнога мастацтва «Скарбніца».
Экспазіцыя прадстаўляе аўтарскія работы, створаныя з прыродных матэрыялаў — траў, кветак і лістоты, сабраных на ракаўскіх лугах. Кожны габелен — гэта неапуторны водар лета, адлюстраванні любові да роднай прыроды і тонкае пачуцце гармоніі.
У рамках выставы адбыўся майстар-клас па стварэнні фіта-габеленаў, які правяла сама аўтарка — Х.С. Лембовіч. Удзельнікі пазнаёміліся з асновамі тэхнікі, навучылісь падбіраць і спалучаць прыродныя матэрыялы, а таксама стварылі уласную дэкаратыўную кампазіцыю.







