23 мая 2026 года на плошчы Верхняга горада ў Мінску праходзіў адкрыты фестываль народных мастацкіх рамёстваў у рамках адкрыцця музычнага турытсычнага сезона.
Удзельнікамі свята-конкурсу былі звыш 250 майстроў з усіх вобласцей Беларусі.Валожінскі раён на знакавым мерапрыемстве Рэспублікі прадстаўлялі майстры Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры ДУК “Валожынскі раённы центр культуры” Алёна Рыснік, Марыя Ганчарык, Анастасія Рыснік і дэбютантка конкурсу,вычаніца 3 класа сярэдняй школы №2 г.Валожына Вераніка Баталава.
Выставачная пляцоўка майстроў карысталася поспехам сярод наведвальнікаў свята, якія змаглі паўдзельнічаць ў майстар-класах па традыцыйных народных промыслах.
Адрадженне і развіццё беларускіх нацыянальных традыцый,мастацкі ўзровень прадстаўленных на выставе твораў было ўлічана пры падвядзенні выннікаў кампітэнтнага журы: дыпломам 1 ступені ўзнагароджана Рыснік Алёна Феліксаўна,а дыпломам 2 ступені ўзнагароджаны калектыў майстроў Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры ДУК “Валожынскі раённы центр культуры”.








