222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
В Воложинском районе проходят мероприятия, посвященные Международному дню инвалидов - «круглые столы», дни открытых дверей по вопросам социальной поддержки инвалидов, а также творческие мероприятия, выставки, акции и другие, адресатами которых стали люди с ограниченными возможностями здоровья.
Все мероприятия направлены на привлечение внимания общественности к насущным проблемам людей с ограниченными возможностями, помочь им в решении этих проблем.
Свою лепту в насыщенную программу внесла Воложинская районная организация РОО «Белая Русь». Первичные организации школ района провели акции «Забота», «Милосердие», «Поделись своим теплом». Первичная организация Воложинского территориального центра социально-обслуживающего населения организовала социо-защитные акции, выезды комплексных бригад, волонтеров в населенные пункты для оказания социально-бытовых услуг маломобильным инвалидам.
Активисты объединения встретились с воспитанниками Воложинского районного центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации и посетили отделение дневного пребывания взрослых инвалидов. От районной организации вручили подарки этим учреждениям.
Председатель районной организации Елена Клачко подчеркнула, что несмотря на свой статус эти люди остаются для нас полноценными, настоящими, активными людьми. Пожелала найти себя, быть востребованными, важными, и очень нужными.
На сегодняшний день в нашем районе проживает более 2 тысяч людей с ограниченными возможностями, 103 ребенка – инвалида.
В Воложинском районе проходят мероприятия, посвященные Международному дню инвалидов - «круглые столы», дни открытых дверей по вопросам социальной поддержки инвалидов, а также творческие мероприятия, выставки, акции и другие, адресатами которых стали люди с ограниченными возможностями здоровья.
Все мероприятия направлены на привлечение внимания общественности к насущным проблемам людей с ограниченными возможностями, помочь им в решении этих проблем.
Свою лепту в насыщенную программу внесла Воложинская районная организация РОО «Белая Русь». Первичные организации школ района провели акции «Забота», «Милосердие», «Поделись своим теплом». Первичная организация Воложинского территориального центра социально-обслуживающего населения организовала социо-защитные акции, выезды комплексных бригад, волонтеров в населенные пункты для оказания социально-бытовых услуг маломобильным инвалидам.
Активисты объединения встретились с воспитанниками Воложинского районного центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации и посетили отделение дневного пребывания взрослых инвалидов. От районной организации вручили подарки этим учреждениям.
Председатель районной организации Елена Клачко подчеркнула, что несмотря на свой статус эти люди остаются для нас полноценными, настоящими, активными людьми. Пожелала найти себя, быть востребованными, важными, и очень нужными.
На сегодняшний день в нашем районе проживает более 2 тысяч людей с ограниченными возможностями, 103 ребенка – инвалида.
Як сцвярджаюць самі страхоўшчыкі, іх служба існуе дзеля таго, каб звесці да мінімуму рызыку ў выпадку стыхійных бедстваў, надзвычайных сітуацый, нечаканых захворванняў.
Кіраўнік Валожынскага прадстаўніцтва Сяргей Анатольевіч Бражаловіч тлумачыць: “Менавіта страхаванне дазваляе стварыць неабходныя ў крытычных сітуацыях рэсурсы, гэта значыць: мы забяспечваем грамадству і кожнаму грамадзяніну ў прыватнасці пэўную “падушку бяспекі” для хуткага ўзнаўлення панесеных страт, пашкоджанняў”.
Рынак страхавых паслуг на месцы не стаіць, ён развіваецца досыць інтэнсіўна – людзі цэняць магчымасць зберажэння (пры нязначных укладаннях!) нажытай маёмасці. Сёння амаль кожны другі жыхар раёна мае дагавор добраахвотнага страхавання пабудоў і хатняй маёмасці. Таму прадстаўніцтва – адна з самых паспяховых арганізацый Валожыншчыны. Яе калектыў – 12 штатных спецыялістаў і 14 агентаў – стабільна і якасна працуе ў кірунку задавальнення патрабаванняў грамадзян і прадпрыемстваў раёна ў абароне іх дабрабыту шляхам прадастаўлення якасных і даступных паслуг. Гэта 11 відаў абавязковага і 69 добраахвотнага страхавання.
У бягучым годзе тэмп росту налічаных узносаў па добраахвотных відах страхавання склаў 117,9%. За выдатную працу кіраўнік арганізацыі С. А. Бражаловіч адзначаны падзякай старшыні абласнога выканаўчага камітэта. Святлана Віктараўна Грышаткіна прызнана лепшым страхавым агентам вобласці ў намінацыі “Страхаванне маёмасных інтарэсаў грамадзян”.
Дзень юрыста для суддзі Таццяны Сяргееўны НЕСЦЯРЭЎСКАЙ не толькі прафесіянальнае свята, але і сямейнае. Многія памятаюць яе бацьку Сяргея Уладзіміравіча Несцярэўскага, які больш за дзесяць гадоў узначальваў суд Валожынскага раёна. Акрамя таго, што быў вопытным правазнаўцам, ён меў і літаратурны талент – пісаў нядрэнныя вершы, замалёўкі і даволі часта друкаваўся на старонках нашай газеты.
Шматлікая кагорта знаўцаў законаў з кожным годам павялічваецца за кошт выпускнікоў вышэйшых і нават сярэдніх навучальных устаноў. Але суддзя – прафесія ўсё ж рэдкая, можна сказаць, адзінкавая. У нашым раёне такую адзнаку ў Працоўнай кніжцы маюць усяго тры чалавекі: старшыня суда А. В. Зянько, суддзі Т. С. Несцярэўская і І. А. Якутовіч. Назначэнні на іх падпісаны самім Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе кіраўнік дзяржавы прысвоіў гераіні гэтага матэрыялу другі кваліфікацыйны клас.
Перад тым, як заняць высокую пасаду, кожнаму суддзі даводзіцца практыкаваць правазнаўства ў пракуратуры ці адвакатуры, вытрымаць нямала экзаменаў на веданне законаў, даказваць прынцыповасць, рашучасць і гатоўнасць браць на сябе адказнасць. Таццяна Сяргееўна ўнікаць у работу суда пачала ў 1987 годзе, калі прыступіла да абавязкаў сакратара судовых пасяджэнняў. Яе непасрэдным начальнікам стаў тагачасны старшыня суда Аляксандр Мікалаевіч Стэльмашэнка. Менавіта яго суддзя Несцярэўская лічыць сваім бацькам у прафесіі. Пазней вялікі ўплыў на кар’ерны рост Таццяны Сяргееўны аказалі суддзі І. І. Міхонскі, А. У. Хаткевіч, А. В. Зянько. Тры гады маладому юрысту выпала папрацаваць у пракуратуры. Цяпер, маючы за плячамі амаль чвэрць стагоддзя прафесійнага стажу, жанчына і сама зацікаўлена ў кампетэнтных пераемніках. Кажа, што ў недалёкай будучыні бачыць суддзёй супрацоўніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Валожынскага РАУС Надзею Вікенцьеўну Бобрык. Яна была сакратаром судовых пасяджэнняў, вельмі акуратным і ўдумлівым, з ёй лёгка працавалася ў тандэме.
Безумоўна, слова “лёгка” ніяк не можа характарызаваць працу суддзі. Напрыклад, у той дзень, калі мы сустрэліся з Таццянай Сяргееўнай, яна выконвала абавязкі старшыні суда, у рабоце знаходзіцца 51(!) том крымінальнай справы, што займае амаль усю свабодную прастору ў кабінеце. Часам на напісанне прыгавору траціцца 12-14 гадзін. Пасля выхадных і свят шмат сіл адымае вынясенне пастаноў у адносінах да правапарушальнікаў-дэбашыраў, якія злоўжываюць алкаголем. Зыход грамадзянскіх спраў рэдка задавольвае абодва бакі, і людзі, здараецца, “выліваюць” негатыў на суддзю таксама. Таццяна Сяргееўна такіх “ваяроў” стараецца пераканаць: любы канфлікт можна вырашыць карэктна, не шляхам кулакоў і спрэчак. І для грамадства, і для кожнай асобы індывідуальна мір, нават калі ён і дрэнны, лепш, чым вайна…
Асабліва радуецца суддзя, калі чуе словы падзякі ад удзельнікаў даўнейшых працэсаў. Трыумфуе сэрца, радуецца розум: “Са сваёй роляй на зямлі справілася!” Вось і зусім нядаўна перажыла такія пачуцці. Удзячнасць выказала жанчына, апраўданая Таццянай Сяргееўнай у 2006 годзе. Для вынясення апраўдальнага прыгавору патрабуюцца і рашучасць, і мужнасць. У Кодэксе гонару суддзі Рэспублікі Беларусь сказана: “Пры ажыццяўленні правасуддзя суддзя павінен кіравацца законам і ўласным сумленнем”. А значыць, ідучы ў такую сур’ёзную прафесію, неабходна рэальна ацэньваць не толькі свае разумовыя задаткі, але і душэўныя якасці. Таццяна Сяргееўна ўсім гэтым шчодра адорана. Яна і з эрудытам знойдзе аб чым пагаварыць, і руку дапамогі гатова працягнуць нават незнаёмцу. Разглядаючы працоўныя і бытавыя спрэчкі, суд павінен праяўляць кампетэнцыю ў самых разнастайных галінах: медыцына, інжынерыя, псіхалогія і г. д. Як жартуюць, быць і шаўцом, і жняцом, і на дудзе гульцом…
У дзяцінстве яна, як і большасць аднакласніц, марыла пра добраўпарадкаваную кватэру, асабісты аўтамабіль. Усё гэта Таццяна Несцярэўская мае. Дабілася сама, нікому не кланяючыся. Яна – паўнапраўная гаспадыня свайго лёсу, апора для самых блізкіх людзей – маці Веты Антонаўны і дачкі Варвары.
Магчыма, адшукаюцца тыя, хто запярэчыць: “Несцярэўская зусім не “белая і пушыстая”, а строгая!”. Меркаванне памылковае. Пернік Таццяна Сяргееўна выкарыстоўвае часцей, чым кнут. Менавіта так выкладаюцца ўрокі жыццёвай мудрасці…
Адбылося чарговае пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Валожынскага раёна. У ім прыняла ўдзел член абласной камісіі Наталля Валер’еўна Калядчык.
На гэты раз за дапамогай звярнуліся чатыры чалавекі. Трое з іх – жыхарка Дорскага сельсавета (37 гадоў) і два жыхары Валожына (29 і 42 гады) – на працягу многіх гадоў маюць праблемы з працаўладкаваннем. Адсутнасць спецыяльнасці, наяўнасць судзімасцей, злоўжыванне алкаголем не спрыяюць наладжванню жыцця. Як адзначыў старшыня камісіі Пётр Іосіфавіч Бібік, вакансій у раёне, тым больш у райцэнтры, хапае, і той, хто імкнецца займець работу, абавязкова яе знойдзе. А вось у такіх выпадках людзям дапамагчы цяжка. Тым не менш, усе візіцёры атрымалі накіраванне ў арганізацыі горада. Яшчэ адна наведвальніца прыйшла на камісію, каб прадставіць інтарэсы сваёй 37-гадовай дачкі. Маладая жанчына мае працу па спецыяльнасці, але ў хуткім часе на прадпрыемстве могуць адбыцца скарачэнні. Вось яна і яе матуля вырашылі паклапаціцца загадзя. Члены камісіі запэўнілі жанчыну, што для людзей з адукацыяй і вопытам знайсці работу ў райцэнтры звычайна няцяжка. Паколькі скарачэнне не адбылося, і пытанне працаўладкавання востра не стаіць, жанчыне прапанавалі звярнуцца ў аддзел занятасці, дзе ёй дапамогуць падабраць работу згодна з яе кваліфікацыяй ці накіраваць на перанавучанне. Усяго на працягу года на пасяджэнні камісіі былі запрошаны 173 жыхары раёна. Звярнуўся 101 чалавек, з іх 30 наведаліся самастойна. 37 чалавек атрымалі накіраванне на працаўладкаванне, у выніку займелі работу 27. Яшчэ 30 накіраваны ў органы занятасці, якія дапамаглі працаўладкавацца 18 грамадзянам, а 31 аказалі кансультацыйную дапамогу. Ёсць і такія (3 чалавекі), што адмовіліся ад усіх прапаноў. Як патлумачыла сакратар камісіі М. А. Іода, 50% тых, хто прыйшоў на пасяджэнні, зараз маюць работу. Прыблізна такое становішча і на ўзроўні вобласці. Каб палепшыць выніковасць дзейнасці камісій, на мінулым тыдні для работнікаў упраўленняў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкамаў праведзены абласны семінар “Аўтаматызаваная сістэма кіравання занятасцю насельніцтва. Архітэктура сістэмы, асноўныя функцыі і асаблівасці работы”.
З 26 лістапада па 6 снежня праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя «Жыццё даражэй за шыны!" па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў у зімовы перыяд і прапагандзе выкарыстання зімовых шын. Таксама ў мэтах падрыхтоўкі аўтамабіляў да эксплуатацыі ў зімовых умовах 30 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: «Зіма на колах – не будзе заносаў!».
У перыяд акцыі і Дня бяспекі ва ўсіх раёнах вобласці пройдуць мерапрыемствы, у рамках якіх супрацоўнікі ДАІ сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі правядуць растлумачальную работу ў працоўных калектывах, установах адукацыі і іншых арганізацыях, нагадаўшы пра абавязковае выкарыстанне зімовых шын і бяспечнае ваджэнне ў зімовых умовах.
З пачатку 2018 года на тэрыторыі Валожынскага раёна зарэгістраваны 16 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 8 чалавек загінулі і 29 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 4 ДТЗ здзейснілі вадзіцелі ў стане алкагольнага ап'янення. 3 ДТЗ адбыліся з удзелам непаўналетніх.
Згодна з пунктам 207-1 ПДР, пры ўдзеле ў дарожным руху з 1 снежня па 1 сакавіка аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тоны ўключна, легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі з масай звыш 3,5 тоны, а таксама аўтобусы да 5 тон павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі. Яны ўстанаўліваюцца на ўсіх колах транспартнага сродку і павінны мець рэшткавую вышыню малюнка пратэктара не менш за 4 мм.
Адказнасць за невыкарыстанне на транспартным сродку зімовых шын прадугледжана часткай 5 артыкула 18.22 КоАП (іншыя парушэнні ПДР) і цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 0,5 базавай велічыні. Калі на транспартным сродку ўстаноўлены зімовыя шыны, але рэшткавая вышыня малюнка пратэктара складае менш за 4 мм, адказнасць па частцы 3 артыкула 18.12 КоАП (кіраванне транспартным сродкам, які мае няспраўнасці) цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 1 базавай велічыні. У выпадку здзяйснення дзеянняў, адказнасць за якія прадугледжана часткай 3 артыкула 18.12 КоАП, паўторна на працягу аднаго года за такія ж парушэнні, яны будуць кваліфікавацца па частцы 9 артыкула 18.12 КоАП і пацягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 2 да 5 базавых велічынь.
Нараджэнне дзіцяці са складаным дыягназам – заўсёды выпрабаванне для бацькоў... У першую чаргу – праверка на трываласць сям’і ў цэлым і кожнага яе члена паасобку. Не па чутках добра зведала гэта наша сённяшняя суразмоўца – жыхарка Валожына, загадчык аддзялення дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю, старшыня раённай структуры Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам Ларыса Уладзіміраўна Шчарбачэвіч.
– Ларыса Уладзіміраўна, мы гутарым напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, таму даруйце, але не магу не пацікавіцца, што асабіста для Вас азначае гэта дата – 3 снежня?
– Я ніколі і ні ад каго не хавала інфармацыю пра тое, што сын мае інваліднасць. У свой час для нас з мужам, зусім яшчэ маладой пары, дыягназ нованароджанага Аляксея прагучаў, як прысуд. Урачы рабіць прагнозы не браліся. Я ж як маці амаль адразу зразумела, што не маю права паглыбляцца ў шокавы стан. Бог даў сілы, каб сабраць волю ў кулак. І я, і родныя літаральна змагаліся за здароўе малога, верылі: наш хлопчык абавязкова будзе хадзіць, размаўляць, вучыцца... Большасці з нас часта хочацца, каб дзеці былі самымі-самымі, станоўча адрозніваліся ад іншых. І толькі бацькі дзяцей з інваліднасцю мараць, каб іх немаўля было, як усе. А дзень інвалідаў… Што ж, ён трывала ўвайшоў у маё жыццё, якое ў свой час нібы раскалолася на дзве палавіны. І, між іншым, вялікае пытанне, якая з гэтых палавін лепшая.
– Якім чынам сталі членам БелАДДІіМІ?
– Зараз ужо і не ўспомню, ад каго пачула пра арганізацыю, якая дапамагае сем’ям, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Разам з іншымі матулямі звязаліся з абласной структурай, і амаль адразу пачалося супрацоўніцтва. Нам прапанавалі стварыць раённае аддзяленне. Так атрымалася, што жынчыны менавіта мяне абралі старшынёй. Шчыра кажучы, не адмаўлялася, вырашыла, што змагу. І сапраўды, у нас атрымалася. Сёння мой сын ужо дарослы, скончыў звычайную школу, гандлёва-эканамічны тэхнікум, працуе ў райбібліятэцы. Але праблемы бацькоў, што гадуюць хворых дзетак, назаўсёды засталіся і маімі праблемамі. Дарэчы, нашай раённай арганізацыі споўнілася 18 гадоў.
– Можна казаць, што грамадская работа і прывяла Вас да таго, каб займацца праблемамі інваліднасці на прафесійнай аснове…
– Гэта так. Пасля таго, як пачаў дзейнічаць тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, стала працаваць спецыялістам па сацыяльнай рабоце. Пазней, калі адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў, мяне прызначылі загадчыкам. У той час нас можна было параўнаць са сляпымі кацянятамі – вопыту няма, матэрыяльная база ў зародкавым стане і, галоўнае, ніякага даверу з боку сем’яў. Канешне, у мяне, дзякуючы БелАДДІіМІ былі пэўныя напрацоўкі – удзельнічала ў канферэнцыях, семінарах, у тым ліку і за мяжой. Паступова работа выйшла на пэўны ўзровень. Сёння маем добрае памяшканне – утульнае, нядрэнна абсталяванае. Адносіны да нашых паслуг з боку бацькоў змяніліся кардынальна. Колькасць выхаванцаў вырасла да 33 (пачыналі працаваць з 11). Хачу адзначыць: за любым вынікам заўсёды стаяць людзі. Дзеля таго, каб цэнтр і аддзяленне ў прыватнасці годна функцыянавалі, у свой час шмат сіл і намаганняў прыклалі тыя, з каго ўсё пачыналася, – Анатоль Мікалаевіч Кулак, Марына Аляксандраўна Іода, Галіна Фадзееўна Рай, Леанід Вікенцьевіч Садоўскі. Граматныя, настойлівыя, энергічныя, яны літаральна за кароткі час згуртавалі вакол сябе моцны, працаздольны калектыў аднадумцаў.
– Наколькі разумею, калі пачыналі, у Вас не было спецыяльнай адукацыі.
– Так. Пасля школы я два разы паступала на гістарычны факультэт педінстытута, і кожны раз не дабірала некалькі балаў. Пасля махнула на вышэйшую адукацыю рукой і паступіла ў сельгастэхнікум, вывучылася на бухгалтара. Напэўна, каб не работа ва ўстанове сацыяльнага кірунку, забылася б і думаць пра ВНУ. Але сёння патрабаванні да нашых пасад досыць сур’ёзныя. У 48 гадоў стала студэнткай-завочніцай БДУ. У бягучым годзе атрымала дыплом (з адзнакай!). Безумоўна, і без яго была больш чым у тэме, але гады вучобы згубленымі не лічу. У нашай справе галоўнае – вопыт, таму зносіны з калегамі, абмен думкамі, напрацоўкамі, парады выкладчыкаў-практыкаў пашырылі кругагляд, ды і тэарэтычныя веды лішнімі не будуць. Далёка не кожны зразумее, навошта жанчыне пад 50 такія перыпетыі. Я ж магу сказаць: прывыкла жыць цікава, быць у пастаянным руху. Магчыма, каб не дыягназ Лёшы, спакойна існавала б, нідзе сябе не праявіла. Але так склалася, што сумаваць і ціха сядзець у кутку мне не дазволена самім лёсам. У маладосці шмат упусціла па вядомай прычыне. Думаю, не страшна, калі штосьці даводзіцца дабіраць у больш паважаным узросце. Дарэчы, у краінах Еўропы такія гады для жанчын лічацца самымі прадукцыйнымі. Немкі, англічанкі, шведкі смела садзяцца за парту, кардынальным чынам мяняючы прафесійную дзейнасць.
– Нядаўна Вы здзейснілі цікавую вандроўку за акіян…
– Сапраўды, у складзе беларускай дэлегацыі пабывала ў ЗША, пазнаёмілася з работай сацыяльных устаноў у штаце Невада. Гэтай жа восенню давялося пабываць у Латвіі, Швецыі, Даніі, Швейцарыі… Зараз, даруйце за такі выраз, аж рукі чэшуцца, так хочацца ўсё лепшае адтуль укараніць і ў нас. Упэўнена: у замежных калег ёсць чаму вучыцца. Там вельмі шмат робіцца для таго, каб людзі з інваліднасцю адчувалі сябе камфортна, маглі самарэалізавацца, у тым ліку ў прафесіі. Мы таксама за апошнія гады зрабілі значны крок наперад. Пры фінансавай падтрымцы розных фондаў рэалізоўваем мноства цікавых праектаў. Менавіта дзякуючы гэтай дзейнасці маем цудоўную кухню, трэнажоры… За апошнія гады чым толькі не займаліся нашы выхаванцы. Адно толькі вырошчванне грыбоў-вешанак чаго варта! Хачу падзяліцца марай. Спадзяюся, з цягам часу зможам стварыць паспяховае прадпрыемства, дзе людзі з абмежаванымі магчымасцямі будуць працаваць і зарабляць грошы. Калі б такі праект удаўся, лічыла б сваю місію выкананай.
– Якую параду гатовы даць тым, хто сутыкнуўся з праблемай інваліднасці?
– Па-першае, я параіла б кожнаму нават на фоне дабрабыту не забываць, што жыццё бывае зменлівым. Няшчасце можа здарыцца з кожным і, як звычайна, прыходзіць яно без папярэджвання. Па-другое, даруйце за банальнасць, ніколі не трэба адчайвацца. Заўсёды ёсць выйсце, трэба толькі яго актыўна шукаць, не замыкацца ў сваёй шкарлупіне, а стукацца ва ўсе дзверы – дзесьці адчыняць. Тут яшчэ важна сказаць пра веру. Я, напрыклад, на сто працэнтаў была ўпэўнена, што “выцягну” свайго Аляксея. І сабе, і блізкім гаварыла: “Я яго падыму”. Лякарствы, масаж, розныя працэдуры, заняткі з лагапедамі... Прызнаюся, не раз даводзілася прымушаць сябе быць даволі жорсткай. Многія маніпуляцыі прыносілі дзіцяці сапраўдныя пакуты. Але разумела, пашкадую ў гэты момант, сапсую і яму, і сабе ўсё астатняе жыццё.
– Што лічыце ў сваё справе галоўным?
– Як ні пафасна гэта гучыць, але скажу так: прызванне. Сацыяльная работа – нялёгкі хлеб, тут не затрымаюцца выпадковыя людзі, якія хочуць кар’еры ці грошай. А вось з тых, хто прыйшоў у прафесію свядома і на поўным сур’ёзе мае намер унесці свой уклад у пабудову інклюзіўнага грамадства, пры наяўнасці лідара можа скласціся добрая каманда. Думаю, наш ТЦСАН – выдатная ілюстрацыя да сказанага.
– Чым, акрамя працы, напоўнена Ваша жыццё?
– У мяне сям’я – муж, дачка, сын, зяць і двое цудоўных унукаў. На жаль, побач няма маці, бацькі, свёкра – людзей, чые імёны ў кнізе свайго лёсу запісала б залатымі літарамі. На шчасце, побач свякроў – мая дарагая другая матуля. Маю сваякоў, сяброў. Любові хапае на ўсіх, праблема толькі з часам – вось яго катастрафічна не хапае.
– Ларыса Уладзіміраўна, у Вас ёсць магчымасць праз наша выданне звярнуцца да жыхароў раёна з пажаданнем ці наказам.
– Тым, хто не мае сур’езных праблем са здароўем, шчыра жадаю заставацца такімі да самага паважанага ўзросту, а людзям з інваліднасцю раю не адчайвацца, верыць у свае сілы і добрых людзей, якія вам абавязкова дапамогуць. Карыстаючыся магчымасцю, хачу выказаць падзяку за разуменне і падтрымку кіраўніцтву раёна, паважаным спонсарам, святарам, нашым выхаванцам, іх матулям і татам. Шчасця вам, мілыя, светлыя людзі!
Специалисты государственного учреждения «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» в ходе мониторинга проводят обследования территорий населённых пунктов с целью выявления фактов несанкционированного размещения отходов, а так же нарушений в содержании территории объектов и организаций всех форм собственности.
В ноябре 2018 года специалистами центра обследовано 248 объектов и территорий на 89 субъектах хозяйствования. На 175 объектах выявлены нарушения, в т.ч. нарушения санитарно-эпидемиологического законодательства при содержании контейнерных площадок для сбора твёрдых отходов установлены на 59 объектах, замусоренность территорий объектов и населённых мест – 87, другие нарушения – 29 (не очищены бордюры и тротуары от песка, не проведена уборка смета, не проведен покос сорной растительности, в неудовлетворительном состоянии содержатся надворные туалеты, не убрана опавшая листва). Направлено 69 рекомендаций по устранению выявленных нарушений. За не исполнение рекомендаций 4 должностных лица привлечено к административной ответственности, на общую сумму 269,5 руб, подготовлено 6 ходатайств о привлечении к дисциплинарной ответственности должностных лиц. Направлено 7 информационных писем в ведомства. Десять информаций в Воложинский райисполком. Проверено территорий, прилегающих к усадебным жилым домам – 107, из них с нарушениями – 8, всем домовладельцам выданы предупреждения. Выявлено и по предложениям санитарной службы ликвидировано – 7 свалок мусора.
Таблица
Объекты, на которых выявлены нарушения
| Наименование | Обследовано | С нарушениями | % выявл. наруш. |
| Предприятия и организации | 58 | 37 | 63,8 |
| Организации здравоохранения | 4 | 1 | 25 |
| Дворовые территории | 14 | 10 | 71,43 |
| Гаражные и дачные кооперативы | 0 | 0 | 0 |
| Зоны отдыха | 0 | 0 | 0 |
| Строительные площадки | 3 | 3 | 100 |
| Автозаправочные станции | 4 | 0 | 0 |
| Сельскохозяйственные объекты | 95 | 95 | 100 |
| Кладбища | 70 | 29 | 41,43 |
| Мини-полигоны | 0 | 0 | 0 |
Примеры выявленных нарушений по г. Воложину:
Воложинское райПО - не проведена очистка от опавшей листвы и мелкого мусора территорий магазина «Меридиан», кафе «Мечта», автостоянка за магазином по ул. Дзержинского.
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» - не обеспечено содержание в чистоте территорий игровых детских площадок по ул. Чапаева, и ул. Мира. Контейнерная площадка по ул. Чапаева, 37 замусорена. Не убраны свалки растительных отходов на пересечении ул. Луговая и ул. 70 лет Октября (ветки, трава), по ул. 50 лет Октября (опавшая листва). Не убраны кучи опавших листьев возле ограждения участка «Водоканал», на дворовых территориях по ул. Партизанская, 10, 12, 14, 16, 31А, 35, ул. Дзержинского, 26. Не очищены от опавших листьев территории общедоступных мест по ул. Щербины за костелом и въезд в г. Воложин, сквер возле городского озера.
Производственный участок ОАО «Молодечненский молочный комбинат» - не содержится в чистоте автостоянка.
ООО «Воложинэнерго» - не убраны кучи опавшей листвы с территории прилегающей к ограждению.
Воложинский район электросетей – не содержится в чистоте территория прилегающая к производственной базе.
Магазин ООО «Фермерская лавка» - не содержится в чистоте прилегающая территория.
Торговый павильон «Ортус» - не содержится в чистоте прилегающая территория.
ЛДД 612 Филиал ДЭУ № 61 – не очищена от опавшей листвы закрепленная территория от знака «Воложин» до СШ № 2, территория прилегающая к остановочному пункту «СШ № 2».
Филиал «Автомобильный парк № 14» - территория прилегающая к ограждению со стороны ул. Транспортная не полностью очищена от опавшей листвы, со стороны ул. Сахарова не обкошена сорная растительность.
По Воложинскому району:
Ивенецкий участок РУП «Воложинский жилкоммунхоз» - не содержатся в чистоте контейнерные площадки в д. Пряльники. д. Курдуны. Дворовые территории многоквартирных жилых домов засорены мелким мусором ул. Ленина, 4, ул. 1 Мая, 5 г.п. Ивенец. Не содержатся в чистоте общественные туалеты по ул. Ленина, 4, 10. Имеется свалка строительных отходов по ул. Ленина, 8, г.п. Ивенец.
ООО «ЕвроДревФорм» (деревообработка) - не содержится в чистоте территория, захламлена отходами деревообработки (опилки, обрезки).
Всем вышеуказанным субъектам хозяйствования подготовлены рекомендации. Контроль выполнения мероприятий рекомендаций осуществляется согласно установленным срокам.
Мероприятия профилактического и предупредительного характера за соблюдением законодательства Республики Беларусь в области санитарно-эпидемиологического благополучия населения на субъектах хозяйствования продолжаются.
Сотрудники Воложинского РЦГиЭ также приняли участие в субботниках проводимых в районе (акция «Чистый город»). 02.11.18 года сотрудниками проводились работы по уборке собственной, прилегающей и закрепленной территории.
Врач-гигиенист
Воложинского РЦГиЭ Н.М. Булова
29.11.2018 г.
Домовладения с печным отоплением в зимний сезон – это одновременно комфорт и проблема, особенно для тех, кто вспоминает про печку только тогда, когда ее надо топить. Печное отопление не терпит безразличия: оно требует регулярного и тщательного ухода.
Трещины и зазоры в кладке необходимо тщательно замазать глиной. Пожарную опасность представляют также трещины в дымоходах. Они - лазейки для открытого пламени на чердаке. Побеленный дымоход всегда укажет на возможную проблему черной копотью. Одна из распространенных причин пожаров в отопительный период - перекал печи. Бездумно топить печь нельзя. При сильных морозах, чтобы избежать беды - это лучше делать дважды в сутки, с некоторым интервалом. Горячую золу из печей нужно высыпать в яму, подальше от строений, предварительно затушив водой, песком или снегом.
Чтобы случайно выпавшие горящие угли не привели к пожару, прибейте перед топкой на деревянном полу металлический лист размерами не менее 50х70 см из негорючего материала. Но несмотря на предтопочный лист, не оставляйте открытыми топочные дверцы и топящуюся печь без присмотра. Это прямой путь к пожару. Ни в коем случае не используйте при растопке легковоспламеняющиеся и горючие жидкости, такие как бензин или керосин. Не позволяйте детям самостоятельно их растапливать.
Рейдовые группы Федерации профсоюзов проверят соблюдение температурных условий на предприятиях по всей стране. Особое внимание техинспекторы обратят на соблюдение температурного режима в производственных помещениях и цехах, состояние санитарно-бытовых помещений и обеспечение работников специальной одеждой и обувью. Кроме того, на постоянной основе в Федерации профсоюзов Беларуси работает «горячая линия», которая позволяет оперативно выявлять недостатки и нарушения соблюдения правил и норм охраны труда и своевременно принимать меры по их устранению. Любой работник может сообщить о нарушениях по телефону (8-017) 203-90-48 (с 8.30 до 10.30 и с 15.30 до 17.30). Технические инспекторы труда готовы выехать на место и проверить поступившую информацию.
В прошлом году в ходе профсоюзного мониторинга соблюдения температурного режима на рабочих местах, который коснулся 4 696 предприятий, было выявлено 1 781 нарушение, наниматели получили 895 рекомендаций на их устранение. Например, на некоторых предприятиях работники не были обеспечены утепленными спецодеждой и обувью. Не везде локальные документы содержали пункты о дополнительных перерывах, отсутствовали не только места для обогрева, но и для приема пищи, санитарно-бытовые помещения.
Стоит отметить, что на большинстве предприятий температурный режим соблюдается. В коллективные договоры и правила внутреннего распорядка включены нормы о предоставлении дополнительных регламентированных перерывов для обогрева работников в случае, если невозможно поддержание температурного режима в соответствии с санитарными нормами, а также при работах в неотапливаемых помещениях или на открытом воздухе зимой. Созданы надлежащие санитарно-бытовые условия, оборудованы комнаты для обогрева и приема пищи, имеются ресурсы для отопления, отдельные организации приобрели теплогенераторы.