Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Масленіца

14.02.2018

10 лютага на плошчы г.Валожына, напярэдадні масленічнага тыдня, адбылося святочнае гулянне, “Масленіца гуляла – вясну сустракала”. Зранку гучала народная вясёлая музыка і радыёгазета з запрашэннем на свята.

На імправізаванай сцэнічнай пляцоўцы разгарнулася дзея вітання Масленіцы, своеасаблівага сімвалу вясны. Як водгук мінуўшчыны – штогодняя Масленіца, вясёлая, з блінамі, гарбатаю ды карагодамі, гульнямі, забавамі, песнямі. Над сцэнай сваволіў вецер са снегам, але гэта акалічнасць не адбівала імпэту ў выканаўцаў – мастацкіх калектываў Сакаўшчынскага, Багданаўскага, Дубінскога сельскіх цэнтраў культуры, Вішнеўскага сельскага дома культуры, Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра, Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і народнага гурта народнай песні “Сваякі” раённага цэнтра культуры. Задоволены засталіся і выканаўцы і гледачы.