Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Шырокая грашовая маса ў Беларусі, якая ўключае наяўныя грошы ў абарачэнні, сродкі насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, на 1 красавіка склала Br56,032 млрд, павялічыўшыся ў параўнанні з паказчыкам на 1 сакавіка на 1,8 працэнта. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага банка.

Чацвер, 14 Красавік 2022 17:02

Адкрыты дыялог «Падлетак і закон»

Маладзёжная серада - самая лепшая глеба для распаўсюджвання злачыннасці. Падлетка лягчэй падбіць на правапарушэнне, ды і самі маладыя людзі нярэдка здзяйсняюць памылкі ў сілу юнага ўзросту.

У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы для навучэнцаў гімназіі №1 прайшоў адкрыты дыялог «Падлетак і закон» сумесна з начальнікам інспекцыі па справах непаўналетніх Валожынскага РАУС Чаховічам А. А.

Аляксандр Аляксандравіч нагадаў дзецям, што такое правіна, правапарушэнне, злачынства, адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Пазнаёміў з асноўнымі законамі, якія часцей за ўсё парушаюцца падлеткамі, і мерай пакарання.

«Паводле аператыўных звестак, з 6.00 13 красавіка да 6.00 14-га ліквідаваны 1 лясны пажар на плошчы 0,5 га і 137 пажараў травы і хмызняку на агульнай плошчы 26,73 га» — распавялі ў прэс-службе.
Акрамя таго, адбыліся 23 надзвычайныя сітуацыі тэхнагеннага характару. Знішчаныя 6 і пашкоджаны 16 будынкаў, 1 адзінка тэхнікі. Выратаваны 1 чалавек. Траўмаваны на пажарах 2 чалавекі.

Паводле аператыўнай інфармацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання беларускія аграрыі правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) на 54,8% запланаваных плошчаў.

Па дадзеных на 14 красавіка, раннія яравыя ў краіне пасеялі на плошчы 353 тыс. га.

У Гродзенскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 85,6% плошчаў, у Мінскай - на 54,5%, Магілёўскай - на 12,9%, Віцебскай - на 7,85%, у Брэсцкай — на 94,2% і ў Гомельскай — на 86,1%.
Глебу пад сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур падрыхтавалі на 455,1 тыс. га (70,6% плана). У гэтым годзе гэтыя культуры будуць размешчаны на плошчы 644,3 тыс. га.

Таксама ў Беларусі праводзіцца сяўба лёну (ужо выканана на плошчы 6,03 тыс. га, або 12,2% плана), цукровых буракоў (11,67 тыс.га, або 11,85%) і аднагадовых траў (31,3 тыс. га, або 11,22%).

У Камітэце дзяржкантролю адкрыты кароткі нумар 191, на які можна паведаміць аб парушэннях і недахопах падчас пасяўной кампаніі. Званкі прымаюцца ў працоўныя дні з 9-00 да 18-00.

Таксама накіраваць інфармацыю аб праблемных пытаннях і недахопах пры правядзенні вяснова-палявых работ можна праз анлайн-панэль на інтэрнэт-сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю  (http://www.kgk.gov.by/ru) і ў чат-бот телеграм-канала Камітэта дзяржкантролю (https://t.me/kgk_oficial).

Уся паступіўшая інфармацыя будзе аператыўна вывучана і разгледжана работнікамі кантрольнага ведамства.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне аб механізме работы з таварна-транспартнымі і таварнымі накладнымі ў выглядзе электронных дакументаў (далей - электронныя накладныя) паведамляе наступнае.

З улікам падпункта 2.2 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2019 г. N 411 «Аб падаткаабкладанні» патрабаванні да працэсу стварэння, перадачы, атрымання, а таксама да фарматаў электронных накладных вызначаны ў тэхнічным нарматыўным прававым акце «Структура і фармат электронных накладных», зацверджанай пастановай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2019 N 12/76/42/20 (далей - ТНПА).

Улічваючы, што з 5 снежня 2021 г. набыла моц пастанова Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 17 лістапада 2021 г. N 64 «Аб змене пастановы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 12 лютага 2018 г. N 13», якая прадугледжвае, што першасны ўліковы дакумент (далей - ПУД), які пацвярджае здзяйсненне гаспадарчай аперацыі, можа быць складзены ўдзельнікам гаспадарчай аперацыі аднаасобна ў выпадку водпуску тавараў грузаадпраўшчыкам (прыняцця тавараў грузаатрымальнікам), які з'яўляецца ўдзельнікам электроннага абмену дадзенымі (Electronic Data Interchange (EDI)), з наступным унясеннем звестак гэтых гаспадарчых аперацый у сістэму электроннага абмену дадзенымі (Electronic Data Interchange (EDI)) у парадку, устаноўленым заканадаўствам, лічым магчымым кіравацца наступным парадкам.

1. Пры адсутнасці неабходнасці ўнясення змяненняў і (або) дапаўненняў у электронную накладную.

У выпадку немагчымасці падпісання электроннай накладной матэрыяльна-адказная асоба грузаатрымальніка (далей - МАА) пры прыняцці тавараў складае ПУД, які пацвярджае здзяйсненне гэтай гаспадарчай аперацыі, аднаасобна. У адпаведнасці з устаноўленым у суб'екта гаспадарання графікам дакументазвароту такі ПУД перадаецца адказнай асобе грузаатрымальніка, вызначанай лакальным актам суб'екта гаспадарання, для падпісання электроннай накладной у тэрмін не пазней за 10 працоўных дзён з моманту яе стварэння. Пры гэтым у паведамленне «Адказ на электронную таварна-транспартную накладную» (BLRWBR) або ў паведамленне «Адказ на электронную таварна накладную» (BLRDNR) уносяцца звесткі:

аб МАА (пасада, прозвішча, ініцыялы) і ПУД, складзеным ім аднаасобна пры прыняцці тавараў (назва, дата і нумар дакумента), - у поле «Прыняў грузаатрымальнік»;

аб адказнай асобе, якая забяспечвае падпісанне электроннай накладной (пасада, прозвішча, ініцыялы, подпіс), - у дадатковае поле электроннай накладной.

2. У выпадку неабходнасці ўнясення ў электронныя накладныя змяненняў і (або) дапаўненняў па выніках прыёмкі тавараў або па іншых прычынах (неадпаведнасць інфармацыі аб сродках ідэнтыфікацыі з фактычна нанесенымі на тавар сродкамі ідэнтыфікацыі, незапаўненне грузаадпраўшчыкам звестак аб таварах, якія падлягаюць нагляду, і інш.):

МАА аднаасобна складае ПУД, які пацвярджае здзяйсненне гаспадарчай аперацыі (прыняцце тавараў грузаатрымальнікам);

па выніках прыёмкі тавараў складаюцца дакументы, прадугледжаныя часткай другой пункта 31 ці часткай другой пункта 47 ТНПА.

Складзеныя дакументы перадаюцца адказнай асобе грузаатрымальніка, вызначанай лакальным актам суб'екта гаспадарання, для ініцыявання ўнясення ў электронныя накладныя змены ў парадку, устаноўленым пунктамі 50 - 55 ТНПА.

Пры гэтым з улікам пункта 55 ТНПА карэкціроўка праводзіцца шляхам складання новай накладной і адмены першапачатковай накладной.

Зыходзячы з палажэнняў часткі трэцяй пункта 31 і часткі трэцяй пункта 47 ТНПА, інфармацыя аб дакументах, аформленых пры прыняцці тавараў (назва дакумента, дата складання дакумента, нумар дакумента), а таксама звесткі аб адказнай асобе, якая забяспечвае ўнясенне гэтай інфармацыі ў электронную накладную (пасада, прозвішча, ініцыялы, подпіс), уносяцца грузаатрымальнікам у дадатковыя палі паведамлення «Адказ на электронную таварна-транспартную накладную» (BLRWBR) або паведамлення «Адказ на электронную таварную накладную» (BLRDNR), пры гэтым звесткі аб МАА і ПУД, складзеным ім аднаасобна пры прыняцці тавараў, уносяцца ў поле «Прыняў грузаатрымальнік» новай электроннай накладной.

Новая электронная накладная павінна быць складзена і накіравана грузаатрымальніку ў тэрмін не пазней за 10 працоўных дзён з моманту стварэння адмяняемай электроннай накладной.

У мэтах забеспячэння ўзаемасувязі новай і адмяняемай электронных накладных інфармацыя аб нумары адмененай электроннай накладной указваецца ў падраздзеле «Дадатковыя палі накладной» паведамленняў BLRWBL (ЭТТН), BLRDLN (ЭТН).

Структура і фармат дадатковых палёў паведамлення BLRWBL (ЭТТН) і паведамлення BLRDLN (ЭТН) пазначаны ў табліцы.

Табліца

Структура і фармат дадатковых палёў аб адмененых паведамленнях у электронных паведамленнях BLRWBL, BLRDLN і BLRSPT

Падраздзел «Дадатковыя палі накладной»
(можа выкарыстоўвацца да 500 разоў)

Рэквізіт.
Фармат поля

Нумар поля ў фармуляры-узоры, статус

Тэгі BLRWBL, BLRDLN, BLRSPT: XML-тэкст на прыкладзе

Каментар да прыкладу

 

C

<ExtraField>

Пачатак падраздзела

Назва дадатковага поля an..255

M

<FieldName>
Нумар адмененага паведамлення (BLRWBL, BLRDLN, BLRSPT) <FieldName>

Указваецца значэнне - нумар адмененага паведамлення (BLRWBL, BLRDLN, BLRSPT). Для ўсіх EDI-правайдэраў

Код дадатковага поля an..6

C

<FieldCode> PW0008 </FieldCode>

Указваецца значэнне - PW0008. Для ўсіх EDI-правайдэраў

Значэнне дадатковага поля an..2560

M

<FieldValue> Нумар адмененага паведамлення (BLRWBL, BLRDLN, BLRST) </FieldValue>

У полі ўказваецца нумар адмененага паведамлення (BLRWBL, BLRDLN, BLRSPT)

   

</ExtraField>

Канец падраздзела

--------------------------------

<1> Статус: C - неабавязковы; M - абавязковы.

Указаны вышэй парадак прымяняецца пры ўмове яго замацавання ў лакальных прававых актах суб'екта гаспадарання.

Чацвер, 14 Красавік 2022 17:01

Чыгунка памылак не даруе

Крымінагеннае становішча на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў бягучым годзе характарызуецца наяўнасцю шэрагу негатыўных тэндэнцый. Так, па стане на 01.04.2022 зарэгістраваны 22 факты незаконнага ўмяшання ў дзейнасць чыгуначнага транспарту. Асаблівую трывогу выклікае ўчыненне правапарушэнняў на аб'ектах чыгункі непаўналетнімі ва ўзросце 8-15 гадоў, якімі ў бягучым годзе ажыццёўлены 4 факты накладання камянёў, дроту на чыгуначныя пуці, пашкоджанне стрэлачнага механізму. Пры гэтым зарэгістраваны адзін выпадак траўміравання падлетка.

Актуальнымі застаюцца і пытанні, звязаныя са здзяйсненнем дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, а таксама злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў.

У мэтах прыняцця дадатковых мер па забеспячэнні грамадскай бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, у перыяд з 8 па 22 красавіка 2022 года супрацоўнікамі АУС, сумесна з прадстаўнікамі аддзяленняў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка», будуць праведзены ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі выступы і іншых прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на растлумачэнне адказнасці за ўчыненне правапарушэнняў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту (арт.арт. 309, 310 КК, арт.арт. 18.2, 18.3 КоАП), мер бяспекі на такіх аб'ектах.

У рамках выступленняў непаўналетнія будуць дадаткова інфармаваны аб мерах асабістай бяспекі, выкананні правілаў дарожнага руху, а таксама аб адказнасці за ўчыненне злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў і іншых правапарушэнняў.

У вячэрні час, супрацоўнікі АУС будуць надаваць асаблівую ўвагу чыгуначным станцыям, прыпыначным пунктам, перагонам, чыгуначных арганізацый з мэтай своечасовага выяўлення непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўказаных аб'ектах.

Таксама будуць абноўлены і дапоўнены, з улікам сучасных падыходаў да ўспрымання візуальнай інфармацыі, якiя знаходзяцца на інфармацыйных стэндах устаноў адукацыі, па прафілактыцы правапарушэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту;

Размешчана прафілактычная інфармацыя па папярэджанні правапарушэнняў на аб'ектах чыгункі на сайтах устаноў адукацыі, сацыяльных сетках і мэсэнджэрах, у тым ліку бацькоўскіх, педагагічных і вучнёўскіх чатах;

Начальнік ІСН Валожынскага РАУС

А.А.Чаховіч

«Паводле аналізу дарожна-транспартных здарэнняў, пік аварыйнасці прыпадае на пятніцу і выхадныя дні. Абумоўлена гэта масавымі выездамі грамадзян за горад, павышэннем інтэнсіўнасці руху і, вядома ж, недысцыплінаванасцю асобных удзельнікаў дарожнага руху — распавялі ў ДАІ. — Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці інфармуе аб тым, што маючыя адбыцца ў прадвыхадные і выхадныя дні супрацоўнікі міліцыі пяройдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы».

15 красавіка ў шэрагу раёнаў Мiнскай вобласці запланаваны комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Фільтр». Яны праводзяцца ў мэтах спынення грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху, у тым ліку такіх, як кіраванне транспартам бяспраўнікамі, кіроўцамі ў стане ап'янення.

На аўтадарогах Мінскай вобласці паўсюдна будзе арганізавана праверка транспарту на прадмет згону, законнасці перавозiмых грузаў і сапраўднасці вадзіцельскіх дакументаў. З гэтай мэтай інспектары ДАІ аснашчаны планшэтамі з базамі дадзеных.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці просіць у аўтаўладальнікаў з разуменнем паставіцца да правядзення названых мерапрыемстваў, магчымым нязначным часовым нязручнасцямі. Кіроўцам транспартных сродкаў неабходна няўхільна выконваць уведзеныя часовыя хуткасныя абмежаванні, а таксама патрабаванні інспектараў ДПС аб прыпынку.

13 красавіка 2022 года 13 навучэнцаў 8-11 класаў ДУА «Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Валожынскага раёна» прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу», прымеркаванай да года гістарычнай памяці. Хлопцы высадзілі 6150 саджанцаў на 1 га лесу.

Прадстаўнікі Валожынскага лясгаса ўручылі рабятам памятныя сувеніры.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу 2022» прысвечанай Году гістарычнай памяці, 20 навучэнцаў ДУА «Гімназія №1 г. Валожына» 10-11 класаў прынялі ўдзел у пасадцы саджанцаў. На плошчы 1 гектар было высаджана 6250 саджанцаў.

Акцыя дала дзецям магчымасць бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай; даведацца, як ствараюцца і захоўваюцца нашы лясы, а таксама ўнесці непасрэдны асабісты ўклад у прымнажэнне лясных багаццяў рэспублікі.

Старонка 741 з 1388

Задайте вопрос