Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

В рамках республиканской акции «Безопасность в каждый дом!» и Единого дня безопасности дорожного движения «Вместе за безопасность на дорогах!» в зале Воложинского территориального центра социального обслуживания населения прошло мероприятие с гражданами «золотого» возраста.

В самом начале перед присутствующими выступил старший инспектор сектора надзора и профилактики Сергей Качула, который рассказал о правилах безопасности в жилье, на которые следует обратить особое внимание.

- Эксплуатация печного отопления, которое имеет трещины либо у которого перед топочной дверцей отсутствует предтопочный лист, неминуемо рано или поздно приведёт к пожару. Оставление без присмотра включённых в розетку электрических приборов так же может стать причиной чрезвычайной ситуации, - предупредил инспектор.

Далее о безопасности на дорогах рассказал старший госавтоинспектор ОГАИ Воложинского РОВД Вадим Пасеко:

- Даже имея преимущество на дороге, будьте предельно внимательными и осторожными, не отвлекайтесь при переходе проезжей части и своими действиями не создавайте препятствия для движения транспортных средств. Особенно будьте бдительны при переходе нерегулируемых пешеходных переходов. При движении по краю проезжей части дороги в темное время суток обязательно обозначьте себя световозвращающим элементом, не пренебрегайте им. Водители будут только благодарны вам, как дисциплинированным пешеходам.

Самым активным участникам мероприятия были вручены специальные световозвращающие элементы – фликеры.

После просмотра обучающего фильма все отправились на «Ярмарку безопасности». У каждого была возможность оказать помощь «пострадавшему», вызвать службу спасения, узнать, как правильно пользоваться газом в быту, найти нарушения в печи, установить автономный пожарный извещатель, ознакомиться со спецсредствами милиции, а также проверить свою память в игре «Найди пару».

В завершение мероприятия всех пригласили на улицу, где предложили участникам акции почувствовать себя в роли настоящих спасателей. Самые смелые проверили свои силы в тушении возгорания с помощью огнетушителя, а также поработали с гидравлическим аварийно-спасательным инструментом.

Пятница, 28 января 2022 17:13

Услед за карыфеямі, ці Per aspеra ad astra

Валожыншчына шчыра ганарыцца землякамі, якія, згодна з вядомым выразам, што прыпісваецца Луцыю Анею Сянеку, – “праз церні да зор”, рухаліся да поспеху кожны ў сваёй галіне і  пакінулі значны след у развіцці беларускай навукі. Гэта акадэмікі В. А. Каваленка, І. І. Ліштван, В. П. Рагойша, прафесары, доктары навук Я. В. Радына, В. І.  Карзюк, А. І. Яблонскі, І. І. Басецкі. Іх заслугі перад дзяржавай цяжка пераацаніць.

Аднак і маладое пакаленне навукоўцаў старанна працягвае справу карыфеяў. Валожыншчына за апошнія дзесяцігоддзі ўзгадавала не адну асобу, якая пасля атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі пажадала заявіць аб жаданні сказаць уласнае слова ў навуцы і прыняла няпростае рашэнне аб паступленні ў аспірантуру (пасля чаго звычайна ідзе абарона кандыдацкай дысертацыі, а затым, як кажуць, не за гарамі і доктарская). Гераіня гэтага артыкула пакуль у самым пачатку няпростага шляху. У мінулым годзе яна паступіла ў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, каб пры падтрымцы свайго навуковага кіраўніка, загадчыка кафедры патанатоміі Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта Таццяны Ляйкоўскай паглыбіцца ў вывучэнне рака прастаты.

Алена ЛІСНЕЎСКАЯ – наша зямлячка. Яе прозвішча шмат скажа прадстаўнікам сталага пакалення валожынцаў, бо гэта тыя, хто помніць час, калі ў райбальніцы працавалі ўрачы Святлана і Яўгеній Ліснеўскія. Таленавітым гінеколагу і ўролагу многія абавязаны не толькі здароўем, але і самім жыццём. На жаль, Святлана Фёдараўна да крыўднага рана пайшла з жыцця, Яўгеній Анатольевіч даўно практыкуе ў сталіцы. Урачэбную дынастыю працягвае іх адзіная дачка. Яна не пабаялася выбраць бадай самую складаную медыцынскую спецыяльнасць – “Урач-патолагаанатам”, якую многія з нас з-за недасведчанасці ці з-за распаўсюджаных  кінаштампаў часта ўспрымаюць як нешта змрочнае і страшнае. На самай жа справе толькі каля 10% занятасці калегі Алены Яўгеньеўны прысвячаюць высвятленню прычын смерці, астатняя іх работа скіравана на ацэнку біяпсій, узятых з тканак захварэўшых людзей. Дэталёвы аналіз матэрыялаў дазваляе ставіць правільныя дыягназы. Работа па параўнанні клетак з паталогіяй з узорамі нормы складаная і карпатлівая. Таму, як, напэўна, ужо здагадаліся чытачы, большую частку рабочага дня А. Я. Ліснеўская і яе падначаленыя праводзяць за мікраскопам.

Падрабязна матэрыял чытайце  ў №7 за 28.01.2022 года

28 01 2022 22 2

Пра сельскагаспадарчую галіну раёна расказвае выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Андрэй ЗАГОРСКІ.

На мінулым тыдні кіраўніцтва ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама – выконваючы абавязкі начальніка Андрэй ЗАГОРСКІ і намеснік начальніка Вольга ПАВІЧ – сустрэлася з вучнямі старэйшых класаў Багданаўскай і Ракаўскай адзінаццацігодак і іх бацькамі. Размову вялі пра выбар будучай прафесіі, а менавіта пра спецыялістаў сельскагаспадарчай вытворчасці. На сустрэчы прысутнічаў прадстаўнік БДАТУ Ігар ЗАКРЭЎСКІ.

Падумаць ёсць аб чым…

Аграрны комплекс у Беларусі – важнейшая сфера дзейнасці чалавека, якая вызначае харчовую бяспеку краіны, у значнай ступені сацыяльную і палітычную стабільнасць у грамадстве. Мэты і задачы, пастаўленыя перад галіной, могуць паспяхова вырашацца толькі пры наяўнасці прафесіянальных кадраў. У цяперашні час спецыялістаў-аграрыяў рыхтуюць 4 вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (г. Горкі) рыхтуе аграномаў, зоаінжынераў, інжынераў, эканамістаў; Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны – ветэрынарных урачоў і зоаінжынераў; Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт – аграномаў, зоаінжынераў, ветэрынарных урачоў, эканамістаў; Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (г. Мінск) – інжынераў і эканамістаў. Таксама 27 каледжаў рыхтуюць аграномаў, заатэхнікаў, фельчараў ветэрынарнай медыцыны, тэхнікаў-асемянатараў, тэхнікаў-будаўнікоў, тэхнікаў-энергетыкаў, бухгалтараў, юрыстаў.

Сёння на заканадаўчым узроўні прадастаўлены шырокія магчымасці для паступлення моладзі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці і для далейшай працоўнай дзейнасці. Такіх ільгот няма ні ў адной галіне. Выпускнікі аграрных класаў пры наяўнасці ў атэстаце адзнак не ніжэй за 7 балаў па прадметах профільных іспытаў пры паступленні на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці залічваюцца ў аграрныя ВНУ без уступных іспытаў – па гутарцы.

 Мэтавыя дагаворы могуць быць заключаны з любой сельскагаспадарчай арганізацыяй раёна ці ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. Мэтавая падрыхтоўка дае магчымасць абітурыентам самім выбраць месца будучай работы; паступаць па асобным конкурсе, які значна меншы за агульны; атрымаць даплаты да асноўнай стыпендыі ў перыяд навучання ад арганізацыі, якая заключыла з імі дагавор; праходзіць вытворчую практыку на месцы будучай работы, што ў далейшым дазваляе хутчэй адаптавацца да калектыву і месца работы.

 Для абітурыентаў, што плануюць здаваць уступныя экзамены ў ВНУ, арганізаваны кароткатэрміновыя падрыхтоўчыя курсы, якія дапамогуць атрымаць дадатковыя веды па профільных прадметах. На час праходжання курсаў ёсць магчымасць пражывання ў інтэрнатах. Таксама студэнты аграрных ВНУ маюць магчымасць прайсці службу ў рэзерве падчас летніх канікулаў на працягу 3 гадоў навучання: падрыхтоўка па ваенна-ўліковай спецыяльнасці складае 4 месяцы і праходзіць у тры этапы. Існуе шэраг нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць комплекс матэрыяльных стымулаў і гарантый для маладых спецыялістаў – напрыклад, даплаты да заработнай платы на працягу 5 гадоў работы.

Летась у гаспадаркі і на перапрацоўчыя прадпрыемствы раёна прыйшлі 34 маладыя спецыялісты. Сярод іх – аграномы, інжынеры, энергетыкі, заатэхнікі, эканамісты, ветурачы, бухгалтары, юрысконсульты, спецыялісты па кадрах, электрагазазваршчыкі, трактарысты-машыністы. На сёння сельскагаспадарчая вытворчасць мае вялікую патрэбу ў зоаінжынерах, заатэхніках, ветэрынарных урачах, аграномах.

Апошнія гады ў аграрным комплексе вялікая ўвага надаецца тэхнічнай мадэрнізацыі галіны і ўкараненню высокавытворчых і энергаэфектыўных машын і абсталявання. Сучасная сельская гаспадарка мае патрэбу ў энергічных і мэтанакіраваных спецыялістах.

Наш кар.

 

Учащиеся ГУО " Воложинского сельскохозяйственного профессионального лицея", из категории детей оставшихся без попечения родителей, посетили ГУ “Воложинский территориальный центр социального обслуживания населения”. Специалист центра Рубацкая Т.А. содержательно и доступно рассказала ребятам о работе центра, познакомила с перечнем услуг, которые оказывают специалисты центра, рассказала о постинтернатном сопровождении детей, оставшихся без попечения родителей. Все ребята получили подарки.

28 января 2022 года волонтерский отряд рабочей молодежи «Доброе сердце» продолжает акцию «Выбираем помочь пожилым. Зима».

Волонтеры  ГУО "Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей" сложили дрова одинокой пенсионерке Бункевич Софии Ивановне с деревни Жомойдь, инвалиду 2 группы.

28 января 2022 года волонтерский отряд рабочей молодежи «Доброе сердце» продолжает акцию «Выбираем помочь пожилым. Зима».

Волонтеры  ГУО "Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей" сложили дрова одинокой пенсионерке Бункевич Софии Ивановне с деревни Жомойдь, инвалиду 2 группы.

Пятница, 28 января 2022 15:02

Цымбалаў чароўныя зыкі

Fota V.Kulik Panarad

Толькі за апошні час вучаніца Дорскага філіяла Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў Валянціна КУЛІК-ПАНАРАД значна папоўніла скарбонку ўзнагарод юных талентаў Валожыншчыны.

У снежні 11-гадовая цымбалістка прыняла ўдзел у дыстанцыйным міжнародным конкурсе “Word Talent Ranking” (ЗША) і атрымала дыплом лаўрэата. Удзел у XXI міжнародным конкурсе “Digi-Talenty swieta-2021” (Польшча) таксама стаў выніковым. Міжнародны конкурс “Марозка”, што ладзіцца Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі, прынёс поспех ужо ў пачатку 2022 года. Выступленне валожынкі адзначана Дыпломам 1-й ступені.

Педагог таленавітай дзяўчынкі Кацярына Собаль сцвярджае: такая вучаніца, як Валянціна, – падарунак лёсу, бо спалучэнне таленту, працавітасці, здаровай амбіцыёзнасці ў школьнікаў сустракаецца нячаста.

Сама Кацярына Вікенцьеўна выкладае музыку 10 гадоў. Ураджэнка Івянца, яна спачатку скончыла ДШМ, што ў гарадскім пасёлку, а пасля – Баранавіцкі музычны каледж. Яшчэ ў дзяцінстве, як толькі асэнсавала ўласную прыналежнасць да музычнай творчасці, зразумела: яе прызванне – дзяліцца ўласным уменнем з дзецьмі. Асаблівае задавальненне адчувае, калі вучань дасягае дастатковага майстэрства, каб з ім можна было сыграць дуэт.

Цымбалы – старадаўні, досыць складаны інструмент. Акрамя неабходных любому музыканту слыху і пачуцця рытму, цымбалісту неабходна мець  шмат спецыфічных якасцей. У першую чаргу – пластычныя рукі з так званым мяккім запясцем. Сапраўды, назіраць за выканаўцамі надзвычай цікава, бо здаецца, быццам іх далоні пырхаюць над інструментам так, што за імі немагчыма ўсачыць. Да таго ж, каб прагучала адна нота, малаточкам патрэбна ўдарыць адразу па трох струнах, а гэта патрабуе вялікай засяроджанасці і дакладнасці рухаў.

Каб ужо ў такім узросце паказваць выключныя вынікі, дзяўчынцы з Дораў даводзіцца займацца шмат і абавязкова натхнёна. Нават у дні, калі заняткі з педагогам не запланаваны, Валюша мэтанакіравана прыходзіць у клас, дзе самастойна адпрацоўвае навыкі, даводзіць да кандыцыі новыя нумары. Пры гэтым яна – выдатніца ў агульнаадукацыйнай школе. Выключнай эрудзіраванасці па многіх пытаннях, начытанасці гэтай пяцікласніцы можа пазайздросціць і дарослы інтэлектуал.

Сёння яе асабістая праграма ўключае столькі твораў, што хапіла б на паўнаважную праграму. Пакуль да сапраўднага канцэрту не дайшло,  з завальненнем выступае на школьных мерапрыемствах. Вялікім гонарам палічыла магчымасць іграць для жыхароў і гасцей Валожына падчас Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь летам мінулага года. Найбольш адказным момантам свайго жыцця лічыць удзел у рэгіянальным конкурсе імя Жыновіча, дзе выканала пяць кампазіцый, у выніку чаго заваявала дыплом 2-й ступені.

Сярод любімых твораў, з якімі ўжо выступала, – “Лізгінка” Арама Хачатурана, “Оblivin” Астара Пьяцолла, “Цырк Рэнца” Густава Петэра. Зараз  з галавой у развучванні саўндтрэка з фільма “Піраты Карыбскага мора”. Увогуле ж дзяўчынка аддае перавагу класічнай музыцы, менавіта яе слухае ў вольную часіну. Марыць сыграць складаныя кампазіцыі, якія патрабуюць адмысловага майстэрства, як, напрыклад, “Палёт шмяля” Мікалая Рымскага-Корсакава ці “Турэцкі марш” Вольфганга Амадэя Моцарта. Пры яе таленце і старанні гэта рэальна. Ва ўсякім разе яе настаўніца ў сваёй гадаванцы ўпэўнена.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Таццяны КУЛІК-ПАНАРАД

Пятница, 28 января 2022 12:42

«Трезвый взгляд на безопасность»

В рамках первого этапа акции «Безопасность в каждый дом!» в Першайском сельском исполнительном комитете прошло профилактическое мероприятие с гражданами, которые злоупотребляют спиртными напитками.

Начальник Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям Александр Сивый провёл с присутствующими профилактическую беседу о необходимости неукоснительного соблюдения правил пожарной безопасности.

- Все нарушения, которые имеются в ваших домовладениях рано или поздно могут привести к беде. Из-за вашей халатности можете пострадать не только вы, но и ваши дети. Задумайтесь, стоит ли алкоголь и выкуренная сигарета в доме жизни ваших близких? Я думаю, что ответ очевиден, - прокомментировал начальник отдела по ЧС.

Представитель Энергонадзора также обратил внимание присутствующих на опасность эксплуатации неисправных электрических приборов и старой электропроводки.

Сотрудник милиции напомнил о последствиях, которые могут наступить в случае совершения правонарушений.

После просмотра фильма о пожарах по причине неосторожного обращения с огнём при курении, все вышли на улицу, чтобы провести эксперимент и посмотреть насколько быстро может произойти возгорание из-за непотушенной сигареты. Увиденное впечатлило многих.

Далее всем рассказали о правилах пользования огнетушителем и предоставили возможность самостоятельно им воспользоваться.

Згодна з пастанаўленнем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  ад 30 лістапада 2021 года № 681 “Аб пілотным праекце па арганізацыі і правядзенні экскурсій” для вучняў ХІ класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Ракаўская сярэдняя школа” 25 студзеня ўрок гісторыі прайшоў у музеі Вялікая Айчыннай вайны ў г. Мінску. Да гэтага часу некаторым хлопцам і дзяўчатам не даводзілася там пабываць, але пра яго шмат чулі ад сваіх сяброў.

Яшчэ да пачатку экскурсіі адзінаццацікласнікі былі ў добрым настроі, жартавалі, усміхаліся. Першыя хвіліны экскурсіі змянілі іх твары з беззаботна дзіцячых на самотныя і сур’ёзныя. Асабліва запаў у душу аповяд пра дзіцячы дом з трагічным лёсам маленькіх выхаванцаў, слёзы наварачваюцца на вачах, калі падумаеш пра тысячы такіх выпадкаў! У вучняў была магчымасць блізка падысці да экспанатаў, пазнаёміцца з іх гісторыяй, сфатаграфаваць на памяць. Таксама вельмі ўразіла панарама Мінскага катла, дзе нібыта жывымі паўстаюць героі вайны. Назаўсёды ўрэзваецца ў памяць гісторыя пра подзвіг Івана Цубы, які завёў немцаў у балота, дзе загінуў сам. Панарамы змяняліся экспазіцыямі, пакідаючы пра сябе цяжкія ўспаміны і пачуццё гонару за подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Экскурсія завяршаецца наведваннем залы Перамогі, які ў адрозненні ад  астатніх, сумных, шэрых, трывожных, навявае нейкую асаблівую радасць і бадзёрасць. Па завяршэнні экскурсіі ў вучняў яшчэ заставаўся час для фотаздымкаў, удакладненню фактаў у экскурсавода. Тое, што падлеткі ўбачылі і пачулі ў музеі аказала на іх незвычайнае ўражанне.

Пятница, 28 января 2022 09:43

ЗИМА ПРИШЛА - ВСТАВАЙ НА ЛЫЖИ!

Сегодня зима порадовала бодрящим морозом и искристым снегом. Учащиеся и преподаватели Воложинского лицея  с нетерпением ждали снежной зимы, чтобы посетить занятия по лыжной подготовке. Некоторые впервые за долгое время встали на лыжи и получили незабываемые эмоции и впечатления.

Страница 483 из 794

Задайте вопрос