222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
У рамках першага этапу акцыі «Бяспека ў кожны дом!» у аддзяленні з дзённым знаходжаннем інвалідаў у г. Валожыне прайшло мерапрыемства, у рамках якога ўсім прысутным распавялі пра асноўныя правілы бяспекі, якія трэба выконваць, каб зрабіць наша жыццё больш бяспечным. Увага ўдзельнікаў акцыі была звернута на эксплуатацыю пячнога і электраабсталявання, на небяспеку, якую тояць у сабе тонкі лёд і чадны газ. Галоўны акцэнт быў зроблены на навучанне людзей правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Веды, атрыманыя падчас выступлення выконваючага абавязкі начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўла Генрыхавіча Тарасевіча, былі замацаваны з дапамогай прагляду відэафільма і правераны ў ходзе правядзення віктарыны на веданне элементарных правілаў пажарнай бяспекі.
Напрыканцы мерапрыемства работнікі раённага цэнтра культуры зладзілі для ўсіх сапраўднае свята. Музычныя нумары, падрыхтаваныя артыстамі, паднялі усім настрой і пакінулі самыя прыемныя ўспаміны пра сустрэчу. А веды і наглядна-выяўленчая прадукцыя ад ратавальнікаў дапамогуць адчуваць сябе ўпэўнена ў любой сітуацыі.
Выбар прафесіі - пераломны момант у жыцці кожнага чалавека, які вызначае яго далейшы лёс. «Знайсці сябе» ва ўсе часы хочуць і спрабуюць усе, але выходзіць далёка не ў кожнага. Бо нездарма кажуць, што шчаслівы чалавек раніцай з задавальненнем ідзе на працу, а ўвечары з радасцю вяртаецца дадому. Зрабіць гэты выбар сённяшнім выпускнікам дапамагаюць мерапрыемствы па прафарыентацыі.
У рамках прафарыентацыйнай работы, што праводзіцца Мінскім абласным упраўленнем МНС, 11 лютага для лепшых навучэнцаў устаноў адукацыі Валожынскага раёна быў арганізаваны «Дзень сустрэчы з Камандна-інжынерным інстытутам» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. У праграму дня былі ўключаны розныя мерапрыемствы: пашыраная экскурсія па ВНУ, знаёмства з умовамі навучання і пражывання, а таксама спартыўныя спаборніцтвы і «курсанцкая» вячэра. Прадстаўнікі інстытута і Мінскага абласнога ўпраўлення МНС пазнаёмілі патэнцыяльных абітурыентаў з гісторыяй стварэння інстытута, правіламі паступлення, вынікамі ўступнай кампаніі 2015 года, а таксама адказалі на пытанні, якія цікавілі дзяцей. Асаблівае ўразіла школьнікаў экскурсія па музеі інстытута, спартыўным збудаванням, вучэбнай пажарнай часці. Пажадаем будучым абітурыентам не памыліцца ў сваім прафесійным выбары і пажадаем поспехаў пры паступленні.
“Шчырае дзякуй за радасць такой сустрэчы! Нізкі паклон вам за вашы вершы, за вашы песні! Проста не хапае слоў, каб выказаць усё, што адчуваеш, уражаны да глыбіні душы!..” – такія словы пачулі ў свой адрас удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры пасля іх канцэрта ў Мурашмянскім сельскім клубе Ашмянскага раёна.
Кожны нумар выступлення “рунеўцаў” суправаджаўся дружнымі апладысментамі гледачоў, якіх было даволі многа для вясковай установы культуры. Вершаваныя ж і песенныя творы Марыі Шакун, Аляксандра Кулака, Сафіі Русецкай, Яўгена Зялкоўскага, Валянціны Гіруць Русакевіч, Ганны Канановіч, Людмілы Краснадубскай, Дзмітрыя Завацкага, Наталлі Жызнеўскай, якія гучалі ў выкананні саміх аўтараў, сяброў па творчай суполцы і салістаў РЦК, былі напоўнены прызнаннем у любові роднаму краю, матулям і ўсім жанчынам у зале; хвалюючымі ўспамінамі кранала душу любоўная лірыка гэтых жа аўтараў. А Галіна Філяноўская развесяліла ўсіх сваімі жартоўнымі вершамі і песняй.
На завяршэнне канцэрта “рунеўцы” вершам і песняй-малітвай папрасілі ва Усявышняга шчасця, дабра і міру роднай беларускай зямлі і яе людзям, а гэта значыць і ўсім прысутным у зале. А кіраўнік Мурашмянскага сельскага клуба Ала Уладзіміраўна Лыскойць ад імя ўсіх вяскоўцаў разам з найшчырымі словамі падзякі выказала спадзяванне на новыя сустрэчы з нашым калектывам. На памяць мурашмянцам засталіся не толькі прыемныя ўражанні ад канцэрта, але і калектыўны зборнік “Помнім і жывём” удзельнікаў нашага аб’яднання.
В. Русакевіч, кіраўнік народнага літаратурна-
мастацкага аб’яднання “Рунь”
6 февраля в помещении народного объединения народных мастеров “Скарбніца” прошла презентация выставки Анастасии Хаврюк -- члена правления Республиканского общественного объединения «Белорусские пчеловоды» “Медовая королева”. На выставке представлены сувенирные свечи из воска и мыло ручной работы. Для посетителей был проведён мастер-класс по изготовлению восковых свечей. Выставка продолжает работать по 27 февраля 2016 года.
15 февраля в нашей стране отмечается скорбная и торжественная дата - День памяти воинов-интернационалистов. День, когда мы отдаём дань уважения и благодарности всем военнослужащим, отстаивавшим интересы Родины в международных военных конфликтах.
Четверть века минуло с того момента, когда советские войска покинули Афганистан. Но чем дальше уходят от нас те судьбоносные события, тем яснее видится величие подвига патриотов Отечества. Вы, уважаемые воины-интернационалисты, первыми поднялись на борьбу, отважно сражались с врагом, искренне веря, что помогаете братскому народу.
Вы остались преданны Долгу, Присяге и Отчизне. Вошли в историю, как истинные патриоты и герои своего времени, не жалевшие жизней ради торжества справедливости.
Вечная память погибшим на чужой земле!
Низкий поклон и глубокие соболезнования их семьям!
Искреннее восхищение мужеству и стойкости ветеранов войны в Афганистане, признательность за их активную жизненную позицию сегодня!
Примите искренние пожелания крепкого здоровья, счастья, благополучия. Мира и добра вам и вашим семьям, воины-интернационалисты!
Районный исполнительный комитет
Районный Совет депутатов
Сярод лаўрэатаў абласнога конкурсу “Творчы алімп Міншчыны” заслужана аказаўся і народны інструментальны ансамбль “ARS LONGA” Ракаўскай дзіцячай школы, якім кіруе Юлія Аляксандраўна Мякінка.
Згодна з рашэннем Валожынскага райвыканкама, па выніках мінулага года для ўдзелу ў абласным конкурсе “Творчы алімп Міншчыны” быў вылучаны народны інструментальны ансамбль “ARS LONGA» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў у намінацыі “Мастацкая самадзейнасць”.
Таленавітыя маладыя музыканты Юлія Мякінка, Алена Малежка, Максім Палуйчык, Кацярына Сеніна, Ірына Афоніна, Юлія Скурко, марат Лагутка віртуозна валодаюць музычнымі інструментамі, ад прыроды яны надзелены добрымі вакальнымі здольнасцямі, большасць з іх маюць класічную музычную адукацыю.
Бездакорна іграючы на фартэпіяна, скрыпцы, цымбалах, акардэоне, бас-гітары, удзельнікі ансамбля заўседы пакараюць публіку сваімі яркімі выступленнямі.
Раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі праводзіць раённы этап абласнога конкурсу “Наш Флаг. Наш Герб. Наш Гімн” сярод устаноў адукацыі раёна.
Мэтай правядзення конкурсу з’яўляецца фарміраванне ў падрастаючага пакалення грамадзянскіх і патрыятычных якасцей, павага да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, веданне асноў беларускай дзяржаўнасці, развіццё творчых здольнасцей.
Конкурс праводзіцца па трох намінацыях: сімвалы Радзімы нашай (расказ, эсэ, верш); імідж флайер (буклет); паштоўка ў канверце.
Работы можна накіроўваць у раённы і Івянецкі цэнтры дзіцячай творчасці да 19 лютага. Лепшыя з іх прымуць удзел у абласным конкурсе.
9 лютага ў зале Валожынскага раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму сабраліся як работнікі аддзела, так і дырэктары ўстаноў адукацыі горада, і іх намеснікі па выхаваўчай рабоце. Размова ў гэты дзень ішла аб наступствах пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, неабходнасці захоўвання электрычнай праводкі і пячнога ацяплення ў спраўным стане, небяспецы тонкага лёду, карысці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Асабліваяўвага была звернута на выпадкі гібелі людзей у выніку атручвання чадным газам. Так яксустрэча праходзіла з работнікамі адукацыі, то вялікая ўвага была звернута на тое, што нетолькі самім неабходна прыняць да ведама тое, што было сказана, але і максімальна данесці гэту інфармацыю да сваіх работнікаў, а таксама да бацькоў. Прысутным была прадастаўлена магчымасць праглядзець відэафільм «Цена мгновения», які нікога не пакінуў абыякавым.
У рамках гэтай сустрэчы начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама Наталлі Анатольеўне Чарнышовай быў уручаны ліст начальніка ДУА «Камандна-інжынерны інстытут», у якім гучалі словы падзякі за выхаванне і навучанне выпускніка ДУА «Гародзькаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа», які у 2015 годзе паступіў у інстытут і ўжо зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічаў намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Вячаслаў Васільевіч Палтарака і выконваючы абавязкі начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацях Павел Генрыхавіч Тарасевіч. Кожны з прысутных, як напамін пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, атрымаў наглядна-выяўленчую прадукцыю.

В отопительный период участились случаи отравления угарным газом. Это может происходить незаметно, ведь он не имеет ни цвета, ни запаха. Отравление можно получить не только при пожаре (CO образуется в воздухе как результат горения), но и при плохой вентиляции в гаражах – особенно если оставить не выключенным двигатель в небольшом помещении, при несвоевременно закрытых печных заслонках или при отсутствии нормально циркулирующей вытяжки от газовых колонок. Первые признаки такого отравления это головная боль, головокружение, слезотечение, кашель, тошнота, рвота. При отравлении средней тяжести появляется сонливость. При высокой концентрации наступает потеря сознания и паралич.
Так, сразу несколько случаев недавно попали в сводки спасателей Минщины. Первый произошел в Борисове. 27 января поздно вечером в МЧС от дежурного аварийной газовой службы «Борисовгаз» поступило сообщение о необходимости оказания помощи в открытии дверей в квартирах пятиэтажного дома по улице Днепровской. В ходе выяснения обстоятельств получена информация, что ранее в квартире на третьем этаже обнаружены двое погибших. Прибывшие спасатели проникли в квартиру, расположенную на втором этаже, где были обнаружены тела четырех человек, в том числе двоих детей (10 и 17 лет). Обстоятельства гибели людей устанавливаются Главным следственным управлением Следственного комитета. Следствием рассматриваются различные версии произошедшего, в том числе неисправность газового оборудования. Возбуждено уголовное дело.
Еще один случай произошел в Столбцовском районе. Сообщение о том, что 23-летняя женщина и ее годовалый сын госпитализированы с диагнозом «острое отравление продуктами горения природного газа легкой степени» поступило в МЧС 1 февраля около 9 часов вечера. Семья проживает в двухквартирном жилом доме в деревне Новый Свержень. Прибывшие на место спасатели выяснили, что предположительно отравление угарным газом произошло из-за самовольного переноса трубы отвода продуктов горения газового водонагревателя из дымохода в вентиляционный канал квартиры двухквартирного жилого дома.
Для того, чтобы не получить отравление угарным газом, помните, что нельзя преждевременно закрывать заслонку печей, т.е. пока угли полностью не прогорят. При этом топить печь нужно не менее чем за два часа перед отходом ко сну. Запрещается пользоваться газовым оборудованием или другими теплогенерирующими агрегатами и устройствами при неисправных дымоходах и вентиляционных каналах. Не используйте для отопления помещений газовые бытовые приборы и аппараты (например, газовые плиты). Открытое пламя выжигает кислород в помещении, и его становится недостаточно для нормальной работы горелок. Из-за недостатка кислорода газ сгорает не полностью, в результате - образуется угарный газ. Нахождение в помещении, воздух которого содержит 0,2% угарного газа, в течение 1 часа вредно для здоровья, а при содержании 0,5% угарного газа находиться в помещении в течение 5 минут опасно для жизни. А если концентрация газа в воздухе более 1,2 %, человек умирает за несколько секунд. Берегите себя и своих близких.
Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского РОЧС в январе текущего года проведены три плановые и одна внеплановая проверки субъектов хозяйствования.
В ходе проверки КУП «Воложинский районный комбинат бытового обслуживания» был выявлен ряд нарушений норм и правил пожарной безопасности, а именно: не организовано обучение работников пожарно-техническому минимуму; здание Дома быта и прачечная в г. Воложин не оборудованы системой автоматической пожарной сигнализации, системой оповещения людей о пожаре и управление эвакуацией; гаражи и помещения Дома быта не обеспечены нормативным количеством первичных средств пожаротушения и др. Вместе с тем, наметилась положительная тенденция устранения ранее предложенных противопожарных мероприятий: электрическая проводка приведена в соответствие с требованиями нормативно-правовых актов, проводятся электрофизические измерения сопротивления изоляции электропроводки, противопожарный режим не нарушается.
При контрольной проверке объектов КСУП «Сивица» установлено, что
в нарушение требований статей 14 и 17 Закона Республики Беларусь от 15 июня 1993 г. «О пожарной безопасности» руководителем организации не обеспечивается пожарная безопасность и противопожарный режим. Анализ необходимых средств на выполнение мероприятий по обеспечению пожарной безопасности не проводился, источники финансирования не определялись. Не обеспечено своевременное выполнение противопожарных мероприятий по предписаниям органов государственного пожарного надзора.
Деятельность созданных в организации внештатных пожарных формирований (ДПД и ПТК) носит формальный характер и не оказывает влияния на состояние пожарной безопасности. В ходе проверки документы, подтверждающие работу внештатных пожарных формирований, не представлены. Обучение работников правилам пожарной безопасности не организовано. К работе допускаются лица, не прошедшие противопожарный инструктаж.
За выявленные нарушения норм и правил пожарной безопасности в отношении руководителей вышеуказанных организаций начат административный процесс.
В результате проведенных проверок ИП «Щербитов» и ПТУП «Монтажстройкомплект-Профиль» нарушений законодательства о пожарной безопасности не выявлено.