222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
27 мая ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” сабраліся, каб абмеркаваць шэраг мерапрыемстваў, якія творчая суполка плануе правесці ў бліжэйшы час. А гэта, найперш, сустрэча-ўспамін да 105-й гадавіны з дня нараджэння слаўнага земляка – паэта, перакладчыка, настаўніка Пятра Іванавіча Біталя, якую плануецца правесці 15 чэрвеня на базе Вішнеўскіх устаноў культуры. Абмеркаваны таксама выязны канцэрт удзельнікаў “Руні”, канцэртная праграма да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дня вызвалення Беларусі, Дня г. Валожына (сумесна з народным хорам “Спяваючыя сэрцы”).
На пасяджэнні рунеўцы зацвердзілі новы склад савета свайго аб’яднання.
Сёлетнія капрызы надвор'я даставілі аграрыям раёна нямала праблем. Перыядычныя начныя замаразкі, адсутнасць дастатковай колькасці вільгаці адбіліся і на росце траў. У мінулую пятніцу старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка разам са спецыялістамі райсельгасхарчу і сумежных службаў, кіраўнікамі гаспадарак правёў выязны семінар-нараду па адной з ключавых тэм у жыцці кожнага сельгаспрадпрыемства – нарыхтоўцы кармоў.
Мерапрыемства ладзілася на базе СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз", КСУП "Пяршаі-2014" і ААТ "Агра-Дубінское", работнікі якіх ужо прыступілі да касавіцы. Падчас семінара спецыялісты далажылі пра гатоўнасць тэхнікі і палёў да "зялёнага жніва", праінфармавалі аб важных правілах касьбы, уборкі траў, закладкі сянажных і сіласных траншэй. Нягледзячы на тое, што першы травастой сёлета выдаўся адносна небагатым, сёння ўжо нельга марудзіць з яго зборам. Важна нарыхтаваць корм у адведзеную прыродай пару, калі ўтрыманне пажыўных рэчываў у ім дасягае максімуму. Таму кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў неабходна тэрмінова мабілізаваць дзейнасць калектываў у азначаным кірунку. Ёсць, вядома, у гэтай справе і свае нюансы. Сабраную з першых пакосаў масу дастаткова цяжка захаваць у якасці грубага корму: яна дрэнна сохне. Таму ў час семінара было замацавана калегіяльнае рашэнне закручваць такія травы ў стрэйч-плёнку. Дарэчы, у СГУ "Бабровічы" УП "Мінскаблгаз", акрамя дэманстрацыі гаспадарчай кормаўборачнай тэхнікі і магчымасцей экстранных рамонтных брыгад ААТ "Валожынская райаграпрамтэхніка", увазе прысутных была прадстаўлена і прадукцыя з палімерных матэрыялаў ад беларускіх вытворцаў, якія гатовы прапанаваць пакупнікам самыя выгадныя цэны.
У КСУП "Пяршаі-2014", куды пазней накіраваліся ўдзельнікі семінара, ужо вядзецца работа па нарыхтоўцы зялёнай масы ў поліэтылен. Патрабаванні да захаванасці кармоў, дбайнага выканання тэхналогіі іх назапашвання пастаянна ўзрастаюць. Пэўныя правілы ёсць і ў названым працэсе. У прыватнасці, візуальна рулон павінен быць правільнай геаметрычнай формы, а вугал вертыкальнай і гарызантальнай частак адпавядаць 90 градусам. Не дапускаюцца да ўпакоўкі рулоны з нявыкананымі краямі і няўшчыльненай сярэдзінай. Гатовыя ж вырабы механізатару пры дапамозе прэс-падборшчыка неабходна пакінуць на полі строга ў вертыкальным становішчы.
ААТ "Агра-Дубінское", куды ўдзельнікі семінара наведаліся ў апошнюю чаргу, сёння з'яўляецца лідарам сярод гаспадарак Валожыншчыны па надоях: тут атрымліваюць без малога 21 літр малака на карову. Назапасіць дастатковую колькасць клятчаткі, якая дазваляе арганізму жывёлы "працаваць" з высокай самааддачай, статку на выпасе дапамагае тэхніка. Па-добраму прысутныя былі ўражаны і хуткасцю выканання даручэння кіраўніка вобласці па бетанаванні тэрыторыі мехдвара сельгаспрадпрыемства: асноўная частка работы была праведзена за 4 дні.
Завяршыўся семінар нарадай, на якой падагулілі вынікі ўбачанага. Старшыня райвыканкама выказаў аб'ектыўную крытыку ў адрас асобных кіраўнікоў, што дапусцілі пралікі гаспадарання: з-за гэтага знізіліся сярэднясутачныя прывагі і надоі, пагоршыўся шэраг іншых паказчыкаў. Нявярстаць упушчаныя моманты хоць і няпроста, але неабходна. Акрамя таго, Мікалай Анатольевіч засяродзіў увагу на пытанні захавання камбікармоў: апошнім часам зафіксаваны выпадкі крадзяжу вялікай колькасці пажыўнага харчу са складоў на фермах. Вінаватыя панясуць крымінальную адказнасць.
У час нарады былі яшчэ раз нагаданы асноўныя патрабаванні нарыхтоўкі кармоў. Расліны павінны быць скошаны ў аптымальныя фазы вегетацыі для дасягнення максімальнай пажыўнасці. Перад закладкай сянажных траншэй іх неабходна вычысціць ад рэштак кармоў, прадэзінфікаваць і пабяліць, правільна ўкласці масу і закрыць згодна з нарматывамі. Акрамя абмеркавання іншых важных умоў фарміравання харчовай базы для гаспадарчага статка, былі ўзяты на кантроль праблемы недахопу вымяральнікаў вільгаці і тэрмометраў у гаспадарках, а таксама набыццё спецыялізаваных мыючых сродкаў па выгадных цэнах.
Сяргей САДОЎСКІ,
фота аўтара
Сфарміраваць паняцце, што жыццё – не гульня, навучыць дзяцей асцярожна ставіцца да свайго здароўя, выконваць правілы бяспечных паводзін павінны бацькі! А незаменнымі памочнікамі ў гэтым становяцца настаўнікі і выратавальнікі, якія праводзяць з дзецьмі заняткі.
У рамках першага этапу акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!” у кінатэатры “Юнацтва” выратавальнікі арганізавалі цікавае і пазнавальнае мерапрыемства і напомнілі прысутным аб асноўных правілах пажарнай бяспекі. Удзел у акцыі прыняў таксама і начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Алег Карачун. А гульнявая праграма не пакінула абыякавым ні аднаго з удзельнікаў. Яна настолькі захапіла дзяцей, што яны не маглі ўстаяць на месцы. Кожны хацеў прыняць удзел у конкурсах і атрымаць выдатны падарунак.
Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі акцыі ў вялікай кіназале прагледзелі некалькі серый мультфільма “Чароўная кніга МНС”. У рамках мерапрыемства была разыграна латарэя. Пераможцы атрымалі скідку 15% на піцу ў піцэрыі “Загадка”, што знаходзіцца ў будынку кінатэатра. Там з дзецьмі выратавальнікі правялі дадатковыя конкурсы.
Алеся РАДВІЛОВІЧ
У рамках кампаніі “Ганарымся, што навучылі” работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях традыцыйна праводзяць мерапрыемствы з дзецьмі і іх бацькамі. Адна з такіх сустрэч прайшла ў сярэдняй школе № 1 г. Валожына.
Прысутныя ўдзельнічалі ў розных конкурсах, віктарынах, прайшлі спецыяльнае тэсціраванне на сайце МНС. Першакласнікі падчас мерапрыемства паказалі выдатныя веды правіл бяспекі. А галоўнае ў гэтым тое, што, як дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі або як яе пазбегнуць, дзеці даведаліся не толькі ад настаўніка, але і ад сваіх бацькоў. Дарослыя, якія былі на мерапрыемстве, з упэўненасцю могуць ганарыцца тым, што навучылі...
Алеся РАДВІЛОВІЧ
У чарговы раз, у IX Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў “Вясновы букет”, які адбыўся у г.Мінску, прымалі ўдзел майстры народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” ДУК “Валожынскі РЦК”. Сярод майстроў, якіх было амаль паўмільёна, Валожыншчыну прадстаўлялі Алег і Ірына Капуста (ганчарства), Наталля і Мар’яна Лукашык (лялька), Хрысціна Лямбовіч (ткацтва пояса), Кастусь Пятроўскі (кавальства), Наталля Рэут (выцінанка), Канстанцін Матус (жывапіс). Дыпломамі фестываля 3-месца і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны: Хрысціна Лямбовіч, Наталля Рэут, Наталля Лукашык.
Пажадаем майстрам творчых поспехаў!
27 мая в Дорском СДК и Першайском СДК прошли тематические дискотеки под названием «Брось курить». Конкурсные программы во время дискотек были направлены на профилактику здорового образа жизни. Молодежь принимала активное участие в конкурсах «чистые легкие», «рифмой по дыму», «убедительная просьба!». Во время проведения дискотек использовались экспресс-информационные листовки и плакаты.
26 мая в Воложинском районном центре культуры, в рамках Республиканской информационно-образовательной акции «Беларусь против табака » с участниками клубных формирований была проведена беседа на тему «Курить – здоровью вредить». Беседу подготовил и провел режиссер и руководитель театрального кружка – «Ярус» - Владимир Тихоновский.
26 мая в Воложинском районном центре культуры, в рамках Республиканской информационно-образовательной акции «Беларусь против табака » с участниками клубных формирований была проведена беседа на тему «Курить – здоровью вредить». Беседу подготовил и провел режиссер и руководитель театрального кружка – «Ярус» - Владимир Тихоновский.
Традиционное мероприятие – итоговый концерт учащихся ГУО “Воложинская детская школа искусств” по итогам учебного года прошло в последние дни мая. Этот учебный год был как всегда очень творческим и насыщенным. Про все достижения школы искусств в своём докладе говорил директор учреждения А.В. Езерский.
Каждый год итоговое мероприятие школы искусств проходит по подготовленному заранее сценарию, всегда неповторно и интересно. Так в этом году тема была “Ретро” и потому все мелодии, представленные в этот вечер, были из произведений прошлых лет.
Традиционно в концерте принял участие образцовый духовой оркестр (руководитель Грюк В.Н.), инструментальный ансамбль учителей, детский хоровой коллектив (руководитель Семенайте Д.В.), детские инструментальные ансамбли и солисты.
И как всегда в конце мероприятия был необыкновенно приятный, можно сказать кульминационный, момент – вручение грамот и благодарностей наиболее одорённым и активным учащимся, а также вручение свидетельств об окончании школы искусств 29 выпускникам.
Учителя и учащиеся ГУО “Воложинская детская школа искусств” стремятся освоить новые музыкальные направления и формы работы. Постоянная финансовая поддержка отдела идеологической работы, культуры и по делам молодёжи помогает в приобретении новых музыкальных инструментов, мультимедийного оборудования, мебели, проведении ремонта. Всё это способствует более плодотворной работе учреждения.