Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Творчая сустрэча

14.01.2020
11 студзеня 2020 года ў Валожынскім раённым цэнтры культуры з нагоды 50-ці гадовага юбілею прайшла творчая сустрэча з удзельніцай народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”, дырэктарам Пугачоўскага СДК Наталляй Жызнеўскай “Душа не ведае спакою”. Прысутныя ў з зале (гараджане, работнікі культуры, родныя і блізкія паэтэсы-юбіляркі) былі захоплены і ўражаны шматграннем яе таленту. А Наталля Жызнеўская не толькі піша добрыя вершы, напісала музыку да некаторых з іх, але і прыгожа спявае пад свой жа акампанемент на баяне. І ўсё гэта прадэманстравала пад час сустрэчы, чытаючы і спяваючы ўласныя творы пра Радзіму, матулю, каханне.А яшчэ раскрылася як цікавы субяседнік пры расповядзе аб сваіх каранях, аб жыццёвым і творчым шляху. Нямала кветак і падарункаў атрымала гераіня сустрэчы ў гэты дзень і,вядома ж, самых шчырых віншавальна-пажадальных слоў ад удзельнікаў па творчым аб’яднанні, ад сваіх сясцёр, блізкіх людзей, добрых знаёмых. Спадзяёмся, што ў хуткім часе напісанае ёй дойдзе да чытача першай кніжкай паэтэсы, якую яна назвала “Не упаду”.

Задайте вопрос