Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Вторник, 06 июня 2017 09:05

Зручна і прыгожа

 

Якіх толькі спосабаў пераносу ручной паклажы не прыдумала чалавецтва за гісторыю свайго існавання! Але карзіны, кашолкі і кошыкі, сплеценыя па даўнейшых традыцыях, застаюцца запатрабаванымі. У нашым раёне такім рамяством займаюцца бацька і дачка ВАКАРАВЫ ў Гародзьках.

Вядомасць да майстроў прыйшла дзякуючы кіраўніку “Скарбніцы” Наталіі Міхайлаўне Клімёнак. Заўважыла яна неяк на базары жанчыну, якая гандлявала прыгожымі вырабамі з лазы, пацікавілася, хто і адкуль. Аказалася, што ў Гародзькі з Закарпацця перасяліліся бацька з дачкой. На радзіме амаль усе жыхары іх вялікага сяла займаліся пляценнем карзін. Перасяленцы вырашылі і на новым месцы не кідаць прывычнага занятку. Тым больш, што падручнага матэрыялу для работы ў ваколіцах вёскі, каля Бярэзіны хапае, а некаторыя віды беларускай лазы нават лепшыя за закарпацкія. І работа закіпела.

У вясенне-зімовы перыяд ідзе нарыхтоўка дубцоў. Потым іх заварваюць у кіпені, чысцяць ад кары, сушаць, сартуюць. Перад тым, як прыступіць да пляцення, зноў акунаюць у ваду. За чатыры гадзіны ва ўмелых руках ахапак гнуткіх галінак ператвараецца ў зручны ажурны кошычак. З такім і на базары не брыдка паказацца, і ежу на асвячэнне ў храм занесці, і на пікнік выехаць. Пры сваім элегантным, вытанчаным выглядзе карзіна разлічана для пераносу да 70-і кілаграмаў паклажы. І выраб гэты цалкам натуральны, без выкарыстання шкодных хімічных рэчываў!

Вакаравы жывуць у Беларусі з 1999 года. За гэты час галава сям’і, Васіль Міхайлавіч, стаў членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, дачка Марына выйшла замуж і разам з мужам адкрыла аграсядзібу на Стаўбцоўшчыне. Там, дарэчы, можна пабачыць нават мэблю з лазы. У Гародзьках дом таксама прыведзены ў належны выгляд, апрацоўваюцца 50 сотак зямельнага ўчастка вакол яго. А вось жыўнасці Васіль Міхайлавіч не трымае. І таму ёсць важкая прычына: ён часта і на працяглы тэрмін выязджае ў Закарпацце, дзе засталася жонка і іншыя члены сям’і, дзе вядзецца вялікая гаспадарка, ёсць надзел зямлі, які патрабуе догляду. Шлюб Вакаравых стаўся гасцявым па волі лёсу. За шмат гадоў яны прызвычаіліся да такога ўкладу, жывуць зараз не тое што на два дамы, а на дзве краіны. І Васіль Міхайлавіч у такім складзе рэчаіснасці не бачыць супярэчнасцей.

Больш таго, лічыць, што проста адбыўся чарговы віток гісторыі. Калісьці ў XV стагоддзі ў Закарпацце прыехаў князь Вялікага Княства Літоўскага разам са сваёй дружынай, пачаў там будаваць кляштар, абжывацца. Ішоў час, і заезджыя ваяры пабраліся з мясцовымі дзяўчатамі, а потым і наогул вырашылі дадому не вяртацца. Далёкі продак Васіля Міхайлавіча, ліцвін Вакар ці Вакара таксама застаўся ў Закарпацці. Нетыповае прозвішча для гэтай часткі Украіны рэзала вуха жыхароў аж да часоў станаўлення савецкай улады. Старшыня сельсавета, робячы перапіс жыхароў, усіх запісваў на рускі манер. Так і атрымалася “Вокаров”.

…На дадзены момант В. М. Вакарава ўсё задавальняе: дзеці самастойныя, унукі падрастаюць, рамяство прыносіць стабільны заробак, суседзі адкрытыя і спагадныя, а жыццёвы багаж хоць і становіцца год ад году ўсё больш важкім, але, як кажуць, за плячамі яго не насіць. Любыя грузы можна пераносіць і зручна, і прыгожа. Той, хто пляце карзіны, добра гэта ведае…

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара

Вторник, 06 июня 2017 09:05

З увагай да кожнага суразмоўцы

 

"Прамыя тэлефонныя лініі", якія рэгулярна праводзіць старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч Астрэйка, праходзяць традыцыйна ажыўлена: у жыхароў Валожыншчыны часам знаходзяцца турботы і праблемы, з якімі яны не ў сілах справіцца самастойна. У суботу да кіраўніка раёна звярнуліся 9 чалавек.

Першай на "прамую лінію" дазванілася жыхарка вёскі Філіпіняты Галіна Уладзіміраўна Стасяловіч. Яна закцэнтавала ўвагу старшыні райвыканкама на тым, што ў названым населеным пункце дагэтуль не абсталяваны крыты пункт прыпынку грамадскага транспарту. Гэта пытанне – прамая кампетэнцыя філіяла КУП "Мінскаблдарбуд"-"ДРБУ № 167". Як паведаміў кіраўнік дарожнай службы, корпус ужо гатовы, устанавіць яго плануецца ў бліжэйшы час.

З калектыўнай просьбай наконт магчымасці заасфальтаваць дарожнае палатно да кіраўніка раённай вертыкалі ўлады звярнуліся жыхары завулка Букштыновіча райцэнтра. Мікалай Анатольевіч заўважыў, што азначаная праблема разглядаецца, але на яе вырашэнне патрэбен час.

Ірына Антонаўна Шаўлюк з Забрэззя – часты госць "прамых ліній" розных узроўняў. На гэты раз жанчына звярнулася да старшыні райвыканкама з турботай асабістага характару. Кіраўнік раёна даручыў кампетэнтным службам разабрацца ў неадназначнай сітуацыі.

Просьбу пасадзейнічаць у выдзяленні асобнага жылля ў адным з гарадскіх інтэрнатаў узняла пенсіянерка з Валожына. Сходу разабрацца ў яе праблеме не атрымалася. М. А. Астрэйка параіў жанчыне наведаць аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і выкласці сутнасць патрэбы на паперы. Пасля гэтага і будзе прымацца канкрэтнае рашэнне.

Уладзімір Казіміравіч Бітэль са Слайкоўшчыны, які таксама патэлефанаваў на "прамую лінію", у ліку іншых жыхароў акругі не першы раз пры пасадцы бульбы карыстаецца паслугамі ААТ "Адамова-агра": людзі плацяць грошы, і гаспадарчая тэхніка закрывае надзённыя вясковыя патрэбы. Але сёлета кошт выкананых работ казаўся ў разы вышэйшым, чым разлічвалася. Знайсці агульную мову з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства не атрымалася, таму праўды давялося шукаць у размове з раённай уладай. Даручэнне выпрацаваць  стройную сістэму з агульнымі цэнамі на падобныя паслугі па ўсім аграпрамысловым комплексе Валожыншчыны старшыня райвыканкама адрасаваў свайму першаму намесніку – кіраўніку райсельгасхарчу А. М. Шыфрыну. Аляксандр Мікалаевіч будзе разглядаць і наступны зварот, у якім выказана сумненне ў справядлівасці налічэння заработнай платы асобным маладым механізатарам з КСУП "Сакаўшчына-агра".

Жыхары вёскі Дзясятнікі, што наступнымі дазваніліся да кіраўніка раёна, найперш падзякавалі яму за хуткае вырашэнне ўзнятай раней праблемы, звязанай з паслугамі грамадскага транспарту. Але ёсць і яшчэ адзін аспект, які ў не меншай ступені хвалюе вяскоўцаў. А дакладней сказаць, усіх спажыўцоў звадкаванага прыроднага газу, што пастаўляецца ў балонах. Людзі папрасілі пасадзейнічаць, каб блакітнае паліва дастаўлялі часцей, чым раз у тыдзень – па патрэбах заяўнікаў. І сапраўды, непрыемная сітуацыя складваецца, калі газ у балоне закончыўся, а чакаць прывозу трэба яшчэ пяць-шэсць дзён... Мікалай Анатольевіч Астрэйка адрасаваў адпаведным службам патрабаванне разгледзець указаную праблему ў самыя сціслыя тэрміны.

Апошнімі пагутарылі са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Любоў Аляксандраўна Шынгер з Багданава і жыхарка вуліцы Леніна райцэнтра Ядвіга Іванаўна Зянько. Першая звярнулася з асабістым пытаннем і засталася цалкам задаволеная пачутым. Другі запыт тычыўся работы аўтамагазіна райспажыўтаварыства, а дакладней, магчымасці ўключэння ў яго маршрут і названай вуліцы. Ён таксама будзе разгледжаны ў рабочым парадку.

Падагульняючы напісанае, варта адзначыць, што званкоў у гэту суботу прагучала ўсё ж менш, чым звычайна прымаў кіраўнік раёна падчас папярэдніх "прамых ліній". Гэта лішні раз пацвярджае эфектыўнасць работы ўсёй вертыкалі ўлады, скіраваную на тое, каб праблем у жыхароў Валожыншчыны сапраўды станавілася менш.

Сяргей САДОЎСКІ

Вторник, 06 июня 2017 09:04

Бяспечныя канікулы

 

У Міжнародны дзень абароны дзяцей супрацоўнікі службы ДАІ Валожынскага РАУС правялі акцыю "Бяспечныя канікулы", мэтай якой стала праверка выканання вадзіцелямі правіл перавозкі непаўналетніх, а таксама патрабавання язды з уключаным бліжнім святлом фараў.

На працягу рэйду самыя дысцыплінаваныя кіроўцы атрымалі словы падзякі ад лейтэнанта Віталя ПАШКОЎСКАГА і маёра Андрэя БОБРЫКА, а маленькім пасажырам былі ўручаны падарункі – каляровыя альманахі з гульнямі, красвордамі, размалёўкамі і карыснай інфармацыяй пра бяспечныя паводзіны на дарогах.

Прыемны сюрпрыз і памятны падарунак у той дзень чакалі дзевяць удзельнікаў руху. Была сярод іх і жыхарка райцэнтра Наталля ШУМСКАЯ. Маладая жанчына не разгубілася, калі супрацоўнікі ДАІ загадалі спыніцца ля абочыны. Яна вопытны вадзіцель і за рулём паводзіць сябе так, каб дачушцы Валерыі нічога не пагражала. Дзяўчынка прывучана сама сядаць у спецыяльнае дзіцячае аўтакрэсла, дзе мама замацоўвае яе рамянямі бяспекі. Міліцыянеры павіншавалі гэты сямейны экіпаж са святам, падзякавалі за строгае выкананне Правіл дарожнага руху і пажадалі шчаслівых паездак.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА

1. Круглосуточные телефоны для экстренной психологической помощи Минского областного клинического центра «Психиатрия-наркология»:

+375(17) 202-04-01

+375(29) 899-04-01

2. Телефоны для записи на приём в УЗ «Минский областной клинический центр «Психиатрия-наркология» (психологическая, сексологическая помощь) для жителей Минской области:

+375(29) 101-73-73

+375(29) 774-66-59

+375(17) 331-90-64

Адрес: г.Минск, ул.П.Бровки, 7

Сайт: www.mokc.by

Уведомление о проведении собрания по обсуждению отчета об оценке воздействия на окружающую среду по планируемой деятельности по объекту «Автомобильная дорога М-7/Е28 Минск-Ошмяны-граница Литовской Республики

(Каменный Лог), км57,7 – км148,752»

 

Объект: «Автомобильная дорога М-7/Е28 Минск-Ошмяны-граница Литовской Республики (Каменный Лог), км57,7 – км148,752»

Информация о планируемой деятельности

Заказчик планируемой деятельности: Республиканское унитарное предприятие автомобильных дорог «Гродноавтодор». Юридический адрес: 230025, г.Гродно, ул.Замковая, 9. Контактные телефоны: (8-0152) 77-00-80, 77-00-73, факс 77-04-26. Электронный адрес: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. , сайт: www.grodnoautodor.com.

                                     

Цели планируемой деятельности: Доведение транспортно-эксплуатационных показателей автодороги М-7/Е28 Минск-Ошмяны-граница Литовской Республики (Каменный Лог), км 57,7 – км 148,752 к нормативным требованиям для автомобильных дорог II категории согласно ТКП 45-3.03-19-2006, увеличением грузоподъёмности дорожной одежды до 11,5 тонн на одиночную ось автомобиля с обеспечением требуемой ровности по международному индексу ровности (IRI).

Реализация экологических мероприятий (устройство скотопрогонов, защитных сеток от диких животных, проходов для путей миграции млекопитающих и др.).

Реализация мероприятий, обеспечивающих соблюдение требований по безопасности дорожного движения (устройство пешеходных переходов в разных уровнях, переходно-скоростных полос, установку средств мониторинга за дорожно-транспортной обстановкой и иных технических средств организации дорожного движения).

                                              

Обоснование планируемой деятельности: существующая автомобильная дорога М-7/Е28 Минск-Ошмяны-граница Литовской Республики (Каменный Лог), км 57,7 – км 148,752 относится к II категории с 2 полосами движения с асфальтобетонным покрытием. Ширина проезжей части на участках км 57,800 – 90,397 и км 148,023 – км 148,130 составляет 7,5 м; на участке км 90,397 – км 148,023 – 7,0 м; несущая способность 10,0 тонн на одиночную наиболее нагруженную ось двухосного автомобиля. Водоотвод обеспечен частично, имеются размывы откосов. Класс нагрузки для существующих искусственных сооружений не соответствует действующим нормативным актам.

Модернизация дороги позволит улучшить ее транспортные и эксплуатационные параметры, что, в свою очередь, окажет прямое воздействие на аспекты социально-экономического развития региона.

Описание планируемой деятельности: планируется реконструкция участка автомобильной дороги М-7/Е28 по нормативам II категории, увеличением грузоподъемности дорожной одежды до 11,5 тонн на одиночную ось автомобиля и устройством кольцевого пересечения в одном уровне на км 130,150 (на пересечении с автодорогой Р-48 Ворона-Ошмяны-Юратишки-Ивье).

Предусматривается ремонт 6 мостов, 8 путепроводов, 10 скотопрогонов. Устройство и ремонт 8 подземных пешеходных переходов, устройство 6 подземных переходов для диких животных.

Для обеспечения поверхностного водоотвода с притрассовой полосы и сохранения сложившегося гидрогеологического баланса предусмотрено устройство и ремонт водопропускных труб.

         Также планируется переустройство инженерных коммуникаций, реконструкция площадок отдыха, автобусных остановок, устройство пешеходных дорожек в зоне автобусных остановок, установка шумозащитных экранов.     

Место осуществления планируемой деятельности: автодорога          М-7/Е28 Минск-Ошмяны-граница Литовской Республики (Каменный Лог), км 57,7 – км 148,752:

         - Воложинский район Минской области, км57,7 – км90,397;

      -  Сморгонский район Гродненской области, км90,397 – км112,762;

         - Ошмянский район Гродненской области, км112,762 – км148,130, км148,720 – км148,752.

Сроки реализации планируемой деятельности: реконструкция автодороги - 2021-2022 г.г., эксплуатация – постоянно.     

Характер возможного решения в отношении планируемой деятельности – поиски и определение инвестора.

Информация о проведении собрания

по обсуждению отчета об ОВОС

 

Собрание состоится: 14 июня 2017 года в 15.00 в зале заседаний Воложинского райисполкома по адресу: г.Воложин, пл.Свободы, д.2 (1 этаж).

 

С документацией по ОВОС можно ознакомиться: на  официальном сайте  Воложинского райисполкома  (www.volozhin.gov.by), в отделе архитектуры и строительства Воложинского райисполкома: 222357, Минская область, г.Воложин,  пл. Свободы, 2, каб.409, каб.419; в приемной ГП «Белгипродор»: г.Минск, ул.Сурганова, 28; на официальном сайте РУП «Гродноавтодор» (www.grodnoautodor.com) и в приемной РУП «Гродноавтодор»: г.Гродно, ул.Замковая, 9.

Замечания и предложения по документации по ОВОС можно направить в отдел архитектуры и строительства Воложинского райисполкома: 222357, Минская область, г.Воложин,  пл. Свободы, 2, каб.409, 419: электронный адрес: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.. Контактное лицо – Середич Дмитрий Анатольевич, начальник отдела архитектуры и строительства Воложинского райисполкома, главный архитектор (тел. 801772-55672).

        

Пятница, 02 июня 2017 14:34

Перамаглі “Пагранічнікі”

 

На базе гімназіі № 1 Валожына прайшоў раённы этап рэспубліканскай спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”. Сёлета яна прысвечана 50-годдзю піянерскай ваенна-спартыўнай гульні “Зарніца”. Удзел у раённым этапе прынялі малодшыя школьнікі з чатырох навучальных устаноў.

У судзейскую камісію ўвайшлі ваеннаслужачыя тэрміновай службы, узначаліў яе лейтэнант А. Д. Русакоў. Суддзёй-каардынатарам стаў настаўнік фізічнай культуры А. Б. Балабан. Рабяты шырока адкрытымі вачамі глядзелі на салдат, стараліся ўлавіць кожнае слова, каб правільна выканаць прапанаванае заданне.

Гімназію прадставіў атрад “Пагранічнікі”, СШ № 2 – атрад з такой жа назвай, СШ № 1 – “Марачкі”, Пяршайскі ДССШ – “Спецназ”. Арганізатары конкурсу падрыхтавалі для хлопчыкаў і дзяўчынак сур’ёзныя выпрабаванні. Трэба было прайсці 10 тэматычных этапаў – станцыі страявой падрыхтоўкі, “Маленькія грамадзяне вялікай краіны”, “Павуцінне”, “Снайпер”, “Багна”, “Гаць”, “Міннае поле”, “Міны расцяжкі”, “Дот”, “Сакрэтны пакет”.

З запалам атрады змагаліся за перамогу ў кожным конкурсе. Дзейнічалі зладжана, падбадзёрвалі і падтрымлівалі адзін аднаго. Добрае надвор’е, якое выдалася ў гэты дзень, спрыяла задорнаму настрою дзяцей. Яны бегалі, пераадольвалі паласу перашкод, кідалі дроцікі, шукалі міны і радаваліся магчымасці пабыць на вольным паветры пад сонечнымі прамянямі.

Усе каманды годна прайшлі выпрабаванні і справіліся з заданнямі. Лепшы вынік паказаў атрад “Пагранічнікі” з сярэдняй школы № 2. Яны прадставілі наш раён на абласным этапе гульні “Зарнічка” ў Барысаве. Выпраўка юных валожынцаў і там нікога не пакінула раўнадушным. "Пагранічнікі" выдатна справіліся з усімі заданнямі і занялі пачэснае 2-е месца.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

 

У рамках тыдня бяспекі на вадзе напярэдадні летніх канікул у Вішнеўскай, Сакаўшчынскай навучальных установах, а таксама ў школах райцэнтра з вучнямі правялі заняткі-практыкумы старшыня райарганізацыі ТВВОД Юльян Міхайлавіч Балдоўскі і выконваючы абавязкі галоўнага ўрача раёна Альфрэд Зянонавіч Нехвядовіч.

Спецыялісты расказалі дзецям і падлеткам, як трэба сябе паводзіць пры наведванні вадаёма, чаго асцерагацца, растлумачылі асноўныя правілы аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпелым. Вядома ж, адна з важнейшых гарантый бяспечнага адпачынку на вадзе – гэта ўменне добра плаваць. Але нават добры плывец павінен захоўваць пастаянную асцярожнасць і дысцыпліну. Месцы для купання трэба выбіраць там, дзе чыста, роўнае пясчанае дно, невялікая глыбіня і няма моцнага цячэння.

Купацца можна толькі пры добрым самаадчуванні, пад наглядам дарослых і там, дзе арганізавана дзяжурства выратавальнікаў. Знаходзіцца ў вадзе дзецям пажадана не больш за 5-7 хвілін. Нельга купацца адразу пасля прыёму ежы, трэба пачакаць 30-45 хвілін. Не варта плаваць у глыбокіх ці незнаёмых месцах, скакаць у ваду з непрыстасаваных узвышэнняў.

Катэгарычна забараняецца весці гульні, падчас якіх “топяць” іншых. Нельга спантанна ныраць і хапаць кагосьці за ногі – перапалоханы чалавек можа выпадкова нанесці траўму жартаўніку. У спякотныя сонечныя дні купацца рэкамендуецца ў галаўных уборах. Пасля выхаду з вады трэба добра выцерціся і прамакнуць вушы.

Калі дзіця ўсе-такі пацярпела ад вады, у першую чаргу трэба даць яму магчымасць добра адкашляцца, затым вынесці з вады, ахінуць ручніком, супакоіць і напаіць цёплым чаем.

Таксама пад кіраўніцтвам прадстаўніка медыцыны вучні патрэніраваліся рабіць штучнае дыханне і непрамы масаж сэрца, а таксама атрымалі кампетэнтныя адказы на зададзеныя па тэме пытанні.

Падобныя акцыі будуць працягнуты ў час наведання летніх аздараўленчых лагераў. Дарэчы, як адзначыў Ю. М. Балдоўскі, усе месцы адпачынку на вадаёмах ужо гатовы да масавага наведвання, а дно на кропках купання агледжана і ачышчана вадалазамі Вілейскай выратавальнай станцыі, якія працавалі ў нашым раёне па спецыяльна заключаных з райарганізацыяй ТВВОД дагаворах.

Сяргей САДОЎСКІ

 

У бягучым годзе органы ЗАГС адзначаць 100-годдзе з дня ўтварэння. Да гэтай слаўнай даты супрацоўнікі ўстаноў рыхтуюцца загадзя.

Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь зацверджаны план мерапрыемстваў, адным з пунктаў якога з’яўляецца правядзенне агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства на абласным і рэспубліканскім узроўнях.

Спецыялісты Валожынскага ЗАГС у рамках конкурсу плануюць абараніць сцэнарый рэгістрацыі шлюбу з выкарыстаннем элементаў традыцыйнага яўрэйскага вяселля. Як узнікла гэта ідэя? Справа ў тым, што работнікі аддзела пастаянна пашыраюць пералік паслуг, у тым ліку арганізуюць рэгістрацыі шлюбу па індывідуальных сцэнарыях, выязныя рэгістрацыі. Апошнім часам стала модна жаніцца ў нацыянальным стылі. Часцей за ўсё пары выбіраюць сцэнарый з выкарыстаннем беларускай народнай абраднасці. Аднак Валожыншчына – край шматнацыянальны. Спецыялістамі ўжо створаны і сёння запатрабаваны сцэнарыі, што прадугледжваюць этнічную прыналежнасць маладажонаў да палякаў, рускіх, украінцаў. У сувязі з тым, што даволі часта нашы юнакі і дзяўчаты знаходзяць сваіх палавінак сярод жыхароў Ізраіля, узнікла патрэба ў сцэнарыі з выкарыстаннем нацыянальных асаблівасцей яўрэйскага вяселля.

Начальнік аддзела ЗАГС Тамара Уладзіміраўна Яныш патлумачыла: “Калі мы гаворым аб адметнасцях шлюбнага абраду, якія выкарыстоўваем у рабоце, то маем на ўвазе народныя традыцыі, а не рэлігійны бок пытання. Перш чым прыступіць да стварэння сцэнарыя, знаёмімся са спецыяльнай літаратурай, вывучаем відэа ў Інтэрнэце. У выніку атрымліваецца кампіляцыя на аснове ўсяго прачытанага і ўбачанага”.

Сёння стылізаваны абрад вяселля для людзей яўрэйскай нацыянальнасці створаны. Перад тым як прапанаваць яго сапраўдным маладажонам, было вырашана правесці рэпетыцыю. Дапамагчы выклікаліся работнікі культуры. Яны і выканалі ўсе ролі падчас пастаноўкі. У якасці гасцей прысутнічалі супрацоўнікі службаў, што дзеляць будынак з ЗАГСам.

У зале рэгістрацый быў створаны спецыяльны шацёр (хупа), які ў яўрэйскай традыцыі сімвалізуе дом, дзе плануе жыць маладая сям’я. Узнавілі арганізатары і абрад бедэкен (калі жаніх апускае на твар маладой вэлюм). Гэты момант гаворыць аб гатоўнасці мужчыны абараняць сваю жанчыну. Жаніха і нявесту ў зал уводзілі паасобку. У адрозненне ад звыклага правядзення рэгістрацыі, калі маладыя стаяць побач, на яўрэйскім вяселлі жаніх знаходзіцца пад хупай, а нявеста тварам да яго. Улічылі арганізатары і тое, што лічба “7” для яўрэяў мае магічны сэнс – нявесту вакол жаніха абводзілі менавіта сем разоў. Трэба сказаць, што супрацоўнікі РЦК творча падышлі да рэалізацыі цікавага праекта, яны пастараліся, каб кожны персанаж абраду выглядаў як мага больш натуральна. У мужчын на галовах былі кіпы, касцюмы – толькі чорныя, нават гальштукі адмысловых колераў.

Уся дзея здымалася на відэа. Пасля прагляду знятага матэрыялу высветлілася – можа атрымацца цэлы фільм. Плануецца, што ён стане ўзорам для жадаючых заключаць шлюб згодна з яўрэйскай традыцыяй. У далейшым плануецца стварэнне сцэнарыяў з выкарыстаннем вясельных традыцый малдаван, грузінаў, армян і іншых народнасцей.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 

У Жодзіне прайшоў абласны маладзёжны конкурс «Аўталэдзі-2017», арганізаваны БРСМ. У ім удзельнічалі на асабістых аўтамабілях 13 дзяўчат з розных куткоў Міншчыны – фіналісткі аднайменных раённых конкурсаў.

Прадстаўніцы самых розных прафесій дэманстравалі веданне Правіл дарожнага руху, майстэрства кіравання, творчыя таленты і, вядома, упэўненасць у сабе, асабістае абаянне. Гонар Валожыншчыны адстойвала дыспетчар райаддзела па надзвычайных сітуацыях Людміла Сівец.

Пачаўся конкурс з аўтапрабегу і ўскладання кветак да манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай, чые пяцёра сыноў загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Далей дзяўчаты спаборнічалі ў розных намінацыях: «Сам сабе майстар», «Я – лэдзі», «Лэдзі за рулём», «Лэдзі-вопытны вадзіцель».

Лепшай стала ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Аўталэдзі-2017» прадстаўніца Мінскага раёна з рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту. А ўвогуле, усе дзяўчаты прадэманстравалі шматгранныя таленты і здольнасці. Узровень падрыхтоўкі ўдзельніц быў вельмі высокі. Камусьці проста пашанцавала крыху больш. І хоць Людміла не заняла прызавога месца, але паказала выдатныя вынікі. З такім вадзіцелем дарога не страшная. Дарэчы, ні адна з дзяўчын не засталася без падарунка.

Алеся РАДВІЛОВІЧ

Фота прадастаўлена РАНС

 

 

Праца меліяратараў няпростая, але вельмі патрэбная, яна накіравана на паляпшэнне ўласцівасцей зямель, на павышэнне прадукцыйнасці. У выніку іх дзейнасці гаспадаркі раёна атрымліваюць урадлівыя сельгасугоддзі.

На балансе ДУП “Валожынскае ПМС” знаходзіцца больш за 17 тысяч гектараў асушаных зямель, што складае амаль 20% ад агульнай плошчы раёна, 1,5 тысячы кіламетраў каналаў, на якіх размешчана 376 гідратэхнічных збудаванняў, а таксама больш за 60 км дарог. Працуюць у калектыве 79 чалавек.

У снежні 2016 года прадпрыемствам здадзены  аб’ект меліярацыйнай сістэмы “Валожынка”, агульная плошча якога складае 140 га. На яго рэканструкцыю было выдзелена каля 180000 рублёў. Зараз ён перададзены на карыстанне СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”.

Справа аднаўлення меліяраваных зямель адказная і працаёмкая. Пабудаваныя сістэмы разлічаны на 30 гадоў эксплуатацыі, бо дрэнаж паступова забіваецца, мясцовасць зноў забалочваецца, землі немагчыма выкарыстоўваць у гаспадарчай дзейнасці. Для правядзення рэканструкцыі ў першую чаргу неабходна зрабіць архітэктурны праект меліярацыйнай сеткі. На першым этапе прамываецца стары дрэнаж, праводзяцца геадэзічныя здымкі мясцовасці, ачышчаецца сетка каналаў, выкарчоўваецца дрэвава-хмызняковая расліннасць. На здадзеным аб’екце “Валожынка” ёй было занята 54% плошчы. Складзіраванне ламачча адбываецца згодна з праектам у спецыяльна адведзеным месцы і адпаведным чынам. Калі работа праведзена правільна, то за тры гады рэшткаў амаль не застаецца. Такі спосаб утылізацыі дае вялікую эканомію грашовых сродкаў, на вышэйназваным аб’екце яна склала 20% ад сумы агульных расходаў.

На другім этапе кладзецца новы дрэнаж. Пасля чаго меліяратары праводзяць ворыва, дыскаванне і выраўноўванне глебы. Ачышчаныя руслы меліярацыйных каналаў умацоўваюцца дзёрнам. Падрыхтаваныя землі перадаюцца сельгаспрадпрыемствам, якія выкарыстоўваюць іх па назначэнні. Для таго, каб падтрымліваць гэтыя сельгасугоддзі ў належным стане, неабходна праводзіць абслугоўванне меліярацыйнай сеткі. Гэта абкос, падчыстка дрэвава-хмызняковай расліннасці, пабелка і дробны рамонт гідратэхнічных збудаванняў.

Працэс рэканструкцыі вельмі працаёмкі, для кожнага віду работ патрэбна адпаведная тэхніка. На балансе ПМС бульдозеры, экскаватары, калёсныя трактары, самазвалы, аўтакраны, цягач, а таксама розныя прычапныя прыстасаванні.

Праца меліяратараў сезонная, летам рабочы дзень доўжыцца ад світання да позняга вечара. З сярэдзіны мая на трактарах пачалі абкошваць каналы. Патрэбна прыкладаць пастаянныя намаганні, каб падтрымліваць гэтыя водныя артэрыі ў рабочым стане. Механізатары ПМС па дагаворах падраду абкошваюць і вызначаныя сельвыканкамамі тэрыторыі. Работнікі прадпрыемства працавалі на будаўніцтве ФАКа ў райцэнтры, аўтадарогі М14 другой кальцавой вакол Мінска, цяпер шчыруюць на аўтадарозе М6 Мінск-Гродна. Прадпрыемства меліярацыйных сістэм у бліжэйшы час павінна атрымаць ліцэнзію, якая дазволіць весці работы па будаўніцтве і добраўпарадкаванні.

Працаваць меліяратарам няпроста. Трэба не толькі добра ведаць сваю справу, але яшчэ і быць вынослівым, дужым, у добрай фізічнай форме, бо працоўны час яны праводзяць галоўным чынам пад адкрытым небам, нягледзячы на надвор’е.

Шмат гадоў шчыруюць на прадпрыемстве меліярацыйных сістэм экскаватаршчыкі Валянцін Борыс, Аляксандр Рынкевіч, Яраслаў Завадскі, Мікалай Дваракоў і вадзіцелі Аляксандр Шчарбачэвіч, Валерый Макарэвіч, Мікалай Мацюшка, аўтакранаўшчык Антон Чабай. Працоўны стаж у ПМС гэтых работнікаў перавышае 30 гадоў. Экскаватаршчык Вацлаў Бакштановіч, трактарыст Леанід Жук, бульдазерыст Анатоль Міхалевіч у свой час былі ўзнагароджаны знакам «Ганаровы меліяратар Рэспублікі Беларусь». Усе яны прыйшлі на прадпрыемства ў далёкія 80-я гады і сталі сапраўднымі прафесіяналамі. Гэта “залаты” фонд арганізацыі, імі ганарыцца калектыў, на іх раўняюцца маладыя.

Напярэдадні прафесійнага свята хочацца павіншаваць меліяратараў і пажадаць моцнага здароўя і поспехаў у іх нялёгкай справе.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Страница 1969 из 2145

Задайте вопрос