222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны
аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Сардэчнавіншуем вас з прафесійнымсвятам — Днём выратавальніка!
Ваша служба з’яўляецца адной з важнейшых. Кругласутачна вы знаходзіцеся на варце бяспекі жыхароў Валожыншчыны, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў раёна, а ў экстрэмальных сітуацыях самааддана змагаецеся са стыхіяй. Вельмі часта аказваецеся ў зоне рызыкі, сутыкаецеся з людскімі трагедыямі і пры гэтым захоўваеце ў сабе здольнасць суперажываць. Для ўсіх вас смеласць, доблесць, адвага не проста словы, а якасці, без якіх выратавальніку не абысціся, нават сення, з улікам сучасных тэхнічных сродкаў. Сваёй працай і адказнасцю вы заслужылі аўтарытэт і шчыраю павагу жыхароў раёна.
Прыміце самыя цеплыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу, чалавечнасць і гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу. Упэўнены, што і надалей вы будзеце годна несці службу, захоўваючы вернасць доўгу і прымнажаючы лепшыя традыцыі.
Жадаем моцнага здароўя, шчасця, мужнасці і міласэрнасці, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Няхай жыццёвыя абставіны як мага радзей выпрабоўваюць вас на трываласць.
Раённывыканаўчыкамiтэт
РаённыСаветДэпутатаў
75-годдзю ўтварэння Валожынскага раёна прысвяцілі сваё першае ў новым годзе мерапрыемства ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК. У гасцёўню “Руні” былі запрошаны людзі, якія ўсё сваё свядомае жыццё шчыравалі на карысць любай Валожыншчыны. Напачатку мерапрыемства рунеўцаў і іх гасцей вітаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч. Шчырыя, сардэчныя словы падзякі адрасаваў ён валожынскім творцам, як членам Саюза пісьменнікаў Беларусі ( а іх у нас 4), так і ўсім рунеўцам, чыё літаратурнае слова асвятляе душы, вучыць юных валожынцаў любіць свой родны кут, сваю Радзіму, ведаць і шанаваць садчыну.
Успамінамі аб самых цікавых, адметных момантах і падзеях за час працы ў рэдакцыі раённай газеты “Працоўная слава” і ў райкаме партыі падзялілася былы рэдактар раёнкі С.І.Кавяза. Было што ўспомніць-расказаць С.С.Маляўскаму, які нарадзіся тут, на Валожыншчыне і аддаў роднаму раёну ўсю сваю любоў і вернасць. Годна і сумленна служыў яму, працуючы на самых высокіх у раёне пасадах (старшыня райвыканкама, кіраўнік заканадаўчай улады. Дарылі сябрам па пяру і гасцям свае вершаваныя творы і іншыя ўдзельнікі аб’яднання. А Станіслаў Пупко выканаў дзве ўласныя песні, прысвечаныя любай Валожыншчыне, адна з якіх прагучала ўпершыню.
Так па-сяброўску, па-роднаму цёпла і сардэчна, за кубачкам гарбаты і салодкімі пачастункамі, ішла гутарка аб роднай зямлі, спадчынных каранях, набытках і слаўных працаўніках раёна-юбіляра, аб творчых планах і задумах аб’яднання і яго ўдзельнікаў. А двое з іх, Марыя Шакун і Людміла Садоўская, якія нарадзіліся ў адметныя, асвечаныя Каляднай зоркай дні студзеня, разам са шчырымі віншавальнымі словамі сяброў атрымалі памятныя сувеніры-падарункі.
Валянціна Гіруць-Русакевіч,
кіраўнік народнага літаратурна-
мастацкага аб’яднання “Рунь” .
Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Шчыра і сардэчна віншуем вас з нагоды 75-годдзя Валожынскага раёна.
З даўніх часоў багата падзеямі гісторыя нашай малой Радзімы. Аб гэтым сведчаць традыцыі і паданні, памятнікі гісторыі і культуры. На нашай зямлі жывуць гасцінныя, працавітыя і таленавітыя людзі. З Валожыншчынай звязаны імёны знакамітых дзяржаўных дзеячаў і пісьменнікаў, мастакоў і паэтаў, якія складаюць гонар і славу Беларусі! Сярод жыхароў раёна ёсць працаўнікі, якія заслужылі званні Герояў Сацыялістычнай Працы, вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды, шанаванне і павагу землякоў.
15 студзеня 1940 года падпісаны Указ Вярхоўнага Савета БССР, згодна якому быў утвораны Валожынскі раён. За ўсе дзесяцігоддзі, якія мінулі з тае пары, наша зямля перажыла і цяжкія гады ваеннага ліхалецця, і даволі працяглы перыяд аднаўлення і стабілізацыі народнай гаспадаркі, і інтэнсіўны ўздым эканамічнага і культурнага развіцця. Сягоння наш раён – гэта сучасны рэгіён Рэспублікі Беларусь, а жыхары яго – цудоўны і шчырыя людзі, здольныя вырашаць любыя задачы, пастаўленыя дзяржавай.
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, кіраўнікі раёна мінулых гадоў! Нізкі паклон вам за вашы поспехі, за ўменне асабістым прыкладам натхніць моладзь на добрыя справы!
Сучаснае пакаленне валожынцаў зберагае традыціі тых, хто ўпісаў у гісторыю раёна свае працоўныя і творчыя дасягненні. Жадаем усім тым, хто сёння шчыруе на карысць роднай Валожыншчыне моцнага здароўя, поспехаў ў дасягненні сваіх мэт!
Міру, радасці і дабрабыту вам, дарагія валожынцы!
|
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў |
У першыя дні студзеня адзначаецца Дзень работнікаў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі, прайшло ў райвыканкаме. У актавую залу запрасілі ўсіхтых, для каго дапамога пажылым і адзінокім стала не толькі прафесіяй, але і неад’емнай часткай жыцця.
Не сакрэт, што значная частка насельніцтва нашага рэгіёну – пажылыя людзі, якія па сваім здароўі і гадах ужо не могуць разлічваць на ўласныя сілы і часта спадзяюцца на дапамогу дзяцей, унукаў, блізкіх. Але, бывае, жыццё распараджаецца так, што на старасці роднага чалавека побач няма. У такім выпадку не пакінуць састарэлага без увагі работнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прадстаўнікі іншых сумежных службаў. Гэты факт падкрэсліў, адкрываючы святочнае мерапрыемства, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Л. Садоўскі. Леанід Вікенцьевіч не паскупіўся на добрыя словы віншаванняў і пажаданняў, апасля запрасіў на сцэну залы пасяджэнняў старшыню рённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскага, які выканаў ганаровую місію – уручыў Граматы абласнога падпарадкавання самым лепшым і дастойным. Сярод 11 узнагароджаных – і работнікі Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця Святлана Аляксандраўна Купрыяновіч, Дзмітрый Геранімавіч Краскоўскі і Тарэса Іосіфаўна Цынкевіч.
Працягнуў цырымонію ўзнагароджання намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік. Ён уручыў Падзячныя лісты раённага выканаўчага камітэта. У ліку адзначаных вядучы спецыяліст аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння Зоя Яўгенаўна Круглік, галоўны спецыяліст аддзела занятасці Валянціна Купрыянаўна Прыгожая, сацыяльныя работнікі Алена Фёдараўна Гержатовіч, Наталля Іванаўна Новік, Бярнарда Вацлаваўна Пудакевіч, Вольга Георгіеўна Саўчук…
Вядома ж, узнагароджаных у той дзень было значна больш. І ўсе яны заслугоўваюць шчырых слоў удзячнасці ў свой адрас. Чулыя, спагадлівыя, неабыякавыя да чужой бяды людзі – яны і сферу дзейнасці для сябе абралі адпаведную. І два, і тры разы на тыдзень наведваюць сацыяльныя работнікі кожнага свайго падапечнага, дастаўляюць удом ваду, прадукты харчавання, лякарствы, дапамагаюць прыбраць у кватэры, выконваюць іншыяхатнія справы.
Як расказвае адна з узнагароджаных Ганаровымі граматамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вобласці – сацыяльны работнік з Забрэззя Наталля Мікалаеўна Макрыцкая, часта адзінокія людзі пакутуюць ад звычайнага недахопу цеплыні зносін. Таму і пагутарыць трэба, часам – разважыць, перадаць апошнія вясковыя навіны. Сапраўды, дзейнасць сацыяльнага работніка няпростая, у гэтым прызнаюцца ўсе, хто мае дачыненне да гэтай прафесіі. Але кожны з іх ужо і не ўяўляе без падобных клопатаў свайго жыцця. Напэўна таму, што добра разумеюць значнасць таго, што робяць, і адчуваюць вялікую адказнасць за людзей, якія за доўгія гады сталі амаль што роднымі…
Усім узнагароджаным у той дзень зноў выпадзе магчымасць пачуць словы шанавання і падзякі ў свой адрас. 13 студзеня ў складзе дэлегацыі ад раёна яны паедуць у Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, дзе ў гонар прадстаўнікоў сацыяльнай сферы ладзіцца абласное мерапрыемства.
Збіраць разам і віншаваць з поспехамі лепшых школьніка ўраёна стала добрай традыцыяй.
На святочнае прадстаўленне “Навагодні серпанцін” у канцэртную залу гімназіі № 1 горада Валожына запрасілі 25 юных інтэлектуалаў, спартсменаў і артыстаў, якія ярка праявілісябе ў 2014 годзе.
На ўрачыстасць завіталі пераможцы алімпіяд, конкурсаў і даследчых прац. Напрыклад, Вераніка Станкевіч з Гародзькаўскага НПК “Дзіцячы сад-сярэдняя школа” ўдзельнічала ў 3-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Мікалай Баркоўскі з гімназіі № 1 перамог у дыстанцыйнай алімпіядзе па інфарматыцы. Анастасія Стэльмах з СШ № 2 райцэнтра атрымала дыплом першай ступені ў 2-м этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове. Гімназістка Аліна Яршова – удзельніца 3-га этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.
Прысутнічалі на свяце падлеткі, якія занялі прызавыя месцы ў спартыўных спаборніцтвах. Гімназіст Мікалай Кавяза прывёз дыплом 3-й ступені з рэспубліканскіх спаборніцтваў па флорболу. Марына Бубен з Івянца – выдатніца і пераможца рэспубліканскіх спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы. Вучань гімназіі Яўгеній Пукала атрымаў дыплом 2-й ступені на рэспубліканскіх спаборніцтвах па баскетболу.
Сярод запрошаных былі і творчыя маладыя асобы: юныя танцоры, спевакі і мастакі. Ірына Шокаль, якая вучыцца ў гімназіі, стала дыпламантам абласнога конкурсу каларызаваных фота “Каляровая гісторыя”. Уладзіслаў Іваноўскі з Пяршаяў – пераможца раённай алімпіяды па Правілах дарожнага руху – атрымаў дыплом 2-й ступені на абласным конкурсе “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.
Святочная сустрэча стала асабліва сімвалічнай – год, які распачаўся, аб’яўлены ў краіне Годам моладзі. Напачатку імпрэзы таленавітых дзяцей прывіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. А. Чарнышова.
Навагоднія казачныя персанажы ўручылі кожнаму запрошанаму падарунак ад грамадскай арганізацыі “Белая Русь”. Святочная імпрэза дадала прыемных уражанняў у эмацыянальную скарбонку школьных зімовых канікулаў.
В связи со сложившейся оперативной обстановкой с пожарами и гибелью от них людей в 2014 году на территории Минской области с 1 по 4 января 2015 года прошла профилактическая акция по предупреждению В проведении мероприятия были задействованы работники Министерства по чрезвычайным ситуациям, Минского областного управления, Воложинского районного отдела по ЧС, а также субъекты профилактики района. Во время проведения акции были осуществлены предупредительные мероприятия в жилом секторе. Участники акции были разделены на шесть рейдовых групп, которые посетили домовладения в д. Войганы, д. Десятники и д. Яхимовщина. Особое внимание было уделено состоянию печного отопления и электрической проводки. В домовладениях, где проживают дети, был сделан акцент на использование пиротехники, приведены примеры несчастных случаев, которые произошли в Минской области уже в 2015 году. Проведена разъяснительная работа с взрослым населением деревень по правилам пожарной безопасности, проведены беседы об опасности оставления малолетних детей без присмотра, распространены памятки с простыми правилами пожарной безопасности.
В Воложинском районе в 2014 году произошло 53 пожара, погибло 5 человек. В 2013 году – 41 пожар, погибло – 5 человек.
ТрадыцыйнаешэсцеДзядоўМарозаў і Снягурак, якоеадбылосянапярэдадніНовага года ля галоўнайёлкіраёна на плошчыСвабодырайцэнтра.
Распачалі свята пераапранутыя ў казачных персанажаў работнікі раённага Цэнтра культуры і іх непасрэдны кіраўнік – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенцій Адамовіч (ён жа і галоўны Дзядуля Мароз па-сумяшчальніцтву). Вясёлыявітанні-пажаданніпрыцягваліўвагупрахожых, якія з задавальненнемдалучаліся да святкавання. А неўзабаверадасныміапладысментамідзятва і дарослыясустракаліўрачыстыкартэжДзядоўМарозаў і Снягурак, якіяпрыйшліпавіншавацьудзельнікаўмерапрыемства, а самыммаленькім – уручыцьпадарункі. Сёлета ў шэсціўдзельнічаліпрадстаўнікі 15 прадпрыемстваў і арганізацыйраёна. Лёгкаўявіць, як па-святочнамузастракацелачырвона-блакітныміфарбаміпляцоўка каля галоўнайёлкі!.. Навагодніяперсанажыпарадаваліпрысутныхпеснямі і карагодамі. Цікавым і энергічным, насычанымпазітывам стала выступленне «Буранаўскіхбабуляў» – пераапранутых у пераможцаўаднаго з конкурсаў «Еўрабачання» работніцраённагакамбінатабытавогаабслугоўваннянасельніцтва.
Пасляказачныяперсанажырушылі па вуліцахПартызанскай і Савецкайрайцэнтра. Па дарозеянывіншавалісустрэчных, заходзілі ў магазіны, банкі. Затымянывярнуліся на плошчуСвабоды, дзегалоўныДзядуляМарозпадахвоціў кожную казачную пару падарункамісасвайгомяшка. Вартаадзначыць, што для гэтайдобрай справы знайшліся свае спонсары. Імісталірайспажыўтаварыства, філіял КУП «Мінаблпаліва» і РУ «Валожынрайгаз».
Галоўная ёлка раёнасабрала на свята каля двухсот дзяцей і падлеткаў з усіхкуткоўВаложыншчыны. На навагоднібаль у раённыЦэнтр культуры запрасіліпераможцаўалімпіяд і конкурсаў, выдатнікаў, дзяцейсашматдзетныхсем’яў, таленавітых і актыўныхшкольнікаў з яркімітворчымідасягненнямі ў адыходзячымгодзе.
Хтосьці прыйшоў на свята разам з бацькамі, многія прыехалі групамі ў суправаджэнні настаўнікаў.
У фаеперадлюстэркамімаленькіямодніцыкакетлівапапраўлялі свае штучныякароны і аглядаліадна ў адной па-святочнамуўбраныяпышныясукенкі. Ля гардэробнайхлапчукі ў строгіхгарнітурахпаводзілісябе не па-дзіцячамусур’ёзна, хваляваліся, – для большасці з іхнавагоднібальраённагамаштабу – першы ў жыцці.
Маленькіх гасцей у зале, якія з нецярпеннем чакалі свята, забаўлялі два сімпатычныя клоўны з вялікім кошыкам сувеніраў.
Напачатку навагодняй імпрэзы з віншавальнымі словамі да дзяцей і падлеткаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік.
Галоўнай падзеяй урачыстасці стала тэатралізаванае прадстаўленне, якое доўжылася больш за гадзіну. Яго арганізаваліработнікі культуры. Дзеці, стаіўшыдыханне, назіралі за казачныміперыпетыямі, якіяадбываліся на сцэне. Па законе жанру барацьбаразгарнуласяпаміждобрымі і не вельміперсанажамі. Баба-яга і Кікімара, дачуўшыся ад Ваўкапраэліксірмаладосці, якіўмеерабіцьСнягурачка, захацеліягозаймець. Снягуркувыкралі. Супрацьстаялідрэнным героям Сняжынка і Каза Маруся. Аднак і добрую Казу, якая, як знак надыходзячага года, павіннаўдзельнічаць у вытворчасцічароўнага напою, звязалі. УсіхвыратаваўІван-волат. Цудадзейнаезелле ж аказалася ў рукахДзедаМароза і прызначаласязусім не для амаладжэння, а называласяэліксірамрадасці, якіробіць Новы год шчаслівым.
Напрыканцысвятадзеці разам з казачныміперсанажамі з песнямівадзілікарагодваколпрыгожайёлкі. Затыміхчакалізавадныя танцы. Кожны з юных гасцейатрымаў з рук ДзедаМароза і Снягурківажкіпакунакшакаладныхцукерак, прэзентаваны ад імярайвыканкама. Усяго ж з мясцовагабюджэту ў рамкахрэспубліканскайакцыі “Нашыдзеці” было выдзелена на набыццёнавагодніхпадарункаў 40 мільёнаўрублёў.