222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Таццяна Анатольеўна Шыдлоўская працуе ў Івянецкай дзіцячай школе мастацтваў імя К. І. Паплаўскага трыццаць два гады, шэсць з іх на пасадзе дырэктара ўстановы адукацыі.
Яшчэ ў дзяцінстве Таццяна Анатольеўна звязала сваё жыццё з музыкай: займалася ў Івянецкай школе мастацтваў па класе фартэпіяна, тут жа працаваў яе бацька, які выкладаў ігру на баяне. Затым было Маладзечанскае музычнае вучылішча, і ў выніку жынчына вярнулася працаваць у родны, такі мілы сэрцу пасёлак.
Кіраўнік ганарыцца, што з 2015 года ва ўстанове штогод ладзіцца адкрыты рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя К. І. Паплаўскага, а ў 2017-м установе прысвоена імя гэтага знакамітага земляка.
Мінулы навучальны год для школы мастацтваў быў вельмі цікавым, насычаным і прынёс шмат выдатных перамог. Ансамбль старадаўняй народнай музыкі «Рарог» у IX Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі», прысвечаным 75-годдзю Вялікай Перамогі, атрымаў Дыплом лаўрэата II ступені ў намінацыі «Спадчына. Ансамбль». А ў III Міжнародным фестывалі-конкурсе вакальнай і інструментальнай музыкі «Fern Flower International» («Папараць-кветка») гэты калектыў у намінацыі «Інструментальная творчасць. Ансамблі» быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені. Саліст ансамбля Павел Райко ў намінацыі «Iнструментальная музыка. Сола. Народныя інструменты» выканаў папуры на творы беларускіх кампазітараў на народным музычным інструменце беларуская дуда і таксама атрымаў дыплом лаўрэата 1-й ступені.
Парадавалі сваімі здабыткамі і выхаванцы мастацкага аддзялення. У Рэспубліканскім конкурсе дзіцячага малюнка «Спадчына» Эмілія Карніцкая і Дар’я Ляшчынская заваявалі дыпломы лаўрэатаў III ступені.
Сама Таццяна Анатольеўна, акрамя таго, што кіруе ўстановай, выкладае ігру на фартэпіяна, з’яўляецца мастацкім кіраўніком аматарскага ансамбля народнай песні «Вянец», які быў створаны ў 2016 годзе. Калектыў школы мастацтваў прымае самы актыўны ўдзел у мерапрыемствах, што ладзяцца ў пасёлку і раёне. Іх выступлені заўсёды чакаюць і высока цэняць удзячныя паклоннікі.
Анжэла РАДЫНА
Алег СЕМЯНЧУК:
«39 сустрэч, 17 прыёмаў, 10 «прамых ліній».
За гэтымі лічбамі – людскія праблемы, якія неабходна было дапамагчы вырашыць»
Сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання працуюць 14 пастаянных камісій, асноўная задача якіх – заканатворчая дзейнасць. Работа дэпутацкага корпуса праходзіць на фоне сур’ёзных змен, якія закранаюць увесь свет. Супрацьстаянне дзяржаў, ускладненае наступствамі пандэміі і адсутнасцю канструктыўнага міжнароднага дыялога, непазбежна адбілася і на сітуацыі ў Беларусі. Гэта абумовіла напружаны характар парадку дня і складанасць тых задач, якія парламентарыям даводзілася вырашаць падчас папярэдніх трох сесій. На гэту і іншыя тэмы мы пагутарылі з народным абраннікам ад Маладзечанскай сельскай выбарчай акругі № 73 Алегам Семенчуком.
– Алег Аляксеевіч, на чым была засяроджана ўвага заканатворцаў за час Вашай дзейнасці ў Парламенце?
– Са снежня 2019 года па бягучы момант разгледжана больш за 90 пытанняў. У першым чытанні прыняты 26 праектаў законаў, у тым ліку два кодэксы, больш за пяцьдзясят законапраектаў у другім чытанні, ратыфікавана амаль сорак міжнародных дагавораў і пагадненняў. Значная частка законапраектаў была накіравана на стымуляванне дзелавой ініцыятывы, паляпшэнне ўмоў гаспадарання ў краіне і прасоўванне эканамічных інтарэсаў Беларусі за мяжой. Быў працягнуты курс на лібералізацыю асобных сфер заканадаўства. Дэпутацкі корпус непасрэдна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы новых рэдакцый Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. У пастаянных камісіях было прааналізавана каля 800 прапаноў, якія паступілі ад выбаршчыкаў. Прыняты закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», які даў шанс шматлікім асуджаным, у тым ліку і па 328-м артыкуле Крымінальнага кодэкса, вярнуцца да нармальнага жыцця ў грамадстве.
– А над чым працавалі непасрэдна Вы? Якія задачы дзяржаўнага ўзроўню стаяць перад дэпутатам Семенчуком сёння?
– Я з’яўляюся намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях. Мы падрыхтавалі для разгляду Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 6 законапраектаў. Цяпер працуем над падрыхтоўкай для разгляду на чацвёртай сесіі праектаў законаў: «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», «Аб змяненні законаў па пытаннях пенсійнага забеспячэння і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання», «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь». Таксама рыхтуем змяненні ў Закон аб занятасці насельніцтва.
У Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь сёмага склікання сфарміраваны 72 рабочыя групы па супрацоўніцтве з парламентамі замежных краін, Міжпарламенцкая камісія па супрацоўніцтве Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Арменія, а таксама 12 дэлегацый для работы з міжнароднымі арганізацыямі. Я ўваходжу ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Інданезія, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Каралеўства Тайланд і Фінляндскай Рэспублікі.
– Да канца года яшчэ адзін квартал. Якія планы ў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на гэты час і ўвогуле на перспектыву?
– Дэпутацкі корпус павінен выкарыстоўваць усе прававыя магчымасці для садзейнічання выхаду Беларусі з зоны грамадска-палітычнай і эканамічнай нестабільнасці, процідзеяння ў разгойдванні сітуацыі ў краіне і расколу грамадства.
Мы актыўна падключыліся да работы па фарміраванні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на будучую пяцігодку, удасканаленні выбарчага заканадаўства, мясцовым кіраванні і самакіраванні, іншых ключавых прававых актаў, якія тычацца палітычнага ўстройства нашай дзяржавы.
Дэпутацкаму корпусу сёмага склікання ўпершыню трэба будзе разгледзець пакет бюджэтных дакументаў краіны на будучы год. Дэпутаты ўжо ўдзельнічаюць у рабоце над рэспубліканскім бюджэтам на 2021 год і зменамі ў Падатковы кодэкс.
Сёння ў грамадстве пачынаецца абмеркаванне магчымых змяненняў заканадаўства аб палітычных партыях. Павышэнне ж ролі палітычных партый запатрабуе адпаведнай карэкціроўкі Выбарчага кодэкса, у тым ліку магчымага ўкаранення элементаў прапарцыянальнай сістэмы.
Асаблівую ўвагу надаём законапраектам, накіраваным на паляпшэнне бізнес-клімату. Адпаведныя папраўкі будуць унесены ў мытнае заканадаўства, законы па пытаннях гаспадарчых таварыстваў, гандлю і грамадскага харчавання, аграпрамысловага комплексу і некаторыя іншыя. Большасць з гэтых дакументаў рыхтуецца да другога чытання.
У першым чытанні будзе разгледжаны праект прынцыпова новага Закона «Аб самарэгулюемых арганізацыях». На заключным этапе знаходзіцца рэалізацыя даручэння Прэзідэнта па падрыхтоўцы праектаў новых Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Працягваем работу па ўдасканаленні заканадаўства аб ахове здароўя, правах інвалідаў, пытаннях пенсійнага забеспячэння і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Міністэрства адукацыі анансавала карэкціроўку Кодэкса аб адукацыі, над гэтым таксама будзем працаваць.
Нельга паслабляць работу па барацьбе з каранавірусам. У падтрымцы па-ранейшаму маюць патрэбу інваліды, адзінокія пажылыя людзі, шматдзетныя сем’і.
Сёння нам, як ніколі, важна прыслухоўвацца да грамадскіх ініцыятыў на месцах і знаходзіць агульную мову з моладдзю. Бо менавіта яна не заўсёды можа аб’ектыўна ацаніць тыя дзеянні, на якія яе падштурхоўваюць. Хаця ў цэлым магу адзначыць, што беларусы ў пераважнай большасці рэалістычна ацэньваюць сітуацыю і адказна выконваюць свой грамадзянскі абавязак. Яны галасавалі за сваё права жыць у суверэннай краіне, спакойна працаваць і самастойна вызначаць сваю будучыню.
– Адным з самых важных аспектаў паспяховай работы народнага абранніка з’яўляецца работа з электаратам, у акрузе. Што ўжо зроблена і да чаго яшчэ трэба прыкласці намаганні?
– У адпаведнасці з зацверджаным планам работы, штомесяц адзін тыдзень я праводжу ў выбарчай акрузе. Тэрытарыяльна ў яе ўваходзяць частка Маладзечна ў межах мікрараёна Залінейны, гарпасёлак Радашковічы і ўсе сельсаветы Маладзечанскага раёна, а таксама Валожын, Івянец і сельсаветы Валожыншчыны. Прынцыпам работы з’яўляецца адкрытасць і даступнасць для выбаршчыкаў. Па меры магчымасці, ва ўмовах неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі, сустракаюся з людзьмі ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. Праводжу асабістыя прыёмы грамадзян як у райцэнтрах, так і выязныя ў пассельвыканкамах. У практыку ўвайшло правядзенне «прамых тэлефонных ліній». Прымаю ўдзел у працы мясцовых органаў кіравання і самакіравання, ва ўрачыстых мерапрыемствах, ініцыірую і прымаю ўдзел у дабрачынных акцыях. Пра ўсё гэта можна прачытаць у сродках масавай інфармацыі, на афіцыйным сайце http://semenchuk.house.gov.by/ru/news-ru/.
За справаздачны перыяд праведзены 39 сустрэч з выбаршчыкамі. Яны праходзілі ў арганізацыях, размешчаных у Маладзечне і Валожыне, Івянцы, пасёлку Сасновы Бор, аграгарадках Бярэзінскае, Гарадок, Лебедзева, Ракаў, Вішнева, Доры, Пяршаі, вёсках Краснае, Пятроўшчына, Выганічы. Было арганізавана 17 асабістых прыёмаў грамадзян і 10 прамых тэлефонных ліній. У сукупнасці за гэты перыяд я разгледзеў 118 вусных і пісьмовых зваротаў грамадзян, некаторыя звароты – з выездам на месца. За гэтымі лічбамі – людскія праблемы, няпростыя жыццёвыя сітуацыі, нявырашанасць бытавых пытанняў, просьбы растлумачыць палажэнні законаў, прапановы па ўдасканаленні заканадаўства і па паляпшэнні жыцця ў раёнах.
– Якія пытанні Вы маглі б назваць найбольш характэрнымі для нашых рэгіёнаў?
– Большасць звязана з праблемамі ў жыллёва-камунальнай сферы, станам і рамонтам вулічна-дарожнай сеткі, добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, водазабеспячэннем і водаадвядзеннем, транспартным і гандлёвым абслугоўваннем насельніцтва. Узнімаліся таксама праблемы зямельных і арэндных праваадносін, уносяцца і прапановы па змяненні дзеючага заканадаўства.
26 пытанняў вырашаны станоўча, па 68-і дадзены тлумачэнні, 24 – узяты на працяглы дэпутацкі кантроль, бо патрабуюць дадатковага фінансавання і планавання ў бюджэтах раёнаў на наступныя гады.
Работу па вырашэнні праблем выбаршчыкаў я арганізоўваю сумесна з Маладзечанскім і Валожынскім раённымі выканаўчымі камітэтамі, узаемадзейнічаю з Мінскім аблвыканкамам і іншымі структурамі розных узроўняў у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, у тым ліку з рэспубліканскімі. Напрыклад, жыхары абодвух раёнаў агучылі праблему, звязаную з устаноўкай электракатлоў для ацяплення ўласных жылых дамоў. Існуючыя электрасеткі не разлічаны на такія нагрузкі, і людзям адмаўляюць у задавальненні іх зваротаў. Каб дапамагчы, абазначыў гэту праблему ў Палаце прадстаўнікоў, далейшае абмеркаванне пытання вядзецца цяпер ва ўрадзе краіны. Запыт быў адпраўлены і ў РУП «Мінскэнерга». Мы ведаем, што кіраўнік дзяржавы даў даручэнне пачаць распрацоўку адпаведнай праграмы. Турбуе насельніцтва і закрыццё ў аграгарадках аддзяленняў ААТ «ААБ Беларусбанк». Па праблеме звярнуўся да старшыні праўлення банка. Гэтыя пытанні застаюцца ў мяне на кантролі.
З прапановамі па заканадаўча неўрэгуляваных нюансах, звязаных з утрыманнем дамашніх жывёл, звяртаўся ў Міністэрства ЖКГ. У доўгатэрміновай перспектыве знаходзіцца і шэраг аспектаў, звязаных з рамонтам дарожных пакрыццяў і газіфікацыяй сельскіх населеных пунктаў, якія з’яўляюцца найбольш актуальнымі для Валожынскага раёна і па якіх супрацоўнічаю з абласнымі структурамі.
У рамках гэтай размовы ўсе запыты грамадзян, якімі я займаўся, пералічыць немагчыма. Але хачу адзначыць, што кожны зварот дэталёва прапрацоўваю, пры неабходнасці выязджаю на месца. Да рашэння заўсёды аператыўна падключаюцца кіраўнікі адпаведных службаў. Так, не ўсе жаданні могуць быць выкананы. На гэта ўплываюць розныя фактары. Але важна падкрэсліць, што асноўная частка праблем знаходзіць рашэнне менавіта на мясцовым узроўні. Таму, карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць Маладзечанскаму і Валожынскаму райвыканкамам на чале са старшынямі Ю. М. Горлавым і Я. М. Круковічам, раённым Саветам дэпутатаў і іх кіраўнікам А. А. Паукшта і П. І. Бібіку, усім раённым службам, старшыням пассельвыканкамаў, кіраўнікам грамадскіх арганізацый і працоўных калектываў за супрацоўніцтва, гатоўнасць паглыбляцца ў праблемы і прымаць сумесныя меры для іх вырашэння.
– Вы ў пачатку размовы згадвалі пра дабрачынныя акцыі, дапамогу грамадскім арганізацыям…
– Стараюся сумесна са сваімі выбаршчыкамі шчыльна ўдзельнічаць у грамадска-палітычных і святочных мерапрыемствах, валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасці, рабоце з моладдзю і пажылымі людзьмі. На Валожыншчыне ў рамках навагодняй акцыі «Нашы дзеці» віншаваў выхаванцаў Івянецкага дома-інтэрната, удалося зрабіць ім прыемныя падарункі. Вясной і ў пачатку лета гэтай установе, а таксама Ракаўскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату, сацыяльнай установе «Сямейны прычал» у Вайганах перадаў сродкі для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. У Маладзечанскім раёне наведваў аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян у пасёлку Сасновы Бор, неаднаразова сустракаўся з актывам ветэранскай арганізацыі. Прымаю ўдзел у пасяджэннях райвыканкамаў і сесіях раённых Саветаў дэпутатаў. Усё гэта дае магчымасць быць бліжэй да людзей і глыбей ведаць, чым жывуць рэгіёны.
На працягу года інфармацыя пра канкрэтныя мерапрыемствы, якія праводзіў у акрузе або ў якіх прымаў удзел, асвятлялася на старонках «Маладзечанскай газеты», «Працоўнай славы», праз радыёвяшчанне і тэлебачанне. Выказваю словы шчырай удзячнасці калектывам мясцовых СМІ за супрацоўніцтва!
– Цяпер у розных крыніцах інфармацыі актыўна абмяркоўваецца тэма падрыхтоўкі да ўнясення змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Калі ласка, «праліце святло» на сітуацыю з пазіцыі непасрэднага ўдзельніка гэтых працэсаў.
– Непасрэдныя ўдзельнікі – усе грамадзяне нашай краіны: гутарка ж ідзе пра Асноўны Закон. Напэўна, няма такога чалавека, хто пажадаў бы застацца ўбаку ад абмеркавання будучых паправак. Аднак іх неабходна спачатку сфарміраваць і сфармуляваць. А гэта можна зрабіць толькі разам. Хачу звярнуцца да сваіх выбаршчыкаў і прапаную сумесна абмеркаваць абнаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Запрашаю жыхароў Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў (выбарчая акруга № 73) да абмеркавання асноўных палажэнняў Канстытуцыі. Буду ўдзячны, калі падзеліцеся сваімі ідэямі, накіруеце пэўныя канструктыўныя прапановы. Я буду прымаць іх да 25 кастрычніка бягучага года. Дасылайце допісы на маё імя – Семенчуку Алегу Аляксеевічу па адрасе: вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, або на электронную пошту Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (прашу ўлічыць, што гэтыя прапановы не будуць лічыцца зваротамі грамадзян).
Пры накіраванні мне папяровых ці электронных пісем прашу ўказаць свае кантактныя даныя (прозвішча, імя, нумар тэлефона, электронную пошту), фармулёўку артыкула дзеючай Канстытуцыі і прапанаваную Вамі яе рэдакцыю. Па магчымасці дайце абгрунтаванне, чаму менавіта такую фармулёўку Вы прапануеце.
– Алег Аляксеевіч, што б Вы пажадалі сваім выбаршчыкам напрыканцы нашай гутаркі?
– Па-першае, хачу падзякаваць усім за аказаны давер і падтрымку, за наказы, парады і прапановы, за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Спадзяюся на далейшае цеснае і плённае супрацоўніцтва, накіраванае на эфектыўнае развіццё Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў. Разам нам важна зберагчы дасягнутае і забяспечыць развіццё нашай свабоднай і незалежнай Беларусі!
– Дзякую за размову.
Гутарыў Сяргей САДОЎСКІ
Такой думкай падзялілася з намі Яна Іванаўна БУЙКО, што працуе ўчастковай дзіцячай медыцынскай сястрой у Вішнеўскай урачэбнай амбулаторыі. Сёння яна – жыхарка Багданава, хоць нарадзілася і вырасла ў шматдзетнай сям’і ў гарадскім пасёлку Гальшаны.
Амаль у садаўскім узросце дзяўчынка, сярод родных якой не было ніводнага медыка, пачала трызніць прафесіяй медыцынскай сястры. Аднойчы ўбачыла, як мясцовая фельчар робіць пацыенту ін’екцыю, і тут жа амаль захварэла ад жадання авалодаць падобным навыкам. Спачатку аж млела ад розных бутэлечак і шкляначак, у якіх захоўваліся лякарствы. З выкарыстаннем іх лячыла лялек, затым старанна аказвала дапамогу коцікам і птушачкам. Калі падрасла, імкнулася да сапраўдных медыцынскіх маніпуляцый. Як толькі хтосьці з родных ці сяброў прасіў забінтаваць паранены палец, яе шчасцю не было межаў. Вось так абышлася без хваляванняў, звязаных з выбарам будучай дзейнасці. Паспяхова скончыла Маладзечанскі медкаледж. Непрацяглы час працавала ў Дзяржынску (паспела выйсці замуж, нарадзіла дзіця). Менавіта муж Канстанцін стаў прычынай змены месца жыхарства. Таму зараз у вялікім утульным доме ў Багданаве жыве дружная сям’я, у якой цудоўна ўжываюцца побач прадстаўнікі чатырох пакаленняў – маладыя муж і жонка, бабуля і матуля Канстанціна, а таксама чатырохгадовая дачушка, унучка і праўнучка Карына.
Яна Іванаўна, нягледзячы на юныя гады, выдатная гаспадыня, якая ўмее і на агародзе завіхацца, і нарыхтовак назапасіць, і своечасова паклапаціцца пра дабрабыт родных. Прыемна, што пры гэтым маладая жанчына шчыра, апантана любіць сваю работу. Цудоўную характарыстыку ёй даюць і загадчык амбулаторыі Аліна Уладзіміраўна Круцько, і калегі. Што тычыцца мясцовых жыхароў, тут эпітэты наконт прафесійнай рэпутацыі і чалавечых якасцей сястрычкі Яначкі, як кажуць, зашкальваюць. Што і казаць, ветлівую, уважлівую прыгажуню немагчыма не любіць. Ды яна сама, здаецца, любіць усіх навокал. А гэты факт, безумоўна, узмацняе ўздзеянне медыцынскіх паслуг, што выконваюцца яе ласкавымі рукамі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Да Дня пажылых людзей у раённым Цэнтры культуры адбылася канцэртна-забаўляльная праграма «Жыцця восень залатая».
Гэта асаблівае свята! Яно заўсёды выклікае пачуццё павагі да людзей, што шмат гадоў працавалі, ствараючы дабрабыт нашай краіны. Работнікі ўстановы культуры з самымі шчырымі віншаваннямі звярнуліся да ўсіх, хто завітаў на мерапрыемства і прапанавалі іх увазе цудоўны канцэрт. Добры настрой і бясконцы пазітыў у гэты дзень гледачам дарылі салісты раённага Цэнтра культуры Ірына Зянько, Вольга Дзедуль, Дзмітрый Завацкі, Таццяна Луганская.
З вітальным словам да прысутных звярнулася бібліятэкар аддзела абслугоўвання чытачоў і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Алена Сугака. Яна адзначыла, што ў зале знаходзіцца шмат актыўных, адданых установе чытачоў, і падзякавала ім за захопленасць кнігай і любоў да літаратуры. Дарэчы, да Дня пажылых людзей работнікі ЦРБ падрыхтавалі кніжную выставу «Душы не хочацца спакою», дзе можна было знайсці выданні на любы густ.
Тое, што сталыя гады – час росквіту творчых сіл і новых здзяйсненняў, прадэманстравалі народны хор ветэранаў працы «Спяваючыя сэрцы» і клуб пажылых людзей «Верас». Сваімі выступленнямі яны даставілі несумненную асалоду ўсім, хто сабраўся ў зале. Шмат добрых слоў з нагоды свята было сказана кіраўнікамі калектываў Галінай Філяноўскай і Ларысай Гладчанка. Удзельнікі хору і клуба прадэманстравалі сапраўдны талент. Яны падарылі прысутным шмат музычных нумароў і яркія святочныя эмоцыі, праявілі артыстызм і паказалі добрыя вакальныя даныя. Асабліва каларытна гучалі песні ў выкананні мужчын – Рыгора Гладчанкі і Іосіфа Сухавецкага. Акампанаваў самадзейным артыстам на баяне і спяваў разам з імі Антон Таўгень.
Завяршылася свята танцавальна-забаўляльнай праграмай. Прысутныя прынялі самы актыўны ўдзел у гульнях і з задавальненнем патанцавалі пад прыгожую музыку.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
Выбранный Беларусью путь борьбы с коронавирусом и ее опыт бесценен для всего мира.
Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня на совещании о готовности системы здравоохранения противостоять эпидемическому подъему заболеваемости COVID-19 и сезонными респираторными инфекциями, передает корреспондент БЕЛТА.
Александр Лукашенко отметил, что за весенний период, когда наблюдался пик заболеваемости, в Беларуси наработали хорошую медицинскую практику в борьбе с коронавирусом. "Тот опыт, который мы получили, бесценен. И тот путь, который мы выбрали, он также сегодня бесценен для всего мира, - заявил Президент. - Да, никто вам спасибо не скажет за тот путь, который мы прошли, за те методы, которыми мы лечили наших людей, что мы их не изолировали, не закрывали, рекомендовали быть на свежем воздухе. Но если ты идешь в аптеку, магазин, то обязательно возьми с собой маску".
Глава государства обратил внимание: сегодня подобным путем пошли и остальные страны, отменив карантинные меры. "То есть мы наработали тот бесценный опыт борьбы с коронавирусом, который надо сегодня использовать", - подчеркнул он. Александр Лукашенко добавил, что Министерство здравоохранения должно вырабатывать свои рекомендации, но в то же время надо обходиться без перегибов. "Давайте не будем рекомендовать то, что в принципе невозможно в жизни", - сказал Президент.
"Я хочу, чтобы вы понимали мою позицию: я на сегодняшний день не намерен изолировать и закрывать страну. Если бы мы это сделали в феврале, марте или апреле мы бы пожинали плоды: у нас бы не было работы у людей, мы бы обрушили экономику, не было бы даже малейшей зарплаты, - подчеркнул Александр Лукашенко. - И опять же - это не выбор между плохим и совсем плохим или плохим и хорошим: жизнь перед нами не ставит сегодня таких проблем".
Многие хозяйства Минской области ставят рекорды - собирают 700 центнеров с гектара.
Рекордные цифры и в Слуцком районе - во многом благодаря строгому выполнению технологий - обработки полей и своевременного внесения удобрений. Погода в этом сезоне также способствовала хорошему росту сладких корнеплодов.
К середине ноября фермеры планируют уборку сахарной свеклы завершить. Задача выполнимая - все хозяйства оснащены необходимым оборудованием.
«Без краязнаўства мы бездапаможныя» - гэтыя словы заўсёды актуальныя. Вывучэнне мінулага, веданне сучаснага, прагназіраванне будучага - неабходна для выхавання нацыянальнай свядомасці беларусаў. У гэтым накірунку працуе Валожынскі краязнаўчы музей.
Супрацоўнікі ўстановы стараюцца змястоўна і цікава знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй роднага краю. 7 кастрычніка гасцямі музея была група краяведаў Мінскага універсітэта трэцяга ўзросту. Яны былі прыемна ўражаны архітэктурнымі помнікамі горада Валожына і яго гістарычным летапісам. Пры наведванні музея мінчане пазнаёміліся з прыродай Налібоцкай пушчы, даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях фотамастака Бенедыкта Генрыха Тышкевіча.
Принимая во внимание заинтересованность населения по данному вопросу Воложинский РЦГиЭ поясняет следующее: при размещении септика (выгреба) должны учитываться сведения о близлежащих источниках водоснабжения (колодце и артезианской скважине), и сооружениях очистки сточных вод.
В соответствии с действующими санитарными нормами и правилами «Требования к системам водоотведения населенных пунктов», утверждёнными Постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 15.04.2012 г. № 48 нормируется только расстояние от сооружений очистки сточных вод до обслуживаемого объекта (для выгребов, септиков – не менее 5 м; для фильтрующих колодцев – не менее 8 м, для фильтрующих траншей, песчано-гравийных фильтров – не менее 25 м).
Согласно «Специфических санитарно-эпидемиологических требований к содержанию и эксплуатации источников и систем питьевого водоснабжения», утвержденных Постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 19.12.2018 года № 914:
- место расположения колодца должно быть удаленным не менее 20 метров от объектов, создающих опасность микробиологического и (или) химического загрязнения грунтовых вод (компостные кучи, складирование навоза, отходов, минеральных удобрений, ядохимикатов и другое, к которым, наряду с другими сооружениями, относятся выгреба надворных туалетов и сооружения местной канализации;
- вокруг артскважины устанавливается первый пояс зоны санитарной охраны 30 м при использовании защищенных подземных вод, и 50 м для не защищенных подземных вод. Территорию первого пояса зоны санитарной охраны скважины нельзя использовать для осуществления различных видов деятельности и строительства не связанных с осуществление питьевого водоснабжения;
- ширина санитарно-защитной полосы водоводов, проходящих по
незастроенной территории, устанавливается по обе стороны от крайних
линий водоводов: при отсутствии грунтовых вод – не менее 10 метров при диаметре водовода до 1000 миллиметров и не менее 20 метров при диаметре
водовода более 1000 миллиметров.
Расположение септиков, выгребов, отстойников и других хозяйственных построек на территории частного домовладения должно быть с учетом выше указанных норм.
Так же размещение септиков (водонепроницаемых выгребов) на территории индивидуальных домовладений должно соответствовать требованиям ТКП 45-3.01-117-2008 «Градостроительство. Районы усадебного жилищного строительства. Нормы планировки и застройки», утверждённым приказом Министерства архитектуры и строительства Республики Беларусь от 28.11.2008 № 439, а именно:
- вопросы отвода сточных вод из индивидуальных домовладений;
- также величина санитарного разрыва до жилых зданий в этих домовладениях от хозяйственных построек и сооружений, в том числе от туалетов (холодных уборных) с септиками (водонепроницаемыми выгребами), компостных площадок и ям, помойных и мусорных ям, навозохранилищ, вольеров для домашних животных, должны отвечать вышеуказанному документу.
Контроль и реализацию требований ТКП 45-3.01-117-2008 осуществляет отдел архитектуры и строительства райисполкома.
Для решения вопроса о возможности размещения септика на территории частного домовладения, необходимо обращаться в отдел архитектуры районного исполнительного комитета.
Врач-гигиенист Булова Н.М.
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» (далее – Воложинский РЦГиЭ) информирует, что во исполнение распоряжения Минского областного исполнительного комитета от 30.09.2020 г. № 169р «О проведении месячника по наведению порядка на земле, благоустройству и озеленению территорий», а так же в целях активизации работ по наведению и поддержанию надлежащего порядка на земле, в период с 1 октября по 31 октября 2020 года объявлено проведение месячника по наведению порядка на земле, благоустройству и озеленению территорий Воложинского района.
Во всех учреждениях, предприятиях, организациях района необходимо организовать и провести мероприятия по наведению порядка на собственных, прилегающих и закрепленных территориях, территориях общего пользования населенных пунктов, ликвидировать несанкционированные свалки мусора.
Часто встречающимися нарушениями в содержании территорий являются:
- несвоевременный покос сорной растительности, уборка опавшей листвы;
- не содержание территорий в чистоте;
- несвоевременная очистка септиков, выгребов и отстойников для сбора сточных вод, в следствии чего сточные воды растекаются по прилегающей территории;
- переполнение контейнеров для сбора отходов;
- размещение отходов в неустановленных местах;
- не проведение ремонта и своевременной замены ограждений (заборов), малых архитектурных форм – урн, скамеек, цветочниц;
- размещение дров, сена, соломы, грунта, строительных материалов (в том числе песка, камней) и строительных отходов на проезжих частях улиц, в местах общего пользования;
- несвоевременные очистка бордюрного камня тротуаров и пешеходных дорожек от песка, грунта, травы, и ремонт плиточного покрытия дорожек.
Предлагаем всем предприятиям, учреждениям, организациям и гражданам Воложинского района внести свой вклад в наведение порядка!
Врач-гигиенист
Воложинского РЦГиЭ Н.М. Булова
Президент Беларуси Александр Лукашенко требует развивать и углублять производство продукции из древесины.
Об этом глава государства заявил сегодня, заслушивая доклад по развитию деревообрабатывающей и целлюлозно-бумажной промышленности, передает корреспондент БЕЛТА.
"Я очень много в процессе выборов обращал на это внимание, когда наши "змагары" и "свядомыя" кричали: "Даешь реформы!" Вот реформы - надо развивать и, главное, углублять производство, основанное на лесных ресурсах", - убежден Александр Лукашенко.
Он отметил, что в Беларуси уже научились делать своего рода "полуфабрикат": бумагу и целлюлозу. А теперь надо идти дальше. "Давайте сделаем тот же картон и не будем завозить картон из Польши, Германии, отдавая туда целлюлозу или еще что-то, а оттуда везти готовый картон. И это надо делать немедленно. Надо поставить машину, производить картон и делать упаковку", - подчеркнул Президент.
По словам главы государства, основные работы в этом направлении должны быть проведены в следующем году. "Чего бы нам это ни стоило", - заявил он.
По информации концерна "Беллесбумпром", роль лесного сектора в экономике Беларуси значительно возросла в результате модернизации базовых деревообрабатывающих и целлюлозно-бумажных организаций. Объемы переработки древесины в стране значительно увеличены и в 2019 году превысили 20 млн куб.м.
Модернизация плитных заводов позволила вовлечь в оборот низкосортную древесину. Общий объем ее потребления в этом году составит 5,2 млн куб.м, а к 2025-му только благодаря созданию перерабатывающих биоэнергетических производств топливных пеллет будет вовлечено дополнительно 2,8 млн куб.м древесины лиственных пород.
Ввод в эксплуатацию модернизированных деревообрабатывающих комплексов значительно расширил возможности производителей мебели. Из отечественных материалов - древесных плит - предприятия начали выпускать экономичную и востребованную мебель. За последние пять лет количество производителей мебели выросло вдвое, и сегодня их уже более 1,3 тыс.
На предприятиях концерна "Беллесбумпром" производится глубокая переработка древесины, из нее получают продукцию с высокой добавленной стоимостью, из которой более 70% поставляется на внешние рынки. В этом году, несмотря на сложную ситуацию из-за пандемии коронавируса, предприятиям концерна удалось сохранить стабильный уровень производства и реализации продукции. С января по август на экспорт поставлено продукции на $377,9 млн.