222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Марына МАЛЯЎСКАЯ званне лепшага сацыяльнага работніка сёлета пацвердзіла, увайшоўшы ў тройку пераможцаў абласнога конкурсу.
–Вельмі прыемна, калі тваю працу заўважаюць і адзначаюць,– кажа Марына Феліксаўна.
Сацыяльны работнік даглядае 14 пажылых людзей, якія пражываюць у вёсках Сівіца і Вуглы Івянецкага сельсавета. За час яе работы колькасць абслугоўваемых на ўчастку павялічылася на 50 працэнтаў: на дадзены момант доглядам ахоплены 100 працэнтаў грамадзян, у тым ліку і тыя, што пражываюць у аддаленых і маланасеных пунктах.
– Усе мае падапечныя – харошыя людзі, – працягвае Марына Маляўская. – І хоць кожны са сваім лёсам, жыццёвымі абставінамі, характарам і нават норавам, падыход змагла да іх знайсці. Трэба быць пазітыўным чалавекам і любіць людзей. Трэба ўмець слухаць і размаўляць, не пакрыўдзіць словам.
Маючы штодзень зносіны з умудронымі жыццёвым вопытам людзьмі, яна шмат чаму навучылася, многае пераасэнсавала.
–Не раз задумваюся: чаму бацькі становяцца цяжарам для сваіх дзецей? – разважае Марына Феліксаўна. – Яны ўсё разумеюць і балюча ўспрымаюць, але ніколі не скардзяцца і не наракаюць – заўсёды стараюцца апраўдаць нашчадкаў, знайсці нейкія тлумачэнні. Яны ж нас гадавалі і не пакінулі, хаця клопатаў мы таксама шмат дастаўлялі. Трэба памятаць, што жыццё падмануць нельга: як мы ставімся да сваіх бацькоў, так і дзеці будуць ставіцца да нас у старасці.
У лінейцы 25-тонных самазвалаў павышанай праходнасці з жорсткай рамай серыі МаАЗ-7505 важкае папаўненне - у філіяле БЕЛАЗа ў Магілёве створаны доследны ўзор мадэлі МаАЗ-75053 з дызельным рухавіком магутнасцю 380 к.с., паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага аўтазавода.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 лютага 2023 года, паводле папярэдніх даных, склалі $8142,8 млн у эквіваленце, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
4 лютага 2023 года споўнілася 215 гадоў з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча, вядомага беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры. «Рамантык з Люцiнкi» - так называлася інфармацыйная гадзіна, якая прайшла 3 лютага для вучняў Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў. Дзеці даведаліся шмат цікавых і малавядомых фактаў з жыцця і творчасці пісьменніка.
З 2018 года Валожынскім сельскім выканаўчым камітэтам кіруе Віктар Аляксандравіч КОМЕЛЬ
Сельвыканкам і сельскі Савет дэпутатаў працуюць разам з усімі зацікаўленымі службамі выканаўчых і распарадчых органаў раёна, па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і аб'ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, навядзенні парадку на зямлі.
– Навіна аб тым, што Валожынскі сельсавет прызнаны лепшым па выніках года, парадавала. Нечакана, прыемна, хвалююча, - падзяліўся Віктар Комель.- Дабрабыт нашых людзей, добраўпарадкаваныя вуліцы, дарогі і могілкi - усё гэта вынік сумеснай штодзённай працы, за якую хочацца падзякаваць кіраўніцтву раёна і раённым службам, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў, фермерскім гаспадаркам і, канешне ж, жыхарам сельсавета. Усе праблемы вяскоўцаў – мае клопаты. Імкнуся дапамагчы кожнаму, недзе спрацаваць на апярэджанне. Людзі задаволены, а гэта для мяне - лепшы паказчык якасці працы.
У 2022 годзе Валожынскім сельвыканкамам з прыцягненнем працоўных калектываў і жыхароў сельсавета арганізавана і праведзена 16 суботнікаў па навядзенні парадку, у тым ліку па навядзенні парадку на могілках - 13. Ліквідавана 29 стыхійных звалак. Убрана і абкошана 46 участкаў тэрыторый безгаспадарчых дамоў. Спілавана 18 старых аварыйных дрэў. Вялікая ўвага надаецца рабоце па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.03.2021 № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустымі дамамі». У сельсавеце выяўлены 21 дом, які адпавядае крытэрыям пустога. У 2022 годзе знесена 5 пустых дамоў, адзін пусты дом прададзены. Вызваліўшыяся ад зносу дамоў участкі залучаюцца ў сяўбазварот або рэалізуюцца пад новае будаўніцтва.
У сельсавеце абрана 12 дэпутатаў і 22 старасты вёсак. З удзелам дэпутатаў, старастаў і проста актыўнага насельніцтва ў сельвыканкаме створаны і функцыянуюць назіральная камісія, грамадскі пункт аховы правапарадку, па меры неабходнасці ствараюцца і іншыя камісіі. Эфектыўнасць работы сельвыканкама напрамую залежыць ад дзейнасці гэтых фарміраванняў. Складзены і зацверджаны планы работы камісій, рэгулярна праводзяцца пасяджэнні і рэйды сумесна з сацыяльнай службай, участковым інспектарам, санітарнымі органамі і іншымі зацікаўленымі суб'ектамі прафілактыкі. За 2022 год назіральнай камісіяй праведзена абследаванне 1996 домаўладанняў грамадзян (107% ад агульнай колькасці).
Для павышэння якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва ў сельвыканкаме арганізоўваюцца «прамыя тэлефонныя лініі», выязныя прыёмы грамадзян, кожную сераду месяца старшынёй сельвыканкама вядзецца асабісты прыём грамадзян.
На тэрыторыі сельсавета знаходзяцца 85 населеных пунктаў, у тым ліку 3 аграгарадкі. Агульная плошча складае 395,6 км кв. Колькасць пастаянна пражываючага насельніцтва - 3524 чалавекі, з якіх 396 грамадзян маладзей 18 гадоў, 2001 - грамадзянін працаздольнага ўзросту, 1127 чалавек - старэйшыя за працаздольны ўзрост.
Працуюць тры сельскагаспадарчыя арганізацыі: КСУП «Сакаўшчына-Агра», ААТ «Агра-Дубінскае», СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз», адна дарожная арганізацыя - філіял КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ № 167» і прадпрыемства меліярацыі - ДУП «Валожынскае ПМС». Зарэгістравана 9 фермерскіх гаспадарак.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі дзіцячага садка № 3 «Пралеска» Святлана БЕЛАНОВІЧ прысвяціла 39 гадоў жыцця навучанню малых.
Яе любяць дзеці і паважаюць калегі. Як граматна і адказна адносячыся да сваёй працы педагог яна прымяняе традыцыйныя і сучасныя формы заняткаў – лагічныя віктарыны, заняткі-падарожжы, заняткі-эксперыменты. Яны спрыяюць развіццю ў дзяцей сувязнай мовы, наглядна-вобразнага мыслення і памяці, далучэнню дзяцей да нацыянальных каштоўнасцяў. Выхаванцы Святланы Іванаўны паказваюць добрыя вынікі па засваенні праграмы і пасля заканчэння саду добра навучаюцца ў школе.
На яе рахунку шмат аўтарскіх адукацыйных распрацовак. Некаторыя з іх атрымалі высокую ацэнку. Напрыклад, план тэматычнага тыдня «З любоўю так роднага краю» і сцэнар дзелавой гульні «Знаўцы роднага краю» прадстаўлены на рэспубліканскім фестывалі педагагічных ідэй і адзначаны граматамі галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.
Святлана Іванаўна актыўна ўдзельнічае ў аглядах-конкурсах дашкольнай установы і заўсёды творча падыходзіць да выканання заданняў. Таму ў яе скарбонцы дасягненняў дыплом 1-й ступені ў конкурсе па мастацкай літаратуры і маральна-патрыятычным выхаванні, дыплом 1-й ступені ў конкурсе «Знаёмімся з прафесіямі. Парад прафесій», першае месца ў аглядзе-конкурсе «Гуляем у матэматыку».
Святлана Іванаўна з цяплом і ўвагай ставіцца да сваіх выхаванцамі, а яны адказваюць ёй узаемнасцю.
У лёсе кожнага чалавека ёсць свая школа, якая вядзе не толькі ў краіну ведаў, але і вучыць жыццю, з'яўляецца вытокам станаўлення ўсебакова развітога чалавека. Па выніках работы за 2022 год калектыў сярэдняй школы № 1 горада Валожына, якім кіруе Ірына Чаховіч, прызнаны лепшым сярод устаноў адукацыі раёна.
Безумоўна, праца школы немагчыма без яе вучняў - таленавітых, актыўных, імкнучыхся да ведаў. Сёння тут навучаюцца 646 дзяцей, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыцці ўстановы адукацыі. Дзеці праяўляюць сябе ва ўсіх сферах - інтэлектуальнай, творчай, спартыўнай, паказваюць выдатныя вынікі ў раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях. Навучэнцы школы ўзнагароджаны Дыпломам 1-й ступені на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды па працоўным навучанні, Дыпломам пераможцы абласнога этапу конкурсу «Вучань года Мінскай вобласці», Дыпломам пераможцы рэспубліканскага конкурсу дзіцячых навукова-практычных праектаў эколага-біялагічнай накіраванасці, дыпломам 3-й ступені Міністэрства адукацыі ў рэспубліканскім геалагічным конкурсе і іншымі шматлікімі ўзнагародамі.
Адзiн са складнікаў поспеху навучальнай установы - гэта педагагічны калектыў, дзякуючы якому навучэнцы дасягаюць высокіх вынікаў. 11,5% выпускнікоў 3-й ступені агульнай сярэдняй адукацыі атрымалі атэстаты асаблівага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём. 69,2% - працягнулі навучанне ва ўстановах вышэйшай адукацыі. Тут варта адзначыць, што калектыў у школы дружны, зладжаны і, што самае важнае, – устояны. Людзі, якія прыйшлі сюды на працу, выразна вызначылі для сябе, што выкладанне – гэта самае важнае, і не шукаюць сябе ў іншых прафесіях.
Станіслаў Бурачэўскі кіруе калектывам Івянецкага дома культуры на працягу 34 гадоў.
За гады працы спецыялісты ўстановы выхавалі не адно пакаленне знакамітых артыстаў, паставілі сотні танцавальных і мастацкіх нумароў, сталі лаўрэатамі і дыпламантамі шматлікіх фестываляў і конкурсаў.
На базе Дома культуры працуюць 10 клубных фарміраванняў, з іх - 7 для дзяцей і падлеткаў. Творчую дзейнасць вядуць 2 калектывы са званнямі «народны» і «ўзорны».
Калектыў установы - пастаянны ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў: ХІІІ фестывалю нацыянальных культур у Гродне, Нацыянальнага фестывалю народнай песні і паэзіі ў Маладзечне, XVI Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «Вянок дружбы», рэспубліканскага свята песні, паэзіі і народных рамёстваў да 140-годдзя Янкі Купалы, абласнога свята-конкурсу майстроў ганчарства «Гліняны звон».
Брэндам Івянецкага дома культуры можна назваць народную арт-групу «Журавінка», без якой не праходзіць ніводнае раённае мерапрыемства. За гады свайго існавання калектыў не страціў былой славы, а толькі прымножыў яе, і шматлікія дыпломы гэтаму пацвярджэнне.
Калектыў установы выступае арганізатарам у Івянцы тэатралізаваных святаў, выстаў, фестываляў, канцэртаў, якія спрыяюць развіццю творчай і канцэртнай дзейнасці мастацкіх калектываў, пошуку новых таленавітых выканаўцаў, наладжванню і ўмацаванню культурных адносін.
Высокі прафесіяналізм артыстаў Дома культуры неаднаразова адзначаны граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Для навучэнцаў 8-9 кл. у Сугвоздаўскай сельскай бібліятэцы-клубе 03.02.23 г. быў праведзены вечар-партрэт «Дудар беларускі» да 215-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, драматурга, тэатральнага дзеяча, асветніка В. Дуніна-Марцінкевіча. Навучэнцы азнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта, таксама яны даведаліся пра тое, што яго адносяць да перадавых людзей свайго часу, патрыётаў і гуманістаў, прымнажаўшых духоўна-культурную спадчыну Беларусі.


4 лютага - 215 год з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. З нагоды юбілею Гародзькаўская сельская бібліятэка ладзіла падарожжа па творчасці класіка беларускай літаратуры. Удзельнікі мерапрыемства вучні і настаўнікі дзіцячай мясцовай школы мастацтваў даведаліся, што ён не толькі пачынальнік новай беларускай літаратуры, дзейнасць яго была шматграннай. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч быў адметным драматургам, экспромтным паэтам, таленавітым перакладчыкам, актыўным грамадскім дзеячам, яркім публіцыстам, бацькам патрыятычнага сямейства, перакананым асветнікам. Была прадстаўлена выстава “Ён першы сеяў зярняты…”. Выстава змяшчае фотаздымкі асобы пісьменніка і яго кніг, выдадзеных пры жыцці і апошніх гадоў выдання, факсіміле яго твораў, невялікія подпісы і анатацыі
Беларуская літаратура вельмі багатая на яркія імёны, але без творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча яна нагадвае сабой дрэва без магутнай галінкі.

