Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Галоўная задача - зрабіць жыллё бяспечным!

29.10.2025

У рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі "За бяспеку разам" работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі іншых суб'ектаў прафілактыкі працягваюць праводзіць прафілактычную работу ў жылым сектары.

Галоўная мэта працы суб'ектаў прафілактыкі – папярэджанне ўзнікнення пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх.

Акцэнт зроблены на абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў катэгаруемых грамадзян, правядзенні з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі.

Пры наведванні домаўладанняў асаблівая ўвага ўдзелена ўмовам пражывання грамадзян, стану пажарнай бяспекі ацяпляльных прыбораў, электрычнай праводкі, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Таксама работнікі МНС праводзілі гутаркі з насельніцтвам аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі, бо галоўная задача ратавальнікаў – зберагчы жыллё ад пажараў і зрабіць яго бяспечным.

IMG 3678

IMG 3688

Каб не дапусціць узнікнення надзвычайнай сітуацыі неабходна выконваць наступныя правілы пажарнай бяспекі: не паліце ​​ў ложку; выконвайце правілы эксплуатацыі печаў, а таксама правілы карыстання газавымі прыборамі; сочыце за станам электраправодкі і не пакідайце без нагляду электрычныя прыборы. Кантралюйце, каб запалкі не патрапілі ў рукі маленькім дзецям, – заклікалі домаўладальнікаў ратавальнікі.

IMG 3728

Акрамя гутаркі і напамінкаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, спецыялісты ўручалі кожнаму домаўладальніку наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснай інфармацыяй ад МНС.

Задайте вопрос