Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

«У купальскі вечарок»

09.07.2019

6 ліпеня 2019 года на пляцоўцы ля гарадскога возера адбылося традыцыйнае народнае свята “Купалле”.

Шмат жыхароў райцэнтра сабрала яно: і дарослых, і моладзь, і дзяцей. Напрацягу ўсяго вечара  гучалі купальскія песні, вадзілі карагоды ля купальскага вогнішча, праводзіліся купальскія віктарыны і гульні. Дзяўчаты плялі вяночкі і пушчалі на ваду. Асаблівы каларыт святу надаў канцэрт народнага ансамбля народнай песні “Сваякі”. А танцавальны флэшмоб адкрыў святочную дыскатэку. Дзецям асабліва спадабалася скакаць праз купальскае вогнішча. Для жадаючых была аформлена фотазона. Працавалі гандлёвыя рады. Мнагалюдна і весела было ў той вечар на купальскім свяце!

Задайте вопрос