1 верасня ў РЦК адбылася літаратурна-пазнавальная сустрэча для школьнікаў «Кніга – свет ведаў», прысвечаная Дню ведаў і Дню беларускага пісьменства. На сустрэчу да школьнікаў прыйшлі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Н. Жылевіч, Л. Гардынец, М. Шакун і А. Мітрошчанкава.
Вучні з задавальненнем слухалі дзіцячыя вершы аўтараў, пазнаёміліся з новымі кнігамі Н. Жылевіч «На беразе мараў», Л. Гардынец «Я сябрую з сонцам», А. Мітрошчанкавай «Аэрида». Паэты пажадалі сваім слухачам добрага падарожжа па краіне ведаў і заўсёды сябраваць з цікавай кнігай.







