222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
30 декабря 2015г. в каб. 411 райисполкома проведет выездной прием граждан министр торговли Республики Беларусь Владимир Васильевич Калтович
У спартыўна-аздараўленчым комплексе “Брылькі” ўпершыню прайшла раённая спартакіяда сярод работнікаў фізічнай культуры і спорту. Прысвячалася яна 80-годдзю прафсаюзнага руху на Беларусі. Дарэчы, кожны трэці спартсмен у нацыянальнай камандзе рэспублікі па розных відах спорту – выхаванец прафсаюзнай спартыўнай школы. Вялікую ўвагу фізкультурна-спартыўнае таварыства прафсаюзаў надае развіццю дзіцяча-юнацкага спорту і падрыхтоўцы спартыўнага рэзерву.
У раённай спартакіядзе ўдзельнічалі 30 чалавек: настаўнікі фізічнай культуры ўстаноў адукацыі, трэнеры па спорту і інструктары-метадысты ФАЦ “Надзея”, трэнеры-выкладчыкі ДЮСШ. Яны спрачаліся між сабой у наступных відах спорту – настольным тэнісе, дартсе, кідках у баскетбольнае кальцо, набіванні футбольнага мяча, скачках у даўжыню і на скакалцы. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны медалямі і каштоўнымі падарункамі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў і грашовымі прызамі ад аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Чэмпіёнам у настольным тэнісе стаў трэнер-выкладчык ДЮСШ Аляксей Шапашнікаў, другое і трэцяе месцы занялі настаўнік гімназіі Аляксандр Кавяза і трэнер па спорту ФАЦ “Надзея” Вольга Вярбіцкая. У дартсе першынстваваў інструктар-метадыст ФАЦ “Надзея” Аляксей Міхнавец, другое і трэцяе месца ў настаўніка Пяршайскай СШ Віктара Менцюка і настаўніка гімназіі Івана Філістовіча. У кідках у баскетбольнае кальцо самым трапным быў Іван Філістовіч, другое месца заняў настаўнік Багданаўскай СШ Казімір Бітэль, трэцяе – Аляксей Шапашнікаў. У набіванні футбольнага мяча вызначыўся настаўнік Гародзькаўскай СШ Вадзім Дронец, другое і трэцяе месцы занялі інструктар-метадыст ФАЦ “Надзея” Дзмітрый Язубец і яшчэ адзін настаўнік Гародзькаўскай СШ Дзмітрый Дронец. У скачках на скакалцы першынстваваў настаўнік СШ № 2 Сяргей Шаўлюк, у прызёрах – настаўнік Івянецкай СШ Дзмітрый Булакевіч і інструктар ФАЦ Аляксей Міхнавец.
Лепшы вынік у скачках у даўжыню сярод мужчын паказаў Аляксей Міхнавец, другое і трэцяе прызавыя месцы занялі Дзмітрый Дронец і настаўнік Суднікаўскай СШ Максім Юшкевіч. Сярод жанчын у гэтым відзе праграмы лепшай была трэнер ДЮСШ Анастасія Паталей, другі і трэці вынік паказалі настаўнікі Вішнеўскай і Ракаўскай СШ Таццяна Страха і Алена Корань. Людзям, якія праводзяць урокі фізічнага выхавання, трэніруюць маладое пакаленне і глядзяць на спаборніцтвы з трэнерскай “ложы”, і самім было цікава праверыць свае сілы, паспрачацца з калегаміў майстэрстве і паказаць, што ёсць яшчэ порах у парахаўніцах.
В декабре текущего года работники инспекции надзора и профилактики Воложинского РОЧС проведены 2 плановые и 1 внеплановая проверки субъектов хозяйствования района. В ходе проверки ОАО «Судниковский» было выявлено значительное количество нарушений норм и правил пожарной безопасности. Так обучение работников правилам пожарной безопасности не организовано на должном уровне, с работниками не проводится обучение по программе пожарно-технического минимума. Территория и помещения зданий не в полном объеме обеспечены первичными средствами пожаротушения. В настоящее время в организации отсутствует должный контроль за противопожарным состоянием объектов. Меры, принимаемые руководством и должностными лицами организации, не обеспечивают пожарную безопасность имеющихся объектов.
При проверке СООО «С-ТЭНК» выявлены следующие нарушения норм и правил пожарной безопасности: помещения административного здания и заготовительного цеха не оборудованы автоматической пожарной сигнализацией и системой оповещения людей о пожаре; помещения административного здания не обеспечены огнетушителями; не разработана проектно-сметная документация на административное здание и др.
В результате проверки ЧТУП «Аль Баракат» нарушений законодательства о пожарной безопасности не выявлено.
Паважаныя жыхары Валожыншчыны
каталіцкага веравызнання!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам Нараджэння Хрыстова!
Гэта цудоўнае свята аб’ядноўвае ўсіх людзей, дапамагае глыбей асэнсаваць цэннасць мірнага існавання, больш поўна ўспрымаць радасць жыцця. У калядныя дні мы становімся дабрэйшымі і больш шчодрымі, імкнёмся працягнуць руку дапамогі тым, каму патрабуецца ўвага і падтрымка.
Гэта свята нясе кожнаму светлыя надзеі, умацоўвае веру ў лепшае, напаўняе пачуццём міласэрнасці і цярпення. Кожны дом напаўняецца вясёлым смехам сабраўшыхся на свята сямей.
Паважаныя валожынцы, няхай калядны настрой не пакідае вас на працягу ўсяго года, сэрца напоўніцца любоўю родных людзей. Няхай у вашых сем′ях заўжды пануюць мір і згода. Усе выпрабаванні, пасланыя Богам, будуць пасільнымі, а яго падтрымка адчуваецца ва ўсіх добрых справах.
Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту і хуткага спаўнення самых запаветных мар.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
С целью обеспечения запросов жителей района накануне главных зимних праздников воложинский райисполком распорядился организовать предпраздничные ярмарки 23 и 30 декабря, а также 5 января. Участие в ярмарках примут организации торговли, общественного питания и промышленности различных форм собственности. Там же порадуют покупателей номерами художественной самодеятельности местные творческие коллективы. 30 декабря в г.воложине пройдет шествие дедов морозов и снегурочек.
30 декабря 2015 года
с 11.00 до 13.00 в кабинете 101 Воложинского райисполкома
проводит прием граждан председатель комитета по труду, занятости и социальной защите Минского облисполкома
Семенчук Олег Алексеевич
Предварительная запись на прием по телефону
55-4-45
Мерапрыемства падрыхтавалі і правялі раённае прадстаўніцтва Белдзяржстраху і раённае аддзяленне ДАІ РАУС. Удзельнікам дарожнага руху раздаваліся буклеты, інфармацыйныя лісты, у якіх арганізатары папярэджвалі ўладальнікаў аўтамабіляў і пешаходаў аб пагрозах, што тоілі ў сабе невыкананне Правіл дарожнага руху, няўважлівасць да стану свайго аўтамабіля. Уладальнікаў аўто даводзілася таксама інфармацыя аб магчымасцях афармлення страхавога дагавора “Комплексны”, які дазваляе грамадзянам абараніць іх маёмасныя інтарэсы падчас дарожна-транспартных здарэнняў. Вадзіцелям, чые паводзіны падчас руху па горадзе не выклікалі прэтэнзій, уручалася сувенірная прадукцыя – настольныя і насценныя календары. Самыя дысцыплінаваныя атрымалі зефір, упакоўкі чаю, кавы. Работнікі ДАІ ў рамках рэспубліканскай акцыі “Зімовыя шыны” звярталі асаблівую ўвагу на стан “абутку” аўтатранспарту.
Ушанаванне маладзёжных лідараў уборачнай кампаніі па выніках абласной акцыі “Маладая Міншчына – за ўраджай!” прайшло нядаўна на базе спецыялізаванага боўлінг-цэнтра “Madison” у сталіцы. Сярод запрошаных былі і трое прадстаўнікоў нашага раёна.
Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступілі абласное аб’яднанне прафсаюзаў, абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і абкам ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Яны ўзялі на сябе задачы сфарміраваць каманды ад кожнай вобласці, прадаставілі транспарт для дастаўкі ўдзельнікаў абласнога мерапрыемства ў Мінск і назад, арганізавалі абед, а таксама аплацілі дарожкі і арандавалі памяшканне боўлінг-цэнтра, а таксама ўзялі на сябе расходы на выплату грашовых прэмій лідарам уборачнай кампаніі бягучага года.
Валожыншчыну на абласным турніры па боўлінгу прадстаўлялі вадзіцель ААТ “Багданаўскае” Міхаіл ТАМАШЭВІЧ, загадчык майстэрняў КСУП “Манькаўшчына-2014” Віталь ПАШКОЎСКІ, які на сёлетнім жніве працаваў старшым камбайнерам, і камбайнер гэтай жа гаспадаркі Генадзь СУША. Маладыя людзі заслужылі гэта права, выдатна праявіўшы сябе на жніве: камбайнерскі экіпаж па даных на канец уборкі ўраджаю на “КЗС-1218” намалаціў 1235 тон, а вадзіцель перавёз 1338 тон збожжа.
СяргейСАДОЎСКІ
Фота Алены ГРЫБОЎСКАЙ