Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Прыгарнуліся да Роднага Слова

03.09.2019

У першы дзень новага навучальнага года, па традыцыі ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкагааб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культры, па традыцыі, ладзяць для школьнікаў пазнавальную сустрэчу да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства. Вось і 2 верасня ў актавай зале РЦК сабраліся вучні 5-7 класаў школ г.Валожына.  Вядучыя Святлана Журавец і Вікторыя Трахімовіч коратка пазнаёмілі хлопчыкаў і дзяўчынак з гарадамі, якім выпаў гонар стаць сталіцамі свята Роднага Слова, а таксама з літаратурна-адметнымі імёнамі і мясцінамі роднай Валожыншчыны.

Расповяд вядучых і вершы удзельнікаў аб’яднання паэтаў Марыі Шакун, Валянціны Гіруць-Русакевіч, Галіны Гражынскай, Уладзіміра Буракоўскага, а таксама таленавітай паэтэсы-зямлячкі Лідзіі Гардынец (зараз яна жыве ў Маладзечне, але ніколі не губляе сувязі з малой радзімай) аздобіла мультымедыйная прэзентацыя, падрыхтаваная Святланай Бабровіч. Актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемства прыняла загадчык дзіцячага аддзела РЦК Алена Санюковіч.

Задайте вопрос