Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Беларусь в ближайшее время примет меры в ответ на экономические санкции ЕС. Об этом говорится в заявлении Министерства иностранных дел Беларуси, размещенном на сайте ведомства, сообщает БЕЛТА.

"Беларусь не собирается молча за этим наблюдать. В ближайшие недели постепенно будут запущены в действие ответные меры, о которых мы неоднократно заявляли", - отметили в министерстве.

В МИД подчеркивают, что европейским политикам давно пора уяснить: давление и санкции - это не тот язык, на котором стоит разговаривать с Беларусью. "При этом мы остаемся открытыми для равноправного диалога и взаимовыгодного сотрудничества с теми, кто видит в Беларуси партнера, а не объект для геополитических притязаний и экспериментов", - добавили в ведомстве.

Источник: belta.by

Беларусь усилит региональную группировку войск с Россией, будет развивать интеграцию в Союзном государстве, Организации Договора о коллективной безопасности, Евразийском экономическом союзе. Об этом заявил министр обороны Беларуси Виктор Хренин, выступая сегодня на пленарном заседании IX Московской конференции по международной безопасности, передает корреспондент БЕЛТА.

В форуме принимают участие министры обороны, начальники генеральных штабов, делегации военных ведомств из 109 государств, а также представители международных организаций: СНГ, ОДКБ, ООН, ОБСЕ, Международного комитета Красного Креста, Лиги арабских государств. Обсуждаются проблемы глобальной и региональной стабильности, различные аспекты безопасности в Европе, Азии, Африке, на Ближнем Востоке и в Латинской Америке.

Источник: belta.by

Такі надпіс як нельга лепш адлюстроўвае пачуцці жыхароў нашага райцэнтра да сваёй малой радзімы. Патрыятычны надпіс, выкананы ў колерах дзяржаўнай сімволікі, размяшчаецца на тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Удзел у яго адкрыцці прыняў старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, прадстаўнікі раённай улады і шматлікія гараджане, у тым ліку і маленькія.

Новая імправізаваная фотазона атрымалася ўдалай. Здымкі грэюць і вока, і душу…

Сяргей САДОЎСКІ, фота Анжэлы РАДЫНА.

Першага ліпеня ў Івянцы адбылася вельмі важная і знакавая не толькі для гарпасёлка, Валожыншчыны, але і для ўсёй нашай краіны падзея: урачыстае адкрыццё Івянецкага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Кандытарская фабрыка “Слодыч”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел высокія госці – Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр СУБОЦІН, старшыня канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Анатолій БУБЕН, намеснік старшыні Мінаблвыканкама Дзяніс КУРЛЕНКА, кіраўніцтва фабрыкі і раённай улады.

Гісторыя Івянецкай кандытарскай фабрыкі бярэ свой пачатак у далёкім 1955 годзе як кансервавага кааператыва. Пасля перапрафіліравання больш за паўстагоддзя прадпрыемства стабільна працавала і развівалася, упэўнена заняўшы нішу на рынку салодкай прадукцыі: івянецкія “Кароўка”, “Сметанковая памадка”, іншыя цукеркі былі сапраўдным брэндам, які смакавалі нават у замежжы.

Напрыканцы 2017-а наступілі цяжкія часы, калі “Івкан” прызналі банкрутам, і пачалася працэдура яго санацыі. За апошнія тры гады рабіліся спробы запусціць вытворчасць, але вывесці прадпрыемства з-за няпаду так і не ўдалося.

Як расказаў генеральны дырэктар ААТ “Кандытарская фабрыка “Слодыч” Аляксандр Нячай, у снежні мінулага года падчас візіту на фабрыку адказных асоб краіны і канцэрна “Белдзяржхарчпрам” было дадзена даручэнне дэталёва разабрацца са станам сітуацыі на “Івкане” і ўзяць яго пад сваё крыло.

За пяць месяцаў зроблена вялікая работа. Праведзены ўсе неабходныя юрыдычныя працэдуры і створаны Івянецкі філіял ААТ “Кандытарская фабрыка “Слодыч”, на што былі зрасходаваны 1,2 мільёна рублёў уласных сродкаў. На прадпрыемстве працуе 91 чалавек. У чацвёртым квартале плануецца атрымаць патрэбныя дазвольныя дакументы, каб да канца бягучага года мець у агульным партфелі выпуску салодкай прадукцыі 10 найменняў: на сёння з канвеера сыходзіць 6 відаў, да канца бягучага года дабавяцца яшчэ 4. Гэта малочныя, жэлейныя, суфлейныя і памадныя цукеркі. Новае накіраванне мяркуе павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці для самой кандытарскай фабрыкі і стварэнне новых рабочых месц у гарпасёлку. Гэта важны праект па вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі, якую ў далейшым плануецца накіроўваць на экспарт у розныя куткі свету. Ужо сёлета запланаваны выпуск у аб’ёме 80-120 тон у месяц, а з наступнага года – 240 тон у месяц.

“Безумоўна, была вялікая рызыка, – адзначыў Аляксандр Генадзьевіч, – Многія не верылі, што з гэтага штосьці атрымаецца. Але канвеер запушчаны і працуе – і гэта галоўнае. Мы напісалі стратэгію развіцця да 2025 года і будзем паступова нарошчваць абароты выпускаемай прадукцыі. Пастараемся аднавіць на рынку пазіцыю івянецкай “Кароўкі” і зрабіць яе моцнай – толькі цяпер яна ўжо выходзіць пад брэндам “Слодыча”. Якія выгады атрымаем ад рэалізацыі праекта? Паэтапнае аднаўленне вытворчасці і маёмаснага комплексу – ён ужо знаходзіцца на завяршальнай стадыі; зараз ідзе этап дэверсіфікацыі “Слодыча” – наша каманда можа працаваць пры тых жа затратах з новым прадуктам, дагэтуль мы працавалі ў асноўным з мучністай групай кандытарскіх вырабаў: пячэннем, вафлямі. Далей – стварэнне новых рабочых месцаў і прыцягненне малададых кадраў: за пяць гадоў колькасць працуючых узрасце да 350 чалавек. Да канца рэалізацыі праекта плануем нарасціць аб’ёмы вытворчасці на 70 працэнтаў, а выручкі – у два разы, што створыць вялікі экспартны патэнцыял прадпрыемству ўвогуле. Спачатку насыцім унутраны рынак, а пасля будзем пастаўляць прадукцыю на экспарт».

Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Субоцін павіншаваў кіраўніцтва і калектыў з аднаўленнем работы фабрыкі. “Усе заўсёды шукаюць нейкія сімвалы ў падзеях, – падкрэсліў Аляксандр Міхайлавіч. – Так, івянецкі філіял кандытарскай фабрыкі “Слодыч” адкрываем да Дня Незалежнасці Беларусі. У чым плюсы? Мы аднавілі, захавалі і далі другое жыццё нашым вядомым яшчэ з савецкіх часоў брэндам. Дарэчы, прадукцыя ўжо атрымала водгук у пакупнікоў і даволі высокі – пытаюцца, дзе можна набыць”.

Аб тым, каб ствараць карпарацыі і холдынгі, у Белдзяржхарчпраме гутаркі ходзяць даўно. “У нейкай ступені івянецкі філіял можна назваць звяном міні-холдынга, – сказаў старшыня канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Анатолій Бубен. – Другім этапам будзе кандытарская фабрыка “Конфа” – да канца гэтага года яна далучыцца і стане маладзечанскім філіялам “Слодыча”. Нягледзячы ні на якія эканамічныя санкцыі ў адносінах да нашай краіны, мы развіваемся – адкрываем новыя прадпрыемствы, рэаніміруем старыя, аб’ядноўваемся: у цэлым па канцэрне маем рост і па ўнутраным рынку, і па экспарце – значыць, усё рухаецца ў правільным накірунку”. Для падтрымання і развіцця вытворчасці ў Івянцы кіраўнік харчовай галіны ўручыў “Слодычу” сертыфікат на 579 тысяч рублёў – на набыццё абсталявання.

Алена ЗАЛЕСКАЯ, фота Сяргея САДОЎСКАГА

2 июля 2021 года во Дворце Республики состоялось торжественное собрание и праздничный концерт, посвященные Дню Независимости Республики Беларусь (Дню Республики), с участием Президента Республики Беларусь Александра Григорьевича Лукашенко.

В рамках указанного мероприятия была организована тематическая выставка «Беларусь адзіная» с оформлением павильонов областей Республики Беларусь и г.Минска.

Воложинский район представил для художественного оформления павильона Минской области керамическую посуду в технике восковой депиляции, игрушки-свистульки Ивенецких мастеров, элемент нематериального историко-культурного наследия «Ткачество поясов в Воложинском районе».

Народный мастер Беларуси по поясоплетению Лембович Христина Станиславовна и ее воспитанница, участник клубного формирования «Ткачики» Раковского Центра народного творчества, Дарья Дробыш во время выставки проводили мастер-класс по поясоплетению.

Понедельник, 05 июля 2021 10:04

Ранішнік “Услед за актыўным летам”

У Ракаўскім цэнтры народнай творчасці  быў праведзены ранішнік “Услед за актыўным летам” з удзелам  выхаванцаў  харэаграфічнага гуртка  “Апельсін“ . Ранішнік адбыўся ў форме канцэртнай  справаздачы работы гуртка. Увазе гледачоў былі прадстаўлены 6 танцаў: “Ангел Веры”, “Меня тянет  хулиганить”, “Поток мыслей” і іншыя. Кожны канцэртны нумар быў адзначаны гучнымі апладысментамі гледачоў.

Дата 3 июля этот праздник неразрывно связан с одним из важнейших событий отечественной истории — освобождением Родины от немецко-фашистских захватчиков. И вот, в который раз государственное учреждения образования «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей» спешит поздравить ветерана Великой Отечественной войны Новицкую Валентину Фёдоровну.

От лица учреждения заместитель директора по учебно-воспитательной работе Марина Михайловна Виршич вместе с учащейся учебной группы № 19-39 Ажгирей Надеждой имели возможность сказать слова благодарности Новицкой Валентине Федоровне.

-Мы свято чтим память наших дедов и предков. Мы помним самоотверженность, непоколебимую стойкость, смелость, проявленную в году войны. Каждого из нас переполняет не только чувство гордости за ваши беззваветные подвиги, но и безмерная благодарность за мирное небо над головой.

В свою очередь, Валентина Федоровна в который раз с болью в глазах рассказывала о том, как два года пробыла в концлагере и благодарила за оказанное внимание.

Понедельник, 05 июля 2021 09:33

Выставка «И песня тоже воевала…»

С первых дней войны песни помогали народу выстоять и победить, они стали оружием, которое подавляет врага. Прошли годы, но песни военных лет звучат и сегодня, трогая сердца наших современников. У каждой песни есть своя судьба, своя история. Каждая из них раскрывает нам отдельную страницу тех незабываемых событий. ...

Сотрудники Воложинского краеведческого музея подготовили из фондов музея к Дню Независимости Республики Беларусь выставку «И песня тоже воевала…». На выставке можно увидеть патефон, старые пластинки,  сборники песен военных лет.

Пятница, 02 июля 2021 15:46

«Дубінскія жартачкі»

На раённым свяце гумару «Дубінскія жартачкі», якое адбылося 26 чэрвеня ў аграгарадку Дубіна-Баярская, былі адзначаны лепшыя работнікі ААТ “Агра-Дубінское”, якія дасягнулі высокіх вынікаў  на вяснова-палявых работах, нарыхтоўцы кармоў і ў галіне жывёлагадоўлі. Шэсцьдзесят чатыры прадстаўнікі  гаспадаркі атрымалі грашовыя прэміі ад кіраўніка гаспадаркі Каспяровіча Генадзя Вацлававіча.

Гонар і павага працаўнікам вёскі!

Пятница, 02 июля 2021 10:36

Франтавыя дарогі дзеда Юзіка

Праўнучка І. І. Дземідовіча Лізавета ШАПУЦЬКА на свяце ў гонар Дня Перамогі.

Першыя мае веды пра вайну звязаны з успамінамі дзеда-ветэрана Івана Дамінікавіча Грыбоўскага. Пазней, калі пайшла ў школу (Узбалацкая васьмігодка), пастаянна прымала ўдзел у мерапрыемствах з удзелам франтавікоў.  Было іх у нашай вёсцы чалавек пятнаццаць. Трэба  адзначыць, работа ў кірунку патрыятычнага выхавання ў калектыве пад кіраўніцтвам  Заслужанага настаўніка Беларусі Галіны Васільеўны Кароль была наладжана на высокім узроўні. На сустрэчах з ветэранамі, што праходзілі ў самой школе ці ля помнікаў у гонар загінуўшых, мы прыходзілі з хваляваннем і жаданнем як мага больш даведацца пра  вайну. 

Сярод удзельнікаў тых сустрэч быў і Іосіф Іосіфавіч Дземідовіч – дзед маёй аднакласніцы Марыны (зараз Шапуцька). Памяць захавала вобраз невысокага хударлявага пажылога чалавека, што хадзіў з кіёчкам. У дзеда Юзіка была паралізавана палавіна тулава. Таму адна рука была заўсёды закладзена за пазуху, а нагу літаральна падцягваў за сабой. Гутарку яго разумелі толькі самыя блізкія. Усё гэта – наступствы цяжкай кантузіі.

Як і большасць беларускіх сялян, Іосіф Іосіфавіч трапіў на фронт ужо пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Так атрымалася, што сёння адзіны чалавек, які добра ведаў баявы шлях бацькі, – сын Іосіф, хварэе. Таму я не магу дакладна расказаць, якімі дарогамі крочыў пехацінец Дземідовіч. Нявестка Ніна Міхайлаўна ўпэўнена: яе свёкар і мой дзядуля маглі служыць разам. Іван Дамінікавіч жа ваяваў у Прыбалтыцы, затым на тэрыторыі Усходняй Прусіі быў паранены.  Іосіф Іосіфавіч дайшоў да Германіі (гэта вядома дакладна). Там ён атрымаў кантузію і пасля працяглага лячэння прыехаў на радзіму. Яго суправаджала медыцынскі работнік (у тым стане, у якім знаходзіўся, сам бы не даехаў). Малады мужчына амаль не арыентаваўся ў прасторы, пакутаваў ад галаўнога болю, перажываў панічныя атакі і зусім не размаўляў. З аднаго боку, у жонкі і дзяцей радасць – муж і бацька вярнуўся жывым! А з іншага – колькі сіл спатрэбілася родным, каб заўзяты працаўнік, стаўшы інвалідам, неяк прызвычаіўся да свайго стану і працягваў жыць.

Паколькі сам Іосіф Іосіфавіч размаўляў дрэнна, звесткі пра некаторыя падзеі з яго ўдзелам сваякі атрымалі ад медсястры. Яна ж перадала ім і баявыя ўзнагароды франтавіка – медаль “За Перамогу над Германіяй” і ордэн  Айчыннай вайны. Жанчына расказала, як падчас аднаго бою фашысцкія мінамётчыкі літаральна паклалі ўсіх чырвонаармейцаў – удзельнікаў першага рыўка атакі. Адзін маладзенькі салдат упаў літаральна ў некалькіх кроках ад акопа, і было бачна: жывы. Салдат Дземідовіч, хоць яго і не пускалі, паспрабаваў зацягнуць параненага ў акоп. У гэты час немцы аднавілі абстрэл. Снарад разарваўся побач.

Затым зноў была атака, раздаваліся крыкі “Ура!”, нямецкая лаянка, стрэлы і выбухі. У выніку фашысты адступілі, але наш зямляк нічога гэтага ўжо не ўсведамляў. Памяць пра тыя падзеі вярнулася да яго паступова і, магчыма, не ў поўным аб’ёме. Як мог, спрабаваў расказваць, але заўсёды пачынаў плакаць. Таму жонка Софія забараніла  дзецям, а пасля і ўнукам яго турбаваць.

У 1944 годзе ў час адступлення невялічкую хатку, якую  Дземідовічы паспелі пабудаваць у Узбалаці да вайны, немцы спалілі. Таму давялося пажыць у зямлянцы. Адбудаваліся пасля Перамогі. Уяўляю, якой складанай задачай гэта было для сям’і, дзе гаспадар – інвалід. Бабу Зосю, жонку Іосіфа Іосіфавіча, я добра помню. Гэта была досыць суровая жанчына. Мы, дзеці, яе нават трошкі баяліся. Зараз жа добра разумею яе стан. Жыццё дало простай беларускай сялянцы вельмі мала падстаў для радасці.

Дзед Юзік у сваім невялікім, але вельмі ўтульным доме дажыў да 75-годдзя. Сваякі і суседзі шкадавалі ветэрана. Вельмі прыемна, што памяць пра баявога продка захоўваюць і яго праўнукі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Страница 645 из 795

Задайте вопрос