Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пятница, 22 декабря 2017 13:01

СТАРТАП-ШКОЛА Ў ВАЛОЖЫНЕ

 

Тры месяцы займаліся і працавалі з ментарамі ўдзельнікі першай стартап-школы ў Валожыне. Нядаўна ў раённым Цэнтры культуры прайшло мерапрыемства “Сацыяльнае прадпрымальніцтва”, дзе адбылася прэзентацыя вынікаў праведзенай работы.

Прысутных прывіталі заснавальнік стартап-школы, член савета ГА “Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу” і вядучы эксперт заняткаў у Валожыне Аляксандр Булах, а таксама менеджар праекта “Валожын без бар’ераў”, прадстаўнік фонду “Інтеракцыя” Ірына Іванова. Было адзначана, што пытанне развіцця сацыяльнага бізнесу ў Валожынскім раёне вельмі актуальнае.

Першымі ўзялі слова і паказалі прэзентацыю вытворчасці па вырошчванні грыбоў-вешанак “Валожынскія вешанкі” Аляксей Шчарбачэвіч і Наталля Нямкевіч. Было некалькі складнікаў, што сталі асноватворнымі для рэалізацыі гэтай ініцыятывы. Па-першае, праект дасць магчымасць для працаўладкавання людзей з інваліднасцю. Па-другое, пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыя нашага раёна падвергнулася найбольшаму радыеактыўнаму забруджванню ў Мінскай вобласці, а вешанкі з’яўляюцца экалагічна чыстым прадуктам, які да таго ж валодае і лячэбнымі ўласцівасцямі. Яны хутка растуць і маюць высокую канкурэнтаздольнасць. Ініцыятыўнай групай распрацавана бізнес-мадэль. На сённяшні дзень рэалізацыя ідзе ў асноўным праз сацыяльныя сеткі. Плануецца продаж грыбоў на ярмарках, на гарадскім рынку, а таксама юрыдычным асобам.

Удзельнікам мерапрыемства была прадастаўлена магчымасць наведаць вытворчасць па вырошчванні вешанак, што размешчана на тэрыторыі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. Прысутныя сваімі вачамі змаглі пабачыць, дзе і як вырошчваюць у нас вешанкі. Было адзначана, што гэта выдатны прыклад сацыяльнага бізнесу.

Інтэрактыўную карту з цікавымі месцамі Беларусі з функцыяй падбору тых, што даступныя для людзей з інваліднасцю, прадэманстраваў Павел Маліцкі. На інклюзіўным турыстычным партале Way.by на платнай аснове размясцілася больш за 100 аб’ектаў, 30 з якіх – аграсядзібы. Павел плануе і далей развіваць гэты напрамак, даносіць да ўладальнікаў бізнесу пытанне інклюзіўнасці, каб тыя маглі ўладкоўваць турыстычныя аб’екты, якія ім належаць, згодна з патрабаваннямі міжнароднай канвенцыі.

Стваральніца hand-made ўпрыгажэнняў Алена Жданюк арганізавала творчую майстэрню “Вянок-матылёк”. Прадукцыі такога напрамку на рынку многа, таму трэба прыкладаць намаганні, каб яна была эксклюзіўнай і карысталася попытам. Алена робіць унікальныя рэчы, кожная з іх мае імя, для яе майстрыха стварае сваю гісторыю. Пакупнік набывае не проста рэч, а сябра. На бліжэйшую будучыню Алена плануе аформіць рамесніцтва, асвоіць новыя тэхналогіі. Дзякуючы стартап-школе пачатковая ідэя трансфармавалася ў два самастойныя праекты: “Вянок-матылёк” – развіццё асабістага брэнда і “Асаблівая прыгажосць”, сутнасць яго заключаецца ў тым, каб вывесці ў якасці мадэлей дзяўчат з інваліднасцю (сіндромам Даўна) рэкламаваць брэндавую прадукцыю. Ужо ёсць дамоўленасць з вядомым у Беларусі аўтарам упрыгажэнняў. Гэтым Алена хоча паказаць, што прыгажосць можа быць рознай, яна не павінна быць шаблоннай.

Удзельнікі стартап-школы ўпэўнены: і ў невялікім горадзе рэальна адкрыць сваю справу і ўцягнуць у яе людзей з інваліднасцю.

У наступным годзе пачнецца новы сезон работы. На старонцы http://start.by/volozhin ужо адкрыты набор для тых, хто жадае запусціць свой сацыяльны ці бізнес-праект.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Пятница, 22 декабря 2017 13:00

ДА СВЯТА ЕДУЦЬ ДЗЕЦІ З-ЗА МЯЖЫ...

 

Ёсць людзі, сустрэўшыся з якімі, дзякуеш лёсу, што ён вас звёў. Менавіта такую радасць выклікала і выпадковае знаёмства з Нінай Іосіфаўнай ЗАХАРЭВІЧ.

Некалькі гадоў назад у Івянцы нашу ўвагу прыцягнуў прыгожы падворак па завулку Савецкаму, 3. Мы спыніліся, каб палюбавацца, а потым набраліся смеласці і пазванілі ў дзверы, спадзеючыся яшчэ і на гаспадароў паглядзець. На парог выйшла прыветлівая жанчына і прапанавала нязваным гасцям прайсці ў дом. Адмовіцца было немагчыма, бо Ніну Іосіфаўну, зусім як слаўную “Лявоніху”, можна ахарактарызаваць так: “Знаеш ты, як запрасіць, пачаставаць і дарэчы слова добрае сказаць…”

Да выхаду на заслужаны адпачынак наша новая знаёмая працавала на кіруючых пасадах, шмат гадоў была дырэктарам Івянецкага ўнівермага, з’яўлялася лепшым работнікам сістэмы спажыўкааперацыі і нават абіралася дэлегатам ад Беларусі на Усесаюзны з’езд работнікаў гандлю.

Ніна Іосіфаўна надзвычай цікавая асоба: усебакова адораная, шчодрай душы, добразычлівая і працавітая. Таму і зараз, калі адышла ад “вялікіх” спраў, госці не забываюць яе дом. Прыязджаюць нават з-за мяжы, каб пабыць у атмасферы ўтульнасці, ацаніць кулінарныя шэдэўры жанчыны і атрымаць асалоду ад размовы з прыемным субяседнікам.

Да зімовых свят Н. І. Захарэвіч, як і кожная гаспадыня, рыхтуецца загадзя: прадумвае меню, набывае неабходныя прадукты, закручвае рулеты, якія можна папярэдне замарозіць, вырабляе каўбасы і сальцісоны. Ах, як трапна сказаў паэт:

Святочны, старажытны  час Калядны,

Магічны дух язычніцкіх акрас,

Смалення дух, дух кмену  і каляндры,

Дух на шасце падвешаных  каўбас…

Па каталіцкай традыцыі, старт Каляднаму застоллю дае Куцця. На посны стол выстаўляецца не менш за 12 страў. Тут і разнастайныя кісялі, і печаная рыба, і поліўка з грыбамі, і мак з абаранкамі. Гэту смакату многія ўспамінаюць з настальгіяй, але ўжо далёка не ва ўсіх сем’ях строга прытрымліваюцца даўнейшых канонаў. Куды прасцей пайсці заходнееўрапейскім шляхам і пачаставаць сабраных запечаным індыком!

Сёлета ў Івянецкім касцёле Св. Міхала Калядную службу будуць трансліраваць па рэспубліканскім тэлебачанні. Пасёлак чакае вялікага наплыву прыезджых. У доме Захарэвічаў таксама рыхтуюцца да сустрэчы з самымі жаданымі гасцямі: дзецьмі, унукамі, праўнукамі. Цікава, што дзяўчаты з іх роду ў нявестах доўга не заседжваюцца. Так, унучка Надзея выйшла замуж за карэннага немца, жыве ў Германіі і гадуе дачушку Марыю-Луізу. У Германіі зараз знаходзіцца і ўнук Сяргей з сям’ёй. З чэшскай сталіцы Прагі, магчыма, прыедзе сын Яўген са сваімі дамачадцамі. Малодшая дачка Таццяна – мінчанка, выкладчыца замежнай мовы, у яе двое дзетак – шасцігадовы Данік і маленькая Злата. Старэйшая дачка Наташа – фельчар у мясцовай бальніцы і самая галоўная памочніца ў Ніны Іосіфаўны. Бо ў дзве рукі такую кампанію як накарміць!

Назаўтра, пасля Куцці, стол павінен ламацца ад далікатэсаў з мяса і выпечкі. Толькі на адзін спіс варта паглядзець, каб ацаніць маштаб работы: рулькі фаршыраваныя запечаныя, адбіўныя, рулеты вараныя цялячыя і свіныя з чарнаслівам і грыбамі, дамашняя каўбаса і паляндвіца падсушаныя, салаты і саленні, тарты, пончыкі, хрушчы, пячэнне. І зроблены яны будуць не абы-як, а па-мастацку, з фантазіяй. Вядома, кожны госць яшчэ і свой нейкі ўклад зробіць. Унук Сяргей абавязкова прыгатуе фірменны капучына, намалюе на яго пенцы выяву Дзеда Мароза або Снягуркі, прыгожага коціка ці грознага пірата. Гэта новаўвядзенне ў Захарэвічаў ужо становіцца традыцыяй.

Акрамя сваякоў, прыйдуць раздзяліць калядную радасць з Нінай Іосіфаўнай і Канстанцінам Браніслававічам Захарэвічамі сябры, суседзі, знаёмыя.

На Новы год, калі ўсталюецца спрыяльнае надвор’е, святкаваць у Захарэвічаў можна і на падворку. Тут і казачныя героі на ўсёй тэрыторыі “вядуцца”, і вечназялёныя дрэвы, кусты радуюць вока яркасцю, і альтанка з мангалам ёсць. Лепшай пляцоўкі для сямейнай касцюміраванай гулянкі, запуску феерверкаў прыдумаць немагчыма! Не дзіва, што для ўсіх нашчадкаў Ніны Іосіфаўны і Канстанціна Браніслававіча бацькоўскі дом у Івянцы застаецца самым любімым месцам на Зямлі, прыцягальным ачагом усяго іх працавітага роду…

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Настассі ЛЯВІНСКАЙ

Пятница, 22 декабря 2017 12:59

СЛУЖЫЦЬ ЛЮДЗЯМ

 

 

Такое пажаданне выказала валожынскім медыкам начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама Наталля Іларыёнаўна БАЯРСКАЯ падчас правядзення ў райвыканкаме выязнога прыёму грамадзян.

Пытанняў да абласнога кіраўніцтва ў жыхароў раёна не ўзнікла, што, у сваю чаргу, сведчыць аб станоўчай рабоце медыкаў Валожыншчыны. Гэта пацвердзіла і Н. І. Баярская, адзначыўшы, што ў раёне няма невырашальных пытанняў, якія тычацца медыцынскай дапамогі. Адміністрацыя райбальніцы спраўляецца з праблемамі і ўмее іх вырашаць, калі яны не даходзяць на больш высокі ўзровень.

Да таго ж і ў галоўнае ўпраўленне зваротаў ад валожынцаў паступае найменшая колькасць у параўнанні з іншымі раёнамі Мінскай вобласці. У большасці пытанні тычацца павышэння групы інваліднасці пры спрэчнай сітуацыі і выпісвання льготных прэпаратаў, якія не ўваходзяць у фармулярны спіс ці замежнай вытворчасці.

Станоўчую ролю на аказанне якасці медыцынскіх паслуг адыграла забеспячэнне кваліфікаванымі кадрамі – сёлета ў раённыя бальніцы вобласці прыйшлі больш за 400 маладых спецыялістаў. Таксама павялічылася іх замацаванасць на першым працоўным месцы. І ў гэтым важную ролю адыграла мясцовая ўлада, якая пайшла насустрач медыкам у выдзяленні жылля. Цікавасць да работы надае сучаснае медыцынскае абсталяванне і магчымасць развівацца.

Падтрымлівае Н. І. Баярская і пазіцыю назначэння на адказныя пасады маладых кіраўнікоў, бо ў іх ёсць жаданне працаваць і штосьці мяняць. У прыватнасці, бачна, што малады галоўны ўрач нашай Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы Павел Алегавіч Ганчар умее вырашаць пытанні ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы: працягваўся і будзе ў далейшым працягвацца рамонт, набывалася абсталяванне. А самае галоўнае – замацаваўся кадравы патэнцыял. Моладзь – гэта жыццё і рух наперад. Таму абласны кіраўнік пажадала кіраўніку медыцынскай галіны раёна і яго калектыву яшчэ доўгія гады не губляць энергіі і запалу, служыць і служыць людзям, стаяць на варце аховы здароўя насельніцтва раёна.

Адна з галоўных задач, якая зараз стаіць перад медыкамі, – павышэнне дэмаграфічнай бяспекі: зніжэнне смяротнасці, дзе акцэнт робіцца на зніжэнне смяротнасці асоб працаздольнага ўзросту, дзіцячай смяротнасці. Акрамя гэтага, ва ўзаемадзеянні з іншымі зацікаўленымі ведамствамі неабходна павышаць нараджальнасць. Сёлетні год стаў першым і паказальным, калі на Міншчыне недалічыліся 1,5 тысячы немаўлят у параўнанні з 2016 годам.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Пятница, 22 декабря 2017 12:59

22 КРОКІ ДА СТРАТЭГІІ

 

 

На базе раённай бібліятэкі пад эгідай беларускага офіса па правах людзей з інваліднасцю адбыўся двухдзённы семінар па распрацоўцы стратэгіі забеспячэння роўных магчымасцей для людзей з інваліднасцю. Мерапрыемства праведзена ў рамках праекта “Павестка 50” (столькі артыкулаў у Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю). У праекце, што фінансуецца Еўрасаюзам, задзейнічаны пяць раёнаў рэспублікі – Шчучынскі, Лепельскі, Столінскі, Бабруйскі і Валожынскі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Міхаіл Мацкевіч – намеснік дырэктара офіса, Леанід Садоўскі – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Галіна Рай – дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва, Ларыса Шчарбачэвіч – загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, Міхаіл Невядомскі (раённае прадстаўніцтва Беларускага таварыства інвалідаў па зроку), Віктар Субач (раённая арганізацыя Беларускага таварыства інвалідаў), прадстаўнікі ГА “Беларуская асацыяцыя бацькоў дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў” і іншыя асобы, у чые абавязкі ўваходзіць вырашэнне праблем людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У якасці наглядальніка прысутнічала датчанка Ліні Петэрсан – прадстаўніца арганізацыі “Еўрапейскі дом”. У рамках праекта “Павестка 50” яна курыруе Беларусь.

Польскія спецыялісты фонду “ТUS” Пётр Тодыс і Малгаржата Перацятковіч прадоўжылі дзяліцца вопытам забеспячэння роўных магчымасцей для асоб з інваліднасцю, што маецца ў суседняй краіне.  Імі распрацаваны дапаможнік “22 крокі да стратэгіі”, у якім апісаны ўвесь шлях стратэгіі, пачынаючы з прыняцця рашэння аб яе стварэнні і заканчваючы прыёмам на мясцовым узроўні, а таксама ўкараненнем.

У ходзе сустрэчы былі выяўлены дзесяць асноўных праблем, што перашкаджаюць паляпшэнню якасці жыцця людзей з інваліднасцю менавіта ў нашай мясцовасці. Тры з іх – слабая актыўнасць саміх інвалідаў, недастатковая інфармаванасць аб правах і абавязках дадзенай катэгорыі людзей, недахопы ў безбар’ерным асяроддзі – былі дэталёва прааналізаваны. Усе ўдзельнікі, падзяліўшыся на тры групы, скрупулёзна распісалі кожны крок, што неабходна зрабіць на шляху да вырашэння азначаных момантаў. Стратэгія па астатніх сямі праблемах будзе распрацавана кожнай групай самастойна.

20 студзеня, у час наступнай сустрэчы, кожная каманда атрымае магчымасць абараніць свой план. Для інвалідаў-жыхароў сельскіх населеных пунктаў задумана правесці сем выязных кансультацый. 2 сакавіка стварэнне стратэгіі па паляпшэнні якасці жыцця інвалідаў плануецца завяршыць. Канчатковы яе варыянт будзе ўключаны ў план развіцця раёна.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

       

15 декабря Дом поляков собрал многочисленных гостей на новогодний концерт, который подготовила детская школа искусств. Маленькие первоклассники дарили своим родителям и всем присутствующим подарки – результаты их упорного труда за первое полугодие в ДШИ: музыканты зовораживающе играли на любимых инструментах со своими учителями, учащиеся младшей и старшей групп хореографического класса очаровали пластикой движений в танце, художники представили красочную выставку своих рисунков. Также пришли поздравить первоклассников ученики второго класса и своей игрой воодушевить малышей к новым достижениям. Ярким обромлением концерта звучала музыка в исполнении преподавателей ДШИ. А в завершении ребят ожидали сладкие подарки. Аплодисменты зрителей и радость детей лучше всех слов говорили о том, что праздник удался на славу.

 

Пятница, 22 декабря 2017 10:10

Прием граждан

21 декабря 2017 года в общественной приемной Воложинской районной организации РОО «Белая Русь»  прием граждан провела  главный правовой инспектор труда Минского областного объединения профсоюзов Мищерюк Алеся Аркадьевна.

3 человека, записавшиеся на прием, получили разъяснения по вопросам, касающимся норм законодательства, регулирующих сферу трудовых и связанных с ними  правовых отношений.

На приеме присутствовали Мария Николаевна Каминская, председатель райкома профсоюза работников образования и науки, Вероника Викторовна Загорская, председатель Воложинского районного объединения профсоюзов Федерации профсоюзов Беларуси.

Четверг, 21 декабря 2017 13:20

Аб зімовых правілах

 

Напярэдадні навагодніх святаў і ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспечны Новы год!» ратавальнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях вядуць актыўную працу ва ўстановах адукацыі раёна. Сустракаючыся з дзецьмі, яны нагадваюць ім асноўныя правілы бяспекі ў зімовы перыяд, праводзяць віктарыны, загадваюць загадкі, гуляюць у тэматычныя гульні.

 Хлапчукі і дзяўчынкі заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, паказваюць высокі ўзровень ведаў важных правілаў, якія дапамагаюць зрабіць жыццё бяспечным. Разам з ратавальнікамі дзеці ўспамінаюць правілы карыстання піратэхнічнымі вырабамі, а таксама асновы бяспечных паводзін на вадаёмах зімой. Нават прыводзяць свае прыклады здарэнняў на лёдзе.

У завяршэнне кожнага мерапрыемства дзеці атрымліваюць падарункі ад ратавальнікаў.

Четверг, 21 декабря 2017 13:19

Свята ў школе-інтэрнаце

 

20 снежня ў дзяржаўнай установе адукацыі «Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат» прайшло Навагодняе свята, якое дзеці вельмі доўга чакалі і старанна рыхтаваліся. Каго тут толькі не было: і феі, і вожыкі, і чараўнікі… Не абыйшлося на свяце і без Бабы Ягі і Лешага. Але галоўнымі героямі, вядома, сталі Дзед Мароз і Снягурка. Дзеці і спявалі, і танцавалі, і вершы раскавалі. Весела было ўсім!

На свята завітаў і Міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка. Ён павіншаваў дзяцей і ўвесь педагагічны калектыў з надыходзячымі святамі і, як самы сапраўдны Дзед Мароз, уручыў школе і дзецям вельмі карысны падарунак. У гэты дзень усе дзеці атрымалі таксама і салодкія падарункі.

А ў завяршэнне мерапрыемства курсанты Універсітэта грамадзянскай абароны правялі для навучэнцаў святочную дыскатэку.

Четверг, 21 декабря 2017 13:17

Органам ЗАГС – 100 лет.

 

Сюда мы обращаемся за самыми важными, основными документами. Регистрация брака, рождение ребенка,  уход из жизни – эти и другие события, как счастливые, так и грустные, находят отражение в записях актов гражданского состояния. Можно сказать, что органы ЗАГС  ведут нас по жизни, скрупулезно записывая, как главы в романе, каждый ее этап.

На торжественное собрание, посвященное 100-летию органов ЗАГС   пригласили работников сельских  Советов, отдела ЗАГС Воложинского райисполкома,  ветеранов.     Председатель Воложинского районного Совета депутатов Сергей Францевич Глинский  поздравил  присутствующих  и  вручил грамоту Минского областного  Совета депутатов Колбенковой Марии Викентьевне.

Петр Иосифович Бибик  вручил благодарности председателя   Воложинскокго райисполкома  лучшим работникам органов ЗАГС .

Председатель Воложинской районной организации РОО «Белая Русь»   Елена  Ивановна Клачко поздравила    с юбилеем   и вручила    ценные подарки  управляющим делами сельских  исполкомов и работникам  отдела.  

 

23 декабря 2017 года на площади г. Воложина будет организована ярмарка с участием организаций торговли и общественного питания независимо от форм собственности и ведомственной подчинённости, организаций промышленности, бытового обслуживания, сельскохозяйственных организаций, крестьянских (фермерских) хозяйств.

Ярмарка порадует вас доступными ценами на продукцию, а также концертной программой коллективов художественной самодеятельности района.

Ждём вас за покупками с хорошим настроением!!!

По вопросам участия в ярмарке обращаться в отдел экономики Воложинского райисполкома по тел.: 8 (01772) 55069, 55000, 55572

Страница 1913 из 2145

Задайте вопрос