222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
У аўторак у Палацы культуры горада Маладзечна прайшоў семінар па пытаннях узаемадзеяння органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях са сродкамі масавай інфармацыі. Удзел у ім прымаў і прадстаўнік раённай газеты “Працоўная слава”.
Распачалося мерапрыемства на тэрыторыі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада, дзе журналістам прадставілі тэхнічнае аснашчэнне, якое выкарыстоўваюць сёння выратавальнікі пры выездах на здарэнні, прадэманстравалі філігранную тэхніку дзеянняў пры пажарах. Для гэтага былі зымітаваны надзвычайныя сітуацыі. Хаця сапраўдны адкрыты агонь і няпростую барацьбу з ім называць імітацыяй было б не зусім правільна… Самым смелым і адважным майстрам пяра і фотаапарата прапанавалі апрануць баявое абмундзіраванне пажарнага, прайсці паласу псіхалагічнай падрыхтоўкі, самастойна патушыць полымя, спусціцца на альпінісцкай вяроўцы з вышыні пятага паверха і, вядома ж, папрактыкавацца ў аказанні “пацярпеламу” першай медыцынскай дапамогі.
У семінары, які адкрыў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Максім Шышканаў, падкрэслівалася вялікая роля мас-медыя ў фарміраванні грамадскага меркавання і каштоўнасных прыярытэтаў. Між рэдакцыямі і аддзеламі па надзвычайных сітуацыях даўно распачата актыўная сумесная работа па папярэджанні пажараў і іншых здарэнняў тэхнагеннага, кліматычнага характару, тлумачэнні правіл бяспечных паводзін. І яна прыносіць свой плён. Як падкрэсліў выступоўца, дзякуючы аператыўнаму давядзенню прафілактычнай інфармацыі да насельніцтва дасягаецца рэальнае змяншэнне колькасці трагедый, дзякуючы надрукаваным матэрыялам удалося выратаваць не адно жыццё.
Падчас мерапрыемства з яго ўдзельнікамі пагутарыў і афіцыйны прадстаўнік Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. Чыноўнік звярнуў увагу на тое, што вельмі важным момантам у падачы інфармацыі з’яўляецца аб’ектыўнасць і прафесіяналізм журналіста. Часам дзеля сенсацыі карэспандэнты свядома “раздзімалі з мухі слана” (такія факты здараліся!) – і ў выніку данесеныя імі да чытачоў словы ці няправільна сфармуляваныя думкі станавіліся прычынай куды большых бед, чым само здарэнне…
Напрыканцы семінара прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне прадстаўнікоў СМІ за актыўнае ўзаемадзеянне з тэрытарыяльнымі адзінкамі МНС. Дыпломы і сувеніры атрымалі карэспандэнты тэлеканала “БТ-1”, маладзечанскага і барысаўскага тэлебачання, радыё “Мінская хваля”, раённых газет “Голас Любаншчыны”, “Нясвіжскія навіны”, “Чырвоная зорка” і “Пухавіцкія навіны”.
Сяргей САДОЎСКІ
Такую думку выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ падчас правядзення чарговага прыёму грамадзян у райвыканкаме.
Сустрэчы дэпутата з жыхарамі раёна праходзяць актыўна і насычана. Вось і на гэты раз замест сямі чалавек, якія запісаліся на прыём, звярнуліся дванаццаць. Кожны з іх змог задаць хвалюючае пытанне і атрымаць адказ, хоць і не заўсёды задавальняючы. Але аб’ектыўны і самае галоўнае – сумленны. І гэта не раз падкрэсліваў Іван Станіслававіч у размове з людзьмі: “Не трэба даваць пустых абяцанняў. Варта, каб чалавек зразумеў, што рэальна можна зрабіць у яго выпадку, і дапамагчы – па-дзяржаўнаму і па-людску”.
У прыватнасці, неаднойчы звяртаўся да розных чыноўнікаў пенсіянер з вёскі Дзямідавічы з пытаннем, калі ж, нарэшце, можна будзе атрымаць свой уклад у банку, зроблены яшчэ ў савецкія часы – на рахунку сума была значная. Тады за пакладзеныя на працэнты грошы можна было купіць машыну, а цяпер кампенсацыі не хапае нават на ўпакоўку запалак. Дэпутат патлумачыў, што пасля рэформы 1991 года ў падобным становішчы апынуліся каля 10 працэнтаў актыўнага насельніцтва краіны. І каб прыняць адпаведны закон па вяртанні ўкладаў, трэба мець крыніцу фінансавання, а яе, на жаль, пакуль у дзяржавы няма. Дапамагчы прыватызаваць жыллё, што прадаставіла ААТ “Суднікаўскі”, прасіў малады механізатар – адпаведную заяву напісаў яшчэ ў лютым, аднак справу па невядомых прычынах замаруджваюць. Згодна з заканадаўствам, права на выкуп ведамаснага дома маюць работнікі, якія адпрацавалі ў гаспадарцы не менш за 10 гадоў. Калі такі стаж ёсць, то неабходна пасадзейнічаць у замацаванні кадраў на вёсцы, патлумачыў Іван Станіслававіч. Але каб не сталася так, што пасля атрымання жылля ва ўласнасць не з’явілася заява аб звальненні з работы – практыка паказвае, што менавіта так і адбываецца ў большасці выпадкаў. Да таго ж на вёсцы маладым работнікам трэба не проста працаваць добрасумленна, але і развівацца: у наш час механізатара можна параўнаць з “айцішнікам”, які павінен на трактары ўмець выконваць усе аперацыі.
Узнімаліся таксама пытанні своечасовасці выплаты заработнай платы, працаўладкавання, прадастаўлення жылля, выдзялення зямельных участкаў, вяртання спадчыннай маёмасці.
Разам з тым, акрамя асабістага і набалелага, былі закрануты праблемы, якія патрабуюць разгляду на дзяржаўным узроўні. З імі звярнулася стараста вёскі. Гэта пытанні транспартнага падатку з аўтаўладальнікаў, аплаты за камунальныя паслугі і звадкаваны газ. Асабліва непакоіць пенсіянераў, чаму трэба двойчы аплачваць за вываз смецця: і ў горадзе, дзе яны прапісаны, і на вёсцы, дзе часова пражываюць у летні перыяд. Да таго ж для дачнікаў балон газу каштуе ў тры разы даражэй, чым для вяскоўца. Таксама непакояць пажылых людзей цэны на некаторыя тавары – з кожным новым прыездам аўталаўкі з’яўляецца і новая павялічаная цана. Па словах І. С. Маркевіча, гэтыя пытанні ўжо ўзнімалі дэпутаты перад кіраўніком дзяржавы. Прэзідэнт даў даручэнне ўраду дэталёва прааналізаваць становішча і прыняць, калі гэта неабходна, папраўкі ў адпаведнае заканадаўства.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота Сяргея САДОЎСКАГА
Па традыцыі дзея пачалася з урачыстага адкрыцця. Пастраенне правёў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ажарэльеў. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена капітану каманды-пераможцы мінулага года – КСУП “Падбярэззе” Жанне Пякарскай. Удзельнікаў віталі старшыня раённага аб’яднанага прафсаюза Вераніка Загорская і старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гідлеўскі. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Башаркевіч уручыла ганаровыя граматы і грашовыя прэміі лепшым прадстаўнікам галіны – педагогу дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Арцёму Балабану; загадчыцы Брылькоўскага філіяла фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Алене Барадака; настаўніку фізічнай культуры Багданаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Казіміру Біталю; настаўніку фізічнай культуры СШ № 2 Васілію Ажарэльеву; трэнерам-выкладчыкам ДЮСШ Вадзіму Калашнікаву, Аляксандру Чарняўскаму, Анастасіі Паталей, вадзіцелю гэтай установы Аляксандру Кулаку; намесніку дырэктара Аксане Гладчанка, трэнеру Андрэю Пракаповічу і інструктару-метадысту ФАЦ Хрысціне Спічак; настаўнікам фізічнай культуры гімназіі № 1 г. Валожына Аляксандру Кавязу і Леаніду Хвядчэню; настаўнікам фізічнай культуры Івянецкай сярэдняй школы Дзмітрыю Булакевічу, Генадзію Жаўтку, Анатолію Шумчыку.
Пасля пратакольнай часткі 10 каманд паглыбіліся ў цудоўны свет спартыўнага азарту – пачалася асноўная частка мерапрыемства. У праграме былі заяўлены міні-футбол, гіравы спорт, дартс, а таксама лёгкая атлетыка з элементамі дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, правобразам якога з’яўляюцца нормы ГПА. Спартсмены, што выконваюць на 10 балаў усе віды (бег на 60 м, скачок у даўжыню, падцягванне (для мужчын), пад’ём тулава (для жанчын) і наклоны ўперад са становішча седзячы), атрымліваюць значок і пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Перамогу ў спаборніцтвах па міні-футболе святкавала каманда ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, 2-е і 3-е месцы дасталіся філіялу ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” і КСУП “Падбярэззе”. Лепшы вынік па падняцці гіры ў Ягора Каляды (малочнае прадпрыемства) і Аляксея Дабраловіча (ДУП “Валожынскае ПМС”). Васілій Ажарэльеў (сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй) і Дзмітрый Валюкевіч (КСУП “Пяршаі-2014”) – на 2-м, Яраслаў Матуць (малочны камбінат) і Віктар Янкоўскі (ДУП “Валожынскае ПМС”) – на 3-м месцах. У дартсе перамога за Віктарам Менцюком (КСУП “Пяршаі-2014”), 2-е месца ў Дзяніса Зянько (КСУП “Сакаўшчына-Агра”) і 3-е – у Аляксандра Хвясько (ліцэй). Лёгкаатлетычныя дысцыпліны лепш за ўсіх выканалі прадстаўнікі КСУП “Падбярэззе” (1-е месца), малочнага камбіната (2-е месца) і КСУП “Пяршаі-2014” (3-е месца).
Пераможцамі ў асобных відах сталі: 1-е месца – Валерый Сасункевіч і Вадзім Садоўскі (КСУП “Падбярэззе”), Аляксандра Дубатоўка (КСУП “Пяршаі-2014”), Наталля Аўтушка (ільнокамбінат); 2-е месца – Алена Дасюкевіч (КСУП “Падбярэззе”), Кацярына Лукашанец (ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”), Андрэй Бобрык (малочны камбінат), Мікалай Пратасевіч (КСУП “Пяршаі-2014”); 3-е месца – Кацярына Мянцюк і Алена Бакштановіч (малочны камбінат), Дзмітрый Ціганін (ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”), Яраслаў Міжарэвіч (КСУП “Сакаўшчына-Агра”).
У выніку 1-е месца па суме балаў усіх дысцыплін дасталося зборнай камандзе малочнага камбіната, на 2-м – КСУП “Пяршаі-2014”, на трэцюю прыступку паднялася каманда КСУП “Падбярэззе”. Добра выступілі і каманды райаграпрамтэхнікі, ліцэя, КСУП “Сакаўшчына-Агра».
Свята фізічнай культуры і спорту доўжылася чатыры гадзіны, аднак ніводзін эпізод яго не быў зацягнутым. Пастараліся ў гэты дзень і работнікі РЦК. Самадзейныя артысты падбадзёрвалі працаўнікоў-атлетаў канцэртнымі нумарамі. Фінал мерапрыемства стаў па-сапраўднаму ўрачыстым. Спартсмены падымаліся на п’едэстал гонару, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды – граматы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама граматы і канверты з грашовымі прэміямі ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу. Камандам-лідарам уручаны памятныя кубкі. Пераможца спартакіяды – каманда філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” – у хуткім часе прадставіць раён на абласной спартакіядзе.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Да Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту прымеркавалі спартландыю работнікі аграпрамысловага комплексу.
Па традыцыі дзея пачалася з урачыстага адкрыцця. Пастраенне правёў галоўны суддзя спаборніцтваў Дзмітрый Ажарэльеў. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена капітану каманды-пераможцы мінулага года – КСУП “Падбярэззе” Жанне Пякарскай. Удзельнікаў віталі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская і старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Віктар Гідлеўскі. Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Башаркевіч уручыла ганаровыя граматы і грашовыя прэміі лепшым прадстаўнікам галіны – педагогу дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Арцёму Балабану; загадчыцы Брылькоўскага філіяла фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Алене Барадака; настаўніку фізічнай культуры Багданаўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы Казіміру Біталю; настаўніку фізічнай культуры СШ № 2 Васілію Ажарэльеву; трэнерам-выкладчыкам ДЮСШ Вадзіму Калашнікаву, Аляксандру Чарняўскаму, Анастасіі Паталей, вадзіцелю гэтай установы Аляксандру Кулаку; намесніку дырэктара Аксане Гладчанка, трэнеру Андрэю Пракаповічу і інструктару-метадысту ФАЦ Хрысціне Спічак; настаўнікам фізічнай культуры гімназіі № 1 г. Валожына Аляксандру Кавязу і Леаніду Хвядчэню; настаўнікам фізічнай культуры Івянецкай сярэдняй школы Дзмітрыю Булакевічу, Генадзію Жаўтку, Анатолію Шумчыку.
Пасля пратакольнай часткі 10 каманд паглыбіліся ў цудоўны свет спартыўнага азарту – пачалася асноўная частка мерапрыемства. У праграме былі заяўлены міні-футбол, гіравы спорт, дартс, а таксама лёгкая атлетыка з элементамі дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу, правобразам якога з’яўляюцца нормы ГПА. Спартсмены, што выконваюць на 10 балаў усе віды (бег на 60 м, скачок у даўжыню, падцягванне (для мужчын), пад’ём тулава (для жанчын) і наклоны ўперад са становішча седзячы), атрымліваюць значок і пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Перамогу ў спаборніцтвах па міні-футболе святкавала каманда ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, 2-е і 3-е месцы дасталіся філіялу ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” і КСУП “Падбярэззе”. Лепшы вынік па падняцці гіры ў Ягора Каляды (малочнае прадпрыемства) і Аляксея Дабраловіча (ДУП “Валожынскае ПМС”). Васілій Ажарэльеў (сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй) і Дзмітрый Валюкевіч (КСУП “Пяршаі-2014”) – на 2-м, Яраслаў Матуць (малочны камбінат) і Віктар Янкоўскі (ДУП “Валожынскае ПМС”) – на 3-м месцах. У дартсе перамога за Віктарам Менцюком (КСУП “Пяршаі-2014”), 2-е месца ў Дзяніса Зянько (КСУП “Сакаўшчына-Агра”) і 3-е – у Аляксандра Хвясько (ліцэй). Лёгкаатлетычныя дысцыпліны лепш за ўсіх выканалі прадстаўнікі КСУП “Падбярэззе” (1-е месца), малочнага камбіната (2-е месца) і КСУП “Пяршаі-2014” (3-е месца). Пераможцамі ў асобных відах сталі: 1-е месца – Валерый Сасункевіч і Вадзім Садоўскі (КСУП “Падбярэззе”), Аляксандра Дубатоўка (КСУП “Пяршаі-2014”), Наталля Аўтушка (ільнокамбінат); 2-е месца – Алена Дасюкевіч (КСУП “Падбярэззе”), Кацярына Лукашанец (ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”), Андрэй Бобрык (малочны камбінат), Мікалай Пратасевіч (КСУП “Пяршаі-2014”); 3-е месца – Кацярына Мянцюк і Алена Бакштановіч (малочны камбінат), Дзмітрый Ціганін (ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”), Яраслаў Міжарэвіч (КСУП “Сакаўшчына-Агра”).
У выніку 1-е месца па суме балаў усіх дысцыплін дасталося зборнай камандзе малочнага камбіната, на 2-м – КСУП “Пяршаі-2014”, на трэцюю прыступку паднялася каманда КСУП “Падбярэззе”. Добра выступілі і каманды райаграпрамтэхнікі, ліцэя, КСУП “Сакаўшчына-Агра». Свята фізічнай культуры і спорту доўжылася чатыры гадзіны, аднак ніводзін эпізод яго не быў зацягнутым. Пастараліся ў гэты дзень і работнікі РЦК. Самадзейныя артысты падбадзёрвалі працаўнікоў-атлетаў канцэртнымі нумарамі. Фінал мерапрыемства стаў па-сапраўднаму ўрачыстым. Спартсмены падымаліся на п’едэстал гонару, каб атрымаць заслужаныя ўзнагароды – граматы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, а таксама граматы і канверты з грашовымі прэміямі ад раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу. Камандам-лідарам уручаны памятныя кубкі. Пераможца спартакіяды – каманда філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” – у хуткім часе прадставіць раён на абласной спартакіядзе.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
.
В субботу 27 мая с 9.00 до 12.00 по телефону 54373 проводится "прямая телефонная линия". На ваши звонки ответит председатель районного Совета депутатов Сергей Францевич Глинский.
Наша жизнь непредсказуема: сегодня все хорошо, а завтра может случиться что-то непредвиденное, способное перевернуть все наше существование с ног на голову. Что делать в такой ситуации человеку, если рядом нет никого, кто мог бы поддержать? Куда обратиться за поддержкой и помощью. Для этого в стране созданы телефоны экстренной психологической помощи, или, говоря проще, «телефоны доверия». Специалисты выслушают вашу проблему и дадут рекомендации, как поступить, запишут на прием или подскажут, куда обратиться дальше.
«Телефон доверия» за оказанием экстренной психологической помощи для жителей минской области: - стационарный 8 (017)202-04-01 - мобильный 8 (029) 899-04-01
У Валожынскім краязнаўчым музеі ў форме арт-гасцёўні адбылася акцыя “Ноч музеяў”. Мерапрыемства было прысвечана Янку Купалу і яго жонцы, ураджэнцы Валожыншчыны Уладзіславе Станкевіч і называлася “Дзвюх плыняў вечнае зліццё”.
У рамках акцыі была прадстаўлена выстава з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “У дыялогу культур: Янка Купала і Францыя”. Падчас экскурсіі можна было не толькі пачуць цікавыя факты з жыцця і творчасці Янкі Купалы, але і “пазнаёміцца” з самім паэтам, яго жонкай, з іх сяброўкай - Канстанцыяй Буйло, а таксама са знакамітымі героямі твораў паэта – Паўлінкай і панам Быкоўскім, Бандароўнай і панам Патоцкім і іншымі, ролю якіх выконвалі работнікі сферы культуры.
Падчас мерапрыемства была адкрыта фотавыстава Мікалая Лінніка “Жыве імя Купалы”, прысвечаная мясцінам, звязаным з жыццём Янкі Купалы ў Беларусі і Маскве.
Акцыя “Чытаем Купалу разам” прывабіла шматлікіх аматараў творчасці геніяльнага паэта.
У выкананні артыстаў Валожынскага цэнтра культуры гучалі песні на словы Янкі Купалы і Канстанцыі Буйло.
Парадаваў народнымі песнямі і танцамі, ігрой на старадаўніх беларускіх інструментах заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтр народнай творчасці. Усе атрымалі асалоду ад абрадавых рэгіянальных песень, прысутныя мелі магчымасць павучыцца традыцыйным беларускім танцам.
Усе госці мерапрыемства мелі магчымасць пачаставацца духмяным чаем і салодкімі кулінарнымі сюрпрызамі ў імправізаваным арт-кафэ.
Падчас мерапрыемства была паказана відэапрэзентацыя аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч.
27 мая на площади Свободы города Воложина состоится ярмарка. В ней примут участие промышленные и сельскохозяйственные предприятия района, комбинат бытового обслуживания населения, ремесленники и фермерские хозяйства.
Жителям района будет представлена продукция мясоперерабатывающей и молочной промышленности, продовольственные и непродовольственные товары, кулинария и кондитерские изделия.
Приглашаем всех за покупками!
19 мая ў Валожынскім краязнаўчым музеі ў форме арт-гасцёўні адбылася акцыя “Ноч музеяў”. Мерапрыемства было прысвечана Янку Купалу і яго жонцы, ураджэнцы Валожыншчыны Уладзіславе Станкевіч і называлася “Дзвюх плыняў вечнае зліццё”.
У рамках акцыі была прадстаўлена выстава з Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “У дыялогу культур: Янка Купала і Францыя”. Падчас экскурсіі можна было не толькі пачуць цікавыя факты з жыцця і творчасці Янкі Купалы, але і “пазнаёміцца” з самім паэтам, яго жонкай, з іх сяброўкай - Канстанцыяй Буйло, а таксама са знакамітымі героямі твораў паэта – Паўлінкай і панам Быкоўскім, Бандароўнай і панам Патоцкім і іншымі, ролю якіх выконвалі работнікі сферы культуры.
Падчас мерапрыемства была адкрыта фотавыстава Мікалая Лінніка “Жыве імя Купалы”, прысвечаная мясцінам, звязаным з жыццём Янкі Купалы ў Беларусі і Маскве.
Акцыя “Чытаем Купалу разам” прывабіла шматлікіх аматараў творчасці геніяльнага паэта.
У выкананні артыстаў Валожынскага цэнтра культуры гучалі песні на словы Янкі Купалы і Канстанцыі Буйло.
Парадаваў народнымі песнямі і танцамі, ігрой на старадаўніх беларускіх інструментах заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны гурт “Гасцінец” Ракаўскага Цэнтр народнай творчасці. Усе атрымалі асалоду ад абрадавых рэгіянальных песень, прысутныя мелі магчымасць павучыцца традыцыйным беларускім танцам.
Усе госці мерапрыемства мелі магчымасць пачаставацца духмяным чаем і салодкімі кулінарнымі сюрпрызамі ў імправізаваным арт-кафэ.
Падчас мерапрыемства была паказана відэапрэзентацыя аб жыцці і творчасці Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч.
VII Рэгіянальны конкурс-пленэр маладых пейзажыстаў імя Ф.Рушчыца – суайчыніка-мастака, графіка, сцэнографа, прафесара жывапісу, адбыўся ў чарговы раз 20 мая 2017г. у аг.Багданаве на радзіме славутага мастака.
У конкурсе-пленэры ўдзельнічалі 25 юных мастакоў, якія прадстаўлялі ўсе дзіцячыя школы мастацтваў Валожынскага раёна і акрамя гэтага, у конкурсе-пленэры прынялі ўдзел 3 юных мастакоў з ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”, і 3 удзельнікі з школы-студыі мастацтваў г. Мінска.
Журы конкурса ўзначаліў Алесь Адамавіч Квяткоўскі, член саюза мастакоў Беларусі.
Усе ўдзельнікі пленэра наведалі фамільнае захаванне сям,і Рушчыцаў, усклалі кветкі.
Урачыстае адкрыццё пленэра праходзіла ў Багданаўскім філіале ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».
Цікавую і займальную прэзентацыю «Рамантык з Багданава» падрыхтавала настаўніца ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў» Юзэпчук Кацярына Мікалаеўна.
Затым на працягу некалькіх гадзін юныя канкурсанты малявалі свае працы на фамільнай усадзьбе Рушчыцаў у Багданаве. Кожны пастараўся знайсці свой ракурс, адшукаць той непаўторны пейзаж, зафіксаваць цудоўныя моманты з жыцця такога прыгожага кутка.
Пленэр-конкурс праводзіўся ў дзьвух узроставых катэгорыях «малодшая і старэйшая».
Першае месца ў старэйшай катэгорыі артымала работа Цісецкай Кацярыны з школы-студыі мастацтваў г. Мінска, у малодшай катэгорыі лепшай прызнана работа Лукашык Яны, з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў»; два другіх месцы падзялілі Губіч Максім з Гародзькаўскага філіяла ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў» і Ганчарык Вадзім – Дорскі філіял ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў»; два трэціх месцы прысуджаны ў старэйшай катэгорыі – Семяненка Лізавеце з ДУА «Ракаўская сярэдняя школа», Бобрык Вераніцы з ДУА «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў».
Прызы ад сузаснавальніка мерапрыемства ГА «Польска Мацеж Школьна» уручыла старшыня Ала Аляксандраўна Макарэвіч.
Лаурэатам і дыпламантам конкурса уручаны дыпломы і памятныя сувеніры ад аддзела ідеалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага раённага выканаўчага камітэта.
Усе работы юных мастакоў засталіся ў Багданаве, дзе будуць выстаўлены ў музеі, зал якога знаходзіцца ў будынку Багданаўскага філіяла ДУА «Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў».