Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

У дзень, калі мы наведаліся ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі, па згодзе з жыхарамі раёна, што пажадалі аформіць ID-карту, нам удалося паназіраць, як працуе складаны прыбор, з дапамогай якога і адбываецца лічбавае фатаграфаванне, сканіраванне адбіткаў пальцаў, а таксама электроннага подпісу.

Апошнім часам у нашым грамадстве загаварылі пра біяметрычныя дакументы. Хацелася б расказаць чытачам, што гэта такое. Каб атрымаць кампетэнтныя тлумачэнні па актуальным пытанні, мы звярнуліся да начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Таццяны Цаюн.

– Таццяна Генадзьеўна, калі ласка, патлумачце сэнс новаўвядзення.

– Аналіз міжнароднай практыкі сведчыць аб тэндэнцыі выкарыстання біяметрычных індэнтыфікатараў у дакументах, прызначаных для выезду за мяжу (нацыянальных, дыпламатычных, службовых пашпартах, праязных), а таксама ў нацыянальных пасведчаннях асобы на пластыкавай аснове (ідэнтыфікацыйных картах). Да нядаўняга часу Рэспубліка Беларусь заставалася адной з нешматлікіх краін Еўропы і дзяржаў-удзельніц СНД, дзе не выкарыстоўваліся біяметрычныя ідэнтыфікатары ў нацыянальных дакументах, што пацвярджаюць асобу, а, між іншым, увядзенне ў краіне біяметрычнага пашпарта з высокай ступенню аховы дазваляе выключыць любую магчымасць падроблівання дакументаў.

З мэтай далейшага ўдасканалення парадку дакументавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь, развіцця электронных сэрвісаў, удасканалення парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і аказання паслуг насельніцтву ва ўмовах фарміравання электроннага ўрада і лічбавай эканомікі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 107 ад 16 сакавіка 2021 года “Аб біяметрычных дакументах” уведзены ў дзеянне біяметрычныя дакументы, што пацвярджаюць асобу, і біяметрычныя дакументы для выезду з Беларусі і (ці) уезду ў Беларусь.

– Для чаго грамадзяніну патрэбен  такі дакумент?

– У нашай краіне вызначана выкарыстаннне біяметрычнага пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь толькі для выезду за мяжу (замежны пашпарт) у выглядзе пашпартнай кніжкі з інтэгральнай мікрасхемай, што ўтрымлівае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі.

 У якасці ўнутранага дакумента, што пацвярджае асобу, вызначана ўвядзенне ідэнтыфікацыйнай карты, якая можа выкарыстоўвацца ў якасці плацежнага сродку (банкаўскай карты), а таксама дла аплаты праезду ў транспарце, прадастаўлення належных для карыстальніка карты льгот і іншых функцый. Акрамя таго, прадастаўляецца магчымасць выкарыстання ідэнтыфікацыйнай карты ў якасці пасведчання дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Такі дакумент мае выгляд пластыкавай смарт-карты з інтэгральнай мікрасхемай, якая ўтрымлівае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі і крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі. Такі ж выгляд мае і біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь іншаземнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства.

Калі грамадзянін не плануе выязджаць з краіны, біяметрычны пашпарт афармляць не патрэбна, але зрабіць яго магчыма толькі пры наяўнасці ID-карты.

Fota 15 Dakument

– Што за інфармацыя ўтрымліваецца ў ідэнтыфікацыйнай карце?

– Паколькі гэта дакумент, што пацвярджае асобу, у ім маецца фотавыява (лічбавы фотапартрэт) уладальніка; указаны прозвішча, імя, імя па бацьку (калі яно ёсць); дата, месяц і год нараджэння; пол уладальніка; месца нараджэння; грамадзянства; ідэнтыфікацыйны нумар; від дакумента; нумар дакумента, код Рэспублікі Беларусь, дата, месяц і год выдачы дакумента; дата, месяц і год заканчэння тэрміну дзеяння дакумента;  машынасчытвальная зона; выява подпісу ўладальніка, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, ці іншаземца, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту і не знаходзіцца ў шлюбе (за выключэннем выпадкаў, калі ўзяць узор подпісу фізічна немагчыма); двухмерны штрых-код, дзе ўтрымліваецца закадзіраваная інфармацыя пра ўладальніка (прозвішча, імя, імя па бацьку (калі яно ёсць), дата, месяц і год нараджэння), інфармацыя пра дакумент (від, нумар, дата, месяц і год выдачы, дата, месяц і год заканчэння тэрміну дзеяння) і ідэнтыфікацыйны нумар; інтэгральная мікрасхема, што ўтрымлівае электронны сродак біяметрычнай ідэнтыфікацыі з персанальнымі данымі ўладальніка ў адпаведнасці з патрабаваннямі міжнароднай арганізацыі па грамадзянскай авіяцыі і крыптаграфічны токен аўтэнтыфікацыі.

Назвы рэквізітаў біяметрычных дакументаў выконваюцца на беларускай, рускай і англіскай мовах. Рэквізіты запаўняюцца прапіснымі літарамі на тых жа мовах. Транслітэрацыя прозвішчаў і імён выконваецца з выкарыстаннем літар лацінскага алфавіта з беларускай ці рускай мовы.

– Якім чынам можна атрымаць біяметрычны дакумент?

– Неабходна напісаць заяву ў нашай службе. Для гэтага абавязкова асабістая прысутнасць і грамадзян Беларусі, і іншаземцаў, у тым ліку непаўналетніх дзяцей і асоб, прызнаных судом недзеяздольнымі (абмежавана дзеяздольнымі), для лічбавага фатаграфавання, а таксама сканіравання  папілярных узораў пальцаў рук асоб, што дасягнулі 14-гадовага ўзросту, а таксама іншаземцаў, што набылі дзеяздольнасць у поўным аб’ёме ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (за выключэннем выпадкаў, калі сканіраваць папілярныя ўзоры фізічна немагчыма).

У адносінах да непаўналетніх, якім не споўнілася 14 гадоў, і іншаземцаў (за выключэннем іншаземцаў, якім не споўнілася 14 гадоў, але яны знаходзяцца ў шлюбе), а таксама асоб, якіх суд прызнаў недзеяздольнымі (абмежавана дзеяздольнымі), заява падаецца законным прадстаўніком.

Пярвічны біяметрычны дакумент выдаецца падраздзяленнем па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства грамадзяніна. Наступны абмен біяметрычных дакументаў можна будзе ажыццявіць у любым падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі без прывязкі да месца рэгістрацыі.

Пры выдачы біяметрычнага дакумента яго ўладальніку ці законным прадсітаўнікам ва ўстаноўленым парадку ў папяровым канверце перадаюцца паролі доступу да асабістых ключоў, што ўтрымліваюцца ў крыптаграфічным токене аўтэнтыфікацыі. Пры гэтым ускрываецца канверт толькі ўладальнікам біяметрычнага дакумента ці яго законным прадстаўніком.

– Таццяна Генадзьеўна, думаю, большасць нашых чытачоў будуць Вам удзячны, калі коратка адкажаце на пытанне: “Навошта ўсё гэта патрэбна?”  

– У ID-карты шмат пераваг. Па-першае, гэта зручна. Яе ўладальнікі змогуць пацвердзіць асобу дыстанцыйна з дапамогай электроннага лічбавага подпісу. А значыць, што ім не давядзецца асабіста прыходзіць у дзяржорганы за даведкамі і дакументамі. Яны змогуць усё, патрэбнае ім, атрымаць у электронным выглядзе. Па-другое, уніфікацыя. У перспектыве ID-карты змогуць замяніць карту студэнта, медкарту, праязны дакумент, вадзіцельскае пасведчанне. Біяметрычны дакумент паскорыць праходжанне мяжы і атрыманне візы, бо ў ім ужо маюцца неабходныя даныя, у тым ліку адбіткі пальцаў.

Гутарыла Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Четверг, 11 ноября 2021 14:15

Крэда: творчы падыход

Даўно заўважыла: варта нават выпадкова наведацца ў Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй, абавязкова даведаешся пра штосьці цікавае. Вось і на гэты раз атрымалася менавіта так. Не паспела пераступіць парог установы, як мне адразу паведамілі, што пажадана пабываць на другім паверсе, дзе размясцілася выстава работ у рамках першага этапу традыцыйнага конкурсу “ТэхнаЁлка”.

Конкурсныя работы мінулых гадоў, выкананыя рукамі выкладчыкаў і іх выхаванцаў, бачыла не аднойчы, заўсёды захаплялася. І на гэты раз упэўнілася: у сапраўднага крэатыву межаў не бывае. Так, да Новага года яшчэ два месяцы, а ліцэісты, прадстаўляючы вынік творчага пошуку сваіх груп, ужо стварылі святочны настрой сабе і ўсім, хто ўбачыць экспанаты яркай выставы. Што тычыцца мяне, то моцна паважаю нестандартны падыход да любых рашэнняў. Менавіта таму ў першую чаргу звярнула ўвагу на ёлку, якая зусім і не ёлка, а швейны манекен. “Што гэта ў вас тут за Барбара Радзівіл?” – запытала ў дырэктара Святланы Мучынскай. І як жа здзівілася, калі даведалася пра назву работы. Яна сапраўды “Барбара Радзівіл”! Аўтары – навучэнкі групы 29-38, другакурсніцы Ганна Карпенка, Анастасія Лобач і іх майстар вытворчага навучання Вікторыя Пятрэнка.

Незвычайную інсталяцыю прадставілі Арцём Загорскі, Максім Белановіч, Арцём Жураўскі (група 35-103) пад кіраўніцтвам Аляксандра Міхасенкі. Хоць выраблена яна ў даволі жорсткім тэхнагенным стылі, яе назва “Каляды. Цуд магчымы”, ды і само ўвасабленне (лямка і шклянка чаю) выклікаюць вельмі ўтульныя, светлыя асацыяцыі. А кампазіцыя “Час задумацца” падалася мне шэдэўрам. Каб зрабіць такое, майстру вытворчага навучання Анатолію Карповічу і яго гадаванцу, першакурсніку Іллі Граку давялося спачатку абудзіць свой творчы пачатак, затым засяродзіцца на інжынерным увасабленні задуманага, а пасля доўга працаваць рукамі. Металічная ёлка, яна ж шышка, па задуме аўтараў адлюстроўвае сувязь пакаленняў, а металічная ж галінка, якая размяшчаецца побач, нагадвае пра тое, што жыццё заўсёды працягваецца. Прыгожа і глыбока сімвалічна. Іншыя экспанаты выклікаюць такое ж моцнае ўражанне. У кожным – і прадчуванне навагодняга цуда, і няўрымслівая душа аўтараў.

Як паведаміла Святлана Іванаўна (кіраўнік асабіста пазнаёміла мяне з выставай), у калектыве, які яна ўзначальвае нядаўна, дастаткова кадравага патэнцыялу для таго, каб кожнае пачынанне мела ўстойлівы і прадукцыйны працяг. Сёння ўсе, хто працуе тут, зацікаўлены ў развіцці ўстановы адукацыі. Планаў безліч. Гэта і змена статусу (ліцэй мае ўсе шанцы ў бліжэйшай будучыні ператварыцца ў каледж). Вядзецца вялікая праца ў кірунку павелічэння спецыяльнасцей як для юнакоў, так і для дзяўчат. У наступным навучальным годзе плануецца ўзнаўленне навучання электраманцёраў і зваршчыкаў ручной зваркі. Амаль па 10 прафесіях ліцэй можа прадаставіць адукацыйныя паслугі дарослым (качагар, вадзіцель, экскаватаршчык і інш.), і гэта не мяжа. З наступнага года плануецца набор у групу па падрыхтоўцы сацыяльных работнікаў па завочнай форме навучання, вядуцца перамовы з адміністрацыяй Івянецкага дома-інтэрната аб рэалізацыі сумеснага праекта па прафесійнай падрыхтоўцы моладзі з інваліднасцю. Для ўвасаблення задуманага маецца нядрэнная матэрыяльна-тэхнічная база. Разам з тым працягваецца пошук магчымасцей для яе ўмацавання, інфарматызацыі навучання, укаранення сучасных адукацыйных тэхналогій.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Четверг, 11 ноября 2021 07:15

Парушылі – чакайце праверку!

У панядзелак начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына Жданюк сумесна са старшым дзяржаўтаінспектарам Вадзімам Пасека, участковым інспектарам міліцыі Русланам Рындзевічам з рэйдавай праверкай пабывалі ў сялянскай гаспадарцы “Сілін”.

Падставай стаў наступны выпадак. У мінулую нядзелю а палове сёмай вечара 59-гадовы жыхар вёскі Маршалкі, работнік гэтай гаспадаркі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення (1,9 праміле), рухаўся ў цёмны час па вёсцы на веласіпедзе, неабсталяваным святлоадбівальнымі элементамі.

Згодна з рашэннем Мінаблвыканкама № 173 ад 5 сакавіка 2020 года “Аб мерах па папярэджанні гібелі грамадзян”, пасля выяўлення факта парушэння Правіл дарожнага руху працуючымі грамадзянамі ў нецвярозым стане група ў складзе адказных работнікаў павінна наведаць гэта прадпрыемства, агледзець умовы працы, транспартныя сродкі арганізацыі, а таксама асабістыя, на якіх яны дабіраюцца на рабочае месца, праверыць іх тэхнічны стан і саміх работнікаў. На гэты раз істотных парушэнняў не назіралася, аднак па некаторых дробных Дзяржаўтаінспекцыяй выдадзена прадпісанне.

Пры гэтым падчас ранейшых рэйдавых праверак прадпрыемстваў раёна былі выяўлены работнікі, якія знаходзіліся на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап’янення, некаторыя кіравалі службовым транспартам, не маючы пры сабе вадзіцельскага пасведчання, і без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, меліся транспартныя сродкі з няспраўнасцямі. Вінаватыя былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

А выязджаючы з сялянскай гаспадаркі, у 8 гадзін 45 хвілін на 3-м кіламетры аўтадарогі Дворышча-Забрэззе-Вішнева рэйдавая група спыніла 47-гадовага жыхара в. Дубіна, таксама ж нападпітку (1,36 праміле), які рухаўся па краі праезнай часткі дарогі ў спадарожным кірунку з транспартнымі сродкамі.

Хочацца звярнуць увагу работнікаў: парушаючы Правілы дарожнага руху, асабліва ў нецвярозым стане, вы падводзіце свой калектыў – чакайце праверку.

Наш кар.

Паэтэса Іна ФРАЛОВА падчас прэзентацыі сваіх кніг.

Валожынская дзіцячая бібліятэка вызначаецца тым, што практычна кожны тыдзень тут праводзяцца самыя розныя мерапрыемствы, звязаныя з яе вялікасцю КНІГАЙ. Гэта і юбілеі дзіцячых пісьменнікаў, і новыя паступленні літаратуры, і самыя разнастайныя святы. Кожнае з іх падмацоўваецца тэматычнай выставай, сустрэчай з цікавымі людзьмі розных прафесій, віктарынамі. Але для кожнага патрэбна яшчэ і адпаведная чытацкая аўдыторыя.

Бібліятэчныя работнікі супрацоўнічаюць са многімі дзіцячымі садамі, школамі горада. Толькі ёсць адзін чалавек, які ніколі не адмовіць у дапамозе і падтрымцы, на якога заўсёды могуць разлічваць. Гэта настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 1 Святлана Віктараўна Родзевіч. Праз бібліятэку прайшло не адно пакаленне яе выхаванцаў. Зараз актыўныя памочнікі бібліятэкараў – вучні 3 “А” класа.

Выхаванцы Святланы Віктараўны – нязменныя ўдзельнікі літаратурнага клуба “Кругагляд”, які шмат гадоў існуе пры бібліятэцы. Яны рыхтуюць творчыя выступленні да асноўных свят, такіх, як 23 лютага, 8 Сакавіка, 9 Мая, 3 ліпеня, 1 верасня, Дзень настаўніка і іншых. Актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах, што ладзяцца на базе бібліятэкі, у літаратурных конкурсах і відэаздымках, запісах на радыё. Не так даўно больш за палову класа прынялі ўдзел у юбілеі любімай бібліятэкі. Школьнікі падрыхтавалі не проста віншаванне, а цэлае прадстаўленне, дзе былі словы віншавання, удзячнасці і нават гумарыстычныя моманты. Двойчы з прэзентацыяй сваіх кніг тут пабывала паэтэса Іна Фралова. Трэцякласнікі чыталі і яе вершы. Часта наведваюць бібліятэку і шмат чытаюць Мілана Сакаловіч, Ганна Корсакава, Дар’я Іода, Ягор Вашкевіч, Павел Рубацкі, Паліна Хар’янава, Паліна Макоўская, Анастасія Мацаль і іншыя вучні.

Трэба адзначыць, што і ўласныя дзеці настаўніцы – сямікласніца Ксенія і васьмікласнік Канстанцін – таксама з малых гадоў разам з маці пачыналі хадзіць у бібліятэку. Яны і зараз актыўныя ўдзельнікі клуба і адны з самых актыўных чытачоў. Любоў да кнігі ім перадалася ад маці. Менавіта такую любоў перадае Святлана Віктараўна і сваім вучням: яна вучыць у кнігах знаходзіць адказы на самыя розныя пытанні, карыстацца энцыклапедыямі, слоўнікамі, выхоўвае добры літаратурны густ.

Наталля ШТЭЙНЕР

10 лістапада 2021 бібліятэкар Суднікаўскай сельскай бібліятэкі Мойса Жана Яўгеньеўна падрыхтавала выставу перыядычных выданняў, якія атрымоўвае ўстанова і правяла гутарку-інфарміну “Як да нас прыйшоў часопіс” для вучняў 3-4 класаў Суднікаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-школа. Дзеці з задавальненнем пазнаёміліся з часопісамі “Апельсин”, “Пропеллер”, “Жевжик”, “Один дома”, “Фантазёры”, “Вясёлка”, у якіх публікуюцца забаўляльныя заданні, казкі, гульні.Таксама змешчаны загадкі, размалёўкі з падказкай, вясёлыя заданні. Вучні мелі магчымасць размаляваць герояў любімых мультфільмаў, казачных персанажаў. Дзіцячыя часопісы –  не толькі забаўляльныя выданні, яшчэ яны выконваюць выхаваўчую функцыю.

Четверг, 11 ноября 2021 13:09

Вакцынацыя супраць COVID-19

Запісацца на вакцынацыю супраць інфекцыі COVID-19 Вы можаце: па тэлефоне 55733 у рэгістратуры раённай паліклінікі; у свайго ўрача агульнай практыкі ці ў амбулаторыях урача агульнай практыкі, ФАПах, Івянецкай і Ракаўскай бальніцах, запоўніўшы форму на сайце УАЗ «Валожынская ЦРБ» ва ўкладцы АБ COVID-19/заяўка на прышчэпку.

Валожынская раённая паліклініка: 8-01772 58602.

Тэлефон “гарачай лініі” па вакцынацыі – 8-01772 58603.

Тэлефануйце з 8 да 17 гадзін.

Перасовачны пункт па вакцынацыі супраць COVID-19 у Валожыне працуе на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу: у аўторак, сераду, чацвер – з 15.00 да 19.00, у суботу і нядзелю – з 9.00 да 14.00.

Віктар Станіслававіч ГІДЛЕЎСКІ, намеснік начальніка цэха ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”:

 – Я, як і большасць жыхароў Валожыншчыны, паспеў блізка пазнаёміцца з замежным вірусам, які ўжо амаль два гады тэрарызуе ўвесь свет. Амаль год таму па чарзе з жонкай Людмілай перахварэлі. Вельмі баяліся. Абое маем па некалькі хранічных захворванняў, таму з трывогай сачылі за сваім станам, старанна выконвалі ўсе рэкамедацыі нашага доктара Ганны Уладзіславаўны Вількевіч. Тое, што менавіта яна, адказны і чуллівы спецыяліст, пастаянна была з намі на сувязі, супакойвала і падбадзёрвала. Мы і самі, як кажуць, не пасавалі – скрупулёзна выконвалі ўсе яе рэкамендацыі, асабліва звярталі ўвагу на піццявы рэжым. На шчасце, перахварэлі даволі лёгка, без пнеўманіі, высокай тэмпературы і невыноснай ломкі, пра якую расказвалі знаёмыя. Аднак у мяне “намалявалася” адно непрыемнае наступства. Я  амаль выздараўліваў, калі ўпершыню перажыў прыступ удушша, які напалохаў не на жарт. Вось усё было добра, а раптам пачаў задыхацца. Хуткая дапамога прымчала амаль імгненна, аднак да прыбыцця медыкаў мне стала лепш. Высветлілася: сатурацыя і іншыя паказчыкі – у норме. Затым падобныя прыступы паўтараліся яшчэ некалькі разоў. Нават зараз, калі ўжо працяглы час жыву без іх, баюся, каб зноў не адчуць недахоп паветра. Дарэчы, я заўсёды вытрымліваю належную дыстанцыю пры наведванні людных месцаў і абавязкова карыстаюся маскай.

Як толькі з’явілася вакцына, усе члены маёй сям’і ўхапіліся за магчымасць падстрахавацца. У мяне ж з гэтым узніклі складанасці. Ёсць дыягназ, улічваючы які, валожынскія ўрачы не змаглі ўзяць на сябе адказнасць і выдаць канчатковы вердыкт адносна таго, можна мне рабіць прышчэпку ці не. Давялося ехаць у абласную бальніцу. І вось нарэшце ад доктара-гематолага атрымаў дазвол на працэдуру. Не разумею тых, хто, не маючы ніякіх абмежаванняў, упарта супраціўляецца вакцынацыі. Большасць маіх знаёмых, калег і ўсе сваякі зрабілі прышчэпку. Ведаю, можна захварэць і з ёй, але ж значна лягчэй. Арганізм вакцынаваных аказваецца падрыхтаваным да сустрэчы з вірусам. У тым жа і сэнс! Як інакш чалавецтва можа перамагчы пандэмію? Толькі праз прышчэпкі. Тым больш, што гэты шлях даўно апраўдаў сябе. Напрыканцы парада: не чытайце вы, паважаныя валожынцы, інтэрнэтаўскія жахі  пра прышчэпкі. Побач жа рэальныя людзі, і ў іх усё добра!

Віктар Станіслававіч ГІДЛЕЎСКІ, намеснік начальніка цэха ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”:

 – Я, як і большасць жыхароў Валожыншчыны, паспеў блізка пазнаёміцца з замежным вірусам, які ўжо амаль два гады тэрарызуе ўвесь свет. Амаль год таму па чарзе з жонкай Людмілай перахварэлі. Вельмі баяліся. Абое маем па некалькі хранічных захворванняў, таму з трывогай сачылі за сваім станам, старанна выконвалі ўсе рэкамедацыі нашага доктара Ганны Уладзіславаўны Вількевіч. Тое, што менавіта яна, адказны і чуллівы спецыяліст, пастаянна была з намі на сувязі, супакойвала і падбадзёрвала. Мы і самі, як кажуць, не пасавалі – скрупулёзна выконвалі ўсе яе рэкамендацыі, асабліва звярталі ўвагу на піццявы рэжым. На шчасце, перахварэлі даволі лёгка, без пнеўманіі, высокай тэмпературы і невыноснай ломкі, пра якую расказвалі знаёмыя. Аднак у мяне “намалявалася” адно непрыемнае наступства. Я  амаль выздараўліваў, калі ўпершыню перажыў прыступ удушша, які напалохаў не на жарт. Вось усё было добра, а раптам пачаў задыхацца. Хуткая дапамога прымчала амаль імгненна, аднак да прыбыцця медыкаў мне стала лепш. Высветлілася: сатурацыя і іншыя паказчыкі – у норме. Затым падобныя прыступы паўтараліся яшчэ некалькі разоў. Нават зараз, калі ўжо працяглы час жыву без іх, баюся, каб зноў не адчуць недахоп паветра. Дарэчы, я заўсёды вытрымліваю належную дыстанцыю пры наведванні людных месцаў і абавязкова карыстаюся маскай.

Як толькі з’явілася вакцына, усе члены маёй сям’і ўхапіліся за магчымасць падстрахавацца. У мяне ж з гэтым узніклі складанасці. Ёсць дыягназ, улічваючы які, валожынскія ўрачы не змаглі ўзяць на сябе адказнасць і выдаць канчатковы вердыкт адносна таго, можна мне рабіць прышчэпку ці не. Давялося ехаць у абласную бальніцу. І вось нарэшце ад доктара-гематолага атрымаў дазвол на працэдуру. Не разумею тых, хто, не маючы ніякіх абмежаванняў, упарта супраціўляецца вакцынацыі. Большасць маіх знаёмых, калег і ўсе сваякі зрабілі прышчэпку. Ведаю, можна захварэць і з ёй, але ж значна лягчэй. Арганізм вакцынаваных аказваецца падрыхтаваным да сустрэчы з вірусам. У тым жа і сэнс! Як інакш чалавецтва можа перамагчы пандэмію? Толькі праз прышчэпкі. Тым больш, што гэты шлях даўно апраўдаў сябе. Напрыканцы парада: не чытайце вы, паважаныя валожынцы, інтэрнэтаўскія жахі  пра прышчэпкі. Побач жа рэальныя людзі, і ў іх усё добра!

Четверг, 11 ноября 2021 12:59

Справа паштовая – справа жыцця

Нядаўна за працоўныя поспехі Ганаровай граматай Мінскага філіяла РУП “Белпошта” адзначана начальнік Ракаўскага аддзялення поштовай сувязі Марына СУША, якая аддала любімай справе амаль 30 гадоў.

Ці марыла калісьці стаць спецыялістам у гэтай галіне, тым больш на беларускай зямлі, дзяўчынка з Бураціі? Зусім не. У юнай жыхаркі Улан-Удэ меліся іншыя планы. Аднак лёс распарадзіўся так, што выпадковая сустрэча з маладым салдатам-беларусам прымусіла яе кардынальна змяніць уласны лёс.

Яна ніколі не забудзе першыя ўражанні ад Беларусі. Краявіды, ландшафт, расліннасць, гаворка, звычаі – зусім іншыя. Адно доба, ёй усё гэта спадабалася. Ды і людзі аказаліся такімі ж, як і дома, – рознымі. Зараз, пасля столькіх гадоў, яна адчувае сябе часткай краіны – другой радзімы, таму выраз “Мы, беларусы” з яе вуснаў гучыць даволі часта.

Што тычыцца прафесіі, у маладой жанчыны ўжо быў вопыт працы ў гандлі, гэта значыць, сэнс паняццяў “адказнасць” і “дакладнасць” разумела добра. Ды і кантактаваць з людзьмі ў яе атрымлівалася выдатна. Калі свякроў, якая працавала паштальёнам у Яршэвічах, сабралася на пенсію, прапанавала нявестцы заняць сваё месца, доўга не раздумвала. У 1998 годзе  ўпершыню давялося замяніць начальніка аддзялення. Ужо праз тры гады яе запрасілі ўзначаліць Ракаўскае аддзяленне. З той пары Марына Леанідаўна на гэтай адказнай, складанай, па-сапраўднаму творчай пасадзе. Па словах начальніка Валожынскага ўчастка паштовай сувязі Святланы Сяргееўны Лугіной,  на такіх перфекцыяністах, здольных імгненна ўспрымаць і асвойваць новыя тэхналогіі, пастаянна расці ў прафесіі, дзяліцца вопытам з маладымі калегамі, трымаецца такая патрэбная людзям справа.

Што ёй самой больш за ўсё падабаецца ў рабоце? Пастаянныя стасункі з людзьмі, магчымасць праявіць сябе, быць запатрабаванай. Сёння аддзяленне пошты – шматфункцыянальны цэнтр, дзе любы чалавек можа вырашыць мноства пытанняў: аформіць падпіску на перыядычныя выданні, паслаць ці атрымаць пасылку, аплаціць рахункі, набыць неабходныя тавары. Але не ўсё так утылітарна. Многія грамадзяне, асабліва жыхары сельскай мясцовасці, наведваюцца на пошту ў пошуку зносін з добрымі, прыемнымі, разумнымі жанчынамі з каманды, якой кіруе Марына Леанідаўна. Сваім калектывам начальнік задаволена ў поўнай ступені. Са спецыялістам па паштовай дзейнасці  Жаннай Кшталтнай, паштальёнамі Марыяй Багдановіч і Зояй Мурашка хоць заўтра гатова ісці ў разведку. Сапраўдныя прафесіяналы, яны цудоўна разумеюць задачы, пастаўленыя перад службай, якой прысвяцілі жыццё. Не толькі спраўляюцца з выкананнем даведзеных паказчыкаў, але і, добра ведаючы запыты карыстальнікаў паштовых паслуг, стараюцца дагадзіць кожнаму. Вынік: аўтарытэт у мясцовага насельніцтва маюць заслужана высокі.

Марына Леанідаўна цудоўна адчувае сябе на Валожыншчыне, палюбіла гэту мясцовасць, людзей, многіх з якіх ад усёй душы лічыць сваімі сябрамі. У захапленні ад беларускай кухні. Некаторыя стравы, асабліва бліны з мачанкай, у яе выкананні – сапраўдны шэдэўр.  Добра разумее мясцовую гаворку, чытае па-беларуску, але ўсё ж ніколі не забывае далёкі край, дзе вырасла, дзе жывуць сваякі, па якіх сумуе. Таму галоўная мара (рэалізаваць яе  зараз не вельмі проста) – здзейсніць паездку на радзіму. Пажадаем ёй хуткага спаўнення даўняга жадання. А пакуль, як кажуць, пішыце пісьмы. Што ж, наша гераіня, як ніхто, ведае, наколькі гэта традыцыйная паштовая паслуга пашырае магчымасць зносін на адлегласці, але не забывае нагадваць жыхарам Ракава і яго наваколля пра кожны новы паштовы прадукт, які ствараецца для таго, каб палегчыць іх жыццё.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Четверг, 11 ноября 2021 12:38

Путешествие в страну Октябрятию

Мы надежные ребята.

Наше имя – Октябрята.

Нам не надо лишних слов.

Будь готов! Всегда готов!

10 ноября 2021 года в ГУО "Средняя школа № 2 г. Воложина"  прошел торжественный прием учащихся вторых классов в октябрята. Октябренок – это маленький первооткрыватель. Он готов идти по новым дорогам и узнавать много нового и интересного, справляться с трудностями. К этому дню ребята готовились давно, учили правила и торжественное обещание октябрят.

Ребята совершили веселое «Путешествие  в страну Октябрятию».  Пройдя все испытания игры-путешествия, второклассникам были вручены октябрятские звёздочки – символ принадлежности к ОО «БРПО». 

Ребята пообещали, что постараются гордо нести звание «октябренок» и своими хорошими поступками доказать, что достойны называть себя октябрятами.

Страница 543 из 788

Задайте вопрос