Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Валожынскія паэты – ў гасцях у Коласа: творчае падарожжа на Мікалаеўшчыну Жнівеньскае падарожжа валожынскіх паэтаў на радзіму Якуба Коласа.

29.08.2025

У сонечную раніцу творцы з Валожыншчыны рушылі да Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, каб на свае вочы ўбачыць мясціны, дзе пачыналася жыццё і творчы шлях аднаго з найвялікшых беларускіх паэтаў.

25ae4b00 893e 43e8 aca8 ed2279c6e228

У зале музея прайшла галоўная падзея падарожжа — творчая сустрэча, на якой валожынскія паэты чыталі вершы, прысвечаныя Якубу Коласу, роднай зямлі і беларускай мове. Атмасфера была прасякнута цеплынёй, павагай і ўдзячнасцю да вялікага творцы. Наведвальнікі і супрацоўнікі музея слухалі выступы з захапленнем і хваляваннем.

293cfe30 4426 4898 a77b efb72cce6767

1842817f 58d2 42a7 a913 dc6bb67030e5

 На развітанне госці з Валожына паабяцалі вярнуцца і запрасілі супрацоўнікаў музея наведаць Валожыншчыну. Падарожжа стала сапраўдным адкрыццём — сустрэчай з каранямі, якая напоўніла сэрцы паэтаў любоўю, натхненнем і вернай адданасцю роднай мове.

ea119cb4 577e 4913 a42b 569eac1f986d

Задайте вопрос