222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Індыкатар тэмпературы ў маразільнай камеры з вакцынай.
Як і ва ўсім свеце, у Беларусі па-ранейшаму востра стаіць пытанне вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Прычым у многіх краінах вакцын не хапае, у нас жа – патрэбна толькі заявіць аб сваім жаданні.
Логер з графікам тэмпературнага рэжыму.
Напачатку вясны людзі, ставячыся з перасцярогай да толькі-толькі з’явіўшайся магчымасці зрабіць прышчэпку, старанна вывучалі ўсю даступную інфармацыю адносна дзеяння вакцын. Многія рашуча рабілі крок наперад да знакамітых 60% (працэнт вакцынаванага насельніцтва, які, па сцвярджэнні вучоных, дапаможа чалавецтву перамагчы COVID-19). Да сярэдзіны лета актыўнасць грамадзян нарастала, а пасля таго, як са сродкаў масавай інфармацыі сталі паступаць звесткі пра тое, што колькасць захварэўшых ідзе на спад, адклалі паход у працэдурны кабінет да часу, калі вірус зноў актывізуецца.
Загадчык райпаліклінікі Аляксандр Бурак упэўнены: лепшы час для гэтага настаў. Менавіта зараз, калі інфекцыя пакуль яшчэ не лютуе, больш шанцаў не заразіцца адразу пасля вакцынацыі (ці між прыёмамі доз), калі не паспеў выпрацавацца трывалы імунітэт. Тыя, хто ўжо вакцынаваўся ці зробяць гэта да наступлення новай хвалі, маюць усе шанцы пазбегнуць захворвання ці хаця б перанесці яго ў лёгкай форме.
Тэрмакантэйнер дэманструе медсястра працэдурнага кабінета Анастасія ШАКУН.
Як паведамілі ў працэдурным кабінеце, колькасць жадаючых папоўніць рады вакцынаваных няўхільна расце. Штодзённа прышчэпку робяць ад 10 да 20 чалавек. Працягваюць арганізоўвацца выезды ў працоўныя калектывы. Толькі нядаўна медыкі наведаліся ў санаторый “Налібоцкая пушча”, ільнокамбінат, воінскую часць 30695, газавае прадпрыемства і інш. На сёння ў Валожынскім раёне вакцыну атрымалі 13,8% насельніцтва раёна (сярэдні паказчык па вобласці). Большасць прышчэплены вакцынай “Спутнік V”. Першую дозу кітайскай вакцыны атрымалі 430 чалавек, амаль усе з іх атрымалі і другую дозу. Зараз у райпаліклініцы і паліклініцы Івянца можна без усякіх перашкод зрабіць прышчэпку расійскай вакцынай. У хуткім часе чакаецца і новае паступленне кітайскай.
Каб нашы грамадзяне не сумняваліся ў сур’ёзнасці мер, што прымаюцца для правільнай транспарціроўкі і захоўвання вакцыны, А. А. Бурак асабіста правёў для нас невялікую, але пазнавальную экскурсію ў працэдурны кабінет, дзе падрабязна расказаў пра работу, што выконваецца для таго, каб яна не страціла сваю эфектыўнасць.
Сур’ёзныя прэпараты патрабуюць не менш сур’ёзных мерапрыемстваў па транспарціроўцы і захоўванні. У першую чаргу гэта тычыцца падтрымання неабходнага тэмпературнага рэжыму. Упакаваныя належным чынам дозы пры паступленні ў нашу краіну захоўваюцца на складах рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Пасля размеркавання між раёнамі яны прыбываюць на месца пры дапамозе транспарту РУП “Мінская фармацыя” ці дастаўляюцца ўласным транспартам райбальніц з выкарыстаннем спецыяльных тэрмакантэйнераў, у якія ўкладваюцца халадовыя элементы. У адзін кантэйнер, якім карыстаюцца пры выездзе на прадпрыемствы, змяшчаюцца 10 упаковак (50 доз).
Патрэбна адзначыць, што “Спутнік V” – вельмі адчувальная субстанцыя. Калі большасць існуючых вакцын могуць захоўвацца пры тэмпературы ад -2 да +6 градусаў, то “Спутніку” неабходны рэжым ад -18 градусаў. Увесь час яна павінна знаходзіцца ў замарожаным стане. Дарэчы, для самой працэдуры дастаткова вытрымаць яе пры пакаёвай тэмпературы ад 20 да 30 хвілін.
Нам давялося зазірнуць у маразільнік для вакцын, аснашчаны спецыяльным індыкатарам, які дазваляе адсочваць тэмпературны рэжым. Маецца таксама і электронны логер – прыбор, што з зададзенай перыядычнасцю фіксуе ваганні тэмпературы. Такім чынам, медыкі, калі запрашаюць нас на вакцынацыю, бяруць на сябе адказнасць за тое, што прэпарат, прыняты намі, захоўваўся пры выкананні ўсяго так званага халадовага ланцуга.
Сёння наўрад ці знойдзецца хтосьці, гатовы паспрачацца з медыкамі, якія ўпэўнена заяўляюць: вакцынапрафілактыка – найбольш эфектыўная і бяспечная стратэгія папярэджання інфекцыйных захворванняў, зніжэння смяротнасці і інвалідызацыі. Таму сустракаць новую хвалю каранавіруса не падрыхтаванымі – бяздумнасць і зусім неапраўданая рызыка. З мэтай стварэння камфортных умоў для жадаючых прышчапіцца ў паліклініцы штодзённа з 10.00 да 12.00 вядзе прыём тэрапеўт, які без талонаў прымае на кансультацыю тых, хто вырашыў прайсці працэдуру. Можна ўзяць і талон да свайго ўчастковага тэрапеўта.
Карыстаючыся магчымасцю, нагадваю паважыным чатачам: верасень – час задумацца і пра вакцынацыю супраць грыпу. Я задала Аляксандру Аляксандравічу пытанне адносна прышчэпак ад гэтага захворвання, бо многія грамадзяне думаюць, быццам прышчэпка ад каранавіруса выратуе іх і ад больш звыклай сезоннай інфекцыі. Як і чакала, загадчык райпаліклінікі такое меркаванне не пацвердзіў. Наадварот, заклікаў жыхароў Валожыншчыны абавязкова зрабіць, акрамя прышчэпкі ад каранавіруса, яшчэ і прышчэпку ад грыпу. Прычым менавіта ў такой паслядоўнасці. З’явіцца вакцына ад грыпу ў паліклініцы літаральна праз тыдзень.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара

Менавіта гэтаму вучыліся юныя ўдзельнікі ў рамках акцыі “Адзіны дзень бяспекі”, якая прайшла ў гарпасёлку Івянец.

Падчас яе работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі энергагазінспекцыі, таварыствам выратавання на водах, медыцынскімі работнікамі, аварыйнай службай газазабеспячэння, а таксама валанцёрамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі арганізавалі работу інтэрактыўных пляцовак, на якіх у гульнявой форме праводзілі навучанне прысутных бяспецы жыццядзейнасці.

Кожны жадаючы мог паспытаць сябе ў розных сферах дзейнасці экстраных службаў. Рабяты даведаліся, як правільна выратаваць чалавека, які тоне ў вадзе; якую небяспеку можа тоіць у сабе электрычнасць; як правільна эксплуатаваць газавае абсталяванне; як аказаць першую дапамогу пацярпеўшаму; узгадалі асноўныя правілы пажарнай бяспекі. За правільныя адказы ў віктарынах атрымалі карысныя прызы і сувеніры.

Прысутныя з радасцю акунуліся ў свет бяспекі. “Мерапрыемства вельмі цікавае і насычанае. Асабіста я даведаўся шмат новага для сябе. У наш час вельмі важна ведаць, як засцерагчыся ад небяспекі. Мы вельмі часта нават не задумваемся аб тым, ці ведаем, як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі, а сёння нам нагадалі асноўныя правілы бяспекі”, – падзяліўся сваімі ўражаннямі Кірыл.

Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі азнаёміцца з тэхнікай экстраных службаў раёна.
Людміла СІВЕЦ,
інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях
Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Уладзіміравіч ШАКУН:
Бясплатным падвозам школьнікаў ахоплены вучні, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. У новым навучальным годзе падвоз школьнікаў арганізаваны ў 19 установах адукацыі: 3 дзіцячых яслях-садах, 10 вучэбна-педагагічных комплексах дзіцячы сад-сярэдння школа, 5 адзінаццацігодках і ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Магчымасць цэнтралізавана даехаць да храма ведаў маюць 1118 рабят са 144 населеных пунктаў раёна: з іх – 151 дзіця дастаўляецца ў дашкольныя ўстановы, 967 вучняў падвозяцца ў школы. Сёлета колькасць дзяцей павялічылася на 40 чалавек.
Штодзень падвоз ажыццяўляецца па 147 маршрутах агульнай працягласцю па раёне амаль 3200 кіламетраў. У справе задзейнічаны 15 школьных аўтобусаў, 25 вучняў дастаўляюцца рэйсавым транспартам аўтапарка № 14. Варта адзначыць, што тэрытарыяльна населеныя пункты ў нашым раёне параскіданы, таму нагрузка на транспарт вялікая.
Сёння робіцца ўсё магчымае, каб падвоз дзяцей ажыццяўляўся максімальна бяспечна: супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі кантралююць усе маршруты, праводзіцца вялікі комплекс мерапрыемстваў па навучанні вадзіцеляў – патрабаванні, што прад’яўляюцца да вадзіцеляў школьных аўтобусаў, дастаткова высокія. У кожным аўтобусе ёсць педагог, які нясе адказнасць за бяспеку падвозу дзяцей, іх пасадку і высаджванне ў строга адведзеных для гэтага месцах.
8 сентября на базе ГУК «Ивенецкий Дом культуры» прошел районный День безопасности, которой проводился в рамках Единого республиканского дня безопасности. Открыла праздник методист Воложинского районного учебно-методического кабинета Король Е.В. Для всех участников и гостей праздника были подготовлены тематические площадки и стенды с наглядной агитацией. Ребята могли не только послушать и увидеть информацию, но и поучаствовать в конкурсах и викторинах, которые подготовили для них РОЧС, отдел внутренних дел райисполкома, Воложинский участок учреждения «Минская областная организационная структура» РГОО «БДПО», ОСВОД, УЗ «Воложинская ЦРБ», Воложинская районная энергогазинспекция Молодечненского МРО филиала «Госэнергонадзора по г.Минску и Минской области», РК ООО «БРСМ», управления по образованию, спорту и туризму райисполкома, Воложинский РГС филиала ПУ «Дзержинскгаз». ГУО «Ивенецкий центр творчества детей и молодежи» подготовил для участников музыкально-игровую программу на тему безопасности жизнедеятельности. Кроме того ими и Ивенецкой горпоселковой библиотекой были организованы тематические выставки.
8 сентября на базе ГУК «Ивенецкий Дом культуры» прошел районный День безопасности, которой проводился в рамках Единого республиканского дня безопасности. Открыла праздник методист Воложинского районного учебно-методического кабинета Король Е.В. Для всех участников и гостей праздника были подготовлены тематические площадки и стенды с наглядной агитацией. Ребята могли не только послушать и увидеть информацию, но и поучаствовать в конкурсах и викторинах, которые подготовили для них РОЧС, отдел внутренних дел райисполкома, Воложинский участок учреждения «Минская областная организационная структура» РГОО «БДПО», ОСВОД, УЗ «Воложинская ЦРБ», Воложинская районная энергогазинспекция Молодечненского МРО филиала «Госэнергонадзора по г.Минску и Минской области», РК ООО «БРСМ», управления по образованию, спорту и туризму райисполкома, Воложинский РГС филиала ПУ «Дзержинскгаз». ГУО «Ивенецкий центр творчества детей и молодежи» подготовил для участников музыкально-игровую программу на тему безопасности жизнедеятельности. Кроме того ими и Ивенецкой горпоселковой библиотекой были организованы тематические выставки.
На тэрыторыі раёна з 1 па 30 верасня аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый. Адпаведнае рашэнне прыняў раённы выканаўчы камітэт у мэтах актывізацыі работ па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі.
Зацверджаны план правядзення мерапрыемстваў. У прыватнасці, лясгасу, дарожным арганізацыям раёна трэба правесці работу па ліквідацыі несанкцыянаваных звалак смецця ў лесе і ля дарог, забяспечыць рэгулярны вываз і ўборку камунальных адходаў, уборку сухастойных дрэў і дрэў, якія павалены ветрам. Даведзены работы аддзелу землеўпарадкавання райвыканкама, сектару архітэктуры і будаўніцтва, раённаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях, міліцыі, Івянецкаму пасялковаму і сельскім выканаўчым камітэтам: працягнуць штомесячны маніторынг адміністрацыйных тэрыторый з мэтай выяўлення фактаў несанкцыянаванага размяшчэння адходаў, невыкарыстання, самавольнага заняцця зямельных участкаў, псавання земляў, самавольнага карыстання нетрамі, ненавядзенне парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах, у населеных пунктах з прыняццем адпаведных мер па ўхіленні парушэнняў і недахопаў, а таксама выканання планаў добраўпарадкавання тэрыторый.
Наш кар.

12 верасня 2011 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 409 “Аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь” шляхам аб’яднання следчых падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнага кантролю і пракуратуры створана самастойнае ведамства – Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
З той пары прайшло 10 гадоў. За гэты час служба, што з’яўляецца адным з важнейшых звёнаў праваахоўнай сістэмы нашай дзяржавы, уносіць значны ўклад у барацьбу са злачыннасцю.
Напярэдадні святочнай даты мы сустрэліся з кіраўніком раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнікам юстыцыі Віталіем Юрэвічам, які згадзіўся адказаць на некалькі пытанняў.
– Віталій Лявонавіч, ад рэдакцыі “Працоўнай славы” прыміце віншаванні з юбілеем! Дзесяць гадоў – дастатковы тэрмін, каб падвесці пэўныя вынікі, зрабіць высновы з папярэдняй дзейнасці і намеціць планы на будучыню…
– Сапраўды так. Першае, што хачу адзначыць: Валожынскі РАСК займае адно з лідзіруючых становішчаў на Міншчыне сярод следчых падраздзяленняў сваёй катэгорыі. За гады існавання структуры праз рукі супрацоўнікаў прайшло звыш 4500 крымінальных спраў, каля 1700 з іх разгледжаны судом. Мы двойчы (2013 г. і 2017 г.) прызнаваліся лепшымі па выніках работы за год сярод падобных падраздзяленняў цэнтральнага рэгіёну. Што тычыцца планавання… Ведаеце, наша работа такая, што здольна падкарэкціраваць любыя планы. Мы залежым ад крымінагеннай абстаноўкі. Таму задача ў нас адна: як мага больш поўна і своечасова разбірацца з кожнай справай, незважаючы на ступень яе цяжкасці, і тым самым ствараць славу Следчага камітэта як фарміравання, якое ўсебакова, аб’ектыўна і аператыўна змагаецца са злачыннасцю метадамі, устаноўленымі крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Беларусі.
– Следчыя органы – адзін з важнейшых элементаў сістэмы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Таму іх ролю цяжка пераацаніць. На чым, па Вашым меркаванні, трымаецца сіла і моц Следчага камітэта?
– Як і ў любой структуры, незалежна ад яе кірунку, галоўная каштоў-
насць – людзі. У нашым выпадку гутарка ідзе не проста пра дружны калектыў, дзе ўсе падтрымліваюць адзін аднаго. Справа ў тым, што кожны з нашых супрацоўнікаў (а гэта 13 чалавек, 9 з якіх – следчыя) – на сваім месцы, сапраўдны прафесіянал, які прыйшоў выключна свядома. Выпадковыя людзі ў нас, калі і здараюцца, надоўга не затрымліваюцца.
– Відавочна, з нагоды юбілею многія з іх атрымаюць узнагароды?
– Так, асабліва заслужаныя супрацоўнікі абавязкова будуць адзначаны. Сярод членаў калектыву ўжо маюцца ўладальнікі звання “Лепшы следчы Валожынскага РАСК” – старшыя следчыя маёры юстыцыі Юлія Селятыцкая, Сяргей Лапцік, Аксана Гульба (пайшла на павышэнне). Гэта спецыялісты, якім пад сілу самыя заблытаныя справы.
– Што стаіць за знешнім спакоем людзей у форме Следчага камітэта?
– Адкажу так: жорсткі самакантроль і добрае разуменне мэт і задач нашай работы. Пагружэнне ў перыпетыі любой, нават нескладанай, крымінальнай гісторы – занятак не для слабанервных. Што ж казаць пра злачынствы, вынікам якіх становіцца смерць… Увогуле, лёгкіх спраў у нашай рабоце не бывае, бо за кожнай – лёсы, характары, жыццёвыя драмы, нават трагедыі.
– І здарыцца гэта трагедыя можа днём, а можа ноччу…
– Правільна заўважылі. Мы не можам ведаць, дзе і калі адбудзецца дарожна-транспартнае здарэнне, ці чыйсьці крымінальны розум народзіць думку адносна крадзяжу, разбою ці забойства. Менавіта таму камітэт працуе без выхадных дзён круглыя суткі. Гэта значыць, што, акрамя паўсядзённых клопатаў па высвятленні фактаў ужо распачатых спраў, нашым супрацоўнікам даводзіцца несці дзяжурства, каб у выпадку чаго, узначаліўшы следча-аператыўную групу, выехаць на месца здарэння, незважаючы на лічбы на гадзінніку.
– Што пажадаеце калектыву, які ўзначальваеце столькі ж, колькі ён існуе?
– Я жадаю кожнаму свайму, не пабаюся гэтага слова, саратніку здароўя, поспеху, удачы і дзелавога настрою на складаную, але такую патрэбную для захавання стабільнасці і парадку службу. Нашым дарагім сем’ям, што забяспечваюць тыл людзей у форме, зычу цярпення і здольнасці прымаць мужоў і жонак, татаў і матуль такімі, якія яны ёсць, – прафесіяналамі следчых органаў. У святочны дзень хачу пажадаць поспеху і ўсім нашым партнёрскім структурам, з кім разам даводзіцца змагацца з ворагам мірнага насельніцтва краіны – злачыннасцю. Здароўя і дабрабыту ўсім!

Маёр юстыцыі Юлія СЕЛЯТЫЦКАЯ – адзін з самых вопытных следчых Валожынскага РАСК.
У органах гэта прыгожая і энергічная жанчына ўжо 16 гадоў. Яшчэ ў час вучобы ў СШ № 2 яна інтуітыўна аддавала перавагу прадметам, што патрэбны для паступлення на юрыдычныя спецыяльнасці, а ў вольны час з асалодай пагружалася ў свет складаных спраў, якімі займаліся любімыя героі дэтэктыўных раманаў. Пасля таго, як атрымала дыплом Акадэміі МУС, нейкі час практыкавала ў якасці юрыста ў ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”. Работа не напружвала, нават здавалася лёгкай, ды і зарплата задавальняла. Але гэтай бландзінцы было сумна і цесна ў рамках такой банальнай дзейнасці. Таму, калі атрымала прапанову з РАУС паспрабаваць свае сілы ў следстве, згадзілася з ахвотай. Муж і бацькі падтрымалі, а больш вопытныя калегі (у першую чаргу людзі, якіх лічыць настаўнікамі, – Васілій Віршыч і Анатолій Стасяловіч) шчодра дзяліліся набытым вопытам. Дарэчы, вучыць чалавека, які хоча вучыцца, – справа прыемная. А Юлія Генрыхаўна менавіта з такіх. Яна, раз і назаўсёды палюбіўшы следчую справу, апантана ўнікае ў кожную дробязь. Для яе разблытаць нават самы складаны клубок падзей, што нанізаліся на факт злачынства, – справа гонару. Пры такой рабоце здавалася б, дзе знайсці час на асабістае жыццё? А вось Юлія Селятыцкая паспявае ўсё. Перад намі не толькі паспяховы афіцэр, але цудоўная жонка і пяшчотная матуля двух сыноў і дачкі.

Адна з традыцый валожынскага калектыву – уручэнне службовага пасведчання супрацоўніка Следчага камітэта маладым следчым падчас агульнага афіцэрскага сходу. Напярэдадні юбілею віншаванні ад саслужыўцаў, а важны дакумент з рук В. Л. Юрэвіча атрымала Таццяна ЛІШТВАН.

Дар’я МІХАЙЛАВА на службе ў Следчым камітэце з 2014 года.
За гэты час паспела пабываць у дэкрэтным водпуску. Зусім нядаўна, адправіўшы трохгадовую дачушку Кіру ў дзіцячы сад, капітан юстыцыі зноў прыступіла да абавязкаў следчага. Хоць у свой час дыплом атрымала ў грамадзянскай установе адукацыі, у органы прыйшла свядома, да таго ж яе муж – супрацоўнік унутраных спраў. Таму з яго боку разуменне і падтрымка чароўнай жонкі заўсёды забяспечана. Дар’я Васільеўна ўпэўнена: у яе спецыфічнай рабоце галоўнае – належны псіхалагічны настрой і ўменне ставіць сябе на месца чалавека, у чыю душу неабходна зазірнуць, каб дайсці да самой існасці ў справе раскрыцця злачынства. Яна, як і яе калегі, атрымлівае сапраўдную асалоду ад моманту, калі ў крымінальную справу ўпісаны апошні радок і вынік шматдзённых клопатаў лічыцца гатовым для разгляду ў судзе. Між іншым, нямногія ведаюць, што за гэтым стаіць значны пласт карпатлівай работы з абавязковым аналізам кожнай дробязі і ўменнем выдзеліць галоўную з мноства зафіксаваных дэталей.
Старонку падрыхтавала Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Некалькі гадоў назад штучны вадаём у самым цэнтры Валожына пачаў хутка зарастаць. Валожынцы рэгулярна, з нагоды ці без, у прыватных размовах між сабой і ў мясцовай групе «ВКонтакте» абмяркоўвалі гэту праблему. Па звестках Mlyn.by.
Тэрыторыя вакол возера – улюбёнага месца адпачынку мясцовых пенсіянераў, матуль з дзецьмі, наведвальнікаў кафэ «Мара» – неаднаразова добраўпарадкоўвалася. Тут разбілі клумбы, высадзілі маладыя дрэўцы, прывялі ў належны выгляд старыя каштаны, усталявалі сучасную дзіцячую пляцоўку і светлавую арку з лагатыпам выратавальнікаў. А вось паверхня вадаёма да гэтага часу заставалася недагледжанай.
Таму сёння намаганнямі мясцовых камунальнікаў вядуцца работы па ачыстцы возера ад водарасцяў. А гэта значыць, што з наступленнем цёплых вясновых дзянькоў на прылеглай да вадасховішча тэрыторыі зноў можна будзе сустрэць аматараў рыбалкі, палюбавацца моладдзю, пачуць галасы дзяцей і нават пакатацца на катамаранах. А фотаздымкі на фоне прыгожага ландшафта гараджанам і гасцям нашага старажытнага горада не сорамна будзе размясціць у сацыяльных сетках.
4 сентября в Богдановском сельском центре культуры с подростками была проведена беседа «Я выбираю жизнь». Во время беседы с участниками говорили о пагубном влиянии вредных привычек на организм человека. Особое внимание было уделено вопросу по профилактике употребления наркотиков. На мероприятии использовались информационные профилактические листовки и плакаты.