222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Асфальтабетонная база – адно са структурных падраздзяленняў філіяла КУП "Мінскаблдарбуд"-"ДРБУ № 167". Тут працуе невялікі, але зладжаны калектыў. 17 работнікаў, сярод якіх вадзіцелі, машыністы, тэхнікі, лабаранты, абслугоўваюць увесь высокатэхналагічны працэс вытворчасці некалькіх відаў асфальтабетону (у залежнасці ад катэгорыі дарог, на якіх ён будзе выкарыстоўвацца). Вытворчая магутнасць АБЗ – 350 тон у змену. На жаль, не заўсёды ёсць магчымасць быць загружанымі работай на 100%. Па словах галоўнага інжынера філіяла Дзмітрыя Віктаравіча Князева, пры сучаснай канкурэнцыі неабходна, як у Льюіса Кэрала, бегчы дзеля таго, каб толькі заставацца на месцы. Трэба сказаць, што работнікі і тыя, хто імі кіруюць, на самай справе “бягуць”. За 10 месяцаў спецыялістамі было выпушчана каля 15 тысяч тон высакаякаснага дарожнага пакрыцця.
Тэкст і фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ
Воложинская районная организация РОО «Белая Русь» поздравляет всех, кто работает на дорогах, осуществляет транспортировку пассажиров и грузов по дорогам нашей страны с профессиональным праздником— Днем автомобилиста и дорожника.
Желаем, чтобы в пути всегда было комфортно и безопасно, а дома всегда ждали и радостно встречали родные. Пусть каждый рейс будет удачным, а светофор – зеленым. Дорожникам желаем больше километров качественной дороги. Благополучной и комфортной вам жизни.
Накануне празднования профессионального праздника торжественные собрания прошли в первичных организациях филиала КУП «Минскоблдорстрой» - «ДРСУ-166 и филиале «Автомобильный парк № 14 « ОАО «Миноблавтотранс».
В «ДРСУ-167» работников поздравили руководитель предприятия Саевич Владимир Михайлович, заместитель генерального директора Бельский Артур Владимирович, председатель Воложинского районного Совета депутатов, заместитель председателя Воложинской районной организации РОО «Белая Русь» Сергей Францевич Глинский, которые вручили работникам грамоты и ценные подарки.
В «Автомобильном парке № 14» Сергей Францевич вручил подарки председателю перивчной организации РОО «Белая Русь» Богданкевичу Юрию Болеславовичу и Станкевичу Денису Павловичу, водителю автопарка, который является членом объединения.
27 октября 2017 года на базе Академии управления при Президенте Республики Беларусь состоится семинар-учеба по участию РОО «Белая Русь» в избирательной кампании по выборам депутатов местных Советов двадцать восьмого созыва.
В семинаре примет участие председатель Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Ермошина Л.М.
Минскую область на семинаре представит делегация в количестве 25 человек, в состав которой входит и председатель Воложинской районной организации РОО «Белая Русь» Елена Ивановна Клачко.
Участники семинара изучат следующие вопросы:
Постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 11.10.2017 № 91 утверждены Санитарные нормы и правила «Требования к санитарно-защитным зонам организаций, сооружений и иных объектов, оказывающих воздействие на здоровье человека и окружающую среду».
Новыми требованиями определен упрощенный порядок изменения размеров СЗЗ объектов, размещенных в производственной и коммунально-складской зонах, при условии, что граница базовой или расчетной СЗЗ объекта не выходит за границы функциональной зоны.
Введены ограничения на уменьшение базового размера СЗЗ объектов сельскохозяйственного назначения, включая животноводческие, свиноводческие, звероводческие, птицеводческие фермы и комплексы, более чем на 50%.
Определен порядок установления минимальных размеров СЗЗ для котельных, в т.ч. упрощающий процедуру установления СЗЗ для котельных с общей тепловой мощностью до 200 кВт.
Внесены изменения в нормируемые размеры санитарных разрывов от автомобильных стоянок/парковок. Предусмотрен механизм сокращения санитарного разрыва от культовых учреждений, отдельно расположенных зданий управлений внутренних дел, районных военных комиссариатов.
Текст вышеуказанного постановления и полный текст Санитарных норм и правил размещены на интернет-сайте Министерства здравоохранения Республики Беларусь в разделе База правовых актов - Технические нормативные правовые акты - Полные тексты технических нормативных правовых актов, утвержденных в соответствии с законодательством Министерством здравоохранения Республики Беларусь - Санитарные нормы, правила и гигиенические нормативы. Общие вопросы.
Врач-гигиенист
(заведующий отделом гигиены)
Воложинского РЦГиЭ С.А.Марчик
31 октября 2017 года с 11 до 12 часов
в ГУО «Средняя школа №2 г.Воложина»
проводит личный прием граждан
председатель Воложинского районного
исполнительного комитета
АСТРЕЙКО
НИКОЛАЙ АНАТОЛЬЕВИЧ.
Предварительная запись 30 октября 2017 г. с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 16.00
по телефону 55572
#минскаяобласть #доброесердце#БРСМ #волонтеры#восстановление_святынь_Беларуси #Беларусь #акция
Ребята из ГУО "Вишневский УПК детский сад- средняя школа" Воложинского района организовали уборку территории в рамках республиканской акции "Восстановление святынь Беларуси" на территории Вишневского костела Благовещение Пресвятой Девы Марии и Вишневской Свято-Космодевьянской церкви.
26 кастрычніка ў Валожынскім раённым аб’яднанні прафсаюзаў (пл.Свабоды, 4, каб. 20 – будынак ваенкамата) з 10.00 да 12.00 і ў ААТ “ПМК – 188” (г. Валожын, вул. Пушкіна, 24) з 12.00 да 14.00 адбудзецца прафсаюзны прыём грамадзян прававым інспектарам працы Аленай Анатольеўнай СІЛІЧ па пытаннях, якія тычацца тлумачэння норм заканадаўства, што рэгулююць сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 58935.
27 кастрычніка ў Валожынскім райвыканкаме правядзе асабісты прыём грамадзян міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Васільевіч КАРПЕНКА.
Папярэдні запіс 25 кастрычніка з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 па тэлефоне 55572.
На мінулым тыдні свой чарговы прыём грамадзян у райвыканкаме правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. За дзве гадзіны прамога дыялога да народнага абранніка звярнуліся 10 чалавек.
Больш за ўсё пытанняў было да камунальнай службы. Таму нездарма на прыёме ў дэпутата прысутнічалі начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Анатолій Ядулаевіч Аліеў і кіраўнік гэтай службы ў раёне Міхаіл Міхайлавіч Унучак.
Так, жыхарка шматпавярховага дома па вуліцы Міру райцэнтра скардзілася на павышаную вільготнасць у кватэры і нізкую тэмпературу ў двух пакоях. Каб дэталёва высветліць становішча, М. М. Унучак асабіста выехаў на месца. У кватэры ў той дзень быў +21 градус, аднак на вуліцы таксама было досыць цёпла. Сырасць назіралася ля акон, але працяканне нідзе не выяўлена. Як вынік, адна з галоўных прычын – няякасныя шклопакеты. Таксама Міхаіл Міхайлавіч параіў не толькі гаспадыні кватэры, але і ўсім, хто ўстанавіў сучасныя вокны, часцей праветрываць памяшканне – гэта дасць магчымасць пазбегнуць вільготнасці. А вось нізкая тэмпература ў пакоях можа назірацца з-за прамярзання сцяны, што дакладна будзе ўстаноўлена толькі, калі на дварэ стане мінус 5-7 градусаў.
Вельмі занепакоены затапленнем падвала жыхары дома № 6а па вуліцы Партызанскай райцэнтра. На наступны дзень камунальнікі ваду адпампавалі, але праблема па-ранейшаму застаецца адкрытай. З-за вялікай колькасці ападкаў сёлета рэзка ўзняўся ўзровень грунтовых водаў, таму ў раёне падтоплены многія шматпавярхоўкі, асабліва новабудоўлі па вуліцы Савецкай у Валожыне і ў вёсцы Паморшчына Ракаўскага сельсавета. Як варыянт вырашэння праблемы ў доме № 6а будзе прапрацоўвацца пытанне па праектаванні ў 2018 годзе дрэнажнай сістэмы, на што, па папярэдніх падліках, неабходна звыш 150 тысяч рублёў.
Карыстаючыся магчымасцю, дэпутат пацікавіўся ў кіраўніцтва камунальнай службы, ці пастаўлена кропка ў звароце шматдзетнай матулі, якая занепакоена недапрацоўкамі забудоўшчыкаў – цвіль у новай кватэры прынесла шмат нязручнасцей сям’і. У вырашэнні былі задзейнічаны многія службы: да іх гонару, праблема, нарэшце, вырашылася.
Нараканні, асабліва ў дачнікаў, выклікае аплата за вываз цвёрдых камунальных адходаў. Людзі не разумеюць, чаму яны павінны плаціць двойчы: налічэнні выстаўлены ў жыроўцы і за гарадскую кватэру, і ў квітку на дом у вёсцы, хаця не з усімі ўласнікамі заключаны адпаведныя дагаворы. І. С. Маркевіч адзначыў, што разбірацца ва ўсім трэба на ўзроўні Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, каб гэту норму прадугледзець на заканадаўчым узроўні.
Ніяк не могуць прыйсці да паразумення з падзелам зямельных межаў дачнік і сусед з вёскі Улазавічы. Паміж іх участкамі выкапаны роў для сцёку вады, і ніводзін не жадае, каб ён прымыкаў менавіта да яго зямельнага надзела. Дэпутат патлумачыў, што ўлада не можа прымірыць суседзяў – камусьці з іх усё-такі давядзецца пайсці насустрач, каб у далейшым жыць у згодзе. Тым больш, што адзін з уласнікаў ужо аформіў дакументы на ўчастак згодна з заканадаўствам. Дачніку ж таксама прапанавана звярнуцца ў праектны інстытут, які займаецца ўстанаўленнем зямельных межаў на мясцовасці.
Да колішняга кіраўніка гаспадаркі, а цяпер – прадстаўніка ў заканадаўчым органе ўлады краіны, звярнулася былая даярка: яна незадаволена памерам налічанай пенсіі. У размове Іван Станіслававіч падкрэсліў, што падчас яго старшынства жанчына была самай сумленнай і адказнай работніцай, і даў даручэнне ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама больш дэталёва разабрацца ў сітуацыі, а пры неабходнасці – звярнуцца да цяперашняга кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства, каб матэрыяльна падтрымалі сваіх ветэранаў працы. Людзі, якія ўсе жыццё аддалі нялёгкай рабоце ў сельскай гаспадарцы, не павінны быць пакрыўджанымі: яны заслугоўваюць не толькі пашаны, але і годнага пенсійнага забеспячэння.
Падчас правядзення прыёму грамадзян да дэпутата паступілі яшчэ тры звароты аб садзейнічанні ў працаўладкаванні, узнімаліся пытанні асабістага характару.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота Сяргея САДОЎСКАГА