Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Четверг, 16 апреля 2015 08:16

Акцыя «Тыдзень лесу»

На працягу апошніх трох гадоў пры садзейнічанні Валожынскага райвыканкама, лясгаса, Івянецкага гарпасялковага аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей сумесна з кіраўніцтвам нацыянальна-культурных аб’яднанняў праводзяць акцыю па пасадцы дрэў у рамках традыцыйнага “Тыдня лесу”.

Чарговая такая акцыя пройдзе на Валожыншчыне 18 красавіка бягучага года.

Четверг, 16 апреля 2015 08:15

Багацце лясоў прымнажаецца

У сакавіку – красавіку ў раёне прайходзіць традыцыйны “Тыдзень лесу”, падчас якога аматары прыроды змогуць паўдзельнічаць у пасадках саджанцаў. Сёлетняя дабрачынная акцыя прайшла пад дэвізам “Пасадзі дрэва ў гонар Вялікай Перамогі”.

Акрамя мясцовых жыхароў, работнікаў лясгаса, членаў школьных лясніцтваў да мерапрыемства далучыліся і прадстаўнікі іншых рэгіёнаў рэспублікі. Гэта стала магчымым дзякуючы ААТ “Контэ Трэйд”, супрацоўнікі якога актыўна адгукнуліся на акцыю. Усяго ж у пасадцы лесу прынялі ўдзел больш за тысячу чалавек. Плошча, якую ім удалося засадзіць, складае 14,7 гектара.

На тэрыторыі Валожынскага лясніцтва, непадалёку вёскі Ганчары закладзена будучая дубрава. Маладыя дубы, елкі і лістоўніцы высаджаны ў Ракаўскім і Вішнеўскім лясніцтвах. Пастаяннае месца “жыхарства” атрымалі 64200 саджанцаў.

У межах “Тыдня лесу” прайшлі і работы па добраўпарадкаванню. Восем лясных участкаў агульнай плошчай 23,8 гектара ачышчаны ад хламу, адрамантаваны і абноўлены 7 месцаў адпачынку. А на тэрыторыі Валожынскага лясніцтва пабудаваны новы аб’ект для тых, хто жадае правесці свой вольны час на ўлонні прыроды.

На працягу апошніх трох гадоў пры садзейнічанні Валожынскага райвыканкама, лясгаса, Івянецкага гарпасялковага аддзела грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі” апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей сумесна з кіраўніцтвам нацыянальна-культурных аб’яднанняў праводзяць акцыю па пасадцы дрэў у рамках традыцыйнага “Тыдня лесу”.

Чарговая такая акцыя пройдзе на Валожыншчыне 18 красавіка бягучага года.

Апрель месяц для работников Воложинского районного отдела начался с подведения итогов по проведенным плановым проверкам СХУ «Бобровичи» и ГУП мелиоративных систем «Воложинское ПМС». На данных объектах было выявлено ряд нарушений законодательства пожарной безопасности.

К примеру на объектах ГУП мелиоративных систем «Воложинское ПМС» встречаются нарушения режимного характера переходящие из года в год. Здания не оборудованы молниезащитой, деревянные конструкции крыш зданий не обработаны огнезащитным составом, отсутствуют устройства для забора воды пожарной техникой из расположенных на территории предприятия пожарного резервуара и водонапорной башни, второй эвакуационный выход из здания АБК наглухо закрыт, помещения не оборудованы технической системой оповещения людей о пожаре и управлением эвакуацией. На территории гараже не оборудовано место для курения, допускается курение вне специально отведенных мест. В планах экономического и социального развития предприятия организационные и инженерно-технические мероприятия по пожарной безопасности не предусмотрены. Анализ необходимых средств на выполнение мероприятий по обеспечению пожарной безопасности не проводился, источники финансирования не определялись.

По сравнению с вышеуказанным объектом на объекте СХУ «Бобровичи» имеется положительная динамика выполнения противопожарных мероприятий. Не выполнены лишь те мероприятия, которые требуют дополнительных финансовых затрат, такие как оборудование зданий молнеезащитой, укомплектование противопожарных щитов нормативным количеством первичных средств пожаротушения.

         За нарушения норм и правил пожарной безопасности руководители данных предприятий привлечены к административной ответственности по статье 23.56 части 1 Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь.

К прмеру

Четверг, 16 апреля 2015 08:14

Право на жизнь

 

В наши дни мы нередко становимся свидетелями самых трагических последствий, когда дети оказываются в чрезвычайных ситуациях. В 2014 году на пожарах в республике погибли 14 детей. С начала текущего года – 7. Цифры статистики. Но за каждой из них - оборванная детская жизнь.

Причина пожаров, на которых гибнут дети в основном - детская шалость с огнем, термин, который используют спасатели. И очень печально, что напротив этой строки стоят весьма неутешительные цифры. Стечение обстоятельств, родительская беспечность, а зачастую и отсутствие полного контроля со стороны взрослых приводит к тому, что в руках детей оказываются спички.

Огонь не щадит никого. И даже в обычных, благополучных семьях, происходят трагедии. И каждый конкретный случай - это горе и боль. Боль, которую нельзя никогда и ничем излечить......

11 апреля в г. Орша Витебской области на пожаре трагически оборвались жизни 2-х девочек 7 и 6 лет и материи одной из них. Мать с дочерью и племянницей гостили у дедушки. Вечером спокойно легли спать. Около 23.00 ночи дедушка проснулся от треска в квартире. Выйдя из комнаты увидел, что вся квартира заполнена дымом. Окликнул девочек, не услышав ответа, подумал, что они уже проснулись и самостоятельно вышли из квартиры. Прибывшие к месту вызова спасатели в комнате обнаружили бездыханные тела двух девочек и дочери хозяина. Причина возникновения пожара – устанавливается.

Тяжело приводить такие примеры, больно от того, что уже ничего нельзя исправить. Просто пусть каждый сделает выводы для себя, чтобы подобное никогда не повторилось.

И в очередной раз напомним, чтобы ни при каких обстоятельствах не оставляли детей без присмотра.

Понедельник, 06 апреля 2015 11:48

Выбраны мадзёжны парламент

У Валожынскім раёне прайшлі выбары ў Маладзёжны парламент пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў.

Гэты калегіяльны кансультатыўны орган будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць на грамадскіх пачатках. Ён фарміруецца з мэтай садзейнічання ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, развіцця маладзёжнай ініцыятывы.

І, хоць, па сутнасці, выбары маладзёжнага парламента ні што іншае, як дзелавая гульня, праведзены яны на самым высокім узроўні. Былі сфарміраваны раённая, 2 акруговыя і 15 участковых камісій (па колькасці школ у раёне). Удзельнічалі ў выбарах юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 12 да 18 гадоў. Кожны кандыдат прадставіў на суд выбаршчыкаў “візітоўку” і праграму, у якой акрэслены асноўныя накірункі дзейнасці. Часцей за ўсё задачамі сваіх праграм юныя кандыдаты ў парламентарыі называлі абарону правоў моладзі, занятасць падлеткаў, развіццё валанцёрскага руху  і інш. Самым складаным момантам для кандыдатаў стаў брыфінг. Удзельнікі адказалі на пытанні членаў акруговай камісіі і гледачоў.

Усе кандыдаты, якія былі выбраны раней на выбарчых участках, ужо з’яўляюцца членамі Маладзёжнага парламента нашага раёна. А два кандыдаты па выніках выбараў 28 сакавіка ў Валожынскай і Івянецкай акругах прадставяць Валожыншчыну ў Маладзёжным парламенце Мінскай вобласці. Імі сталі Дар’я Лугіна (гімназія № 1 г. Валожына) і Яна Гідлеўская (Яршэвіцкая школа-сад).

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

060420153Ініцыятыва старшыні раённага адзялення ГА “Беларускі саюз жанчын” Зоі Мікалаеўны Дубіны аб правядзенні сустрэчы з малалетнімі вязнямі пад назвай “У вайны не жаночы твар” была падтрымана старшынёй каардынацыйнага Савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый І. С. Каваленкай, вядучым спецыялістам РГА “Белая Русь” Л. Р. Прывал, старшынёй РГА таварыства Чырвонага Крыжа Ж. М. Жывіцкай. Сцэнарый мерапрыемства напісала кіраўнік літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” В. Ф. Гіруць-Русакевіч, яна ж выступіла і ў ролі вядучай.

У РЦК былі запрошаны шэсць жанчын, дзяцінства якіх выпала на гады ваеннага ліхалецця. Прыйсці змаглі толькі чатыры: узрост такі, што не кожны дзень прачынаешся ў добрым здароўі. Паважаных гасцей прывіталі цёпла і сардэчна, пасадзілі за святочны стол, на якім стаяў духмяны чай і пачастункі.

Няўмольны час пакідае ўсё менш сведкаў мінулай вайны, таму важна сабраць і перадаць усе крупінкі ўспамінаў нашчадкам, каб і яны ведалі, якой цаной аплачаны мір на зямлі.

Першай свой аповед пачала ветэран педагагічнай працы, жыхарка Валожына Аляксандра Афанасьеўна Шамрай. Немагчыма без слёз было слухаць пра хлопчыка Славу Калядку, які вырваўся з падаючага гумна і пабег у суседнюю вёску, каб папярэдзіць, што фашысты паўсюдна праводзяць карную аперацыю. Пра тое, што пасля моцных апёкаў валасы на яго галаве так ніколі потым і не выраслі… Як людзі хаваліся ў лесе, жылі ў шалашах і зямлянках, галадалі. І ўсе ж не пазбеглі палону. Бацькоў і дзяцей раздзялілі, дарослых спалілі жывымі, а малых пагналі пешшу за дзясяткі кіламетраў. Аляксандры Афанасьеўне было толькі пяць годзікаў, яна хутка стамілася і не паспявала за ўсімі. Тады сястра, хоць і мала старэйшая, брала яе на рукі і колькі крокаў падносіла…

А калі расказчыца падышла да таго моманту, як іх, сірот, пасялілі ў Жыліцкім дзіцячым доме, Надзея Іванаўна Каваленка са Шчалканаў устрапянулася: аказваецца, у той час яна там таксама была, праўда, як студэнтка педтэхнікума. Столькі гадоў пражылі амаль побач, а пра тое, што ў пасляваенны час дзялілі адзін будынак і адну сталоўку, даведаліся толькі на гэтай сустрэчы! У самой жа Надзеі Іванаўны за плячамі канцэнтрацыйны лагер Азарычы.

Сямёра братоў і сясцёр гадавалася ў сям’і, з якой паходзіла Антаніна Іванаўна Арцёмава. Жылі ў вёсцы Жардэлі, што каля Багданава, і не здагадваліся, як далёка параскідае лёс іх ад гэтай мясціны. Пра аднаго брата звестак няма і па сёння, адна з сясцёр жыве на Украіне, іншыя таксама аказаліся далёка ад малой радзімы. А пачатак усяму паклаў той дзень, калі ў дом уварваліся захопнікі і пагналі ў палон. Спачатку была турма ў Лідзе, потым шматлікія засценкі ў Польшчы і Германіі, прымусовыя работы. Калі ў 1945 годзе вярнуліся на роднае папялішча, то малая Антаніна па-нямецку гаварыла лепш, чым на роднай мове. Ад сядзібы і двара нічога не засталося, доўга шукалі прытулку, пакуль сваячка з Гардынава не паклікала жыць гаротнікаў да сябе.

Ева Васільеўна Барадака з Валожына напярэдадні сустрэчы занядужала, таму прыйшла ў суправаджэнні мужа, Мікалая Іванавіча, з якім яны разам вось ужо 56 гадоў. Самыя балючыя ўспаміны ў яе – пра Мінскае гета, пра ізалятар, у якім трымалі гітлераўскія нелюдзі, каб браць у дзяцей кроў. На ўсё жыццё засталіся шрамы на параненых руках.

Розныя і адначасова падобныя біяграфіі людзей аднаго пакалення. Усім ім давялося зведаць здзекі, страх. Не менш цяжкім выпрабаваннем быў і голад. Елі мерзлую бульбу, шчаўе, кісліцу, нават птушанят дзікіх птушак. Не хутка і  пасля вайны жыццё наладжвалася да лепшага: пісалі на газетах, часта адна пара абутку мелася на ўсю сям’ю і ў школу хадзілі па чарзе. У дзіцячых дамах таксама да раскошы было далёка: ложкі, збітыя з бярвёнаў, а праз дзіравы дах над галавой можна было назіраць зорнае неба. І ўсё ж яны выжылі, атрымалі прафесіі, сумленна адпрацавалі, выгадавалі добрых дзяцей. Унук А. А. Шамрай – прафесар фізікі, жыве ў Англіі, сын Н. І. Каваленкі – дырэктар РУП “Валожынскі жылкамунгас”, сын Е. В. Барадакі – таленавіты
праграміст, працуе ў банкаўскай сферы, дачка А. І. Арцёмавай – настаўніца ў Мінску.

Калі гутарка пачала патроху заціхаць, на мерапрыемства зазірнуў акампаніятар РЦК А. Ф. Каранеўскі. І сустрэча пацякла ўжо ў іншым накірунку: госці заспявалі песні сваёй маладосці, якія ахвотна падхапілі ўсе прысутныя. Хтосьці ў перапынку сказаў: “Гэтыя песні спявацца будуць заўсёды, бо яны ад душы! Трэба і пра вайну з душой успамінаць, каб не забылі…” Напрыканцы мерапрыемства былыя малалетнія вязні атрымалі падарункі ад “Белай Русі”, падзякавалі арганізатарам і паабяцалі быць “у страі” яшчэ доўга…

Алена ЗБІРЭНКА

Четверг, 02 апреля 2015 14:21

Безопасность на первом месте

Безопасность детей всегда на первом месте. Работниками инспекции надзора и профилактики была проведена плановая проверка ГУО «Средняя школа №2 г.Воложина». С положительной стороны можно отметить, что директором школы Петрашкевич Л.В. произведена определённая работа по устранению ранее выданных органами пожарного надзора предписаний. В школе соблюдается строгий противопожарный режим, назначены ответственные лица за пожарную безопасность, создана добровольная пожарная дружина, установлены дымонероницаемые двери лестничных клеток, помещения школы обеспечены нормативным количеством первичных средств пожаротушения, в фойе установлен стенд пожарной безопасности. Однако некоторые мероприятия, требующие финансовых затрат до настоящего времени остаются не выполненными. Члены добровольной пожарной дружины не обеспечены средствами индивидуальной защиты органов дыхания (самоспасателями), деревянные конструкции крыши здания школы не обработаны огнезащитным составом. За указанные нарушения директор школы будет привлечен к административной ответственности.

Также была завершена внеплановая проверка магазина № 395 «Евроопт» г.Воложина. Нарушений в ходе проверки не выявлено, руководителю вручена справка.

С отрицательной стороны можно отметить руководителя организации ООО «ФКМ-Стиль» Ломаника Ю.М., который не обеспечивает пожарную безопасность и противопожарный режим. На предприятии загромождаются эвакуационные выходы, проходы, устроены самовольные проемы в противопожарных перегородках. Мероприятия указанные в предыдущем предписании органов ГПН не выполнены.  В  нарушение п. 10 Положения о порядке приемки в эксплуатацию объектов строительства, утвержденного постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 06.06.2011 № 716 допускается эксплуатация не принятого в эксплуатацию объекта «Реконструкция механических мастерских под сборочное производство корпусной бытовой мебели ООО «ФКМ СТИЛЬ» по ул. Промышленной, 38 в г.п. Ивенец, Воложинского района Минской области» приемочной комиссией в установленном порядке. За нарушения норм и правил пожарной безопасности руководитель и должностные лица будут привлечены к административной ответственности по статье 23.56 части 1 Кодекса об административных правонарушениях Республики Беларусь.

Воложинский районный отдел по чрезвычайным ситуациям еще раз напоминает, что выполнение требований правил пожарной безопасности является залогом функционирования предприятия без пожаров и чрезвычайных ситуаций.

Инспекция надзора и профилактики

Воложинского РОЧС

Среда, 01 апреля 2015 07:57

Дыялог з людзьмi

“У рабоце кожнага кіраўніка самае галоўнае, як ты ставішся да працы і да людзей”, – падкрэсліў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Станіслаў Францавіч Кулеш падчас правядзення чарговага прыёму грамадзян у раёне.

У Валожыне да дэпутата прыйшоў толькі адзін наведвальнік з просьбай дапамагчы працаўладкавацца, а вось на сустрэчу ў Дубінскі сельскі цэнтр культуры завітала нямала мясцовых жыхароў. Напачатку С. Ф. Кулеш расказаў пра сваю дэпутацкую дзейнасць, аб тым, што зроблена ў раёне, дзякуючы яго намаганням, паведаміў, як выконваюцца запыты выбаршчыкаў. За 2014 год дэпутатам на Валожыншчыне разгледжаны 39 зваротаў грамадзян. У прыватнасці, праведзены рамонт дарожнага пакрыцця па вуліцы 17 Верасня, заасфальтавана вуліца Сахарава ў Валожыне, ліквідаваны прычыны падтаплення жылых дамоў у вёсцы Кашчэлічы, а таксама прамярзання водаправоднай трубы па вуліцы Гагарына ў Івянцы. Ухілены недапрацоўкі, якія дапушчаны пры будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў ЖБК “Эльбрус” у Валожыне і ЖБСК “Івянец-Экспрэс-2010”. Праведзена работа па ўцяпленні сцяны ў шматпавярховым доме па вуліцы Міру, адноўлена работа аптэкі ў мікрараёне Сельгастэхніка.

У размове з выбаршчыкамі расказаў Станіслаў Францавіч і пра сваю работу ў парламенце. За мінулы год заканадаўцамі разгледжаны больш за 200 законапраектаў, на сесіях зацвярджаюцца міжнародныя дагаворы.

Вяскоўцы, у сваю чаргу, узнялі некаторыя пытанні, якія іх хвалююць. Напрыклад, папрасілі садзейнічання ва ўстаноўцы прыпыначнага пункта напачатку вёскі Дубіна-Баярская: тлумачылі, што калісьці там быў прыпынак, які па невядомых прычынах ліквідавалі.

І зараз тым, хто жыве напачатку галоўнай вуліцы, каб патрапіць на рэйсавы аўтобус, трэба ісці праз усю вёску, а гэта добры адрэзак шляху. Ніхто не патрабуе ўстанавіць новы прыпыначны павільён, але хаця б паставіць знак “прыпынак па патрабаванні”, і тады вадзіцелі аўтобуса будуць там спыняцца. Адну з жанчын-пенсіянерак непакоіла пытанне спілоўвання старога дрэва, якое расце паблізу дома на мяжы з суседкай.

Па словах дэпутата парламента, за два з паловай гады дэпутацтва ён прыйшоў да высновы, што людзі ў нашым раёне непатрабавальныя, яны звяртаюцца за дапамогай да ўлады толькі ў самым крайнім выпадку, калі сваімі сіламі не ўдалося штосьці вырашыць. А больш за ўсё скаргаў паступае ад жыхароў Мінска, якія маюць дачы на Валожыншчыне. На жаль, яны толькі патрабуюць, а вось самі “паварушыцца” і зрабіць не спяшаюцца.

Болевай кропкай у раёне С. Ф. Кулеш лічыць будаўніцтва дзіцячага сада ў гарпасёлку Івянец. Пытанне наспела і патрабуе аператыўнага вырашэння. Яно стаіць на кантролі ў аблвыканкаме і адпаведных службаў. Пакуль ход вырашэння стрымлівае недахоп фінансавання. Але надзею івянчанам губляць нельга. Напрыклад, раней было шмат пытанняў і па далейшаму будаўніцтву фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры, але сумеснымі намаганнямі ўдалося станоўча ўсё вырашыць.

Среда, 01 апреля 2015 07:57

Лепшыя салiсты Валожыншчыны

Завяршыўся завочны абласны адборачны тур рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “Новыя галасы роднай краіны”.

Валожыншчыну на вобласці прадстаўлялі Аляксандр Сабалеўскі, саліст Івянецкага ГПДК, Юлія Скурко, выкладчык Ракаўскай ДШМ, і Сяргей Мянцюк, фельчар Валожынскай ЦРБ.  Вакальныя даныя самадзейных спевакоў ацэньвала прадстаўнічае журы ў складзе знакамітага беларускага кампазітара Яўгенія Алейніка, дырыжора, прафесара ўніверсітэта культуры і мастацтва Вячаслава Бартаноўскага і выкладчыкаў музычных школ мастацтваў сталіцы.

Удзельнічалі 129 прадстаўнікоў з усіх рэгіёнаў Міншчыны. Творчыя здольнасці нашых артыстаў былі высока ацэнены. У выніку ўдзел у абласным этапе прымуць А. Сабалеўскі і С. Мянцюк, імёны якіх пакуль невядомы шырокай публіцы. А вось Ю. Скурко з’яўляецца прафесіянальнай вакалісткай і не раз прымала ўдзел не толькі ў рэспубліканскіх, але і міжнародных конкурсах, і, дарэчы, паспяхова.

Справаздачны канцэрт другога абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Новыя галасы роднай краіны” пройдзе 10 красавіка ў Маладзечне. Конкурс праводзіцца ў рамках Года моладзі пад дэвізам “Адкрываем новыя імёны разам”. Ініцыятарам яго выступіла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Среда, 01 апреля 2015 07:48

Працоўны гонар Мiншчыны

27 сакавіка падведзены вынікі традыцыйнага абласнога конкурсу «Чалавек года Міншчыны». Цырымонія ўзнагароджання намінантаў з удзелам старшыні аблвыканкама С. Б. Шапіры прайшла ў Доме культуры ААТ «БелАЗ» у Жодзіне. Валожынскую дэлегацыю на абласным свяце ўзначаліў старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч.

З розных рэгіёнаў сталічнай вобласці прыехалі ў мінулую пятніцу ў горад беларускіх машынабудаўнікоў людзі, якіх без перабольшання можна аднесці да працоўнай эліты. Гэта прафесіяналы сваёй справы. Кожны з 20-і ўзнагароджаных – гэта безумоўны лідар не толькі ў сваім калектыве, раёне, але і сярод калег сталічнай вобласці.

Усе прысутныя ў глядзельнай зале былі заінтрыгаваны: хто ж па выніках працы за 2014 год атрымае ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны»? Адказ на гэта пытанне адкрыў відэафільм, аснову якога склалі сюжэты аб працоўных буднях намінантаў абласнога конкурсу. Першым героем відэафільма стаў галоўны аграном ААТ «Новае жыццё» М. М. Канановіч з жытніцы Міншчыны – Нясвіжскага раёна. Затым гледачы пазнаёміліся з аператарам машыннага даення  Г. У. Кляшторнай са Смалявіцкага раёна. Наступным субяседнікам  кінадакументалістаў быў шахцёр з Салігоршчыны Д. М. Чыгір. Галерэю працоўнай славы прадоўжыў С. М. Рэзнік – дырэктар ТАА «СмартТэкРэгіёнБуд» з Дзяржынска. Пазнаёміліся гледачы і з калектывам ААТ «ПМК № 212» з Маладзечна, якім кіруе В. В. Бярнацкі.

Кадры відэасюжэта лагічна змяняліся адзін за адным, і гэта дакументальная хроніка пераконвала: як шмат на Міншчыне людзей, для якіхпраца стала сапраўдным прызваннем, а яны – яркімі маякамі прафесіяналізму для іншых. Менавіта на такіх людзях, на іх калектывах і грунтуюцца поспехі ў эканоміцы, сацыяльнай сферы. На гэтым акцэнтаваў увагу ў сваім прывітальным слове і старшыня Мінскага аблвыканкама С. Б. Шапіра. Ён зазначыў, што летась па многіх ключавых пазіцыях наша вобласць была лепшай у краіне, а сёлета яна лідзіруе сярод рэгіёнаў Беларусі па ўсіх асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сямён Барысавіч, узнагароджваючы намінантаў абласнога конкурсу ў вытворчай і невытворчай намінацыях, адзначаючы лепшых у сацыяльна-палітычнай дзейнасці, падкрэсліў значнасць укладу кожнага пераможцы конкурсу «Чалавек года Міншчыны» ў нашы агульныя, важкія здабыткі. Спецыяльныя дыпломы, памятныя стужкі, грашовыя прэміі былі ў той святочны дзень уручаны і старшыні ветэранскай арганізацыі  Мядзеля  М. Г. Гардону, а таксама загадчыцы педыятрычнага аддзялення Старадарожскай райбальніцы Я. С. Акуневіч, дырэктару Слуцкай фабрыкі па пашыве адзення В. І. Кудзелка, мастаку, пісьменніку з Лагойска С. Ф. Давідовічу і многім іншым.

Прэмія «Чалавек года Міншчыны» прысуджаецца лепшым з лепшых ужо пяты год запар. За гэты час на абласны алімп працоўнага гонару ўзняліся больш за сто чалавек. Ушаноўваць перадавікоў такім чынам – яшчэ раз паказаць значнасць руплівай працы для нашага  агульнага дабрабыту.

Удалым эмацыянальным фіналам гэтай абласной урачыстаці стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны лепшымі самадзейнымі калектывамі вобласці, а таксама з удзелам папулярнай арт-групы «Беларусы».

Ірына ПАШКЕВІЧ

Страница 2080 из 2142

Задайте вопрос