Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пра цану бестурботнасці і яе наступствах

27.02.2020

У рамках Адзінага дня бяспекі, а таксама з мэтай прыцягнення ўвагі грамадзян да пытанняў пажарнай бяспекі начальнік Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы сустрэўся з працоўнымі калектывамі СХУ «Бабровічы». Аляксандр Ігаравіч распавёў аб аператыўнай абстаноўцы ў Мінскай вобласці і Валожынскім раёне, аб прычынах гібелі людей на пажарах, і пра тое, што з'яўлялася крыніцай такіх трагедый. Нагадаў, што клопат пра сваю бяспеку і бяспекі блізкіх, знаходзіцца ў іх уласных руках. Надаў увагу пытанню дзіцячага свавольства з агнём і не дапушчэнню пакідання дзяцей без нагляду.

- Пачніце самі правільна і бяспечна працаваць з электрапрыборамі, печамі і іншымі прыладамі і вашы дзеці будуць браць правільны прыклад з вас, - звярнуў увагу прысутных Аляксандр Ігаравіч. Не засталося без ўвагi і пытанне абсталявання жылых памяшканняў аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі. Пры гэтым выратавальнік прывёў прыклады станоўчых сработок АПА, дзякуючы якім выратаваны жыцці многіх людзей.

Задайте вопрос