Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Панядзелак, 15 Сакавік 2021 09:49

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя – ядро ўсёй прававой сістэмы, вызначае сэнс і змест іншых законаў. З’яўляючыся Асноўным законам краіны, яна сканцэнтравала ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Канстытуцыя служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. Для кожнага беларуса Асноўны закон краіны стаў гарантам правоў і свабоды, адкрыў прастору для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці.

Наша задача – шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву. Паступовае ператварэнне ў жыццё канстытуцыйных палажэнняў забяспечыць далейшую згуртаванасць беларускага народа і гарманізацыю грамадства.

 Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Канстытуцыя 1994 года са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 года і 17 кастрычніка 2004 года. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12 склікання і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, прынятай пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

У Канстытуцыі сфармуляваны асноўныя ідэі і прынцыпы, якімі павінны кіравацца народ і ўлада ў працэсе дзяржаўнага будаўніцтва і грамадскага развіцця. Гэта адказнасць за цяперашні стан і будучыню Беларусі; усведамленне сябе паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці, неад’емнае права на самавызначэнне; апора на шматвяковую гісторыю развіцця беларускай дзяржаўнасці; устанаўленне правоў і свабод кожнага грамадзяніна; забеспячэнне грамадзянскай згоды і непахісных асноў народаўладдзя і прававой дзяржавы.

  • У першым раздзеле Канстытуцыі “Асновы канстытуцыйнага строю” даецца характарыстыка беларускай дзяржавы як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой, замацавана ўзаемная адказнасць грамадзяніна і дзяржавы.
  • Другі раздзел “Асоба, грамадства, дзяржава” замацоўвае асабістыя, палітычныя, сацыяльна-эканамічныя і культурныя правы і свабоды грамадзян, вызначае абавязкі грамадзян, адказнасць дзяржавы перад грамадствам і асобай, яго абавязкам забяспечыць матэрыяльныя гарантыі і магчымасці для поўнага ажыццяўлення правоў і свабод грамадзян.
  • Трэці раздзел “Выбарчая сістэма. Рэферэндум” замацоўвае асноўныя прынцыпы выбарчай сістэмы, устанаўлівае парадак правядзення рэспубліканскіх і мясцовых рэферэндумаў.
  • У чацвёртым раздзеле “Прэзідэнт, Парламент, Урад, Суд” вызначаюцца статус і паўнамоцтвы Прэзідэнта; парадак фарміравання, склад, кампетэнцыя, формы і метады дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, вызначаецца структура судовай улады і прынцыпы ажыццяўлення правасуддзя ў рэспубліцы.
  • Пяты раздзел “Мясцовае кіраванне і самакіраванне” вызначае, праз якія структуры грамадзянамі ажыццяўляецца мясцовае кіраванне і самакіраванне, іх статус і паўнамоцтвы.
  • У шостым раздзеле ўтрымліваюцца нормы, якія рэгламентуюць дзейнасць двух дзяржаўных органаў – Пракуратуры і Камітэта дзяржаўнага кантролю.
  • У раздзеле “Фінансава-крэдытная сістэма Рэспублікі Беларусь” устанаўліваецца, што на тэрыторыі рэспублікі праводзіцца адзіная бюджэтна-фінансавая, падатковая, грашова-крэдытная і валютная палітыка, якая вызначае парадак фарміравання даходаў бюджэту, ажыццяўленне агульнадзяржаўных расходаў, складання, замацавання і выканання бюджэтаў і дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.
  • Важнейшым значэннем для вызначэння месца і ролі Канстытуцыі, фарміравання ўсёй прававой сістэмы з улікам іерархіі нарматыўных актаў мае раздзел, у якім асвятляюцца пытанні дзеяння Асноўнага Закона і парадак яго прымянення.
  • Заключныя і пераходныя палажэнні ўтрымліваюцца ў апошнім, дзявятым, раздзеле Канстытуцыі. У ім абазначаны прававыя сродкі для забеспячэння пераходу тых норм, якія не могуць быць выкананы адразу з увядзеннем у дзеянне Канстытуцыі, а таксама ўтрымліваюцца нормы, прысвечаныя асаблівасцям фарміравання, захавання паўнамоцтваў раней створаных і ізноў прадугледжаных дзяржаўных органаў.
  • Канстытуцыя азнаменавала новы этап у палітычным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь знайшоў адлюстраванне вопыт канстытуцыйнага будаўніцтва такіх дзяржаў, як Аўстрыя, Бельгія, Данія, Італія, ЗША, Францыя, ФРГ, Швецыя і іншых краін з улікам асаблівасцей умоў развіцця нашага грамадства і яго гістарычных традыцый. Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

Па матэрыялах БЕЛТА

БЕЛАЯ РУСЬ - ПРАФЕСІЯНАЛАМ

Пятніца, 12 Сакавік 2021 18:49

Аб інфармаванні

Інспекцыя МПЗ Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне накіроўвае тлумачэнне Міністэрства па падатках і зборах ад 03.03.2021 №2-2-11/00477 «Аб транспартным падатку» па найбольш часта задаваемых пытаннях аб парадку вылічэння і выплаты транспартнага падатку арганізацыямі.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Валожынскім раёне накіроўвае для звестак інфармацыю, якая паступіла з Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, інфармацыю аб умовах і кошце прадастаўлення плацежных тэрміналаў для арганізацый гандлю (сэрвісу), прадстаўленую банкамі, якія аказваюць паслугі эквайрынгу.

Пятніца, 12 Сакавік 2021 18:49

Аб рэалізацыі бярозавага соку

Бярозавы сок з'яўляецца адным з самых чыстых харчовых прадуктаў лесу.

Пятніца, 12 Сакавік 2021 18:49

«Масленіца ідзе, блін ды мёд нясе»

У бібліятэцы стала ўжо добрай традыцыяй адно з мерапрыемстваў прысвячаць народнаму зімоваму святу – Масленіцы. Падчас «бліннага тыдня» чытачы знаёміліся з выставай кніг, на якой можна было знайсці рэцэпты самых незвычайных і смачных бліноў, прагледзець літаратуру пра гісторыю свята і яго абрады.

БЕЛАЯ РУСЬ - ПРОФЕССИОНАЛАМ

На этот раз в Воложине свое профессиональное мастерство демонстрировали педагоги-психологи.

Этот конкурс проводится с целью стимулирования профессионального роста и реализации творческого потенциала педагогов-психологов. Повышения уровня престижа социально-педагогической службы учреждений образования. А еще, чтобы выявить и распространить эффективный педагогический опыт.

В конкурсе принимали участие 7 педагогов-психологов учреждений образования Воложинского района, имеющие стаж работы не менее 3 лет.

На всех этапах конкурса участники проводили занятия по психологической профилактике, круглые столы, тренинги, представляли опыт своей деятельности, демонстрировали практические умения в использовании современных средств обучения.

В финал конкурса вышли 3 участника - Виршич Оксана Эдуардовна (ГУО «Средняя школа № 2 г. Воложина»), Солтан Вера Антоновна (ГУО «Ивенецкая средняя школа») и Варакса Елена Ивановна (ГУО «Дошкольный центр развития ребенка г.п. Ивенец).

Победителем признана Варакса Елена Ивановна, которая будет представлять Воложинский район на третьем этапе конкурса.

Елена Ивановна Милюткина, заместитель начальника управления по образованию, спорту и туризму вручила победителю подарок от Воложинской районной организации РОО «Белая Русь».

Чацвер, 11 Сакавік 2021 18:36

Жанчыны маёй сям'і

Члены Валожынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» узялі ўдзел у фотаконкурсе «Жанчыны маёй сям'і», які быў праведзены да Дня жанчын.

На конкурс прадстаўлены фатаграфіі, на якіх адлюстраваны некалькі пакаленняў жанчын адной сям'і.

 

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

11 03 2021 01 1

З 15 лютага да 9 сакавіка 2021 года ў Мінскай вобласці праходзіў другі этап фестывалю дзяцей дашкольнага ўзросту «Я - даследчык».

10.03.2021 на базе дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбылося культурна-масавае мерапрыемства «Збірайся, народ, Масленіца ідзе!».

Старонка 522 з 564

Афиша

-
Сбросить

Задайте вопрос