Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Літаратурны марафон да Дня пажылых людзей “Як повязь часу не парваць ?”

30.09.2025

“ЯК ПОВЕЗЬ ЧАСУ НЕ ПАРВАЦЬ?”

29 кастрычніка ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адбылася асаблівая падзея, прысвечаная Дню пажылых людзей. Удзельнікі народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь” і падаравалі прысутным сапраўдны святочны літаратурны марафон, напоўнены шчырасцю, мудрасцю і любоўю да роднай зямлі.

Паэты “Руні” – Марыя Шакун, Галіна Гражынская, Галіна Філяноўская, Аксана Мітрошчанкава – прадставілі свае вершы, у якіх гучала галоўная тэма сустрэчы: важнасць непарыўнай сувязі пакаленняў і захавання культурнага кода беларусаў. Кожны радок, пранізаны глыбокім разуменнем гісторыі і традыцый, стаў свайго роду мостам, які злучае мінулае, сучаснасць і будучыню.

Да літаратурнага марафону далучыліся і паважаныя госці – Софья Кавяза і Ірына Гаўрыс, чые выступленні дадалі сустрэчы асаблівага каларыту і разнастайнасці.

Кіраўнік “Руні” Наталля Жылевіч, прадстаўляючы кожнага ўдзельніка, падкрэсліла важнасць такой творчай дзейнасці для захавання духоўнай спадчыны і перадачы яе маладому пакаленню.

У выніку літаратурнага марафону кожны прысутны атрымаў адказ на вечнае пытанне: што ж з’яўляецца той непарыўнай сувяззю паміж пакаленнямі? Безумоўна, гэта – памяць, культура, мова і традыцыі, якія мы павінны беражліва захоўваць і перадаваць з рук у рукі, з сэрца ў сэрца.

мерапрыемства_1.jpg

мерапрыемства_2.jpg

мерапрыемтсва_3.jpg

мерапрыемства.jpg

Задайте вопрос