“ Родныя мясціны сэрцу дарагія ”- пад такой назвай 14 чэрвеня прайшло свята вёскі Лаўскі Брод Валожынскага раёна. Шашко Вікторыя Юльянаўна, жыхарка вёскі, былая настаўніца павіншавала прысутных са святам і паведаміла гісторыю сваёй вёскі. Музычныя падарункі дарылі народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” Валожынскага раённага цэнтра культуры і салісты Багданаўскага сельскага цэнтра культуры.






