222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Патэфон – старадаўні музычны апарат з раструбам для ўзмацнення гуку наверх і ручкай для заводу пружыннага механізму на баку.
Пік папулярнасці патэфонаў у нашай краіне прыйшоўся на 30- 50 гады XX-га стагоддзя. Іх слухалі ў цесным сямейным крузе, сабраўшыся вялікай кампаніяй, пад музыку, што лілася з гэтых апаратаў, танцавалі на танцпляцоўках, у парках і дварах, паставіўшы патэфон на падваконнік. Музыка з патэфона гучала з лёгкай, чуць улоўнай хрыпатасцю, але даволі моцна – гучнасць у патэфонах не рэгулявалася.
Патэфон, як і грамафон, не гучыць без пласцінак. У той час пласцінкі вельмі бераглі: куплялі, старанна ўпакоўвалі, калекцыяніравалі і нават абменьвалі на прадукты харчавання.
У нашы дні і грамафон і патэфон – музейныя экспанаты. На змену ім прыйшлі іншыя, сучасныя, аднак, сутнасць іх засталася: музыка як і раней суправаджае чалавека ў будні і святы. Некалі яна ўвайшла ў нашы дамы з дапамогай грамафонаў, ды так там і засталася. Эпоха патэфона прайшла, але людская памяць захавала пра яго толькі цёплыя і светлыя ўспаміны.
Патэфон можна ўбачыць у Валожынскім краязнаўчым музеі на выставе: «Крутнём-ка старый патефон!» Экспанат выпушчаны на дзяржзаводзе міністэрства сельгасмашынабудавання СССР у г. Молатаве (цяпер – г. Пермь) ў 1952 годзе. Побач з музыкальным апаратам знаходзяцца грамафонныя і патэфонныя пласцінкі, гучанне якіх можа ажывіць стары патэфон. Запрашаем жыхароў горада і раёна наведаць нашу выставу, якая ўваходзіць у цыкл выстаў: «Па слядах аднаго экспаната»
В Беларуси строительство является растущей отраслью и обеспечивает положительный вклад в формирование ВВП страны.
Об этом сообщил премьер-министр Роман Головченко на совещании по вопросам повышения эффективности строительной отрасли, которое проходит сегодня на базе ОАО "Керамин", передает корреспондент БЕЛТА.
"Строительство является важным драйвером роста национальной экономики, она имеет большое влияние на социальные процессы. Сфера строительства традиционно является индикатором, который отражает общую ситуацию в развитии страны: растет строительство, значит, страна находится на подъеме, существенно снижаются темпы строительства - экономика страны испытывает трудные времена. В настоящее время строительство на фоне многих других отраслей является растущей отраслью и обеспечивает положительный вклад в формирование ВВП страны", - отметил глава правительства.
По его информации, по итогам восьми месяцев увеличен объем строительно-монтажных работ. "К сожалению, эпидемиологическая обстановка в мире оказывает влияние на экспорт строительных, инженерных и архитектурных услуг. Их общий объем составляет 96% к уровню прошлого года, при этом непосредственно по Министерству архитектуры и строительства гораздо меньше - 72%. Я хочу знать, в чем причина, связано ли это только с имеющимися ограничениями на перемещение между странами либо ситуация глубже", - обратился премьер-министр к участникам совещания.
Роман Головченко подчеркнул: несмотря на неплохой темп роста строительства в стране, все же определенные проблемными вопросы, связанные с возведением арендного и индивидуального жилья, в Беларуси существуют. "Также есть вопросы по механизму финансирования жилищного строительства. Эти и многие другие вопросы обсуждались в ходе встречи руководства строительной отрасли у главы государства, поэтому сегодня цель - не поднимать их снова, а посмотреть, как реализуются решения, которые были приняты на этой встрече, и что нужно сделать, чтобы быстрее продвинуться по этим вопросам", - отметил руководитель правительства.
По предварительным данным, в бюджет области за январь-сентябрь текущего года поступило 2544,5 млн рублей, в том числе в республиканский бюджет — 426,5 млн рублей, в местные — 2118,0 млн рублей.
Об этом корреспонденту МЛЫН. BYсообщили в Инспекции Министерства по налогам и сборам по Минской области.
Наибольшие суммы в бюджет поступили по подоходному налогу — 796,9 млн. рублей, или 31,3 процента в доходах консолидированного бюджета, экологическому налогу (включая налог за добычу) — 477,3 млн. рублей (18,8 процента), налогу на прибыль — 228,7 млн. рублей (9,0 процентов), налогу на добавленную стоимость — 164,4 млн. рублей (6,5 процента), акцизам — 109,7 млн. рублей (4,3 процента), налогу при упрощенной системе налогообложения — 91,0 млн. рублей (3,6 процента).
Автор статьи: Виктория Завадская
Автор фото: носит иллюстративный характер, из открытых интернет-источников
Пусть это видео станет маленьким поздравлением от Раковской ДШИ! Мы желаем всем мамочкам здоровья, счастья, любви и спокойствия!)
19 октября 2020 года личный прием граждан будет проводить депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Молодечненскому сельскому избирательному округу № 73 Олег Алексеевич Семенчук:
с 10.00 до 11.30 в Вололжинском районном исполнительном комитете (г. Воложин, пл. Свободы, 2;
с 12.00 до 13.00 в Городьковском сельском исполнительном комитете, (аг. Городьки, ул. Советская, 2А).»
Нядаўна ў Валожын завітала група жанчын, што з’яўляюцца слухачкамі Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту – сацыяльнага праекта, які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» з мэтай паляпшэння якасці жыцця пажылых (ва ўзросце пасля 60 гадоў) грамадзян праз нефармальную адукацыю, валанцёрскую дзейнасць, стварэнне ўмоў для развіцця сацыяльных кантактаў і творчай актыўнасці.
Ужо не першы раз кіраўнік групы «Краязнаўства» і клуба «Падарожнік», што таксама працуе пры ўніверсітэце, Софія Абрамаўна Верцяліб і валанцёр-выкладчык Святлана Мікалаеўна Машчанка, якая падтрымлівае пастаянную сувязь з супрацоўнікамі Валожынскага музея, звяртаюцца з просьбай арганізаваць знаёмства аматараў гісторыі з найбольш адметнымі мясцінамі нашага раёна.
Па словах Святланы Мікалаеўны, кірунак краязнаўства – самы запатрабаваны ва ўдзельнікаў праекта, якія любяць падарожнічаць. Вось і на гэты раз у Валожын завіталі тыя, хто з задавальненнем звяртаецца да мінуўшчыны і хоча як мага больш ведаць пра Беларусь у цэлым і пра яе асобныя населеныя пункты. Валожын – адзін з малых гарадоў нашай краіны, дзе літаральна кожны будынак дыхае даўніной. І гэта вельмі ацанілі шаноўныя госці.
Вандроўнікі пабывалі ў музеі, дзе пазнаёміліся з яго экспазіцыяй. Дырэктар установы Наталля Паўлаўна Лоўчая правяла для іх відэапрэзентацыю пра фотамастака Бенядзікта-Генрыха Тышкевіча, чые жыццё і творчасць былі цесна звязаны з Валожыншчынай на прыканцы ХIХ стагоддзя. Затым Ніна Уладзіміраўна Бобрык запрасіла групу на экскурсію па вуліцах райцэнтра. Сярод слухачак Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту ёсць людзі розных нацыянальнасцей і рэлігійных кірункаў. Таму яны палічылі горад, што заўсёды існаваў на сутыкненні культур, – адным з самых цікавых месцаў на карце Беларусі. Асаблівыя эмоцыі ва ўдзельніц экскурсіі выклікалі культавыя пабудовы – касцёл, царква, іешыва. Прыйшлі ў захапленне яны і ад палацава-паркавага ансамля графа Тышкевіча.
На гэты раз сярод візіцёраў аказалася ўраджэнка Валожына Антаніна Раманаўна Шакун, дзяцінства якой прайшло на вуліцы Леніна. Жанчына таксама падзялілася сваімі ўспамінамі пра родны горад.
Наступнымі пунктамі падарожжа сталі экалагічная сцежка ў Налібоцкай пушчы і аграсядзіба «Налібоцкія васількі», дзе гаспадары Васіль і Марыя Шакуны пачаставалі гасцей стравамі беларускай кухні.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Таццяна АКУШКА з Валожына цвёрда ўпэўнена: сын Уладзіслаў, дачушкі Дар’я і Аглая і ёсць галоўныя каштоўнасці яе жыцця.
Таццяна Вітальеўна нарадзілася ў вёсцы Чабаі. У яе выхаванні, акрамя бацькоў, актыўны ўдзел прымала бабуля Кацярына Валянцінаўна Іванчык – настаўніца пачатковых класаў. Яна часта брала маленькую ўнучку з сабой на працу. Магчыма таму юная Таня адчувала сябе сваёй у школе. Уменне роднага чалавека па-майстэрску ўпраўляцца з дзецьмі выклікала захапленне. Дзяўчынка старанна пераймала бабуліны паводзіны, манеры, запамінала і пры магчымасці выкарыстоўвала пэўныя выразы. Відавочна таму падчас гульняў з сяброўкамі заўсёды брала на сябе ролю старэйшай. Калі дочкі-маці, то маці абавязкова – яна, калі настаўнік-вучань, то вучань – хтосьці іншы. Зараз Таццяна са смехам каментуе былыя падзеі: «Што ж зробіш, я з маленства любіла быць мамай».
Якую прафесію магла выбраць дзяўчына з такімі памкненнямі? Безумоўна, настаўніцкую. Скончыла Нясвіжскі педагагічны каледж і, як і бабуля, стала настаўніцай пачатковых класаў. Працавала ў Пяршайскай школе, Валожынскай школе-інтарнаце. Пазней перайшла на працу ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і займела статус студэнткі ўніверсітэта імя Максіма Танка. Дарэчы, дыплом па спецыяльнасці «Сацыяльная работа» абараняла, калі чакала свой трэці жыццёвы падарунак – малодшую дачку.
Нарачонага яна сустрэла выпадкова. Аляксандр Вітальевіч ужо быў супрацоўнікам РАУС і часта нёс службу па ахове правапарадку на дыскатэках. Аднойчы падчас такога мерапрыемства ў кінатэатры «Юнацтва» малады чалавек звярнуў увагу на бязмежна абаяльную, прыгожую і ўсмешлівую дзяўчыну. З той пары яны разам. Ствараць шматдзетную сям’ю не планавалі, аднак сёння не ўяўляюць свайго жыцця без горача любімых траіх нашчадкаў.
У гэтай сям’і пануюць давер і павага. Тут кожны – асоба, кожны мае права на выказванне думкі. Аднак усе прызнаюцца, што менавіта яна, маці і жонка, і ёсць галоўнае звяно ў іх моцным ланцужку. Таццяна і сапраўды валодае якасцямі, што лічацца лідарскімі. Энергічнасці, рашучасці можна толькі пазайздросціць. А колькі творчых задумак і арганізатарскіх здольнасцей у гэтай маладой жанчыны! Яе жыццёвае крэда – рух уперад. Яна павінна пастаянна быць чымсьці занятай. Вось завіхаецца на кухні, каб смачна накарміць сваю немалую каманду, вось – на веласіпеднай прагулцы з дзецьмі ці ў час заплыву ў басейне з мужам. Да таго ж яна з задавальненнем займаецца вязаннем і час ад часу бярэ ў рукі баян.
Ва ўтульнай кватэры Акушкаў цёпла і весела. Тут, калі госці, то ўсё ад душы – і пачастункі, і забавы, і сюрпрызы. Яны любяць настольныя гульні, часта спяваюць у караоке, ладзяць сямейныя святы – у першую чаргу дні нараджэння, Новы год, Каляды, Вялікдзень.
Галоўнае, да чаго імкнуцца бацькі, – каб дзеці былі здаровымі, шчаслівымі і сябравалі паміж сабой. Паназіраўшы за тым, як старэйшыя Уладзіслаў і Даша няньчаць маленькую пястушку Аглаю, у іх узаемнай схільнасці немагчыма ўсумніцца.
Уладзіслава ўвогуле можна лічыць дарослым. У свае 15 гадоў ён даволі, самастойны, сур’ёзны чалавек. Хоць па натуры спакойны, але мэтанакіраванасць – нібы ў маці. Стараецца паспяваць адразу ў некалькіх сферах. Добра вучыцца, скончыў музычную школу па класе трубы, з’яўляецца пастаянным удзельнікам школьных мерапрыемстваў і аматарскіх спекталяў, чытае матывацыйную літаратуру і марыць стаць перакладчыкам з нямецкай мовы.
Прыгажуня Даша выклікае ўражанне поўнай самадастатковасці. Прызнаецца, што нічога не мае супраць артыстычнай кар’еры ці рэалізацыі сябе ў сферы, дзе дапамагаюць з пошукам уласнага стылю. Таму аддае перавагу такім заняткам, як спевы, маляванне, фотамастацтва. Пры гэтым цудоўна паспявае па ўсіх школьных прадметах. А яшчэ яна іграе на цымбалах, захапляецца біялогіяй і часта разам з матуляй стварае кулінарныя шэдэўры.
Што тычыцца Аглаі, то ў гэтай дзяўчынкі таксама ёсць і характар, і харызма. Яна ў два з палавінай гады не толькі добра размаўляе, але і спявае. Можа нават прадэманстраваць даволі складаныя гімнастычныя практыкаванні. Вызначаецца неўласцівай для дзяцей такога ўзросту камунікабельнасцю і стараецца ні ў чым не адставаць ад старэйшых браціка і сястрычкі, з якіх, па словах маці, перыядычна «ўе вяроўкі».
Старэйшага мужчыну ў сям’і дома я не застала, але жонка і дзеці, расказваючы сваю сямейную гісторыю, раз-пораз звяртаюцца да яго
аўтарытэту. Таццяна паведаміла, што ў адносінах з другой палавінай стараецца захаваць давер і шчырасць. Аляксандр імкнецца да таго ж. Таму пра іх пару можна смела сказаць: яны не проста муж і жонка, а самыя сапраўдныя, верныя сябры і аднадумцы.
Любячае сэрца маладой жанчыны – безумоўны падмурак, на якім трымаецца гэта сям’я. Таццяна нібы нарадзілася на свет для таго, каб быць берагіняй для тых, каго любіць. Настолькі гарманічна ўпісваецца яна ў чароўны вобраз. Напярэдадні цудоўнага свята шматдзетная матуля папрасіла перадаць найлепшыя пажаданні ўсім жанчынам, якія гэтак жа, як і яна, знайшлі сваё шчасце ў мацярынстве.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі сферы культуры – людзі, што нясуць у грамадства асвету, зберагаюць і прымнажаюць культурныя традыцыі, вопыт, уклад жыцця, звычаі народа.
У мінулы чацвер у раённым Цэнтры культуры сабраліся ганаровыя госці, калегі, ветэраны працы, усе, хто цэніць талент, творчасць і мастацтва.
Першым са шчырымі словамі віншавання да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік. Ён нагадаў: сфера культуры вельмі шматгранная – гэта і бібліятэчная сістэма, якая напаўняе свет кожнага чалавека мастацкімі творамі, і школы мастацтваў, што развіваюць талент дзяцей, даюць ім веды, і музеі, дзе зберагаецца наша гісторыя, і клубная сістэма, без работнікаў якой не адбываецца ні адно мерапрыемства, і адміністрацыйна-гаспадарчы блок, што ўсім гэтым кіруе. Відавочна, яны выконваюць важную ролю ў жыцці грамадства. Пётр Іосіфавіч пажадаў прысутным творчых поспехаў, міру, дабра і аб’явіў Падзякі старшыні райвыканкама за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў дырэктару Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэю Валер’евічу Язерскаму, загадчыку дзіцячага аддзялення раённага Цэнтра культуры Алене Міхайлаўне Санюковіч, рэжысёру Івянецкага дома культуры Аксане Юр’еўне Шчацько і мастацкаму кіраўніку гэтай установы Таццяне Іванаўне Аляшэвіч.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч заўважыў, што работнікі культуры працуюць дзеля таго, каб людзі мелі шчасце хадзіць на святы, падымаць сабе настрой і радавацца жыццю. Ён падзякаваў ветэранам за іх самаадданую шматгадовую працу, пажадаў маладым спецыялістам і ўсім работнікам, каб яны адчувалі асалоду ад сваёй справы. Вікенцій Мікалаевіч узнагародзіў граматамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама настаўніка па класе баяна Гародзькаўскага філіяла Валожынскай ДШМ Валерыя Валер’евіча Язерскага, настаўніка па класе фартэпіяна Івянецкай ДШМ Іну Станіславаўну Рэут, кіраўніка народнага аб’яднання народных майстроў «Скарбніца» Наталію Міхайлаўну Кліменак, загадчыка Дубінскога СЦК Марыну Уладзіміраўну Чабай. Падзякі атрымалі артыст народнага ансамбля народнай песні «Сваякі» Вольга Зыгмундаўна Дзядуль, культарганізатары Пугачоўскага СДК Ганна Францаўна Янчэўская і Вішнеўскага СДК Таццяна Генрыхаўна Каланцэр, настаўнік па класе цымбалаў Івянецкай ДШМ Алена Аляксееўна Кузняцова, настаўнік па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Дорскага філіяла Івянецкай ДШМ Сяргей Андрэевіч Пупко, бібліятэкар Вішнеўскай сельскай бібліятэкі Алена Генадзьеўна Жвірко, настаўнік па класе акардэона Валожынскай ДШМ Аксана Аляксандраўна Севярын, рабочы РЦК Павел Раманавіч Пульскі.
Павіншаваць работнікаў культуры на свята завітала намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ганна Міхайлаўна Канановіч. Яна шчыра падзякавала ўсім, хто робіць наша жыццё прыгожым, цікавым, дорыць цяпло і радасць, любоў і надзею, і пажадала бязмежнага шчасця, святла ўдзячных вачэй гледачоў, веры ў сябе, новых ідэй, здзяйсненняў, праектаў і поспехаў і ўручыла памятныя падарункі найбольш актыўным членам пярвічнай арганізацыі: Наталлі Паўлаўне Лоўчай, Жанне Яўгенаўне Мойса, Вользе Якаўлеўне Шакун, Антаніне Вячаславаўне Шадрынай, Таццяне Мікалаеўне Вашкевіч, Валянціне Мечыславаўне Андрыеўскай, Віталію Вячаслававічу Юралевічу.
Ад імя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму выступіла яе старшыня Вікторыя Васільеўна Трахімовіч. Яна зазначыла, што асветніцкі характар дзейнасці работнікаў сферы культуры нясе ў сабе святло і любоў, прыгажосць і дасканаласць, і выказала глыбокую ўдзячнасць за энтузіязм, шчырасць, добрасумленую працу, пажадала, каб каласальныя намаганні, якія яны прыкладаюць, заўсёды былі ацэнены грамадствам, і ўручыла Падзячныя пісьмы Валянціне Тадэвушаўне Адамовіч, Вікенцію Мікалаевічу Адамовічу, Алене Іванаўне Трасцянка, Галіне Сяргееўне Сенчанка, Дзмітрыю Аляксандравічу Завацкаму, Ірыне Уладзіславаўне Гаспарэвіч.
Павіншаваць сваіх калег на сцэну падняліся дырэктары Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Валер’евіч Язерскі, цэнтральнай раённай бібліятэкі Марыя Зыгмундаўна Шынгер, раённага Цэнтра культуры Алена Іванаўна Конаўка, краязнаўчага музея Наталля Паўлаўна Лоўчая.
Падчас усёй віншавальнай праграмы дэманстраваліся слайды, якія адлюстроўваюць самыя розныя моманты культурнага жыцця нашага раёна. Прыгожыя музычныя нумары падарылі прысутным салісты Івянецкага дома культуры, Валерый Язерскі, Ірына Зянько, а народны ансамбль народнай песні «Сваякі» на заканчэнне выканаў гімн работнікаў культуры.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» информирует о результатах надзора за содержанием территорий населенных пунктов, организаций и предприятий всех форм собственности в Воложинском районе за период с 01.10.2020 года по 13.10.2020 года.
Субъектами хозяйствования проведена следующая работа:
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» и сельскими Советами проводится работа по очистке кладбищ.
В г. Воложин субъектами хозяйствования проводится уборка опавшей листвы, очистка закрепленных территорий: Воложинский УЭС, ГУО «Детский сад № 2», ОАО «Воложинский льнозавод», Филиал «Энергосбыт» и Филиал «Энергонадзор», ЛДД612.
Обкошены прилегающие территории ООО «Воложинэнерго», ООО «Ведатранзит», ООО «ОлВермонтаж», магазин «Евроопт».
Проводится покос сорной растительности на закрепленных территориях: ВЧ 30695, Воложинский РЭС.
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» - скашивается сорная растительность на общедоступных территориях г. Воложина, проводится очистка контейнерных площадок и прилегающей к ним территории, убирается опавшая листва с улиц г. Воложина.
Проведены работы по проведению уборки фруктового сада ОАО «Воложинская райагропромтехника», Филиал КУП «Минскоблдорстрой» «ДРСУ № 167», РУП «Воложинский жилкоммунхоз», Воложинским РЭС.
По состоянию на 13.10.2020 года, были выявлены следующие нарушения санитарного законодательства по г. Воложину:
ООО «Залянис» - не очищена территория контейнерной площадки.
Воложинское райПО - не проведен покос территории, прилегающей к овощехранилищу г.Воложине. Замусорена территория бывших торгово-распределительных складов. Не было проведено скашивание сорной растительности на территории прилегающей к магазину «Эдельвейс».
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» - не убрана опавшая листва на общедоступных территориях по ул. Партизанская, 31, 31а, 35, ул. М. Горького, 3, ул. Гагарина, 10, сквера по ул. 50 лет Октября, пешеходная зона по ул. Щербины, общежития по ул. Белорусская, сквера по ул. Чапаева, автостоянки по ул. Советская, ул. Чапаева, сквера перед стадионом, и сквера перед амфитеатром.
Не обкошены территории по ул. Я. Коласа, прилегающие к дому № 22 по ул. Партизанская, возле пешеходного перехода по ул. Белорусская, ул. Чапаева, общежития по ул. Пушкина, гаражного кооператива по ул. Чапаева, аллеи по ул. Щербины, высаженной в честь 75-летия освобождения Беларуси.
Не убраны свалки отходов с территорий прилегающих к котельным по ул. Пушкина и пер. Садовый.
Не своевременно очищаются от растительных и бытовых отходов территории прилегающие к контейнерным площадкам по ул. Белорусская, Пушкина, Садовая, Партизанская, в гаражных кооперативах.
Не убрана опавшая листва с территории прилегающей к база Филиала «Автомобильный парк № 14».
КСУП «Подберезье» - разломано ограждение и не обкошена территория скважины д.Подберезь.
КСУП «Саковщина-Агро» - разломано ограждение и не обкошена территория скважины а.г. Саковщина, отсутствует ограждение скважины в д. Августово. Не обкошена территория прилегающая к сенажной траншее. Не обкошена территория прилегающая к котлопункту, не содержалась в чистоте территория МТК «Макаровка».
ООО «ТоргМаркетЭкспорт» - не обкошены прилегающая и собственная территория.
АЗС № 34 г.п. Ивенец – территория не очищена от строительных отходов.
Рынок г.п. Ивенец – территория контейнерной площадки не очищена от отходов, не обкошена.
По вышеуказанным нарушениям подготовлены рекомендации, контроль исполнения мероприятий осуществляется согласно установленным срокам.
Специалистами Воложинского РЦГиЭ проведен мониторинг 190 объектов и территорий, нарушения выявлены - 120, что составляет 63,1 %. Руководителям субъектов хозяйствования направлено 56 рекомендаций, 76 информационных писем. Проверено территорий прилегающих к домам усадебного типа 678, нарушения в содержании выявлены на - 89. Гражданам направлены предупреждения. На общедоступных территория г. Воложина выявлено и по предложениям санитарной службы ликвидировано 7 свалок мусора.
Мероприятия профилактического и предупредительного характера за соблюдением законодательства Республики Беларусь в области санитарно-эпидемиологического благополучия населения на субъектах хозяйствования продолжаются.
Врач-гигиенист Н.М. Булова