Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Бяспека- у кожны дом!

28.02.2020

Каб папярэдзіць пажары і гібель людзей ад іх, ва ўсіх куточках Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя «Бяспека- у кожны дом!». У рамках дадзенай акцыі 22 лютага ў Пугачоўскім сельским доме культуры была праведзена гутарка «Пажарная бяспека». Галоўная мэта якой - прафілактыка небяспечных выпадкаў. Гутарку правеў супрацоўнік МНС Тішэвіч Аляксей Алегавіч. У ходзе гутаркі Аляксей Алегавіч напомніў слухачам правілы пажарнай бяспекі, а таксама падробязна расказаў, як неабходна дзейнічаць пры ўзнікненні пажара. Таксама ішла гаворка аб прафілактыцы гібелі і траўматызму няпаўналетніх у час канікул, так як у гэты час лік надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей павялічваецца.

Супрацоўнік МЧС парэкамендаваў дзецям пазнаеміцца з інтэрнет- прылаженнем «МЧС Беларуси: помощь рядом!» і скачаць яго на свае мабільныя тэлефоны. У гэтым прылажэнні апісана больш за 50 дзеянняў па сітуацыі, што і як рабіць у экстрэмальных сітуацыях, як аказваць першую дапамогу і г.д. У завяршэнне мерапрыемства быў прадэманстраваны прафілактычны відэафільм. Усе удзельнікі гутаркі атрымалі ад супрацоўніка МЧС памяткі і буклеты супрацьпажарнага накірунку.

Задайте вопрос