222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
На тэрыторыі Валожынскага раёна пражывае 55 воінаў-інтэрнацыяналістаў: з іх 7 інвалідаў, у тым ліку 2 інваліды баявых дзеянняў. Да дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана спецыялістамі ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праведзена дабрачынная акцыя «Рэха вогненных гор». У рамках акцыі інвалідам і воінам інтэрнацыяналістам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, выдзелена гуманітарная дапамога ў выглядзе абутку і джэма. Па 5 прадуктовых набораў і набораў сродкаў гігіены былі ўручаны жывучым у нястачы інвалідам ад РГ БА «Чырвоны Крыж».
Будаўнічыя матэрыялы, клей, фарбы і... любоў да свайго краю. Педагогі Валожынскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ўзнавілі гістарычныя будынкі свайго раёна ў макетах. Некаторыя з мясцовых славутасцяў не захаваліся нават на фотаздымках і ў дакументальных апісаннях. Паведамляе tvr.by.
Аб сваім захапленні майстры цэнтра распавялі Ларысе Гулякевіч.
У працы дыялогавай пляцоўкі на базе Валожынскага сельскага выканаўчага камітэта прымаў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук.
Сёння з працоўным калектывам ЛДД-612 ФІЛІЯЛ ДЭУ-61 РУП «МІНСКАЎТАДАР-ЦЭНТР» сустрэліся намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валожынскага райвыканкама Вольга ПАВIЧ і старшыня Валожынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенцій АДАМОВІЧ.
Сёння ў ёй працаваў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Семянчук.
Дровы самазагатоўкі можна набыць у Валожынскім лясгасе.
Расказваем пакрокава, што для гэтага трэба зрабіць:
- Звярнуцца ў лясніцтва з пісьмовай заявай. У ёй неабходна ўказаць, колькі драўніны вы хочаце нарыхтаваць самастойна.
- Аплаціць названы аб'ём згодна з коштам драўніны на пні (гэта будзе ў разы танней гатовай прадукцыі).
- Атрымаць ордэр на водпуск драўніны на пні (нарыхтоўку дроў). Лесніцтва павінна выдаць яго на працягу 2 дзён з моманту аплаты.
- Звярнуцца да работніка дзяржлесаховы (майстра лесу, лесніка), замацаваным за ўказаным абходам (месцам, дзе будзе праводзіцца нарыхтоўка драўніны). Той пакажа канкрэтны ўчастак, дзе можна паводле ордэра нарыхтаваць дровы.
- Нарыхтаваць драўніну і не забыцца ачысціць месца рубкі ад парубачных рэшткаў. Далей яе неабходна пакласці ў штабель для наступнага абмеру.
- Паведаміць аб завяршэнні працы работніку дзяржлесаховы, каб той абмераў нарыхтаваную драўніну і агледзеў месца рубкі, падпісаў неабходныя дакументы.
- Вывезці нарыхтаваную драўніну з лесу.
Графік працы лясніцтваў
у буднія дні: з 8.00 да 17.00, абед з 13.00 да 14.00;
у суботу: з 8.00 да 13.00.
Нядзеля - выхадны
Сёння, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, у Валожыне адбылася традыцыйная сустрэча ўдзельнікаў Афганскай вайны. На мітынг, які прайшоў каля помніка інтэрнацыяналістам, прыбылі салдаты і афіцэры, якія ў перыяд з 1979 па 1989 гады выконвалі воінскі абавязак на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан.
