Наш літаратурна-мастацкі калектыў "Рунь" нядаўна прыняў удзел у надзвычай цікавай і плённай падзеі – творчай лабараторыі для паэтаў і кампазітараў, якую ладзіў народны калектыў аўтарскай песні і паэзіі "Жывіца"!
У “пушкінскую” бібліятэку ў Мінску з’ехаліся творцы з розных раёнаў вобласці і нездарма бо на сустрэчы панавала непаўторная атмасфера творчасці і сяброўства.
Сустрэча была па-сапраўднаму зорнай! Мы мелі гонар пагутарыць з цудоўнай Алінай Легастаевай, таленавітай паэткай і членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яе глыбокія думкі і парады сталі сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных.
А сапраўдным адкрыццём для многіх стала выступленне Арыны Саніковіч – артысткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача. Яна не толькі пранікнёна чытала вершы, але і правяла захапляльны майстар-клас, які дапамог нам па-новаму адчуць слова і яго сцэнічнае ўвасабленне.
На кампазітарскай секцыі выступіла Аляксандра Гросс, аўтар і выканаўца ўласных песень, лаўрэатка шматлікіх фестываляў. Яна спявала пад гітару.
Дзякуем "Жывіцы" за запрашэнне і цёплы прыём, а Аліне Антонаўне, Арыне і Аляксандры – за бясцэнны досвед і невымоўнае натхненне! Такія сустрэчы напаўняюць нас новай энергіяй і імкненнем да творчага росту. Мы верым, што гэтыя веды і эмоцыі ў хуткім часе ператворацца ў новыя вершы і песні!









