24 красавіка 2026 года ў рамках праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» вучні 4 і 5 класаў гімназіі №1 г. Валожына сталі ўдзельнікамі мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў памяшканні народнага калектыву «Скарбніца» ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры», дзе пазнаёміліся з «Жывымі традыцыямі рамёстваў Беларусі»: саломапляценнем, ганчарствам, рукадзеллем, інтэрактыўнай пляцоўкай па ткацтву «Ад ніткі да палатна» пояса «на ніту», які ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
А так сама з цікавасцю паслухалі інфармацыю ў выставачным пакоі «Родам з СССР».








