Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Пятница, 01 октября 2021 11:49

Успей привиться

30 сентября 2021 года прошла традиционная встреча молодых специалистов учреждений образования района с представителями управления по образованию, спорту и туризму Воложинского райисполкома «Профессиональное становление молодых педагогов: проблемы, их решение»

Встречу открыла начальник управления Т.Н. Крикало. Татьяна Николаевна поздравила молодых специалистов с началом трудовой деятельности, ознакомила их с системой работы с молодыми педагогами,  вручила подарки к приближающемуся празднику,  Дню Учителя.

С ролью профсоюзной организации в создании условий  для успешной социальной и профессиональной адаптации молодых специалистов участников встречи ознакомила Каминская М.Н., председатель Воложинской районной организации Белорусского профсоюза работников образования и науки.

С особыми словами поздравления с профессиональным праздником к молодым специалистам обратилась и М.А.Шакун, заместитель председателя районного Совета ветеранов, работников системы образования и профсоюзного движения.

В продолжение встречи с целью определения уровня профессиональной  и социальной адаптации начинающих педагогов методистом  ГУО «Воложинский районный учебно-методический кабинет» Лушновой Г.В. был проведен старт- тренинг  «Моя  профессиональная  деятельность:  мечты, ожидания, опасения …», в ходе которого молодые специалисты смогли поделиться первыми успехами в своей профессиональной деятельности, обменяться мнениями, задать волнующие вопросы и получить обстоятельные ответы.

Проведение встречи способствовало  формированию  потребности  молодых педагогов в постоянном  самообразовании,содействовало установлению  отношений  эффективного взаимодействия  и сотрудничества    между  молодыми специалистами и педагогической общественностью района.

 

 

Пятница, 01 октября 2021 09:26

Акция "Сделай прививку против COVID"

Молодёжь Воложинщины запустила акцию "Сделай прививку против COVID" среди населения города и района. Цель акции активизация вакцинации против коронавирусной инфекции, предупреждение населения о развитии осложнённых форм болезни без вакцинации против COVID, распространение информации о наличии широкого спектра вакцин с высоким профилем безопасности.
#молодёжь Воложинщины #БРСМ #сделай прививку против COVID.

Пятница, 01 октября 2021 08:48

Вакцынацыя? Мы толькі – за!

Сёння ў грамадстве літаральна пануюць дзве тэмы, неадрыўныя адна ад другой, – імклівае распаўсюджанне каранавіруснай інфекцыі і кампанія па вакцынацыі ад гэтага захворвання. З тым, што колькасць захварэўшых (некаторыя не ўпершыню) расце, згодны ўсе. Валожынскі інфекцыйны шпіталь не пустуе. Многія хварэюць дома. Але, разам з тым, далёка не кожны скарыстоўвае магчымасць зрабіць прышчэпку і такім чынам падстрахаваць сябе ад каварнага СOVID-19. Мы пагутарылі з жыхарамі Валожына, якія ў перыяд з красавіка па верасень бягучага года зрабілі прышчэпкі.

Вось што яны расказалі.

Кацярына КАРОЛЬ, метадыст ДУА “Валожынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”:

– Абедзве дозы вакцыны мне ўкалолі ў маі. Перанесла працэдуру лёгка. Наступстваў ніякіх не было. Між іншым, шмат разоў кантактавала з інфіцыраванымі. Тых, хто стварае напружанне ў грамадстве і тым больш агітуе супраць прышчэпак, не разумею. Калі мы ўсе жадаем пазбавіцца ад пандэміі, то навошта распаўсюджваем вірус, дапускаем захворванні і нават страту блізкіх. Больш за ўсё мяне раздражняюць інсінуацыі людзей, якім для таго, каб разважаць на гэту тэму, не хапае ні адукацыі, ні нават паверхневага знаёмства з праблемай. Як магу, змагаюся і з тымі, хто не носіць маскі ці не вытрымлівае дыстанцыю ў магазінах. Я выключна дысцыплінаваны чалавек. Веру, што, калі мы ўсе будзем прытрымлівацца правіл і зробім прышчэпкі, вірус пераможам. Дзякуючы вакцынам, не аднойчы адступалі іншыя каварныя інфекцыі, ад якіх выміралі цэлыя гарады.

Дзмітрый АБРАМОВІЧ, падпалкоўнік в/ч 30695:

– Я атрымаў вакцыну “Спадарожнік V” яшчэ ў красавіку. Гэта значыць, што ў нашым горадзе быў адным з першых. Як бачыце, жыву, служу, ніякіх непрыемных наступстваў не было. Таксама перанеслі прышчэпку жонка і 62-гадовая матуля. Ісці на працэдуру ці не? У нас такога пытання не ўзнікала. Мы толькі з нецярпеннем чакалі, калі вакцына стане для нас даступнай. Большасць маіх таварышаў хварэлі, некаторыя даволі цяжка. Таму сёння амаль кожны з іх папоўніў рады прышчэпленых. Самі мяркуйце, чаго чакаць, калі непрышчэпленыя так хварэюць? Шпіталізацыі? Страты здароўя? Дарэчы, вірус не толькі надоўга вырывае нас са звыклага ладу жыцця, ён яшчэ і забівае. Упэўнены: ад каранавіруса свет выратуе толькі вакцынацыя.

Мікалай АДАМОВІЧ, вядучы спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама:

– Прышчапіўся ў чэрвені разам з цэлай камандай райвыканкама. Сёння большасць супрацоўнікаў нашага ўпраўлення на чале з кіраўніком прайшлі вакцынацыю. Усё добра! Ніякіх наступстваў не было ні ў маладых, ні ў самых вопытных калег. Без негатыву перанесла прышчэпку і мая маці. У бліжэйшы час гэта плануюць зрабіць многія блізкія і сябры. Прыклад вакцынаваных пацвярджае: баяцца няма чаго. Наадварот, патрэбна скарыстоўваць шанц, каб абараніць сябе. Не разумею, чаму людзі пазбягаюць прышчэпкі. На мой погляд, трапіць у бальніцу, тым больш у рэанімацыю, значна страшней. У дачыненні да гэтай тэмы разважаю так: трэба слухаць медыкаў, а не свае надуманыя страхі і жудасныя аповеды аматараў плётак.

Наталля МІКАЛАЕЎСКАЯ, старшы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС:

– Пакуль прыняла толькі першую дозу вакцыны. Нават не заўважыла. Адчуваю сябе цудоўна. У пэўным сэнсе ў сваёй сям’і я – першапачынальнік. Астатнія сваякі яшчэ толькі плануюць пабываць у працэдурным кабінеце. Ніхто з нас не баяўся і не баіцца, а зацягнулі з працэдурай толькі па прычыне моцнай занятасці. У мяне хутка другая доза. Спадзяюся будзе так: зраблю і забудуся. Вельмі не хочацца зноў захварэць. У снежні мінулага года перанесла інфекцыю. Успаміны непрыемныя. Ведаю, што людзі з прышчэпкай, калі і хварэюць, то значна лягчэй. А гэта немалаважна. Наколькі мне вядома, у Валожыне ў бальніцу не трапіў ніводзін пацыент, які прайшоў вакцынацыю. Хіба гэта не аргумент на карысць вакцыны?

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Четверг, 30 сентября 2021 15:15

Талент быць педагогам

Галіна Антонаўна ЧАСНОК.

Вялікай пашаны заслугоўваюць людзі, якія прысвячаюць сваё жыццё выхаванню і навучанню дзяцей. Педагагічны ж поспех прыходзіць да тых, хто шчыра і самааддана адносіцца да сваёй справы, па-сапраўднаму любіць прадмет, які выкладае, пастаянна развіваецца, асвойвае нешта новае, а ў кожным вучні бачыць асобу.

За добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў арганізацыі навучальнага і выхаваўчага працэсаў, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з Днём настаўніка Ганаровымі граматамі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама ўзнгароджаны настаўнік беларускай мовы і літаратуры Багданаўскага ВПК Алена ГАРДЫНЕЦ, настаўнік гісторыі Суднікаўскай сярэдняй школы Сяргей ЗІМІЧ, настаўнік гісторыі і геаграфіі Пяршайскага ВПК Алена ШАПАВАЛ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ракаўскай сярэдняй школы Вольга ЯРМАК.

Падзякі старшыні райвыканкама аб’яўлены намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці Ракаўскага ясляў-сада “Сонейка” Таццяне ДОЎНАР-СЛІЗКАЙ, кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні Ракаўскай сярэдняй школы Віктару ЗАЛАТАРУ, педагогу дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Ірыне КАВАЛЕНКА, выхавацелю ясляў-сада № 6 “Вясёлы вулей” Кацярыне МАКЕЙ, намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці Дорскага ВПК Сяргею ОЧТАВУ, кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхавані Гародзькаўскага ВПК Мікалаю Рабцаву.

Таццяна Віктараўна РАК.Наталія Чаславаўна ПАРЫЗА.Кацярына Васільеўна МОЗАЛЬ.

Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ўзнагароджаны настаўнікі англійскай мовы гімназіі № 1 г. Валожына Аксана ЖУДРЫК і Яршэвіцкага ВПК Кацярына МОЗАЛЬ, настаўнікі пачатковых класаў Івянецкай сярэдняй школы Наталія ПАРЫЗА і Багданаўскага ВПК Таццяна ЦІХАНОВІЧ, настаўнік фізічнай культуры Яршэвіцкага ВПК Таццяна РАК, настаўнік геаграфіі гімназіі № 1 г. Валожына Святлана ФЕДАРАКА, настаўнікі працоўнага навучання сярэдняй школы № 1 г. Валожына Аляксандр ЦЯШКЕВІЧ і Івянецкай сярэдняй школы Галіна ЧАСНОК.

Падзякі начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама абвешчаны настаўніку-дэфектолагу сярэдняй школы № 1 г. Валожына Ірыне КІРЫЛОВІЧ, бібліятэкару гэтай жа ўстановы адукацыі Алене РУДОВІЧ і настаўніку пачатковых класаў гімназіі № 1 г. Валожына Наталлі ЯБЛОНСКАЙ.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Четверг, 30 сентября 2021 14:31

3 кастрычніка – Дзень настаўніка

Сёлета ў педагагічны калектыў Гародзькаўскай адзінаццацігодкі прыйшлі чатыры маладыя настаўнікі. Сярод іх – настаўнік фізічнай культуры Аляксей СЛІЖ і настаўніца пачатковых класаў Рэната МАЦІСОВІЧ.
 
Аляксей Анатольевіч скончыў факультэт фізічнага выхавання Мінскага педагагічнага ўніверсітэта. Вучыўся па мэтавым накіраванні. Нарадзіўся і вырас у Гародзьках, сюды ж вярнуўся і на працу. Сваім выбарам цалкам задаволены, бо заўсёды імкнуўся развіваць у сабе фізічныя якасці, а зараз стараецца прывіць любоў да гэтага прадмета маленькім землякам.
Рэната Ігараўна родам з Іўеўскага раёна. У прафесію пайшла па сямейнай дынастыі: тры яе старэйшыя сястры працуюць настаўніцамі, дарэчы, адна з іх – у Гародзькаўскай школе. Малады педагог цяпер вучыць пісаць і чытаць семярых гародзькаўцаў-першачкоў. Самым галоўным у сваёй настаўніцкай справе яна лічыць – выхаваць годнага грамадзяніна нашай краіны.

Четверг, 30 сентября 2021 14:06

Шаноўныя педагогі Валожыншчыны!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з вашым прафесійным святам – Днём настаўніка!
Па добрай традыцыі ў пачатку кастрычніка мы са словамі ўдзячнасці і павагі звяртаемся да людзей, якія абралі высакародную прафесію педагога. У кожнага з нас у жыцці ёсць свой Настаўнік – той, хто мудрасцю, душэўнай шчодрасцю, глыбокімі ведамі дапамог пазнаць свой унутраны свет, зрабіць яго багацейшым, навучыў будаваць будучыню.
Менавіта ад настаўніка, яго прафесійных і чалавечых якасцей у многім залежыць лёс вучняў, заўтрашні дзень краіны.
Дзякуючы вашаму прафесіяналізму, цярпенню, адданасці справе, любові да дзяцей, раскрываюцца і рэалізуюцца здольнасці вучняў. Вы дапамагаеце хлопчыкам і дзяўчынкам знайсці сябе, выбраць жыццёвы шлях. Захоўваючы ўсё пазітыўнае, што ўжо назапашана ў айчыннай сістэме адукацыі, актыўна ўкараняеце педагагічныя інавацыі, якія садзейнічаюць шырокаму распаўсюджванню вопыту і ведаў.
Напярэдадні прафесійнага свята прыміце шчырую ўдзячнасць за вашу працу. Нізкі паклон і тым, хто аддаў сістэме адукацыі раёна лепшыя гады свайго жыцця і зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Няхай цеплыня душы, якую вы шчодра аддаяце дзецям, вяртаецца да вас здароўем, шчасцем і энергіяй да новых здзяйсненняў у імя будучыні нашага раёна і любімай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Аднойчы, праходзячы праз сквер у райцэнтры, звярнула ўвагу на элегантную жанчыну, якая сядзела на лаўцы, трымаючы ў руках кветкі. І такая самадастатковасць была ва ўсёй яе постаці і выразе твару, што захацелася зрабіць камплімент. “Дама з півонямі, Вы – сама быццам півоня!” – з усмешкай звярнулася да ўладальніцы яркага букета. Яна ж падтрымала маё памкненне і адказала: “А гэтыя півоні – для Вас!” Так я пазнаёмілася з Верай Пятроўнай КАСОЎСКАЙ.

 ТАКІ ЯНА ЧАЛАВЕК

Асобу, што на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў арганізоўвала эканоміку Валожынскай  райаграпрамтэхнікі, любяць і паважаюць многія валожынцы, якія ў пэўнай ступені фарміруюць грамадскую думку ў нашым горадзе. Асабіста я ў час сустрэчы магла пра гэта толькі здагадвацца. Разумныя вочы і пачуццё гумару новай знаёмай адразу падказалі: перада мной – чалавек няпросты. Пазней даведалася: з Верай Пятроўнай блізка сябруюць былы рэдактар “Працоўнай славы” Софія Ігнацьеўна Кавяза і былы кіраўнік аддзялення “Белаграпрамбанка” Таццяна Фёдараўна Ціганіна. Кожная з іх з задавальненнем расказала, якую ролю ў іх жыцці адыгрывае высокаадукаваная, мудрая жанчына, таленавіты эканаміст. Дарэчы, з яе думкай у свой час лічыліся кіраўнікі абласнога і нават рэспубліканскага ўзроўняў, а многія калегі з раёна менавіта ад В. П. Касоўскай вучыліся спасцігаць тонкасці эканамічных разлікаў. У арганізацыі, з якой звязала лёс, яна была не толькі спецыялістам, што годна нёс адказнасць за даручаны ўчастак, а сапраўднай энтузіясткай, здольнай на высокім узроўні наладзіць грамадскае жыццё калектыву.

БЫЛОЕ

У пэўным сэнсе такіх людзей, як Вера Пятроўна, можна лічыць сімвалам цэлай эпохі ў гістрыі Валожыншчыны, яе гонарам. Радзіма ж паважанай гараджанкі – на Брэстчыне. Памяць дзіцяці вайны захавала асобныя эпізоды, звязаныя з акупацыяй, – начныя візіты партызан, дзённыя “зачысткі” фашыстаў і тое, як з бабуляй і дзядулем ёй доводзілася хавацца ў лесе. У той складаны, суровы і галодны час Вера Пятроўна паглыбляцца не любіць. “Берагу сябе і сваіх суразмоўцаў ад цяжкіх тэм. Навошта негатыў? Давайце пра мір, сяброўства і любоў!” – нібыта жартам прапаноўвае яна. А я разумею: за гэтай лёгкасцю – сур’ёзныя перажыванні і глыбокая філасофія аптымізму.

Яшчэ ў юнацтве яна дазволіла сабе (а ў тыя часы для гэтага патрэбна было мець сапраўдную сілу духу) быць не такой, як усе. Большасць дзяўчат трызнілі  прафесіямі, што па агульным меркаванні падыходзяць жанчыне. Яна ж нараўне з хлопцамі цікавілася тэхнікай. Любіла матэматыку, фізіку. Таму разам з кампаніяй з сямі юнакоў накіравалася ў Жыровіцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі. Паступілі толькі двое. Вера – у тым ліку. Вось дзе дзівіліся вяскоўцы: “Дзяўчына, а абышла хлопцаў у імкненні стаць тэхнікам-механікам!”

ВАЛОЖЫН ПАДАРЫЎ КАМАНДУ і СЯМ’Ю

Пасля атрымання дыплома па размеркаванні прыехала ў Маладзечанскую вобласць, у склад якой тады ўваходзіў Валожын. Машынна-трактарная станцыя (пазней змяніла некалькі назваў) па сутнасці стала першым і адзіным працоўным месцам. 

Населены пункт на гарах спадабаўся маладому спецыялісту. Асабліва запомнілася скульптура, што ўслаўляла першых касманаўтаў – Юрыя Гагарына і Германа Цітова. Мясцовыя жыхары падаліся добрымі, ветлівымі. У яе адразу ўзнікла адчуванне, што з гэтым горадам яна пасябруе на ўсё жыццё.

На рабоце справы пайшлі добра, што стала пацвярджэннем правільнасці выбару. Спачатку працавала рахункаводам рамонтнай майстэрні, затым вяла курсы трактарыстаў (менавіта там пазнаёмілася з будучым мужам), пасля перайшла ў планавікі. Завочна скончыла інстытут народнай гаспадаркі. Доўгі час узначальвала планавы аддзел. На пенсію выйшла з пасады намесніка кіраўніка райаграпрамтэхнікі па эканоміцы. За выключную работу мае мноства ўзнагарод, але засяроджваць увагу на гэтым факце адмовілася катэгарычна. Маўляў, было і было. Затое з вялікай павагай узгадала былых кіраўнікоў Віктара Васільевіча Аніскіна і Уладзіміра Іванавіча Глябовіча, якія сваімі мудрымі рашэннямі, адданасцю справе, уменнем згуртоўваць падначаленых вакол агульнай ідэі стваралі славу прадпрыемства.

Вера і Пётр Касоўскія распісаліся ў валожынскім ЗАГСе 8 сакавіка 1958 года. Прыйшлі ва ўстанову пешшу разам са сведкамі. Асаблівых урачыстасцей не ўстройвалі. А пражылі разам душа ў душу. Сёння ўдава з цяплом і пяшчотай успамінае блізкага чалавека, які ў час заляцання дапамагаў ёй весці практычныя заняткі для будучых механізатараў, а затым стаў каханым мужам і бацькам іх двух цудоўных сыноў.

ЧЫМ ДУША НАТАЛЯЕЦЦА

Бабуля Вера – чалавек багаты. У яе чацвёра ўнукаў, дзве ўнучкі, пяцёра праўнукаў і дзве праўнучкі. Сем’і дзяцей – у сталіцы. Вы запытаеце, а не сумна ёй адной у кватэры? Адкажу: сумаваць наша актывістка проста не мае часу. Як чалавек арганізаваны, яна штодня прытрымліваецца пэўнага раскладу. Зранку – хатнія клопаты, у 10 гадзін абавязкова накіроўваецца на дачу (дом бацькоў мужа на вуліцы Леніна), дзе даглядае агарод, адпачывае.

На працягу многіх гадоў у яе планы добра ўспісваюцца наведванні клуба для пажылых людзей “Залатая восень”, у рамках якога разам з такімі ж няўрымслівымі асобамі займаецца фізічнай культурай. Разам з сяброўкамі ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах. Шмат гадоў была ўдзельніцай хору “Спяваючыя сэрцы”. Зараз з-за праблем са здароўем не спявае, але слухаць прыгожыя, меладычныя песні любіць. Назаўсёды ў яе сэрцы “Рэха кахання”, якую выконвала Ганна Герман. Памятаеце, “Покроется небо пылинками звезд и выгнутся ветви упруго. Тебя я услышу за тысячу верст. Мы – эхо. Мы – эхо. Мы – долгое эхо друг друга”? Так, душа гэтага практычнага чалавека, які цесна сябруе з лічбамі, усё жыццё прагне рамантыкі. Яе і ў літаратуры цікавяць толькі тыя творы, дзе паказана глыбіня адносін між любячымі людзьмі. А яшчэ сяброўкі падказалі мне па сакрэце, што наша гераіня – вялікая аматарка паэзіі. Многія вершы ведае на памяць і цудоўна дэкламуе.

Вера Пятроўна шчыра верыць у Бога. Яе сэрца заўсёды адчувае ціхую радасць пад дахам Спаса-Праабражэнскага храма, што на гарадскіх могілках. Нават у студэнцкім юнацтве, калі наведванне царквы было для камсамольцаў пад забаронай, яна знаходзіла магчымасць памаліцца перад святым абразом Маці Божай Жыровіцкай.

ДЗЯКУЙ ЗА ДАВЕР!

Падчас гутаркі са мной суразмоўца папрасіла першае: задэклараваць яе вялікую павагу да раённай газеты, з якой сябруе шмат гадоў (вось, Вера Пятроўна, Вашу просьбу выканала). І другое: не пісаць пра яе шмат. З другім пунктам мне было цяжка, бо асоба, якой вырашыла прысвяціць артыкул, заслугоўвае як мінімум цэлага цыкла публікацый. Таму, паважаны мой чалавек, даруйце, але так, як Вы хацелі, – пару радкоў, у мяне не атрымалася. Ведаю адно: мае эмоцыі, выкліканыя нашай гутаркай, наўрад ці дабавілі штосьці да Вашага партрэта ў вачах тых, хто глыбока паважае і любіць Веру, што верыць у любоў і жыве надзеяй. Дзякуй за давер, мая дарагая. І будзьце здаровай!

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

Четверг, 30 сентября 2021 14:01

Службай сваёй маюць права ганарыцца

Нядаўна некаторым ваеннаслужачым воінскай часці 30695 за годнае нясенне службы ў чарговы раз аб’яўлены падзякі кіраўніцтва брыгады. Сярод тых, у чые асабістыя справы ўпісаны словы, якімі можна ганарыцца, – яфрэйтар Вераніка КАСПЯРЧУК, сяржант Эдуард ВОЙНА і радавы Раман ЦУРКАН.

Вераніка Вітальеўна служыць у часці чатыры гады. За гэты тэрмін прывыкла да жыцця па статуце, неабходнасці апранаць форму, у любы час сутак выконваць няпростыя абавязкі. Паколькі яе сённяшні статус – свядомы выбар дарослага і адказнага чалавека, асаблівых складанасцей у падобным ладзе жыцця не заўважае.

Хоць адукацыю атрымала ў грамадзянскай установе (скончыла Гродзенскі аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік”), прызнаецца: заўсёды марыла аб тым, каб знайсці сябе ў сілавых структурах. І ў дзяцінстве, і ў студэнцкія гады шмат чытала пра вайну. Яна і зараз аддае перавагу творам гэтай тэматыкі. Асаблівая слабасць – сучасныя варыянты старых фільмаў пра подзвіг савецкага народа падчас фашысцкага нашэсця. Найбольш удалай версіяй яфрэйтар Каспярчук лічыць фільм “А зоры тут ціхія”.

Акрамя дакладнага выканання сваіх абавязкаў па службе, Вераніка прымае актыўны ўдзел у грамадскай рабоце. З вялікім задавальненнем абараняе гонар воінскай часці падчас турыстычных злётаў. Ураджэнка Піншчыны добра адчувае сябе на Валожынскай зямлі, дзе прыняла бадай самае адказнае рашэнне ў сваім жыцці. Сёння, хоць і знаходзіцца яшчэ ў пачатку армейскага шляху, задаволена тым, што сілы яе характару хапіла на тое, каб прывыкнуць да службы, палюбіць яе. Рашучая прыгажуня гатова крочыць наперад – вучыцца, прыкладваць намаганні, каб удасканальвацца як спецыяліст і, безумоўна, расці па службе.

Эдуард Война ў свае 24 гады паспеў многае. З роднага Барысава пераехаў у сталіцу, дзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, атрымаўшы адразу дзве прафесіі – інжынера-машынабудаўніка і эканаміста-менеджара. У якасці маладога спецыяліста распачаў працоўную дзейнасць на БелАЗе, куды плануе вярнуцца праз паўтара месяца. Менавіта такі тэрмін яму неабходна даслужыць у нашым горадзе.

 Пра тое, што давялося насіць пагоны, малады чалавек не шкадуе. Ён з маленства цікавіцца гісторыяй, асабліва глыбока ўнікае ў падзеі апошняга стагоддзя, шмат ведае пра перамогу СССР над фашысцкай Германіяй.    Вольны час Эдуард прысвячае музыцы. Валодае гітарай і клавішным інструментам, спявае. У яго рэпертуары прысутнічаюць песні пра Вялікую Айчынную вайну. Сярод самых любімых –  “Цёмная ноч” і песня з кінафільма “Беларускі вакзал”.

Раман Цуркан (яму 22 гады) таксама атрымаў вышэйшую адукацыю. Ён – выпускнік Мінскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Мае вопыт работы ў банкаўскай установе. Пра тое, што рух па кар’ернай лесвіцы пакуль давялося спыніць, не шкадуе. Упэўнены: навучыцца абараняць Радзіму і свой народ абавязаны любы мужчына. Лічыць, што армія дала асабіста яму шмат станоўчых момантаў. Менавіта ў часці набыў мноства сяброў, умацаваўся як самастойная асоба, ад камандзіраў навучыўся адказнасці і дысцыплінаванасці. Хоць пакуль плануе вярнуцца да першапачатковай дзейнасці, дапускае ў будучыні магчымасць пошуку сябе на ваеннай службе.  Дарэчы, яго таварыш Эдуард таксама не выключае, што з цягам часу можа прыйсці да таго, каб стаць прафесійным ваенным.

Падчас гутаркі з актыўнымі маладымі прастаўнікамі беларускай арміі мы пацікавіліся, ці не хацелі б яны даць нейкія парады будучым прызыўнікам, якія, магчыма, адчуваюць няўпэўненасць у сабе і страх перад неабходнасцю выканання грамадзянскага абавязку. І Раман, і Эдуард раяць юнакам Валожыншчыны адкінуць трывогі і сумненні, наадварот, паверыць у сябе і будучую службу. Вераніка ж вырашыла звярнуцца да дзяўчат і пажадаць ім не баяцца смела крочыць да сваёй мары, нават калі тыя, хто побач, лічаць, быццам служба – не для дзяўчат. На самай справе гэта пачэсны абавязак для кожнага грамадзяніна.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Страница 572 из 785

Туристические объекты района

Туристический портал Воложинского района

Задайте вопрос