Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Праграма пад назвай «Багач»

04.10.2019

29 верасня работнікі Ракаўскага цэнтра народнай творчасці правялі для ўдзельнікаў фальклорнага гуртка “Чыжыкі” (кір. Пятроўская Е.С.)  абрадавую праграму пад назвай “Багач”.

На мерапрыемства былі запрошаны і бацькі дзяцей. Выстава  садавіны і гародніны “З рога ўсяго многа” з прысядзібных участкаў прысутных упрыгожыла святочнае мерапрыемства, а дзеці даведаліся аб карысных якасцях раслін, адгадвалі загадкі. У праграме адбывалася знаёмства з восеньскімі народнымі святамі, прыметамі і прыкметамі восені. Самае галоўнае месца ў экспазіцыі было вызначана для дажыначнага снапа. Завяршылася святочнае мерапрыемства салодкім сталом, падрыхтаваным удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Рошчына” і бацькамі гурткоўцаў.

Задайте вопрос