14 кастрычніка літаратурна-музычную гасцёўню “Ад шчырага сэрца”, якую ладзіў народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь”, наведалі жыхары горада, супрацоўнікі ЗАГСа і народнага калектыва “Скарбніца”. Мерапрыемства праводзілася ў рамках тыдня бацькоўскай любові. З вуснаў рунеўцаў гучалі вершы прысвечаныя маці, сям’і. За кубкам гарбаты прысутныя падзяліліся ўспамінамі пра дзяцінства, сваіх родных і блізкіх.





