222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
С целью профилактики ДТП с участием несовершеннолетних, накануне и во время осенних школьных каникул, с 27 октября по 7 ноября 2021 года Госавтоинспекция Воложинского района проводит профилактическую акцию «Безопасные каникулы».
В ходе акции сотрудники МОБ Воложинского РОВД проведут информационно-разъяснительные беседы в учреждениях образования, трудовых коллективах, организациях и на родительских собраниях. В беседах выступающие разъяснят как детям, так и взрослым правила безопасного поведения в транспорте, на дороге, дворовых территориях, уделив особое внимание использованию световозвращающих элементов в темное время суток. Также инспекторы напомнят и правила перехода проезжей части по пешеходным переходам и недопустимости использования при этом гаджетов и наушников.
Справочно, за 9 месяцев текущего года на территории Минщины произошло 58 ДТП с участием детей, в результате которых 1 ребенок погиб, 66 — получили травмы различной степени тяжести. 17 ДТП произошли по вине самих детей. На территории Воложинского района с начала текущего года зарегистрировано 2 ДТП с участием несовершеннолетних, в результате которых 3 несовершеннолетних пассажира получили травмы.
Основными ошибками пострадавших несовершеннолетних в результате ДТП явились: переход через проезжую часть вне пешеходного перехода, неожиданный выход из-за транспортного средства или других препятствий, ограничивающих обзорность водителю, а также нахождение на проезжей части без сопровождения взрослых.
Так как в каникулярный период всегда намечается активная перевозка детей, а статистика дорожно-транспортных происшествий с участием несовершеннолетних говорит о том, что в большей степени пострадали дети-пассажиры — под особым контролем страж дорог будут водители, отвечающие за безопасность перевозки своих пассажиров.
ГАИ напоминает, что за нарушение правил перевозки детей в соответствии с ч.6 ст.18.13 КоАП Республики Беларусь в отношении водителя налагается административное взыскание в виде штрафа в размере до 4 б.в. За повторное данное правонарушение в течении года предусмотрена административная ответственность в соответствии с ч.14 ст.18.13 КоАП Республики Беларусь от 2 до 8 б.в.
Уважаемые взрослые! В обязательном порядке перевозите детей только пристегнутыми ремнями безопасности, а для детей младшего возраста используйте специальные удерживающие устройства!
Госавтоинспекция Минской области обращает внимание взрослых и напоминает о том, что именно они в первую очередь несут ответственность за своих детей до их совершеннолетия! Необходимо на личном положительном примере приучать ребенка к предельному вниманию, дисциплине и неукоснительному соблюдению правил дорожного движения.
ОГАИ Воложинского РОВД
В Воложинском краеведческом музее открылась интерактивная выставка кукол "В гости к сказке", молодечненского мастера Светланы Кузьмичевой. На выставке представлены куклы по сюжетам авторских сказок.
В Воложинском краеведческом музее открылась интерактивная выставка кукол "В гости к сказке", молодечненского мастера Светланы Кузьмичевой. На выставке представлены куклы по сюжетам авторских сказок.
В рамках акции «За безопасность вместе!» работники Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям активно проводят пожарно-профилактическую работу в жилищном фонде. Для работников МЧС очевидно, что пожилые, в большей степени одинокие и одиноко проживающие граждане, находятся в зоне риска. Поэтому внимание к безопасности таких людей – особое.
При посещении домовладений специалисты инструктируют граждан о мерах пожарной безопасности, рассказывают о том, что необходимо делать, чтобы не произошла беда, вручают наглядно-изобразительную продукцию, в которой можно найти множество полезной, а самое главное нужной информации.
«Статистика показывает, что с наступлением холодов резко увеличивается количество пожаров. Причина очевидна – электросеть не выдерживает включения дополнительных обогревательных приборов. Ведь проводка в квартирах и домах, особенно старой застройки, рассчитана на ограниченное потребление электроэнергии. Еще одной немаловажной причиной возникновения пожаров является неправильное устройство и эксплуатация печного отопления. Для того, чтобы оградить дом от «огненной» беды, не нужно прилагать много усилий. Нужно, всего лишь, не оставлять без присмотра включенные в сеть электроприборы, не перегружать электрическую сеть, не допускать курение в постели, тем более, в состоянии алкогольного опьянения и соблюдать осторожность при пользовании огнём», – рассказывали гражданам работники МЧС.
В рамках акции «За безопасность вместе!» работники Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям активно проводят пожарно-профилактическую работу в жилищном фонде. Для работников МЧС очевидно, что пожилые, в большей степени одинокие и одиноко проживающие граждане, находятся в зоне риска. Поэтому внимание к безопасности таких людей – особое.
При посещении домовладений специалисты инструктируют граждан о мерах пожарной безопасности, рассказывают о том, что необходимо делать, чтобы не произошла беда, вручают наглядно-изобразительную продукцию, в которой можно найти множество полезной, а самое главное нужной информации.
«Статистика показывает, что с наступлением холодов резко увеличивается количество пожаров. Причина очевидна – электросеть не выдерживает включения дополнительных обогревательных приборов. Ведь проводка в квартирах и домах, особенно старой застройки, рассчитана на ограниченное потребление электроэнергии. Еще одной немаловажной причиной возникновения пожаров является неправильное устройство и эксплуатация печного отопления. Для того, чтобы оградить дом от «огненной» беды, не нужно прилагать много усилий. Нужно, всего лишь, не оставлять без присмотра включенные в сеть электроприборы, не перегружать электрическую сеть, не допускать курение в постели, тем более, в состоянии алкогольного опьянения и соблюдать осторожность при пользовании огнём», – рассказывали гражданам работники МЧС.
У Валожынскім раёне завяршаецца ўборка кукурузы і цукровых буракоў. Паводле звестак упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на раніцу 25 кастрычніка, 5396 тон кукурузы на зерне прыбрана з 667 гектараў (38,3% ад плана) пры сярэдняй ураджайнасці 80,9 ц/га, накапана 62858 тон цукровых буракоў з плошчы 1483 га (87% ад плана) пры ўраджайнасці 424 ц/га. Прададзена 41229 тон.
У ААТ “Агра-Дубінское” “каралева палёў” са 149 га была прыбрана за 4 дні. Сельгаспрадпрыемства аб’яднала свае намаганні з КСУП “Пяршаі-2014” і КСУП “Валожынскае”. Работы па чарзе былі праведзены на палях кожнага з іх. Таму адразу 5 камбаўнаў шчыравалі на ўборцы кукурузы ў ААТ “Агра-Дубінское”. Ад гаспадаркі добрасумленна папрацавалі механізатар Андрэй Інфаровіч і малады спецыяліст – інжынер-механік па адукацыі Аляксей Багуслаўскі. З сабраных 1225 тон зерня 900 тон адразу ж былі сплюшчаны і закладзены ў яму на захоўванне. Падобнае стала магчымым дзякуючы намаганням галоўнага інжынера сельгаспрадпрыемства Казіміра Багуслаўскага і зваршчыка ад Бога, як гаворыць кіраўніцтва гаспадаркі, Міхаіла Лісімава. Менавіта гэтыя два адданыя сваёй справе і апантаныя любоўю да тэхнікі мужчыны прыдумалі, сканструявалі і ўвасобілі ў жыццё плюшчылку на аснове старога падбршчыка КСК. Спачатку, дзякуючы механізму, была сплюшчана кукуруза ў КСУП “Пяршаі-2014”, затым у ААТ “Агра-Дубінское, цяпер уся тэхніка працуе ў КСУП “Валожынскае”. Пра мясцовае вынаходніцтва пагалоска дайшла і да вышэйстаячых інстанцый. У гаспадарку паглядзець на цуда-тэхніку і мясцовых “кулібіных”, а галоўнае, пераняць вопыт прыязджаў дырэктар Беларускай машынавыпрабавальнай станцыі Мікалай Астрэйка і прадстаўнікі іншых ведамстваў. Між іншым, гэта не першая прыдумка нашых герояў: у мінулым годзе яны перарабілі млын, што асабліва ў зімовы час прыйшлося вельмі дарэчы.
Міхаіл Паўлавіч Лісімаў працуе ў гаспадарцы 5 гадоў. Мужчына за што ні возьмецца, давядзе да ладу. Нягледзячы на час: дзень гэта, раніца, вечар ці глыбокая ноч, ён па першай просьбе гатоў выехаць на поле, ферму ці іншы аб’ект. Вопытны работнік у самы кароткі тэрмін абавязкова выправіць няспраўнасць і зноў гатовы да далейшых даручэнняў. Дырэктар Генадзь Каспяровіч упэўнены, што ён – лепшы зваршчык ва ўсёй Мінскай вобласці і вельмі цэніць прафесіянала, дапамог яму з набыццём уласнага жылля.
На буракаўборачным камбайне ў ААТ “Агра-Дубінское” працуе Іван Саломка – выдатны механізатар, пра якога не аднойчы пісалася на старонках раённай газеты. На трактары “Беларус” адвозіць буракі Мікалай Палянскі. У такім тандэме праца ідзе хутка. Па стане на раніцу 25 кастрычніка, цукровыя буракі ў гаспадарцы прыбраны з плошчы 525 га (80,8% ад плана). Накапана 23500 тон салодкіх караняплодаў пры найлепшай ураджайнасці па раёне – 448 ц/га.
Жыхарка вёскі Паморшчына Ніна Мацвееўна СЕРАФІМОВІЧ некалькі часу таму адсвяткавала 80-ы дзень нараджэння. У гады Вялікай Айчыннай вайны яна, у той час немаўля, разам з матуляй і старэйшым братам была вывезена ў Германію. Таму хоць і не помніць трагічнага перыяду свайго жыцця, уваходзіць у спіс грамадзян-малалетніх вязняў. Па ініцыятыве райвыканкама за кожным з такіх жыхароў Валожыншчыны замацаваны арганізацыі, якія па магчымасці аказваюць сваім пажылым падшэфным дапамогу ў вырашэнні некаторых бытавых праблем, віншуюць са святамі і юбілеямі.
Вось і ў вёску, што бліз Ракава, накіравалася цэлая дэлегацыя ў складзе дырэктара раённага камбіната бытавога абслугоўвання Дзмітрыя Ціганіна, старшыні раённага Савета ветэранаў Таццяны Ціганінай і карэспандэнта раённай газеты. Ужо на месцы да жадаючых павіншаваць паважаную жанчыну з юбілеем далучыўся былы кіраўнік саўгаса “Праца” Уладзімір Вашкевіч, які шмат гадоў быў для Ніны Мацвееўны самым справядлівым у свеце начальнікам.
Не кожнаму чалавеку шанцуе ў такім паважаным узросце выглядаць гадоў на дваццаць маладзей. Рухавая постаць і прыемны, усмешлівы твар Ніны Мацвееўны прыводзяць нечаканых гасцей у шчырае захапленне. Між іншым, слухаючы яе аповед пра складаны лёс, разумееш: ніводны яго эпізод не быў простым. Там, у нацысцкай Германіі, матуля і брат былі задзейнічаны на прымусовых работах. Дзеці ж утрымліваліся ў лагеры, куды старэйшыя прыходзілі начаваць і прыносілі малым хлеб. Я яшчэ ёй расказвалі, што месца, дзе знаходзіліся дзеці, ад гаспадарчага блока лагера аддзяляла рашотка, а за ёй заўсёды была цэлая гара бульбяных лупін. Менавіта яе дзіцячыя пальчыкі маглі дацягнуцца да таго “багацця”, што давала ім, ледзь жывым ад голаду, дадатковы падмацунак. Дарэчы, менавіта гэта пачуццё – голад – першае, што яна і яе сябры па няшчасці запомнілі на ўсё жыццё.
Ніна Мацвееўна не ведае, у якім з гарадоў правяла 4 гады. У той час пра гэта ніхто не расказваў. І нават пазней брат, які ўсё ведаў і помніў, не жадаў кранаць балючую тэму.
Няпроста было і тады, як пасля Перамогі вярнуліся на радзіму. Цётка, сястра бацькі, спадзеючыся, што сям’я назаўсёды знікла ў чужой краіне, заняла іх хату і нізавошта не хацела высяляцца. Праўда, за былых вязняў заступілася савецкая ўлада. Неўзабаве з фронту вярнуўся тата, і жыць стала лягчэй.
За школьную парту яна села позна – у 9 гадоў. Пасля таго, як скончыла сем класаў, уладкавалася на працу ў саўгас. У 18 выйшла замуж. Яе Янак і яна працавалі на спіртзаводзе. У той час гэта было моцнае прадпрыемства ў структуры гаспадаркі. Зарплаты атрымлівалі нядрэнныя, таму хутка пабудавалі дом, добраўпарадкавалі яго. Жылі, працавалі, гадавалі дзяцей. Сёння Ніна Мацвееўна з горыччу прызнаецца: многіх яе родных даўно няма ў жывых. Застаўся сын і яго сям’я. Пра матулю і бабулю не забываюць, вось толькі прыязджаць так часта, як ёй хацелася б, не могуць. Раней шмат часу праводзіла з такімі ж пажылымі жанчынамі, але некаторыя з іх нядаўна памерлі. Да таго ж каранавірус канчаткова разагнаў усіх па сваіх хатах. Таму зносіны зараз большай часткай – па тэлефоне. Не дае засумаваць тэлевізар. Цікава, што гэта бабуля, якой не давялося нават сярэднюю адукацыю атрымаць, у захапленні ад перадач юрыдычнага кшталту. З асалодай унікае ў хітраспляценні розных судовых спраў, стараецца паставіць сябе то на месца істца, то на месца адказчыка, спрабуе здагадацца, які вердыкт па заяўленай справе вынесе суддзя. Гэтыя перадачы лічыць цудоўнай трэніроўкай для мозга. Шмат часу аддае і навядзнню парадку ў доме і на прысядзібным участку. Ва ўтульных пакойчыках яе жылля пануе парадак. Кожная рэч – на месцы, а паветра нават пахне чысцінёй. Бабуля Ніна катэгарычна адмаўляецца ад дапамогі сацыяльнага работніка. Нягледзячы на паважаны ўзрост, захавала рухавую постаць, таму пакуль нават думкі не дапускае, каб у яе хаце гаспадарыў хтосьці чужы.
У гэтай простай жанчыны-працаўніцы вельмі прыгожыя рукі. Напрацаваныя, але добрай формы, з тонкімі пальцамі – па-сапраўднаму інтэлігентныя. А вочы – маладыя, з іскрынкамі гумару і добрыя-добрыя.
Ніна Мацвееўна – цудоўная расказчыца. Падчас нашай сустрэчы яна паспела расказаць і пра сваё горкае дзяцінства, і пра сямейнае жыццё, і пра тое, як хочацца яшчэ пажыць, парадавацца на свет. Яна рассмяшыла сваіх гасцей гісторыяй-жартам пра тое, як, выйшаўшы замуж, доўга баялася застацца з мужам сам-насам і некалькі начэй спала на лаве.
Успаміны… Некаторыя з іх яе засмучаюць, некаторыя, наадварот, падмацоўваюць прагу да жыцця. Таму так хочацца, каб кожны дзень нашай юбіляркі быў напоўнены прыемнымі момамнтамі, якія б магла перабіраць у сваёй памяці яшчэ вельмі доўга.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара

Выстава пад такой назвай пачала працаваць у Валожынскім краязнаўчым музеі.


Жыхарам горада і раёна прадастаўляецца магчымасць здзейсніць цікавую, пазнавальную экскурсію ў свет экзатычнай фаўны. Акрамя шматлікіх відаў насякомых і павукоў з незвычайнымі назвамі можна ўбачыць цёмнага тыгровага пітона, гіганцкага слімака, чарапах, яшчарак. Гэтыя яркія і незвычайныя для нашых шырот насельнікі нікога не пакінуць абыякавымі. Геаграфія іх пражывання даволі шырокая. Тут прадстаўнікі жывёльнага свету Азіі, Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі. Аб кожным экспанаце ёсць падрабязная пісьмовая інфармацыя: дзе жыве, чым сілкуецца, якія ў яго звычкі.

Выставы з прыватнай калекцыі біёлага, прафесійнага акварыуміста з Віцебска Сяргея Відзюкова арганізуюцца ўжо на працягу некалькіх гадоў у многіх гарадах Беларусі. У бліжэйшы час у валожынцаў ёсць выдатная магчымасць пагрузіцца ў захапляючы свет жывёл і больш даведацца пра прадстаўнікоў трапічнай фаўны.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
Аляксандр БУРАК, загадчык Валожынскай раённай паліклінікі:
– Для фарміравання імунітэту ў прышчэпленых ад COVID-19 людзей неабходны пэўны час. Па даследаваннях вучоных, у сярэднім ад 4 да 21-28 дзён пасля другой прышчэпкі. Менавіта тады наш арганізм уваходзіць у паўнацэнную абарону. У маім выпадку атрымалася так: я меў кантакт з пацыентам з каранавіруснай інфекцыяй, якая выявілася ў яго ў далейшым, якраз паміж першай і другой прышчэпкамі. Адпаведна, патрэбны імунітэт яшчэ не ўтварыўся, таму захварэў.
Пачыналася ўсё з невялікай тэмпературы – 37,4 градуса, пакашлівання, а пасля, на 5-6 дзень хваробы рэзка стала горш: тэмпература паднялася да 39 градусаў, апанаваў моцны кашаль – адкашляцца было немагчыма, хаця лячыўся правільна, шмат піў вадкасці, пры хадзьбе з’яўлялася задышка. Нязначна панізілася сатурацыя, мяне шпіталізавалі і пацвердзілі каранавірус. Але сваё ўздзеянне, упэўнены, прышчэпка ўжо зрабіла: кіслароду спатрэбілася не вельмі вялікая колькасць – калі ў сярэднім на той час пацыент з каранавіруснай інфекцыяй ляжаў у бальніцы 7-10 дзён пад кіслароднай маскай, то я – тры дні, пасля чаго яго пачалі зніжаць.
Аднак гэта хвароба не праходзіць бясследна: калі сатурацыя, аналізы хутка прыйшлі ў норму, а вось агульная слабасць заставалася досыць доўга. Так атрымалася, што адразу пасля выпіскі з бальніцы адыходзіў у планавы адпачынак, і ўвесь час назіраліся слабасць, апатыя, нежаданне нічога рабіць. Смакі і пахі не магу сказаць што зніклі, але яны сказіліся: у прыватнасці, тонкія пахі адчуваю вельмі добра, вось моцныя, жорсткія нават праз паўгода не адчуваю. Смакі часам зусім незразумелыя: пакуль ляжаў у бальніцы, усё здавалася, што ў чай дабавілі соду. Прыехаў дадому – адчуванні такія ж самыя, таму чай не піў два месяцы ўвогуле. І нават калі цалкам вылечыўся, цяжка стаў пераносіць фізічныя нагрузкі: здавалася, ногі перасталі трымаць, адвыклі хадзіць, сталі слабымі з-за таго, што трэба было доўга ляжаць. Адно суцяшала: на шчасце, у маёй сям’і ніхто ад мяне не заразіўся.
Хачу сказаць, што на ўсё трэба час. У першую, другую хвалі каранавіруса гаварылі, што пацыентам, якія лечацца, уводзяць плазму перахварэўшых. Вакцынацыя – гэта фактычна, калі ты робіш сваю плазму лячэбнай, у ёй ужо ёсць антыцелы. Менавіта яны дапамагаюць хутчэй справіцца з кавідам. Ніхто не дае гарантыі, што не захварэеш нават пасля другой прышчэпкі – такія людзі ёсць, але яны значна лягчэй пераносяць хваробу. Нават тыя, хто маглі б памерці, застаюцца жывымі, не трапляюць у рэанімацыю, а адносна непрышчэпленых насамрэч папраўляюцца хутчэй. Таксама пасля вакцынацыі трэба захоўваць дыстанцыю, масачны рэжым – чаму я сам з’яўляюся прыкладам: правакцынаваўся першы раз, меў кантакт з хворым на каранавірус і захварэў. Але яшчэ раз паўтаруся: менавіта дзякуючы прышчэпцы даволі хутка ачуняў. Дарэчы, другую прышчэпку ўжо зрабіў.
Наконт самаадчування пасля прышчэпак скажу: такой заканамернасці, хто і як іх пераносіць, няма. У некага ёсць тэмпература, у іншага – не, у кагосьці суставы ломіць, назіраецца слабасць, але гэта як хутка з’яўляецца – на працягу сутак, гэтак жа хутка і знікае.
Перахварэўшы і адчуўшы на сабе паследкі каранавіруса, адзначу, што гэта вельмі подлая хвароба. У кагосьці яна праходзіць бессімптомна, у кагосьці – у вельмі лёгкай форме, таму можа скласціся ўражанне, што ўсё не так страшна і не так сур’ёзна, як гавораць. Таму людзі і не разумеюць важнасці вакцынацыі. А вось каго яна “накрывала”, як кажуць, з галавой, тыя сапраўды пакутуюць, асабліва пажылыя, людзі з хранічнымі захворваннямі. Вакцынацыяй мы не толькі сябе абараняем: маючы зносіны з блізкімі, роднымі, сябрамі, калегамі па рабоце засцерагаем ад небяспекі і іх. На сёння ў раёне першым кампанентам прышчапіліся каля 8,5 тысячы чалавек, другую прышчэпку атрымалі каля 5,5 тысячы.
Не магу сказаць, што пасля каранавіруса штосьці кардынальна памяняў у сваім жыцці. Нагледзеўшыся ўсялякага і падчас работы ў стацыянары (не ў кавідным аддзяленні), і падчас зваротаў пацыентаў з кавідам у паліклініку (асабліва ўражваюць рэнтгенаўскія здымкі лёгкіх), нічога харошага ва ўсім гэтым няма. Таму жыхарам раёна параіў бы: па-першае – вакцынавацца, па-другое – насіць маскі, па-трэцяе – захоўваць сацыяльнае дыстанцыраванне. Бо, на жаль, на сёння ў нас сітуацыя з захвованнем на COVID-19 расце. Гэта хваля па колькасці сярэдняцяжкіх, цяжкіх пацыентаў значна большая – людзі намнога цяжэй пераносяць хваробу. У райбальніцы працуе інфекцыйны шпіталь: адразу было адкрыта адно, пасля другое, а зараз ужо і трэцяе аддзяленні. У асноўным лячэнне праходзяць валожынцы, ёсць адзінкавыя пацыенты з іншых рэгіёнаў.
Яшчэ адзін немалаважны факт: некаторыя паспелі ўжо перахварэць на каранавірус па два разы, дарэчы, у другім выпадку хвароба працякае больш складана. А вось пасля прышчэпкі, калі і захварэеш, то ў больш лёгкай ступені – усё залежыць ад таго, у каго колькі ўтвараецца антыцелаў. Тым не менш, калі яны ёсць, то арганізму намнога прасцей змагацца з інфекцыяй.
Лічу, што перамагчы COVID-19 можна, толькі стварыўшы калектыўны імунітэт, каб гасіць хвалю: чым менш людзей будзе хварэць, тым менш верагоднасць новых мутацый гэтага віруса, які з кожным разам яшчэ больш сур’ёзны, яшчэ больш жорсткі. У нашых хворых назіраюцца розныя штамы, але клініка стала больш злой – гэта значыць, клінічныя праяўленні, цячэнне хваробы праходзяць намнога горш.