5 снежня ў памяшканні ГУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» прайшоў літаратурны вечар пад назвай "Цветочный луг моей души", прысвечаны творчасці Аксаны Мітрошчанкавай. Гэта было сапраўднае свята літаратуры, якое з вялікай любоўю вялі юныя вядучыя. Вечар быў насычаны інтэрактывам, цёплымі словамі і шматлікімі падарункамі ад гасцей. Асабліва прыемным момантам стаў падарунак ад членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Марыі Шакун і Наталлі Жызнеўскай – вершы, напісаныя спецыяльна для Аксаны.
Свае віншаванні даслалі сяброўкі ў відэазваротах, а калегі па пяру з калектыву "Рунь" падарылі выдатныя выступленні. Атмасфера была непаўторная!








