Уладзімір Казіміравіч расказаў прысутным аб тым, як уплываюць грошы на ход гістарычных падзей, эканомікі і культуры. І з якой нагоды выпускаліся тыя ці іншыя грошы. У калекцыі асобнае месца займаюць манеты, якія сабраны ў асобным альбоме “Памятныя і юбілейныя манеты СССР”. Калекцыянер паведаміў аб самых значамых і дарагіх манетах у гісторыі нумізматыкі, адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Выстава цікава як для дарослых, так і для школьнікаў.
Запрашаем жыхароў горада і раёна наведаць выставу “Усё пра грошы”, якая будзе працаваць да 16 лістапада 2019 года.
Наш адрас: вул. Партызанская ,26
(народнае аб’яднанне народных майстроў “Скарбніца”)



