222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Мастацкае аддзяленне Ракаўскай ДШМ (настаўнікі Маманько В. В. і Скорыкава Т. В.) прыняло ўдзел у Міжнародным конкурсе беларускай паэзіі і песні. Конкурс праводзіўся Маскоўскім домам нацыянальнасцяў, Інстытутам моў і культур ім. Льва Талстога (Расія) і міжнародным славянскім цэнтрам «Сугучча». Інфармацыйны партнёр з беларускага боку - Рэспубліканскі дзіцячы часопіс «Арэлі».
Мэта праекта – абудзіць цікавасць да паэтычнай, празаiчнай і песеннай творчасці брацкага беларускага народа, а таксама да помнікаў культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Творчы праект – выдатная магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў выкананні твораў песеннай, паэтычнай і празаічнай творчасці Беларусі.У конкурсе бясплатна прынялі ўдзел школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі і іншых дзяржаў.
У рамках праекта прайшоў і конкурс дзіцячага малюнка, па намінацыях:
- ілюстрацыі да беларускіх народных казак, празаічных і паэтычных твораў беларускіх аўтараў,
- прырода і краявіды Беларусі,
- беларускі фальклор,
- архітэктурныя ансамблі і помнікі гісторыі Беларусі,
- руска-беларускае сяброўства.
Удзел у конкурсе малюнка прынёс у скарбонку школы тры прызавых месцы. Удзельнікі праекта высока ацанілі арганізацыю конкурса, а настаўнікі засталіся задаволеныя добрымі вынікамі.
У ААТ «Агра-Дубінскае» Валожынскага раёна ў апошнія дні мая прайшоў ужо традыцыйны дзень жывёлавода. Са словамі падзякі за руплівую і плённую працу да жывёлаводаў звярнуліся дырэктар Каспяровіч Генадзь Вацлававіч і намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі Жукоўская Наталля Васільеўна. Прыемным дадаткам да слоў сталі прэміі 22 жывёлаводам за іх добрасумленнае стаўленне да працы і чаяванне, арганізаванае старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Агра-Дубінскае» Жаннай Загорскай.
Добры настрой для ўсіх прысутных стваралі работнікі Валожынскага раённага цэнтра культуры і Дубінскага сельскага Цэнтра культуры.
Бацькі!
А вы ведаеце, чым займаецца ваша дзіця прама зараз?
Не «ўвечары даведаюся, калі з працы прыйду», а зараз? Бегае на вуліцы? Гуляе ў гаджэты? Перапісваецца па сацыяльных сетках? З кім?
Нажаль, некаторыя бацькі аддаюць перавагу заставацца ў баку ад выхавання дзяцей, перакладаюць гэтыя абавязкі на педагогаў, бабуль, дзядуль і іншых. Многія з іх нават не клапоцяцца аб вольным часе свайго дзіцяці ў летні перыяд, пакідаючы непаўналетніх дома адных. Ад гультайства хлопцы часам могуць бязмэтна бадзяцца па горадзе ў пошуках прыгод і забаў, нажаль, не заўсёды законных і бяспечных.
Мы ўсе занятыя сваімі справамі. Забяспечваючы дзіця ўсім неабходным, зарабляючы на жыццё, спрабуючы стварыць яму светлую будучыню, мы пра галоўнае забываемся. Яно мае патрэбу ў нас. А калі доўгі час яно бачыць, што мы занятыя, што нам няма калі і не да яго, яно знаходзіць, чым сябе заняць. Мы педагогі і ведаем, як гэта хутка і неўзаметку адбываецца, што дзіця становіцца чужым. Проста жыве з вамі на адной плошчы і ўсё.
Так, вы працягваеце яго карміць і мераць тэмпературу, але сувязь знікае. Аднак, свята месца пуста не бывае, усё ўжо сказанае да нас, нажаль. І калі яно становіцца не патрэбным вам, то хто-небудзь праявіць да яго цікавасць. А вось тады ўсё можа быць вельмі дрэнна.
Імкнучыся запоўніць пустэчу, маленькі чалавек сыходзіць звыкла займацца сваімі справамі. Ён гэтага не хацеў. Проста так здарылася. А потым гэтыя свае справы запаўняюць яго жыццё і ў нейкі момант Вы разумееце, што побач з Вамі невядомая і ўжо дарослая асоба, у якой свае інтарэсы, свае сябры, свае справы і, што самае небяспечнае - СВАЕ САКРЭТЫ.
Таму яшчэ раз спытаю: Вы ведаеце, чым прама зараз займаецца Ваша дзіця? Гуляе на вуліцы? Глядзіць фільм? Сядзіць у сацыяльных сетках і перапісваецца? З кім?
КАБ НЕ ВЫПАДАЛА БЯДЫ...
Мы нярэдка сутыкаемся з тым, што бацькі нават не ведаюць, з кім маюць зносіны дзеці, не ў курсе іх захапленняў і хобі. Цяпер хлопцы шмат часу праводзяць у Інтэрнеце. На іх старонках у сацыяльных сетках адлюстроўваюцца сябры, гурты па інтарэсах. Што мяшае лішні раз пракантраляваць?
Больш за палову школьнікаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў атрымлівае ў сацыяльных сетках запрашэнне на сяброўства ад незнаёмых людзей. Прычым у палове такіх выпадкаў гэты патэнцыйны сябар аказваецца дарослым чалавекам. Прычым вялікую занепакоенасць экспертаў выклікае той факт, што некаторыя такія незнаёмцы не спыняюцца толькі на тым, што дасылаюць заяўку ў сябры. Кожнае дзявятае дзіця ва ўзросце 11-14 гадоў, як адзначылі яго бацькі, расказвала, што незнаёмыя дарослыя актыўна спрабавалі «ўцерціся да яго ў давер».
З іншага ж боку, ёсць такі момант, што той, хто выдае сябе за дзяўчынку 12 гадоў, можа аказацца і дзядзечкай, гадоў 40…
І псіхолагі, і спецыялісты па дзіцячай анлайн-бяспецы сыходзяцца ў меркаванні, што галоўная парада, якую можна даць бацькам, каб іх дзіця не стала ахвярай віртуальнай рэальнасці, заключаецца ў тым, каб дарослыя спрабавалі ўстанавіць з дзіцём сувязь. Неабходна быць у кантакце з дзіцём, прымаць не фармальны ўдзел у яго жыцці, а цікавіцца, пытацца, як прайшоў яго дзень, як ідуць справы з сябрамі. Ні ў якім разе нельга абясцэньваць аднагодкаў, зносіны ў сетцы. Рабіць акцэнт трэба на адукацыйную і развіваючую функцыю інтэрнэта. Забароны ж будуць толькі разбураць давер. Па магчымасці, разнастайна бавіць сумесны час з дзіцём: гуляць, займацца спортам, хадзіць у кіно. Часта бацькі звяртаюцца да псіхолагаў за дапамогай, і пры гэтым, запыт гучыць так: «Зрабіце з ім што-небудзь, каб ён не сядзеў у інтэрнэце». Здымаючы з сябе адказнасць за тое, што адбываецца, і аднекваючыся фразамі: «мне некалі, я працую».
У апошні час усё больш непаўналетніх залучаецца ў незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў праз сетку Інтэрнэт. І нават не з'яўляючыся наркаспажыўцом, дзеля смагі «лёгкіх» грошай падлетак можа быць уцягнуты ў збыт дадзеных рэчываў.
Арганізатары наркабізнесу знаходзяць распаўсюджвальнікаў праз сацыяльныя сеткі, смс-мэсэнджары (WhatsApp, Telegram, VIPole), форумы і праграмы. Падлеткам абяцаюць хуткі і, галоўнае, бяспечны даход, які не патрабуе вялікіх намаганняў. Нажаль, як паказвае практыка, «закладчыкам» дастаюцца толькі вялікія тэрміны, зламаныя лёсы і не спраўдзіўшыяся мары. Па сутнасці, маладыя людзі нават не паспяваюць атрымаць асалоду ад заробленых грошай - кар'ера ў сумнеўным бізнесе доўжыцца не больш за пару месяцаў.
У адпаведнасці з дзейнiчаючым заканадаўствам крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў або аналагаў надыходзіць з 14 гадоў і прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў. Ніводны бацька, нават у самым страшным сне, не можа сабе ўявіць, што яго 15-ці ці 17-гадовае дзіця будзе накіравана ў месцы пазбаўлення волі мінімум на 8 гадоў.
Паважаныя бацькі!
Звяртайце ўвагу на перапіскі Вашых дзяцей у сацыяльных сетках, смс-мэсэнджарах (WhatsApp, Telegram, VIPole), на розных форумах. Яшчэ адным фактарам можа з'явіцца тое, што дзіця ставіць паролі, графічныя ключы доступу да сваіх гаджэтаў, а таксама да некаторых праграм. Вам жа трэба ведаць коды доступу і час ад часу вывучаць перапіску. Важным фактарам можа быць тая акалічнасць, што дзіця перастае прасіць у вас кішэнныя грошы ці ж патрабуе рэквізіты банкаўскай карты для пералічэння на яе грашовых сродкаў пад добрапрыстойнай падставай. Акрамя гэтага, адсутнасць неабходнасці ў папаўненні балансу мабільнага тэлефона (будзе не лішнім замовіць дэталізацыю як званкоў і інтэрнэт-трафіку, так і вывучыць дэталізацыю папаўнення балансу мабільнага тэлефона).
Звяртайце ўвагу на любыя змены ў звыклых паводзінах вашых дзяцей. Бо ў кожным выпадку ўцягвання падлеткаў у незаконнае абарачэнне наркотыкаў, блізкія адзначалі змены ў іх крузе зносін і паводзінах, часцяком не заставаліся незаўважанымі і новыя рэчы ў дзяцей. Аднак усведамленне сур'ёзнасці наступстваў надыходзіла позна.
Пачніце крытычна ставіцца да паводзін сваіх дзяцей. Бо для таго, каб займацца збытам наркотыкаў, не трэба знікаць недзе ночы напралёт ці знікаць з дому на некалькі дзён. Ёсць прыклады, калі бацькі адпускалі дачку пагуляць на некалькі гадзін са сваім хлопцам. А маладыя людзі тым часам, гуляючы па горадзе, «мініравалі» яго закладкамі з псіхатропамі.
БУДЗЬЦЕ САПРАЎДНЫМ СЯБРАМ СВАЁМУ ДЗІЦЯЦI. Пра што б Вы ні гаварылі з дзецьмі, паспрабуйце ненадакучліва даць ім хаця б адну параду з вобласці выканання правілаў асабістай бяспекі і правапаслухмяных паводзін. І чым раней Вы пачняце абмяркоўваць гэтыя пытанні з дзецьмі, тым лепш. Бо, як правіла, у 15 ці 16 гадоў яны ўжо могуць атрымаць прапанову аб «працаўладкаванні».
Нядаўна ў г. Жлобін 15-гадовы падлетак выбег на дарогу перад самым аўтамабілем і патрапіў пад колы. МУС пацвярджае, што падлетак рызыкаваў сваім жыццём не проста так - гэта элемент страшнай гульні. Паводле звестак міліцыі, зараз у сацыяльных сетках актыўна распаўсюджваецца гульня «Бяжы ці памры». Сэнс яе зводзіцца да таго, каб паспець перабегчы дарогу ў непасрэднай блізкасці ад аўтамабіля, аўтобуса ці цягніка, якія едуць на хуткасці. Выйграе той, хто застанецца ў жывых….
З надыходам лета найбольш актуальнай становіцца таксама і тэма бяспечных паводзін на вадаёмах. Летась у Інтэрнэце раз-пораз з'яўляліся сумныя паведамленні аб тым, што недзе патанулі дзеці. Страшна ўявіць, якое гэта гора для iх бацькоў.
Практычна ўсё надзвычайнае здарэнне з удзелам дзяцей — падзенні з вокнаў, трагедыі на вадаёмах і да т.п. - адбываюцца па недаглядзе дарослых. Калі дзіця сабралася на возера, чаму б не пацікавіцца, з кім яно туды ідзе, ці будуць там дарослыя. А яшчэ лепш - адправіцца разам з ім.
Часу ні ў кога няма, зусім дакладна. А праца недароблена, вокны брудныя, у кватэры бязладзіца. Але памытыя вокны зноў запэцкаюцца, беспарадак у кватэры вернецца. А дзеці вырастуць і больш ніколі не будуць малымі. Проста ўявіце сабе ў самыя занятыя і вар'яцкiя дні з дзецьмі, што дзеці ўжо выраслі і з'ехалі з дому; што іх захламленыя пакоі стаяць чыстымі і пустымі, што на заднім сядзенні машыны няма ніякіх дробак, на паліцах шаф пыляцца акуратна расстаўленыя цацкі, усё мыццё пад кантролем… чыста і пуста… а потым вярніцеся ў сённяшні дзень - і памятайце, што гэтыя хвіліны мітусні мімалётныя і хуткаплынныя.
Валожынскі дзяржаўны раённы
сацыяльна-педагагічны цэнтр
Сёння, 1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей.
І ў гэты дзень мы марым, каб кожнае дзіця магло загадваць свае асабістыя дзіцячыя жаданні, было ў бяспецы, радавалася і ўсміхалася шчаслівым бацькам!
«Каб бацькі не лаяліся» - галоўнае жаданне дзяцей, у чыіх сем'ях ёсць гвалт. Аб гэтым яны просяць у Дзеда Мароза і задзімаючы свечкі на торце ў дні нараджэння. Многія гады, адно і тое ж жаданне. Тады, калі так хочацца папрасіць аб новых красоўках або моднай цаццы. Бо хочацца абараніць маму, каб яна больш не плакала і не маскіравала сінякі перад выхадам на працу, а тата не пляскаў дзвярыма, стамляючыся ад пастаянных спрэчак.
Тысячы дзяцей у нашай краіне жывуць у сем'ях, дзе ёсць хатні гвалт. Нават не падвяргаючыся прамой агрэсіі ў свой адрас, назіраючы за гвалтам у сям'і дзіця атрымлівае псіхалагічныя траўмы, якія становяцца крыніцай мноства праблем не толькі ў дзяцінстве, але і ў дарослым жыцці.
Найбольш распаўсюджаныя наступствы для псіхікі дзяцей-сведкаў хатняга гвалту:
Нізкая самаацэнка, пачуццё сораму, віны і непаўнавартаснасці. Для дзяцей бацькі з'яўляюцца самым вялікім аўтарытэтам. Калі яны сварацца, дзіця нават не дапускае, што яны самі вінаватыя, і пачынае вінаваціць сябе, спачатку ў сварках бацькоў, а потым і ва ўсім запар.
Страта базавага даверу. Адчуванне небяспекі ў сям'і і сумненне ў каханні бацькоў выклікае замкнёнасць і праблемы з фарміраваннем прыхільнасцей і адносін.
Эмацыйная халоднасць і страх выказваць жаданні. У сям'і, дзе ёсць гвалт, як правіла, вельмі мала ўвагі надаецца патрэбам дзіцяці. Бацькі занадта занятыя сваімі пачуццямі, а пра эмоцыі і жаданні дзяцей ніхто не пытаецца. Акрамя таго, у такіх сітуацыях тыпова абясцэньванне пачуццяў і запатрабаванняў дзіцяці: «Што ты лезеш?!», «Не да цябе цяпер», «Не раві». Негатыўная рэакцыя бацькоў на выражэнне эмоцый прымушае дзіця замкнуцца ў сабе.
Фарміраванне паводзін ахвяры ці агрэсара. Увесь час назіраючы за гвалтам у сям'і, дзіця можа пераняць або паводзіны ахвяры, або агрэсара. У дзяцінстве яно можа падвяргацца нападкам ад іншых дзяцей або само крыўдзіць больш слабых, а ў дарослым жыцці перанесці такія паводзіны ў свае адносіны і сям'ю.
Страх рабіць памылкі. Паколькі дзіця вінаваціць сябе ў сямейных праблемах, кожную сваю памылку яно ідэнтыфікуе як магчымы каталізатар канфліктаў. Разам з меркаваннем, што бацькі яго не любяць, гэта прыводзіць да боязі памылак і перфекцыянізму. Робячы нешта ідэальна, дзіця спадзяецца, што так яно заслужыць каханне бацькоў і даб'ецца міру ў сям'і.
Трывога, неспакой, нуда, адзінота, праблемы са сном і інш. Сітуацыя хатняга гвалту – велізарны стрэс для дзіцяці. Вынікам гэтага ціску могуць станавіцца неўрозы, якія выклікаюць праблемы са сном, павышаную трывожнасць, узнікненне цікаў, пачуццё адзіноты, схільнасць да суіцыдальных думак і залежнасцяў.
Што рабіць, калі дзіця з'яўляецца сведкам хатняга гвалту?
Набытыя ў дзяцінстве праблемы, выкліканыя хатнім гвалтам у сям'і, часцей за ўсё пераносяцца ў дарослае жыццё і моцна ўплываюць на яго якасць. Таму, абараняючы сваё дзіця ад хатняга гвалту ў дзяцінстве, бацькі не толькі робяць яго больш шчаслівым дзіцём, але і закладваюць падмурак для шчаслівага дарослага жыцця.
Сёння, 1 чэрвеня - Міжнародны дзень абароны дзяцей. І ў гэты дзень мы марым, каб кожнае дзіця магло загадваць свае асабістыя дзіцячыя жаданні, было ў бяспецы, цешылася і ўсміхалася шчаслівым бацькам.
Смех, весялосць, сяброўскія абдымкі... Што ж адбываецца? А гэта ў сярэдняй школе №2 г.Валожына сабраліся юныя ратавальнікі з усяго раёна. Рабят перапаўняе пачуццё радасці, што яны зноў сустрэліся са сваімі аднадумцамі, але ў той жа час яны вельмі хвалююцца, бо ім трэба будзе паказаць на што яны здольныя ў выкананні розных заданняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, праявіць свой артыстызм і творчыя здольнасці.
- Я ўжо не першы раз удзельнічаю ў такім мерапрыемстве,- кажа Мікіта Станкевіч з клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя». – Але хвалявання ад гэтага менш не становіцца. Страшна падвесці каманду. Жадаецца ўсё зрабіць на вышэйшым узроўні. Кожны член нашай каманды вельмі стараўся падчас рэпетыцый. Мы прыкладзем усе свае сілы, каб паказаць усё, на што мы здольныя.
Адкрыла мерапрыемства метадыст дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі раённы навучальна-метадычны кабінет» Кацярына Валер'еўна Кароль. Яна пажадала ўсім удзельнікам мерапрыемства поспехаў у пераадоленні пастаўленых задач. Далей старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Алеся Аркадзьеўна Радвіловіч нагадала ўсім прысутным праграму мерапрыемства, растлумачыла некаторыя моманты і адказала на пытанні.
Пачынаецца самае цікавае. Кожная каманда павінна выканаць вызначанае заданне і ліквідаваць надзвычайныя сітуацыі.
- Сёння мы на практыцы праверым вашыя веды і ўменні ў ліквідацыі наступстваў розных надзвычайных сітуацый, якія могуць адбыцца ў нашы дні, - звярнулася да ўдзельнікаў Алеся Аркадзьеўна. - Недалёка ад будынка школы адбылася надзвычайная сітуацыя, якая па прынцыпе «даміно» выклікала цэлы шэраг іншых небяспечных сітуацый і іх наступствы вам неабходна ліквідаваць на нашых сённяшніх пляцоўках. Такім чынам, мы пачынаем!
А заданняў для каманд падрыхтавалі нямала. Ім неабходна было ліквідаваць «пажар», выконваючы ўсе правілы бяспекі, выбрацца з задымленага памяшкання, выклікаць ратавальнікаў, вырашыць галаваломку, усталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, перасекчы месца, заражанае аміякам, выкарыстоўваючы сродкі абароны, а таксама адказаць на пытанні па бяспецы.
- Самым цікавым для мяне было праходжанне дымавага лабірынта,- дзеліцца сваімі эмоцыямі Елізарава Дар'я. – Гэта вельмі класна, але і крыху страшнавата. Як уяўлю, што можна апынуцца ў такіх умовах пры сапраўдным пажары, тое жудасна ставіцца.
- А мне спадабалася ўсё, - усміхаецца Маша Куцук. – Усе заданні былі цікавымі.
Заданні выкананы, надзвычайныя сітуацыі ліквідаваны. Надыйшоў час для праявы творчасці. На суд журы былі прадстаўлены візітныя карткі каманд і музычныя кампазіцыі на тэму, прысвечаную Году гістарычнай памяці. Тут кожная каманда праявіла свае творчыя здольнасці як магла. Цікавыя гістарычныя факты, словы падзякі героям, якія ваявалі дзеля нашай шчаслівай будучыні, апусканне ў тыя далёкія часы… Усё гэта прадставілі каманды, раскрываючы зададзеную тэму.
Усе юныя ратавальнікі стараліся, кожная каманда хацела быць першай, але конкурс на тое і конкурс, што ў ім павінны быць пераможцы. І яны ва ўпартай барацьбе былі выяўлены.
Бронзавым прызёрам стала каманда з Івянецкай сярэдняй школы, з невялікім адрывам ад іх другое месца заваявалі хлопцы з сярэдняй школы №2 г. Валожына, а абсалютным пераможцам стала каманда юных ратавальнікаў з Багданаўскага навучальна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа.
Віншуем хлопцаў з годнымі вынікамі і жадаем ім далейшых поспехаў і менш надзвычайных сітуацый у іх жыцці.
Навучэнцы ДУА "Гарадзькоўскі вучэбна – педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа" ўступілі ў шэрагі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Вікторыя Іванаўна Петраневiч першы сакратар Валожынскага "БРСМ" уручыла вучням членскія білеты і пажадала ім поспехаў, і выказала надзею, што жыццё кожнага з іх у БРСМ будзе цікавым, незабыўным і карысным.
30.05.2022 у шэрагі членаў грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" ўступілі і атрымалі членскія білеты навучэнцы ДУА "Суднікоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа". Віншуем хлопцаў з такім знамянальным днём у іх жыцці!
Саюз моладзі - гэта вялікая сям'я сяброў і аднадумцаў, якія гатовы прыкласці свае сілы і здольнасці для таго, каб зрабіць насычаным і цікавым не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх аднагодкаў.
1 июня на площадке около физкультурно-оздоровительного комплекса г. Воложина весело и интересно прошел районный праздник, посвященный Международному дню защиты детей МЫ – ДЕТИ ТВОИ, БЕЛАРУСЬ!
Для детей были организованы интересные конкурсы, игры, мастер-классы, эстафеты.
Детские творческие коллективы учреждений образования города, детской школы искусств подготовили концертную программу для участников праздника и жителей города.
Детям очень понравились демонстрационные площадки пожарных-спасателей, госавтоинспекции, войсковой части.
Для детей работали фотозоны, торговые точки, площадки «Аквагрим», «Блеск-тату», аттракционы, беспроигрышная лотерея.
Завершился праздник большой дискотекой.
Участниками праздника были и члены первичной организации Воложинского районного центра гигиены и эпидемиологии со своими детьми.
Председатель первичной организации Светлана Нахай организовала акцию «Здоровая семья – здоровые дети». Участникам праздника раздавали буклеты «Мы за здоровый образ жизни» и памятки по профилактике COVID-19, о здоровом питании детей, о вреде курения.
|
Субъект хозяйствования |
Исполнители |
|
г.Воложин |
|
|
Пищеблок УЗ «Воложинская ЦРБ» |
Антипова М.С. |
|
ЧУП «Милиса центр» |
Антипова М.С. |
|
ЧПТУП «МебельЛЕВ» |
Булова Н.М. |
|
Магазин ИП Ляуш И.Э. в Воложине |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
ЧТУП «МисВасия», магазин «Смак» в г.Воложине |
Марчик С.А. Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Автомагазины Столбцовского райпо |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Торговые места на рынке |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Площадка для металлолома ТУП «Облкоопторг» г.Воложин, пер.Советский |
Грико И.Ю. Шалакова Г.Н. |
|
Площадки для металлолома ЗАО «Молодечненская горзаготконтора» г.Воложин, ул.М.Горького, г.п.Ивенец, ул.17 Сентября |
Грико И.Ю. Шалакова Г.Н. |
|
Площадка для металлолома ОАО «Белвторресурсы» г.Воложин,ул.Чапаева,50 |
Грико И.Ю. Шалакова Г.Н. |
|
Ивенецкое направление |
|
|
Аптека № 124 г.п. Ивенец РУП «Минская Фармация» |
Антипова М.С. |
|
ЧУП «Бибик А.К.» д.Сивица |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Магазин ы ЧТУП «Алсети» |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Магазины ЗАО «Доброном» Ивенец |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Магазин ООО «Униркомплюс» г.п.Ивенец |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Магазин ООО «Евроторг» в г.п.Ивенец |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И. |
|
Раковское направление |
|
|
ЧТУП «Просвирторг-компания» аг.Раков |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
ООО « ЧиТрейд-ко» д.Выгоничи |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Деревообрабатывающий цех и парикмахерская ЧТУП «Константасервис» |
Булова Н.М. Шалакова Г.Н. |
|
ООО «ЗЖБК» |
Булова Н.М. |
|
ООО «С-Тэнк вотер хитерс» |
Булова Н.М. |
|
ООО «Стелла» |
Булова Н.М. |
|
Другие направления |
|
|
ЧТУП «Фиалка и К» |
Марчик С.А. Бекиш Е.И. Жаборт Е.И. |
|
Магазин ЧТУП «Жангар» в аг.Городьки |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Магазин ЧТУП «ЯЛО-групп» |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Мясоперерабатывающий и убойный цеха ООО «Першайский мясокомбинат» |
Марчик С.А. |
|
ЧТУП «МисВасия», магазин «Смак» в аг.Першаи и д.Сугвозды |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Магазин ИП Зенько в д.Сугвозды |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
РУП «Белоруснефть-Минскоблнефтепродукт», АЗС №31 |
Марчик С.А. Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
АЗС № 7 ИООО «Лукойл-Белоруссия» |
Бекиш Е.И. Жаборт Е.И |
|
Бобровичский ФАП УЗ «Воложинская ЦРБ» |
Антипова М.С. |
|
Сугвоздовский ФАП УЗ «Воложинская ЦРБ» |
Антипова М.С. |
|
Дорский ФАП УЗ «Воложинская ЦРБ» |
Антипова М.С. |
|
Саковщинский ФАП УЗ «Воложинская ЦРБ» |
Антипова М.С. |
|
Богдановская ВА УЗ «Воложинская ЦРБ» |
Антипова М.С. |
|
Вишневская ВА УЗ «Воложинская ЦРБ» |
Антипова М.С. |
|
Источники водоснабжения, обеспечивающие водой населенные пункты |
Шалакова Г.Н. |
|
Источники нецентрализованного водоснабжения, общественные шахтные колодцы |
Шалакова Г.Н. |
|
предприятия автосервиса района |
Булова Н.М. |
|
Строительные площадки |
Булова Н.М. |
|
Площадка для металлолома УП «Минсккоопвторресурсы» аг.Раков |
Грико И.Ю. Шалакова Г.Н. |
|
Автодороги международного и республиканского назначения и придорожные полосы, остановочные пункты, площадки отдыха и др. объекты придорожного сервиса |
Марчик С.А. Шалакова Г.Н. |
|
Общедоступные территории населенных пунктов района |
Специалисты РЦГЭ |
|
Сельскохозяйственные предприятия района, в т.ч. объекты по организации питания механизаторов |
Марчик С.А. Булова Н.М. Доценко В.А. Бекиш Е.И. Жаборт Е.И. |
|
Детские оздоровительные лагеря |
Грико И.Ю. Садовская А.В. |
|
Зоны массового отдыха на водных объектах в соответствии с решением Воложинского райисполкома |
Марчик С.А. Соколов А.И. Шалакова Г.Н. |
В районе согласно решения Воложинского районного исполнительного комитета от 29.03.2022 № 495 «О мерах по улучшению охраны жизни людей на водных объектах и подготовке к купальному сезону» определены и закреплены за предприятиями для обустройства и надлежащего содержания 5 зон массового отдыха населения на водных объектах: «Воложинское водохранилище» д.Гордыново, «Саковщина» д.Саковщина, ответственная организация - РУП «Воложинский жилкоммунхоз», «Желтый берег» д.Буни, «Погорелка» в д. Погорелка - ответственная организация ГЛХУ «Воложинский лесхоз», «Выгоничи» в д.Выгоничи - ответственная организация ФХ «Выгоничанка».
За период с 21 марта по 31 мая 2021 года специалистами Воложинского РЦГиЭ обследованы все пять зон отдыха на водных объектах района. Было отобрано и исследовано 186 проб воды, все отобранные пробы соответствовали установленным параметрам безопасности по микробиологическим, санитарно-химическим, паразитологическим, вирусологическим показателям, наличие пестицидов.
За истекший период по выявленным нарушениям в ходе мониторингов на имя руководителей предприятий, закрепленных за зонами отдыха было направлено 6 информационных писем, 7 рекомендаций.
Все зоны массового отдыха на водных объектах в соответствии с «Правилами благоустройства и содержания населенных пунктов», утвержденными Постановлением Совета Министров Республики Беларусь № 1087 от 28.11.2012 года обеспечены контейнерными площадками и емкостями для временного хранения отходов, урнами, общественными туалетами, кабинами для переодевания, теневыми навесами, беседками, лавочками, мостками для вхождения в воду за мелководье, стоянками для личного и общественного транспорта, информационными стендами, спортивными площадками и другими малыми архитектурными формами.
С 23.05.2022 специалистами Воложинского районного центра гигиены и эпидемиологии проводится еженедельный мониторинг зон отдыха населения на водных объектах с оценкой санитарного состояния территории, содержания элементов благоустройства и контроль качества воды водных объектов, используемых в рекреационных целях.
В настоящее время предложения по ограничению, приостановлению или запрещению купания в водных объектах зон отдыха не выносилось.
Мониторинг за содержанием зон отдыха на водных объектах продолжается.
Помощник врача-гигиениста
Воложинского РЦГЭ Г.Н.Шалакова