Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Четверг, 12 марта 2015 11:03

Внепланово проверили

Инспекций надзора и профилактики Воложинского района было проведено 2 внеплановые проверки. Проверка ЧУП «Семейный причал» д.Войганы показала, что руководителем организации (Дубовик Е.В.) не обеспечено своевременное выполнение противопожарных мероприятий по предписаниям органов государственного пожарного надзора. В настоящее время расторгнут договор на техническое обслуживание автоматической пожарной сигнализации и системы оповещения людей о пожаре. Обучение работников правилам пожарной безопасности не организовано на должном уровне, с работниками не проводится обучение по программе пожарно-технического минимума. В организации разработаны планы действий работников на случай возникновения пожара, вместе с тем практические тренировки по их отработке не проводятся. На 1 этаже имеется один пожарный кран, однако не проводится его проверка в соответствии с действующими требованиями. На противопожарные мероприятия не выделяются необходимые денежные средства. Руководством организации не проводится анализ противопожарного состояния объекта, незамедлительное устранение выявленных нарушений норм и правил пожарной безопасности. Пожаров в данной организации не зарегистрировано. За невыполненные мероприятия руководитель привлечена к административной ответственности.

С положительной стороны можно отметить, что директором ГУО «Чеховщинская вспомогательная школа-интернат» Крикало Т.Н. произведена определённая работа по устранению ранее выданных органами пожарного надзора предписаний: восстановлена система молниезащиты зданий, рукава пожарных кранов подсоединены к пожарным кранам и стволам, обеспечено техническое обслуживание пожарных кранов, произведены работы по устройству противопожарного водоема. Однако ряд нарушений не были устранены в полной мере: не все эвакуационные выходы обозначены знаками пожарной безопасности, не все члены добровольной пожарной дружины обеспечены средствами индивидуальной защиты органов дыхания (самоспасателями).

Воложинский районный отдел по чрезвычайным ситуациям еще раз напоминает, что выполнение требований правил пожарной безопасности является залогом функционирования предприятия без пожаров и чрезвычайных ситуаций.

Инспекция надзора и профилактики

Воложинского РОЧС

Инспекция Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь по Воложинскому району

 

УНП: 600003263

Юридический адрес: 222357, Минская область, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Электронный адрес: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (кроме обращений)

Режим работы

Понедельник – пятница 8:30 - 17:30

Перерыв 13:00 - 14:00

Выходные дни -  Суббота и воскресенье

 

Контактные телефоны: 

Горячая линия: 8 (0177) 25-43-11

По телефону «горячей линии» можно получить справочно-консультационную информацию по вопросам, относящимся к компетенции налоговых органов. В соответствии с постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 23 июля 2012 г. № 667 «О некоторых вопросах работы с обращениями граждан и юридических лиц» обращения, поступившие на «горячую линию», не подлежат учету.

По разъяснению законодательства

Для организаций: 8 (0177) 25-54-82

Для физических лиц и индивидуальных предпринимателей: 189, 8 (017) 229-79-79

По разъяснению физическим лицам вопросов по имущественным налогам (транспортный налог, налог на недвижимость, земельный налог) и по налогу на профессиональный налог:

8 (01772) 58397, 8 (01772) 58396, 8 (01772) 57854

По разъяснению порядка заполнения электронных счетов-фактур и проведения камерального контроля с использованием АИС "Учет счетов-фактур"

8 (01772) 58021

 

Телефон приёмной:

8(01772)54-311
8(01772)54-311 (факс)

(в том числе для предварительного сообщения о посещении инспекции лицом с инвалидностью и объеме требуемой ситуационной помощи)

Обратите внимание!

Со 2 января 2023 г. прекращено ведение книги замечаний и предложений в налоговых органах в соответствии с пунктом 2 постановления Совета Министров Республики Беларусь от 19 декабря 2022 г. № 877 «Об изменении постановлений Совета Министров Республики Беларусь от 16 марта 2005 г. № 285 и от 30 декабря 2011 г. № 1786».

Вторник, 10 марта 2015 11:04

Песнi ў гонар перамогi

 

Мінулая нядзеля падарыла валожынцам магчымасць наведаць два цікавыя музычныя мерапрыемствы. У раённым Цэнтры культуры прайшлі традыцыйны фестываль-конкурс ваенна-патрыятычнай песні “Вікторыя” і першы тур Рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “Новыя імёны Беларусі”. 

У гэтым годзе фестываль-конкурс прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, таму большасць песень закраналі тэму Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі выступалі ў дзвюх узроставых групах (ад 14 да 18 гадоў і ад 18 да 31 года). Шырока вядомыя, стаўшыя класікай песеннага жанру, “Синий платочек”, “Алеша”, “Журавли”… Не ўсе ўдзельнікі конкурсу мелі аднолькавую падрыхтоўку і вопыт, галасавыя даныя таксама адрозніваліся, але кожны спявак імкнуўся як мага больш поўна раскрыць тэму твора. За некалькі хвілін маладыя артысты стварылі непаўторныя, запамінальныя вобразы. Пад вялікім уражаннем засталіся гледачы ад прыгожага нумара Ірыны Школінай, якая напомніла моладзі аб тым, што і на вайне людскія сэрцы заставаліся адкрытымі каханню і вернасці. Спадабаліся гледачам і выступленні Вольгі Камінскай і Аляксандра Абрамовіча, Ягора Тура. На ўра выступіў малодшы сяржант воінскай часці Уладзіслаў Грыцэнка. Яго песня на афганскую тэматыку выклікала слёзы на вачах прысутных.

Прайграўшых у конкурсе не было, але журы ўсё ж выдзеліла лепшых. Дыпломамі за «Выканальніцкае майстэрства» ўзнагароджаны вучаніца гімназіі № 1 Вераніка Сівая (“Это просто война”) і Таццяна Ждановіч, салістка Пяршайскага СДК (“Зажгите свечи”). Дыпломы “За яскравае раскрыццё ваеннай тэматыкі” атрымалі Рыгор Валасевіч з Івянецкага дома-інтэрната і Ірына Школіна, якая прадставіла Ракаўскі ЦНТ (“Тучи в голубом”), а прызы глядацкіх сімпатый дасталіся вучаніцы Дорскай СШ Але Ванслаў (“Обелиск”) і Уладзіславу Грыцэнку з песняй “Привет, сестрёнка”. Дыпламанты атрымалі памятныя падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама ад РК ГА “БРСМ”.

Арганізатарам конкурсу “Новыя імёны Беларусі” выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Конкурс праводзіцца ў рамках Года моладзі пад дэвізам “Адкрываем новыя імёны разам!”. Дыпломы пераможцаў раённага тура атрымалі Аляксандр Сабалеўскі, які даўно ўжо асвойвае сталічныя пляцоўкі (Аляксандр прадстаўляў Івянецкі ГПДК і выканаў песню “Павшим друзьям”), Сяргей Мянцюк – фельчар ЦРБ (песня “Девочка, девушка, женщина”) і Юлія Скурко – выкладчык Ракаўскай ДШМ (песня “Люблю тебя”). Астатнім удзельнікам уручаны памятныя сертыфікаты. Уладальнікі дыпломаў прадставяць прафсаюзы Валожыншчыны на абласным туры. Падарункам для пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу стане ўдзел у здымках тэлевізійнай версіі з далейшай трансляцыяй на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі, ратацыя на папулярнай радыёстанцыі “Новае радыё”, а таксама каштоўныя падарункі ад Федэрацыі прафсаюзаў. Удзельнікі раённага тура атрымалі падарункі ад Валожынскага РК прафсаюзаў.

Актыўны ўдзел у правядзенні конкурсаў прыняла воінская часць. Як адзначыў намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Мікалаевіч Ракавец, кіраўніцтва брыгады надае вялікае значэнне патрыятычнаму выхаванню молодзі. Шкада, што ў зале амаль не было дзяцей і падлеткаў школьнага ўзросту. Прысутнічалі толькі ўдзельнікі і іх кіраўнікі з гімназіі, Гародзькаўскай, Суднікаўскай, Пяршайскай, Дорскай школ.

 

У Пяршайскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбылася цёплая сустрэча. Яна распачалася шчыра і ўзнёсла. Вядучая паведаміла аб надзвычай важнай падзеі, што сабрала ўсіх у школе, – гэта 130-годдзе са дня смерці В. І. Дуніна-Марцінкевіча, які больш за 40 гадоў жыў і працаваў на Пяршайскай зямлі ў маленькім фальварку Люцынка.

З натхненнем вучні спявалі на роднай мове. Вучаніца 9 класа Вераніка Война праспявала “Калыханку” на словы Змітрака Бядулі. Народную песню “Ой, рэчанька, рэчанька” выканалі вучні 10 класа Наталля Кліменчук і Міхаіл Плявака. Асабліва хочацца адзначыць навучэнца 11 класа Арцёма Менцюка, ён спяваў на роднай мове, цудоўна іграў на гітары.

Вялікае задавальненне атрымалі прысутныя ад інсцэніроўкі неўміручай камедыі В. І. Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта”. Выдатна справілася з роляй Марысі вучаніца 11 класа Настасся Шапавал, з роляй Грышкі – вучань 11 класа Максім Пашкоўскі, з роляй Ціхона Пратасавіцкага – вучань 11 класа Арцём Мянцюк, з роляй Куторгі – вучань 11 класа Ігар Шарко, а Пісулькін з Кручковым пацешылі ўсіх. Дунінская камедыя выклікае смех і ў XXI стагоддзі.

Выступленне групы “Пяршайскія дударыкі” (вучні 6 класа) развесяліла яшчэ больш, бо яны не толькі спявалі, але і ігралі на незвычайных народных інструментах.

Сустрэчу працягнулі выступленні гасцей. Валянціна Францаўна Гіруць-Русакевіч і Марыя Антонаўна Шакун чыталі свае вершы, прысвечаныя вялікаму Дудару. Былы рэжысёр Пяршайскага народнага тэатра Мікалай Мікалаевіч Ганчарык падзяліўся ўспамінамі, яго вершы чыталі вучні школы. Прыемна было бачыць і былых акцёраў тэатра: Соф’ю Браніславаўну Тамашэўскую, Аляксандру Уладзіміраўну Бацян, Людмілу Пятроўну Пачыкоўскую. На сустрэчы мелі слова настаўнікі, якія шмат гадоў працавалі ў нашай школе: настаўніца і былы кіраўнік музея Марыя Іосіфаўна Пратасевіч-Русовіч, настаўнік беларускай мовы Марыя Уладзіміраўна Бобрык. Адбылося таксама і прыемнае знаёмства з земляком з вёскі Падневічы Станіславам Міхайлавічам Пупко.

Завяршылася сустрэча шчырай песняй і шчырымі простымі словамі пра Дудара, родную зямельку і родную мужыцкую мову.

Пятница, 06 марта 2015 07:50

Из года в год с нарушениями

 

Не так давно, январской ночью, вспыхнуло более тонны льна на территории Воложинского льнокомбината. И хотя причиной возникновения пожара стал поджог, пожарно-техническое обследование показало, что имеющиеся нарушения могут привести к пожару. На протяжении длительного времени не проводится техническое обслуживание автоматической пожарной сигнализацией, а также не отремонтирована и не обслуживается автоматическая установка пожаротушения в цехе основного производства, эксплуатация которого запрещена постановлением №515 от 13.11.2000 г. На противопожарные мероприятия выделяется незначительное количество денежных средств. Наружное противопожарное водоснабжение не обеспечивает  напор в сети для пожаротушения. Насосная станция 2 подъема находится в неисправном состоянии. В настоящее время на предприятии отсутствует должный контроль за противопожарным состоянием объектов (огнетушители не отправлены на перезарядку, отсутствует нормативное количество первичных средств пожаротушения, вентиляционное оборудование на кровле эксплуатируется с повреждениями, не соответствует требованиям наружное противопожарное водоснабжение). Меры,  принимаемые руководством и должностными лицами предприятия, не обеспечивают пожарную безопасность имеющихся объектов.

В нарушение требований статьей 14 и 17 Закона Республики Беларусь от 15 июня 1993 г. «О пожарной безопасности» руководителем ОДО «Лестопэнерго» не обеспечивается пожарная безопасность и противопожарный режим. Выполнение противопожарных мероприятий по предписаниям органов государственного пожарного надзора обеспечено не в полной мере. Допускается загромождение противопожарных разрывов между зданиями и строениями готовой продукцией и другими горючими материалами, в цехе деревообработки не все деревообрабатывающие станки оборудованы устройствами для механического удаления обрезков, волокон и пыли. В производственных помещениях допускается эксплуатация электропроводок-времянок и пускорегулирующих аппаратов открытого исполнения. На должном уровне не организовано обучение работников предприятия по программе пожарно-технического минимума.

За имеющиеся нарушения руководители  и должностное лицо будут привлечены к административной ответственности.

Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского РОЧС было проверено ряд объектов, на которых имеются нарушения норм и правил пожарной безопасности. Так на территории предприятия ОАО «Богдановское» встречаются нарушения режимного характера переходящие из года в год: на светильниках отсутствуют защитные стеклянные плафоны, соединение жил проводов выполнено «вскрутку». В соответствии с постановлением МЧС  от 01.11.2006 № 61 «Об утверждении инструкции по оценке состояния и готовности территориальных и отраслевых подсистем государственной системы предупреждения и ликвидации чрезвычайных ситуаций и их звеньев, республиканских органов государственного управления, иных государственных организаций, подчиненных Совету Республики Беларусь, других организаций к выполнению задач в области защиты населения и территорий от чрезвычайных ситуаций и гражданской обороны» оценка состояния пожарной безопасности – соответствует требованиям не полностью.

В нарушение требований статьей 14 и 17 Закона Республики Беларусь от 15 июня 1993 г. «О пожарной безопасности» руководителем МСУ «Раковский психоневрологический дом-интернат» не в полной мере обеспечивается пожарная безопасность,  в настоящее время объект эксплуатируется  с нарушениями норм и правил пожарной безопасности в основном капитального характера.  На противопожарные мероприятия вышестоящей организацией  денежные средства выделяются не в достаточном объеме.Не обеспечено своевременное выполнение противопожарных мероприятий по предписаниям органов государственного пожарного надзора. Деятельность созданных в организации внештатных пожарных формирований (ДПД и ПТК) организована не на достаточном уровне.

Не обошлось без нарушений и на территории объекта ООО «Данпрод», на котором отсутствует схема проезда автотранспорта. Система обучения работников ведется не на достаточном уровне.

         За нарушения норм и правил пожарной безопасности руководители данных предприятий будут привлечены к административной ответственности постатье 23.56 части 1Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь.

Инспекция надзора и профилактики Воложинского РОЧС

11sdfnuktyu8ikСярод розных мерапрыемстваў, маштабных і значных, асобнае месца займае Свята працы, якое ў 2015 годзе прымеркавана да 75-годдзя раёна. Гэта і ўрачыстасць, і даніна павагі людзям, якія ўкладваюць сваю штодзённую працу, прафесіяналізм, творчы патэнцыял у развіццё раёна, у забеспячэнне яго дабрабыту. Дзе, як ні тут, збіраюцца разам прадстаўнікі калектываў усіх сфер дзейнасці, людзі, якія заслугоўваюць самага высокага ўшанавання, – лепшыя працаўнікі Валожыншчыны.

Па традыцыі свята пачалося яшчэ ў фае кінатэатра “Юнацтва”. Пад гукі аркестра сустракаліся, гутарылі, успаміналі гады сумеснай працы на карысць Валожыншчыны былыя і сённяшнія кіраўнікі раёна і прадпрыемстваў, дэлегацыі арганізацый, госці са Стаўбцоўскага і Маладзечанскага раёнаў. Прыемна было назіраць за былымі старшынямі райвыканкама – Валянцінам Іванавічам Малішэўскім і Анатолем Міхайлавічам Зязеткам, якія з радасцю сустракаліся са сваімі калегамі і пераймальнікамі. Сярод гасцей мерапрыемства былі Святлана Рыгораўна Сарока – член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Іван Эдуардавіч Ліпніцкі – старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

У якасці пралога арганізатары прапанавалі гледачам экскурс у гісторыю Валожыншчыны. Змянялі адзін аднаго кадры на экране, а разам з імі гарталіся старонкі жыцця нашай зямлі. Многія з прысутных у зале пазнавалі сябе і сваіх паплечнікаў на чорна-белых здымках, якія яскрава апавядалі аб развіцці сельскай гаспадаркі і прамысловасці, фарміраванні сферы абслугоўвання, удасканаленні адукацыі, культуры і медыцынскага абслугоўвання. Затым прысутных павітаў старшыня райвыканкама Уладзімір Антонавіч Наумовіч. Не будучы ўраджэнцам Валожыншчыны, Уладзімір Антонавіч, між іншым, добра арыентуецца ў гісторыі раёна, якім кіруе, і заўсёды са шчырай павагай успамінае старэйшае пакаленне, на долю якога выпалі суровыя гады станаўлення краю. У першую чаргу – Лізавету Трафімаўну Валадкевіч і шаноўную госцю свята Зою Макараўну Задору. Гэтыя жанчыны – гонар раёна, яго залаты фонд, яны ўдастоены званняў Герояў Сацыялістычнай Працы.

Угод, калі наша родная Беларусь сустракае 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аднымі з жаданых гасцей на свяце сталі, безумоўна, ветэраны. Да шматлікіх узнагарод, якіх нямала ў Самуіла Ісакавіча Штэйнера, Уладзіміра Антонавіча Шаблыкі, Івана Фаміча Радыны і Аляксея Іванавіча Санталава, дабавіўся і юбілейны медаль “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”. Ад раённай арганізацыі «Белая Русь» падарункі ветэранам уручыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Францавіч Глінскі. Галоўным момантам урачыстасці стала традыцыйнае ўзнагароджванне лепшых калектываў і працаўнікоў, якія ў 2014 годзе дасягнулі найбольш значных паказчыкаў. Ганаровай граматай аблвыканкама за шматгадовую працу ўзнагароджаны былы кіраўнік ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка», ветэран працы Уладзімір Іванавіч Глябовіч, Наталля Міхайлаўна Галубіцкая – загадчыца Пяршайскай бальніцы сястрынскага догляду, Наталля Лявонаўна Дашко – прадавец магазіна “Гасцінец”, Вольга Міхайлаўна Чараповіч – аператар машыннага даення ААТ “Агра-Дубінское”. Падзяку старшыні Мінаблвыканкама атрымалі Дзмітрый Мікалаевіч Балашка – бетоншчык ААТ “ПМК-188”, Наталля Іванаўна Голуб – аператар па адкорме  БРЖ  КСУП “Пяршаі-2003”, Святлана Міхайлаўна Зайлянкова – дырэктар ДУА “Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, Святлана Якаўлеўна Скадорва – старшая медсястра неўралагічнага аддзялення райбальніцы.

Цэнтральнымі героямі свята сталі тыя, хто сваёй самаадданай працай у мінулым годзе множыў дабрабыт роднага краю, чые імёны ўпісаны ўжо ў навейшую гісторыю нашага раёна. Многія з перадавікоў не першы раз становяцца пераможцамі і лепшымі па прафесіі. Застаецца толькі спадзявацца, што добры прыклад з іх возьмуць і іншыя.

На Валожынскі філіял УП “Мінскаблпаліва”, якім кіруе М. І. Радына, могуць раўняцца не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Не раз першае месца па паказчыках пакаралася гэтаму зладжанаму калектыву. Так здарылася і летась: яны зноў сталі лепшымі сярод калег Міншчыны. Не займаць старання і руплівасці такім працаўнікам, як Канстанцін Бобрык, Мікалай Гутар, Уладзімір Загорскі.

Добрую славу заваяваў у вобласці камбінат бытавога абслугоўвання (дырэктар Л. В. Акотчык). Сёння яны трывала трымаюцца ў тройцы лідараў, выручку ад рэалізацыі ўласнай прадукцыі за год павялічылі ў паўтара раза.

Нядрэнна папаўняе раённую скарбонку Валожынскае райспажыўтаварыства, саступаючы па аб’ёмах падаткаў толькі аграпрамысловаму комплексу. У 2014 годзе рознічны тавараабарот арганізацыі склаў 179,8 мільярда рублёў.

Своеасаблівай “крывяноснай” сістэмай усіх вытворчых працэсаў з’яўляюцца банкаўскія ўстановы раёна. Цёплыя словы падзякі прагучалі ў адрас кіраўнікоў фінансавых структур Іны Пукалы і Віктара Падгайскага, а таксама супрацоўнікаў Алены Бутовіч, Валянціны Лукашанец, Ганны Субач, Святланы Багуцкай, Алены Балашкі.

Прыемна, што ў кагорце лепшых знайшлося месца і для прадстаўнікоў маладога пакалення. Юнакі і дзяўчаты праявілі сябе ў самых розных сферах дзейнасці: Эма Берташ – педагог, Андрэй Рубацкі – аграном, Павел Ганчар – медык. Актыўная жыццёвая пазіцыя вызначае Алесю Балбатун, Дар’ю Шырочыну, Паўла Дрожжу.

Таленавітымі і руплівымі працаўнікамі культурнай нівы з’яўляюцца Яўгенія Харук, Лізавета Пятроўская, Марына Чабай, Андрэй Язерскі, Валерый Мазура, Дзмітрый Гурбан. Яны ўзначальваюць лепшыя творчыя калектывы, якія, дарэчы, вельмі ўпрыгожылі сваімі выступленнямі гэта велічнае раённае свята.

Без перабольшвання можна сказаць, што ў службе сацыяльнай абароны насельніцтва працуюць самыя сардэчныя, чуллівыя да чужой бяды людзі. Інваліды і ветэраны, малазабяспечаныя грамадзяне і шматдзетныя сем’і знаходзяцца пад пільным патранажам. Таму падзякі і ўзнагароды не абмінулі Наталлю Макрыцкую, Галіну Аноп, Алену Петрашкевіч.

Своеасаблівай творчай справаздачай перад землякамі стала святкаванне народным літаратурна-мастацкім аб’яднаннем “Рунь” Валожынскага РЦК 20-годдзя працы пры гэтай установе культуры. Раней “Рунь” была толькі літаратурным аб’яднаннем, якое дзейнічала пры рэдакцыі раённай газеты “Працоўная слава”.

У вестыбюлі Цэнтра культуры разгарнулася кніжная выстава і ўсе жадаючыя маглі пазнаёміцца з калектыўнымі і ўласнымі набыткамі ўдзельнікаў творчай суполкі. Святкаванне юбілею “Руні” супала са знамянальнымі падзеямі ў жыцці не толькі Валожыншчыны, але і ўсёй краіны. Таму хвалююча і пранікнёна гучалі са сцэны вершы і песні нашых творцаў, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 75-годдзе ўтварэння Валожынскага раена, 615-годдзю гораду Валожыну.

Рунеўцы пачулі шчырыя, удзячныя словы ад дырэктара РЦК А. І. Конаўкі, дырэктара цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна І. М. Зянько, атрымалі падарунак ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Шаноўная госця з Мінска, кіраўнік народнага Клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, намеснік старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі І. А. Карнаухава, разам з цёплымі прывітальнымі словамі прывезла “Руні” дыплом ДУ “МАЦНТ” і Ганаровую грамату за подпісам дырэктара РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, старшыні Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” А. М. Карлюкевіча. Падарункам стаў зборнік удзельнікаў “Жывіцы” ў 2-х частках “Праз восеньскі ажур”.

Завяршыўся святочны канцэрт вершам таленавітага ўдзельніка аб’яднання Сяргея Маляўскага і “Гімнам Валожынскай зямлі”, які напісаў на яго словы вядомы беларускі кампазітар Эдуард Зарыцкі.

Четверг, 26 февраля 2015 13:07

Паслужым прыродзе!

123dfsadg4ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі ініцыявала рэспубліканскую кампанію, накіраваную на павышэнне інфармавання насельніцтва аб неабходнасці раздзельнага збору камунальных адходаў.

З нагоды гэтай кампаніі ў нашай краіне стартаваў рух «Мэта-99». Ён аб’ядноўвае жыхароў, якія падзяляюць ідэю клопату пра прыроднае асяроддзе, якія жадаюць зрабіць сваю краіну яшчэ больш прыгожай, і ведаюць, што ўсе змены пачынаюцца з сябе…

«Мэта-99» – гэта імкненне максімальна сартаваць бытавыя адходы. Не выкідвайце адходы ў агульнае смецце!  Гэта стварае небяспеку прыроднаму асяроддзю і здароўю людзей. Здавайце энергазберагальныя лямпачкі, батарэйкі, старую бытавую тэхніку ў  спецыяльныя пункты прыёму.

Зрабіце свой невялікі, але неацэнны ўклад у захаванне прыроднага асяроддзя!

Страница 2082 из 2142

Задайте вопрос